Выйшаў агляд парушэньня моўных правоў беларусаў у першым паўгодзьдзі 2024
Агляд моўнай дыскрымінацыі ахоплівае выпадкі, якія адносяцца да пэрыяду з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2024 году.
https://smarturl.click/G6My5
15 гадоў таму памёр беларускі перакладчык, лацініст Уладзімер Шатон
Уладзімер Шатон найбольш вядомы перакладамі «Песьні пра зубра» Мікалая Гусоўскага, «Пахвалы дурасьці» Эразма Ратэрдамскага, трактатаў «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе», «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасьці», «Пра шчасьлівае жыцьцё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасьці» Андрэя Волана. Таксама пераклаў чатыры апавяданьні Руноскэ Акутагавы.
У перакладзе Ўладзімера Шатона на лацінскую мову выйшла паэма «Новая зямля» Якуба Коласа.
Больш падзей 4 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD8oR
Галоўнае за 3 жніўня
📌 Вясьляр Яўген Залаты стаў срэбным прызёрам Алімпіяды ў Парыжы. Гэта трэці мэдаль беларусаў
📌 Спрэчкі аб палітвязьнях, новыя прызначэньні, дыскусіі пра выбары. Як прайшоў першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
📌 Улады Беларусі хацелі абмяняць Пачобута на Латушку, — былы польскі міністар унутраных справаў
📌 На найбуйнейшым у сьвеце фэстывалі мастацтваў прэзэнтавалі арт-інсталяцыю ў гонар беларускіх палітвязьняў
📌 Беларусь — адна з самых небясьпечных краінаў Эўропы, — рэйтынг Numbeo
📌 Праз попыт на тэрміновы выраб пашпартоў у Беларусі Цэнтар пэрсаналізацыі дакумэнтаў перайшоў на кругласуткавую працу
📌 «Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
📌 Запытайся ў Дубаўца. Пра нацыяналізм, прэзыдэнцкія выбары 1994 году і расейскую літаратуру
📌 Прыніжаныя і адрынутыя. Алімпіяда, якая паказала сапраўднае стаўленьне сьвету да дыктатур Лукашэнкі і Пуціна
📌 Навукоўцы знайшлі цяжкія мэталы ў цёмным шакалядзе. Ці варта турбавацца?
Новыя чальцы Аб'яднанага пераходнага кабінэту: Вадзім Кабанчук, Маргарыта Ворыхава, Арцём Брухан, Уладзімер Астапенка.
Читать полностью…Улады Беларусі хацелі абмяняць Пачобута на Латушку — былы польскі міністар унутраных спраў
Былы міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрвію тэлеканалу Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся зь ягоным удзелам адносна вызваленьня палітвязьня Анджэя Пачобута.
Каміньскі нагадаў, што пасьля абвяшчэньня прысуду Анджэю Пачобуту Польшча закрыла памежны пераход «Баброўнікі». Умовай яго адкрыцьця было вызваленьне Пачобута. Аднак, паводле былога польскага міністра, рэжым Лукашэнкі выступіў зь іншай прапановай: перадаць уладам Беларусі кіраўніка НАУ, намесьніка Сьвятланы Ціханоўскай у Пераходным кабінэце Паўла Латушку і тады «на наступны дзень мы вам перадамо Пачобута» (Ад 13:29 на запісе інтэрвію — РС).
https://smarturl.click/xBn0O
На найбуйнейшым фэстывалі мастацтваў прэзэнтавалі арт-інсталяцыю ў гонар беларускіх палітвязьняў
Да 26 жніўня ў сталіцы Шатляндыі Эдынбургу ў рамках найбуйнейшага фэстывалю мастацтваў Fringe дэманструецца мастацкая інсталяцыя «Галасы, якія праціскаюцца скрозь краты» з імёнамі больш за 1400 беларускіх палітвязьняў, паведамляе праваабарончая арганізацыя Libereco.
Экспазыцыя, якая займае амаль 50 кв. мэтраў, паказвае маштабы палітычнага прыгнёту ў Беларусі. Таксама ў будынку Summerhall выставілі 15 рэпрадукцый малюнкаў беларускіх палітвязьняў, якія тыя даслалі з турмы сваім сем’ям і блізкім.
https://smarturl.click/O0dvA
«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
«У мяне было разуменьне, што Кебіч — гэта тромб, тупік, мы не разьвіваемся. І трэба зрабіць усё магчымае, каб не дапусьціць старую намэнклятуру на чале з Кебічам», — кажа палітык Анатоль Лябедзька.
«Мы ня ведалі пра абмен вязьняў і ня ўдзельнічалі ў ім». Ціханоўская на адкрыцьці канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
У Вільні 3 ліпеня пачалася канфэрэнцыя «Новая Беларусь — 2024», якая сабрала каля 300 чалавек. Перад імі выступіла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Сьвятлана Ціханоўская. У сваёй прывітальнай прамове яна, сярод іншага, пракамэнтавала нядаўні абмен вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду, у які ня трапілі беларускія палітвязьні:
https://smarturl.click/l5E1g
Беларуская вясьлярка Тацяна Клімовіч заняла 8-е месца на Алімпіядзе, фінал з удзелам Яўгена Залатога перанесьлі
У фінале «B» па акадэмічным веславаньні, дзе спартоўкі спрачаліся за месцы з 7-га па 12-е, Тацяна Клімовіч была другой: на дыстанцыі 2000 м яе вынік — 7.25,61.
