radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму троху бруду на руках — гэта карысна

Дасьледаваньні паказваюць, што людзі, якія вырасьлі ў сельскай мясцовасьці, на фэрмах, радзей хварэюць на астму, алергію і хваробу Крона (аўтаімуннае захворваньне кішэчніка). Лекары мяркуюць, што гэта — вынік узьдзеяньня на імунітэт разнастайнага спэктру мікробаў.

https://smarturl.click/VDaE4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы бяруць удзел у фэстывалі ўкраінскай культуры ў Бэльгіі

18-19 траўня ў Антвэрпэне праходзіць фэстываль украінскай культуры. Усе сродкі ад мерапрыемства ідуць на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны.

Беларусы прынялі актыўны ўдзел у фэстывалі і падтрымалі ўкраінцаў, адзначаюць чытачы Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне — расьсьледаваньне BelPol

Аўтары расьсьледаваньня лічаць, што сваім матэрыялам, над якім ішла праца больш за паўгода, яны прыводзяць доказы віны саўдзелу Лукашэнкі і ягоных памагатых у расейскай агрэсіі супраць Украіны і забойстве цывільных асоб.

https://smarturl.click/3kd4k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Signal зьявілася беларуская мова

Стваральнікаў праграмы даўно прасілі распрацаваць беларускую вэрсію, і вось яна зьявілася. Паводле дасьледаваньня Comparitech, Signal уваходзіць у сьпіс найбольш бясьпечных мэсэнджараў.

https://smarturl.click/EewDJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Раю „зьбеглым“ забыць пра сваю ўласнасьць». Пра палітычныя канфіскацыі маёмасьці як інструмэнт помсты і застрашваньня

Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.

Якія маштабы можа набыць гэтая кампанія, да якіх наступстваў здольная прывесьці і калі можа надысьці той час, калі для безь віны абрабаваных будзе адноўлена справядлівасьць? Піша Віктар Багдзевіч.

https://smarturl.click/O0Q2a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча выдаткуе каля $2,5 млрд на ахову мяжы зь Беларусьсю

«Мы вырашылі інвэставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бясьпеку, і найперш у бясьпеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — Мы пачынаем буйны праект па ўзмацненьні бясьпекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сыстэмы ўмацаваньняў, а таксама ажыццяўленьне ляндшафтных і экалягічных рашэньняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».

https://smarturl.click/z20vJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску выступіў расейскі гісторык, які «разьвянчаў міт» пра Аршанскую бітву. Але ёсьць нюанс

Аляксей Лобін сапраўды зьяўляецца аўтарам манаграфіі «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 году». Аднак, як расказаў «Свабодзе» яшчэ у 2019 годзе беларускі дасьледчык Аршанскай бітвы Алесь Казакоў, у ёй ёсьць і памылковыя высновы.

https://smarturl.click/ql3wp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «замежных агентах»

«Сёньня я наклала вэта на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, эўрапейскім стандартам і, такім чынам, зьяўляецца перашкодай на нашым эўрапейскім шляху», – сказала Саломэ Зурабішвілі.

Супраць гэтага закона пратэставала больш сотні тысяч людзей на вуліцах Тбіліісі. Апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі асьцерагаліся, што яго прыняцьце можа прывесьці да страты Грузіяй статусу кандыдата ў сябры Эўразьвязу, які краіна атрымала ў канцы 2023 году.

https://smarturl.click/kjndk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памятаеце, як у ЗША мужчына хацеў выкрасьці экс-сьпікерку Палаты прадстаўнікоў і напаў з малатком на яе мужа? Яму вынеслі прысуд

Абвінавачаньне патрабавала для мужчыны 40 гадоў пазбаўленьня волі. А вось якое рашэньне прыняў суд.

https://smarturl.click/mp3dn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства здароўя скарэктавала нормы па часе і матэрыялах у стаматалёгіі

З 1 ліпеня зьменяцца нормы па часе і матэрыялах. Гэтыя захады павінны зрабіць паслугі зубных лекараў таньнейшымі за сёньняшнія расцэнкі.

https://smarturl.click/mp3d5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка лічыць важным, каб Ціханоўская палітычна падтрымала працэс выбараў у Каардынацыйную раду

Пры гэтым кіраўнік НАУ падкрэсьліў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Познані 16 траўня «такія словы ўжо прагучалі з боку Сьвятланы Ціханоўскай».

https://smarturl.click/opO1B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары ў Каардынацыйную раду і беларускі пашпарт. Што ня так з новай сыстэмай для галасаваньня

Нарэшце стала вядома, як тэхнічна будуць адбывацца выбары ў Каардынацыйную раду — прагаласаваць змогуць толькі тыя, у каго на руках ёсьць беларускі пашпарт.

