radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Вольгу Брыцікаву будуць судзіць у закрытым рэжыме

Справу 11 сакавіка пачне разглядаць Віцебскі абласны суд.

https://smarturl.click/nyVZb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заяц у воўчай шкуры. Ці нясуць Літве пагрозу беларусы, якія ўцяклі ад Лукашэнкі

Стварэньне нэгатыўнага вобразу беларусаў, якія былі вымушаныя пераехаць у Літву, — гэта падступная апэрацыя Крамля і ягонага менскага сатэліта з адной мэтай: зрабіць зь беларусаў у вачах літоўцаў «страшылку» і тым самым адцягнуць увагу ад сапраўдных пагроз, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/l5AVg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ІТ – мінус 21% заробку, прамысловасьць – мінус 12%.

Як і чаму ў Беларусі зьнізіліся заробкі, што наагул адбываецца зь беларускай эканомікай? Разьбіраемся:

https://smarturl.click/mpBV9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пахаваньне Аляксея Навальнага пройдзе 1 сакавіка на Барысаўскіх могілках у Маскве.

«Адпяваньне Аляксея адбудзецца ў царкве ў гонар абраза Божай Маці «Утоли моя печали» ў Мар’іне (раён на паўднёвым усходзе Масквы. -РС)1 сакавіка а 14:00», – паведаміла прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Літва дакладна трымае лінію падзелу паміж дэмакратычнымі беларусамі і саўдзельнікамі рэжыму», — літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс

Юрконіс тлумачыць, чаму Літва закрывае з 1 сакавіка яшчэ два памежныя пункты пропуску, заяўляе, што нельга меркаваць пра пазыцыю афіцыйнай Вільні па рэзкіх выказваньнях 1-2 парлямэнтароў і адказвае на пытаньне, ці назіраецца ў Літве стомленасьць ад беларускай тэмы.

https://smarturl.click/M1Gwx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія сілавікі затрымалі на польска-беларускай мяжы журналіста выданьня «Украінская праўда» Міхаіла Ткача і ягонага калегу-апэратара

Яны здымалі сюжэт аб транзыце прадукцыі паміж Польшчай і Расеяй праз Беларусь.

Паводле слоў Ткача, польскія сілавікі выдалілі частку зьнятага матэрыялу. Журналіст расказаў, што яго дапытвалі ня толькі польскія паліцэйскія, але і супрацоўнікі спэцслужбаў. Яны пыталіся, ці ведаюць аб яго працы ўкраінскія чыноўнікі і ўрад, а таксама спрабавалі высьветліць імёны крыніц.Сытуацыю ўладзілі пасьля ўмяшаньня пасольства Ўкраіны ў Польшчы.

Польскі бок пацьвердзіў, што ўкраінскіх журналістаў даставілі ў пастарунак, а потым адпусьцілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з 1-й гарадзкой клінічнай бальніцы пасьля двух тыдняў лячэньня сэрца

Герарх падзякаваў лекарам, якія «пасьпяхова прывялі ў норму рытм сэрца», а таксама ўсім, хто маліўся за яго выздараўленьне, піша Catholic.by

Кандрусевіч паведаміў, што ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 3 сакавіка, будзе весьці імшу ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш як 40 тысяч школьнікаў Менску апрануць у адзіную школьную форму

У «Беллегпраме» распрацавалі тры варыянты школьнай формы для розных узроставых груп: малодшай (1–4 клясы);
старэйшай (5–8 клясы) і падлеткавай (9–11 клясы). У праекце паэтапнага ўвядзеньня адзінай школьнай формы возьмуць удзел школьнікі з 50 школ і гімназій Менску.

Ідэю ўвесьці адзіную школьную форму ў Менгарвыканкаме агучылі ўулетку 2023 году. Тады казалі, што на форме будзе чырвона-зялёная сымболіка, якая, на думку ідэолягаў, дапаможа дзецям усьвядоміць «сваю прыналежнасьць да гэтай дзяржавы». На фота ўзораў формы прысутнічае круглая нашыўка ў чырвона-зялёных колерах, але якасьць фота не дазваляе разгледзець, што на ёй намалявана.

❓Як вам такая школьная форма? Стаўце 👍🏻 або 👎🏻

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 лютага

👫 Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек

❗️By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду

🇱🇹 У Літве дадаткова правераць больш за 18 тысяч беларусаў: давядзецца запоўніць апытальнік

🙍🏻‍♀️«Прагнозы несуцяшальныя». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі і ледзь не забілі ў Варшаве, расказаў пра яе стан

👨🏼‍⚕️ «Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж

👥 Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам зь вязьнямі

👮🏻‍♂️ Адпомсьціў начальнік, схапілі на працы, адміністратар у сацсетках. Хто ў Беларусі рызыкуе трапіць на «суткі»

🙍🏻‍♂️ «Гэта не апошняя сьмерць». Як выжываюць палітвязьні ў атрадзе для людзей з інваліднасьцю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прагнозы несуцяшальныя». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў Варшаве, расказаў пра яе стан

23-гадовая Лізавета, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы, цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі, у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. У яе няма мэдыцынскай страхоўкі, таму хлопец Лізы Даніла адкрыў для яе дабрачынны збор. Ён распавёў @zerkalo_io пра Лізавету і яе цяперашні стан.

«Учора заходзіў нэўроляг і сказаў, што сытуацыя пагоршылася: ёсьць верагоднасьць, што яна альбо памрэ, альбо застанецца ў такім стане назаўжды», — кажа Даніла:

https://smarturl.click/opVWD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

By_Help: на людзей, якія «адкупіліся» за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржаўную здраду

Ініцыятыва By_Help паведамляе, што да некаторых людзей, якія раней пад пагрозай завядзеньня супраць іх крымінальнай справы пералічылі грошы дзяржаве за ранейшыя данаты ByPol і іншым фондам салідарнасьці ў 2020 годзе, зноў прыходзяць сілавікі.

«Ім цяпер пагражае ня выплата адкупных у сторазовым памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да 15 гадоў у турме. Сёньня стала вядома пра які ўжо выпадак, калі таму, хто данаціў, шыюць менавіта такі артыкул», — паведамілі ў By_Help:

https://smarturl.click/DaYR0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве плянуюць дадаткова праверыць больш за 18 тысяч беларусаў: ім давядзецца запоўніць апытальнік

Дэпартамэнт міграцыі сёлета плянуе праверыць усіх беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаваньняў і праверак. Яны павінныя будуць запоўніць апытальнік, які цяпер запаўняюць беларусы, якія прыяжджаюць у Літву. Калі зьявіцца нэгатыўная інфармацыя аб чалавеку, інфармацыю будуць перадаваць у Дэпартамэнт дзяржбясьпекі, які будзе прымаць далейшыя рашэньні:

https://smarturl.click/RAe3v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за год скарацілася амаль на 100 тысяч чалавек

Белстат паведаміў, што ў эканоміцы Беларусі ў студзені 2024 году было занята 4,129 мільёна чалавек. Зьніжэньне гэтай лічбы адбываецца кожны месяц.

https://smarturl.click/O0LMX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🔎

Белстат паведаміў, што сярэдні заробак у Беларусі ў студзені склаў амаль 2000 рублёў. Шукаем тых, хто працуе на поўную стаўку, але зарабляе ўдвая менш. Калі гэта вы, то напішыце нам і раскажыце сваю гісторыю. Гэта бясьпечна і ананімна.

📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі Sandvine, датычнай да блякаваньня інтэрнэту ў Беларусі ў 2020-м

Экспартныя санкцыі супраць гэтага бізнэсу ўвялі за пастаўку тэхналёгій ураду ў Эгіпце. Раней кампанія заявіла пра разрыў пагадненьняў зь Менскам і перастала дасылаць абнаўленьні на сваю тэхніку ў Беларусі.

https://smarturl.click/z2deo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падазраванага ў згвалтаваньні беларускі ў цэнтры Варшавы арыштавалі на тры месяцы

Суд адзначыў, што сабраныя на цяперашнім этапе разгляду доказы сьведчаць аб высокай верагоднасьці зьдзяйсьненьня інкрымінаванага дзеяньня.

https://smarturl.click/xBV2O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусам у Літве тэлефануюць нібыта з Дэпартамэнту міграцыі і гавораць пра дэпартацыю.

Разабраліся, што гэта такое і ці варта хвалявацца:https://smarturl.click/opV3O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я папрасіў у шпіталі выпіску пра стан здароўя і далей буду кансультавацца зь іншымі лекарамі. але на сёньня мне ўсе лекары кажуць, што сытуацыя вельмі складаная. я маю надзею, што будзе прарыў у стане яе здароўя. але лекары гавораць толькі нядобрае», — сябра 25-гадовай Лізы, згвалтаванай у Варшаве, расказаў пра навіны ад лекараў.

Падрабязьней пра стан пацярпелай беларускі:https://smarturl.click/dpwvo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць, але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», – кажа сын памерлага палітвязьня Ігара Ледніка.

Паразмаўлялі з Аляксандрам Леднікам пра яго бацьку і іх апошнюю сустрэчу.

Чытаць размову: https://smarturl.click/W3Rg9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволены старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў.

У лісьце Кастусёў павіншаваў жонку з 44-й гадавінай шлюбу, а таксама паразважаў пра шанцы дажыць да залатога вясельля.

«Праз шэсьць гадоў будзе 50 гадоў нашага супольнага жыцьця. Я раней усё думаў шмат аб гэтай даце. Хацеў бы сабраць кучу гасьцей і адзначыць з размахам. Але зараз, на жаль, погляды сталі больш пэсымістычнымі. Аптымізму паменшала, бо пражыць яшчэ шэсьць гадоў выглядае складанай задачай».

https://smarturl.click/opVYA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23-гадовай беларусцы Лізе, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы, сабралі на лячэньне больш за 60 тысяч даляраў (242 735 zł) з неабходных 200 тысяч (800 тыс zł).