Здавалася б, звычайная сытуацыя для звычайных выбараў, але нашая палітычная сытуацыя далёкая ад звычайнасьці настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/W3m9X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 100 гадоў газэце «Сын беларуса»

18 траўня 1924 году ў Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса». Яна публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме. Рэдактар Мікалай Шыла. Наступніца закрытай газэты «Голас беларуса». Выйшла 42 нумары выданьня. Затым закрытая польскімі ўладамі.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dp806

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 траўня

📌 Аляксандар Лукашук: «У Беларусі цяпер ваююць з журналістамі»

📌 На месца рэгістрацыі ў Беларусі намесьніка старшыні БАЖ Гарэцкага прыходзілі зь ператрусам

📌 У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ выламалі дзьверы, жытло апячаталі

📌 Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі: Істотна павялічыліся пастаўкі авіяцыйнага рэактыўнага паліва з Мазырскага НПЗ у расейскія аэрапорты

📌 Ціханоўская абмеркавала зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў

📌 Лукашэнка наведаў тэрыторыю Нагорнага Карабаху, які перайшоў пад кантроль Азэрбайджану

📌 Праваабаронца Судаленка з эміграцыі паскардзіўся на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты

📌 27% за дзень. Ці сьведчыць падзеньне акцый ЕPAM аб праблемах у беларускім ІТ-сэктары

📌 Арышт сына, сьмерць бацькі, цяжкая хвароба дачкі. Гісторыя шматдзетнай маці Кацярыны

📌 «Ёсьць сумневы, што на выбарах у КР прагаласуюць хаця б дзясяткі тысяч людзей», — аналітык Мажэйка

📌 Дзе і калі пройдуць акцыі да Дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці трэба правяраць кандыдатаў у КР на паліграфе?

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».

https://www.youtube.com/watch?v=sorYhxB3Ymw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала базу адпачынку пад Харкавам. Лік ахвяр расьце

У выніку расейскай атакі на цывільны аб’ект пад Харкавам, паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, 16 атрымалі раненьні.

Расейцы зноў выкарысталі тактыку двайнога ўдару.

https://smarturl.click/ql3aw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз зрабіў больш строгімі ўмовы ўвозу свойскай жывёлы зь Беларусі і Расеі

З 16 верасьня 2024 году жывёла, якая ўвозіцца, павінна будзе прайсьці сералягічнае дасьледаваньне на антыцелы да вірусу шаленства і атрымаць дакумэнт, які пацьвярджае гэта.

🐶🐱 Ёсьць таксама іншыя патрабаваньні і ўмовы.

https://smarturl.click/mp3Jm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму не відаць мабілізацыйнай кампаніі на выбары ў Каардынацыйную раду?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Сапраўды, выглядае, што ўдзельнікі выбараў праводзяць іх для сябе, бо не разумеюць сваёй палітычнай місіі або ня вераць у яе. Адсюль сама абраная схема выбараў. Мой голас — гэта мой давер, пры чым ня партыі (іх фактычна няма), а канкрэтнаму палітыку, якога я ведаю. Такія ёсьць у прапанаваных сьпісах, але іх меншасьць. Схема патрабуе, каб, галасуючы за таго, каму давяраю, я аўтаматычна «давяраў» і тым, каго ня ведаю ці каму не давяраю. У выніку мае асобы даверу раскіданыя па розных сьпісах, а галасаваць можна толькі за адзін.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінец Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе. Першым за 25 гадоў

Аляксандар Вусік перамог брытанца Тайсана Ф’юры і стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў боксе ў звышцяжкай вазе.

https://smarturl.click/xBmQe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

80 год таму пачаў працу Музэй Янкі Купалы

Музэй адкрыты на месцы былой хаты паэта. У ім захоўваюцца рукапісы і дакумэнты Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, сфармаваны вялікі кніжны фонд. Ёсьць аўтографы Янкі Купалы, ліставаньне родных і сучаснікаў паэта. Музэй мае філіялы ў вёсках Харужанцы, Вязынка, Ляўкі і Яхімоўшчына.

Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppyvX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касіна, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусы

Дзякуючы перамозе ў гэтай бітве жаўнерам антыгітлераўскай кааліцыі была адкрытая дарога на Рым. Яны ўвайшлі ў горад праз два тыдні, а цягам году дайшлі да італьянска-аўстрыйскай мяжы.

Пад Монтэ-Касіна загінуў і брат Ларысы Геніюш.

https://smarturl.click/67DRY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар юстыцыі: У паўсядзённым жыцьці беларусы павінны кіравацца пасыламі Лукашэнкі

А ўдзельнічаць у «фармаваньні законапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапагандзе грамадзянскасьці і патрыятызму» павінны цяпер натарыюсы й адвакаты.

https://smarturl.click/ppyjX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнкаўская рада па маралі зоймецца праблемай акультызму і лаянкі сярод моладзі

Шырокую вядомасьць Грамадзкая рада па маралі атрымалася ў сувязі з канцэртам гурту Rammstein у Менску ў 2010 годзе.

«На канцэртах групы часта жыўцом дэманструюцца полавыя акты паміж мужчынамі, семявывяржэньне і перайманьне нацыстаў». — сьцьвярджалі сябры рады. Аднак канцэрт Rammstein у Менску ўсё ж адбыўся.

https://smarturl.click/XyAdM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амбасада Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу консульскай службы

Да аднаўленьня працы, пра якое дыпляматычнае прадстаўніцтва паведаміць дадаткова, ня будуць выдаваць беларускія візы, дакумэнты, ажыцьцяўляць іншыя консульскія дзеяньні.

https://smarturl.click/EewO0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай. ВІДЭА

Як адзначае мастак-мураліст зь Менску Канстанцін Пархомчык, у наступныя два месяцы ў Слуцку зьявяцца 8 новых муралаў. Прычым усе зь іх намалюе ён сам.

https://smarturl.click/M1AO4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць

Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?

Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.

ВІДЭА: https://youtu.be/hEfEdeHOCWQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Грузіны абураюцца новым законам пра замежнае фінансаваньне. Хіба яны ня хочуць жыць сваім розумам і за свае грошы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Сваім розумам — так. Але з грашыма праблема — у грузінскага грамадзтва на сваё разьвіцьцё іх няма. Яны ёсьць у Расеі — на адваротныя мэты: каб грузінскага грамадзтва не было. Гаворка не пра сфэры ўплыву, а пра выбар краіны паміж цывілізацыяй і тыраніяй. Грошы на салідарнасьць, эмпатыю і самавыяўленьне ў Расеі разумеюць як «заходнія інтарэсы», а не інтарэсы ўсяго чалавецтва, чым яны ёсьць насамрэч. За салідарнасьць, найвышэйшую праяву чалавечнасьці, у Расеі садзяць у турму.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

https://youtu.be/Fth1GjMjjqA?si=flULE7oamMmUzaL0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандр Лукашук: «У Беларусі цяпер ваююць з журналістамі»

У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука.

Кніга «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» выйшла ў праскім беларускім выдавецтве «Вясна».

Прэзэнтацыя кнігі таксама адбудзецца ў Варшаве і Празе, а сёньня аўтар прадставіў яе віленскай беларускай супольнасьці.

У прадмове аўтар напісаў, што гэта кніга ўспамінаў пра тое, «як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім».

https://smarturl.click/xBmXJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі рэглямэнтавалі працэдуру выкарыстаньня паліграфу. Абяцаюць выконваць правы чалавека

Генэральная пракуратура Беларусі сваім загадам зацьвердзіла інструкцыю аб парадку правядзеньня «апытаньня з выкарыстаньнем тэхнічных сродкаў (паліграфу) у пракуратуры».

У парадку вызначана шэсьць мэтаў, зь якімі можа праводзіцца «апытаньне з выкарыстаньнем паліграфу», у тым ліку для «выяўленьня наяўнасьці (адсутнасьці) абставінаў і фактаў, якія перашкаджаюць прыёму на службу ў пракуратуру. Іншыя пяць мэтаў засакрэцілі: у дакумэнце іх пазначылі заўвагай «для службовага карыстаньня».

Дакумэнт прадугледжвае магчымасьць адмовы чалавека ад праходжаньня паліграфу.

https://smarturl.click/JDz37

Читать полностью…
Подписаться на канал