Пасьля здарэньня дзяўчына знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі, у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі. У яе спынялася сэрца. Лекары змагаюцца за яе жыцьцё.

У Лізы няма мэдыцынскай страхоўкі, таму яе хлопец Даніла адкрыў для яе дабрачынны збор.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

108 гадоў таму ў Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Гоман»

28 лютага 1916 году выйшаў першы нумар беларускай грамадзка-палітычнай і літаратурнай газэты «Гоман». Яна выходзіла двойчы на тыдзень зь лютага 1916 да канца 1918 году, напачатаку кірыліцай, а пасьля — і лацінкай. Рэдактарамі газэты былі Вацлаў Ластоўскі (да сярэдзіны 1917) і Язэп Салавей (пасьля).

Газэта, сярод іншага, надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, упершыню апублікавала некаторыя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Зьмітрака Бядулі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага і інш.

Іншыя запамінальныя даты і падзеі 28 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/XyD06

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускага трэнэра бягухі Ціманоўскай адхілілі ад удзелу ў спорце на 5 гадоў за парушэньне яе правоў у Токіё

Athletics Integrity Unit на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай. Трыбунал устанавіў, што Майсевіч парушыў стандарты паводзінаў, устаноўленыя Кодэксам этыкі, бо яго дзеяньні прызналі «яўнай абразай годнасьці спартоўца і злоўжываньнем <...> уладай»:

https://smarturl.click/xBVDL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адпомсьціў начальнік, схапілі на працы, адміністратар у сацсетках. Хто ў Беларусі рызыкуе трапіць на «суткі»

У Беларусі ад 2020 году праз рэпрэсіі прайшлі дзясяткі тысяч чалавек, але беларускія сілавікі не спыняюцца ў пошуках «ворагаў». Пагутарылі зь беларусамі, якія днямі выйшлі з ізалятараў часовага ўтрыманьня, і расказваем пра новыя мэтады працы сілавікоў.

«Сядзелі людзі за падпіскі ў „Аднаклясьніках“ у 2015 годзе. Яны ўжо нават забылі свае паролі там, закінулі профілі. Але нехта знайшоў жа і здаў іх», — расказвае адзін з затрыманых:

https://smarturl.click/B64B9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як выжываюць людзі з інваліднасьцю за кратамі

Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як выжывае ў калёніі палітвязень Гундар, у якога няма нагі?

Пра гэта ды іншае гаворым з былым палітзьняволеным, праграмістам Аляксеем Галоўкіным, які ў сьнежні 2023 году быў вымушаны экстрана пакінуць Беларусь і цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Швайцарыі:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Nn3HMKd2LfI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інтэрпол заблякаваў у сваёй базе доступ да зьвестак беларускага кінарэжысэра Андрэя Гнёта, якога хочуць экстрадаваць у Беларусь

Так краіны-сябры Інтэрполу (у тым ліку Беларусь) ня будуць мець доступ да зьвестак рэжысэра, зарэгістраваных у базе арганізацыі, пакуль не завершыцца праверка. Яна павінна высьветліць, наколькі пададзеная беларускімі сілавікамі інфармацыя адпавядае правілам і палажэньням Інтэрполу, піша @dw_belarus са спасылкай на прадстаўніка рэжысэра.

Андрэя Гнёта арыштавалі ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі — там яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Лукашэнкі перасьледуе яго за палітычную дзейнасьць:

https://smarturl.click/ba5xM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам зь вязьнямі

«Прусакі, клапы, вошы і нават пацукі — гэта звычайныя суседзі зьняволеных. А яшчэ цьвіль», — прызнаецца былы палітвязень, які прайшоў Акрэсьціна, «Валадарку» і Наваполацкую калёнію № 1. Адміністрацыя папраўчых устаноў на антысанітарыю заплюшчвае вочы.

https://smarturl.click/Q1bY3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Салігорску паведамілі пра сьмерць шахтара падчас рамонтных работ

«На рудніку Першага рудаўпраўленьня, у начную зьмену, пры правядзеньні рамонтных работ на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Шыбут Аляксандар 1979 году нараджэньня. Прыносім свае спачуваньні родным і блізкім Аляксандра», — паведаміла неафіцыйная старонка 1-а рудаўпраўленьня ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».

Афіцыйнай інфармацыі ад «Беларуськалію» пра няшчасны выпадак пакуль няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску на таргі выставілі кватэру сям’і Цапкалаў, але ніхто не прыйшоў

27 лютага на сайце электроннага аўкцыёну зьявілася аб’ява аб тым, што кватэру прадаваць не будуць. Прычына — адсутнасьць удзельнікаў, якія жадаюць набыць нерухомасьць.

https://smarturl.click/RAexb

Фота з інтэрнэт-аўкцыёну e-auction

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж

Пазбаўленае фінансаваньня ад галоўнай арганізацыі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа папрасіла ўлады сабраць для іх грошы з мэдыкаў: 1% ад месячнага заробку раз на год. Распыталі лекараў, як адбываюцца гэтыя паборы.

https://smarturl.click/qlBep

Читать полностью…
Подписаться на канал