Беларускі вясьляр Яўген Залаты сёньня пазмагаецца за мэдалі на дыстанцыі 2 000 м сярод мужчынскіх адзіночак. Фінал перанесьлі на 12.30 праз тое, што аўтобус ня змог своечасова даставіць беларуса на вясьлярны канал праз паломку:
https://smarturl.click/dp7Ro
Урад даў «Беларусбанку» гарантыі па крэдытах Беларускай біятэхналягічнай карпарацыі, зьвязанай зь сям’ёй Бакіева
Частка інфармацыі аб крэдытах прадпрыемству знаходзіцца пад грыфам «для службовага карыстаньня». У пастанове гаворыцца толькі пра крэдыт у 15,3 млн беларускіх рублёў для закупкі прадукцыі расьлінаводзтва ўраджаю 2024 году. Плата за наданьне гарантыі беларускага ўраду складзе 0,01%.
Бізнэс БНБК зьвязаны зь сям'ёй зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі:
https://smarturl.click/1dYXD
Удава забітага ў Нямеччыне чачэнца асудзіла выдачу яго забойцы Красікава Расеі
Удава забітага ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі Манана Цатыева выказала неразуменьне рашэньня ўладаў Нямеччыны выдаць Расеі злачынцу.
https://smarturl.click/9zYBz
«Нас ніхто не пытаўся». Перад абменам Кара-Мурза і Яшын адмовіліся падпісваць прашэньне аб памілаваньні Пуціну
«Нас ніхто не пытаўся. Па законе нельга адпраўляць зьняволенага без яго згоды. Але нас проста загрузілі ў самалёт і адправілі ў Анкару. Ні пасадзіць паводле закону ня могуць, ні вызваліць», — сказаў Кара-Мурза, працытаваўшы савецкага дысыдэнта Ўладзіміра Букоўскага.
https://smarturl.click/4kYXx
Вызвалены ў рамках абмену расейскі шпіён браў у Варшаве інтэрвію ў Латушкі і Зарэмбюка
Сярод асобаў, якія фігуравалі 1 жніўня ў сьпісах на абмен зьняволенымі, знаходзіўся Павал Рубцоў, абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць РФ у Польшчы.
https://smarturl.click/3kYnV
Што зрабілі дэмсілы за год і ў чым для іх асноўная небясьпека. Тлумачыць палітоляг
Што абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? Чаго варта чакаць ад сёлетняй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
https://youtu.be/NctuWajJ9dI
Расейскага сэнатара затрымалі наўпрост у парлямэнце ў справе аб замоўным забойстве
Выданьне «База» без спасылкі на крыніцы сьцьвярджае, што палітык спрабаваў замовіць забойства свайго бізнэс-партнэра, і наняў для гэтага супрацоўніка ФСБ, які знаходзіцца пад прыкрыцьцём. Забойства было інсцэнаванае, Савельеў яго аплаціў, сьцьвярджае выданьне.
https://smarturl.click/B6lAn
Запытайся ў Дубаўца. Лукашэнкава газэта назвала крытыка рэжыму «обыкновенный подонок». Ці гэта карэктны выраз?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Выраз некарэктны для прафэсійнай журналістыкі. «Подонок» — гэта лаянка, якая ніяк не характарызуе таго, пра каго так кажуць, але вызначае газэту як выданьне нізкага стылю. У другім значэньні «подонок» — дэклясаваны элемэнт, чаго, напэўна, ня скажаш пра крытыка рэжыму. Да таго ж «подонок» ня можа быць «обыкновенным», калі ён выклікае такую нэрвозную рэакцыю.
Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Севастопалі патоплена расейскай падводная лодка
Генштаб Украіны паведаміў у суботу, 3 жніўня, што УСУ нанесьлі ўдары па расейскай падводнай лодцы і зэнітным ракетным комплексе C-400 у акупаваным Крыме.
Таксама ўкраінскае камандаваньне сьцьвярджае, што ў порце анэксаванага Севастопаля «пасьпяхова паражана» падводная лодка Чарнаморскага флёту Расеі «Ростов-на-Дону». Як адзначаецца, у выніку трапленьня судна затанула на месцы.
https://smarturl.click/B6lng
Спрэчкі аб палітвязьнях, новыя прызначэньні і дыскусіі пра выбары. Першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
«Абмяняць легітымнасьць на эўрапейскіх амбасадараў», «некаторыя задачы не былі выкананыя», — што казалі палітыкі і актывісты на трэцяй канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў і што яны будуць рабіць з выбарамі і палітвязьнямі. Расказваем.
https://smarturl.click/jkW6Z
Як паведамляе тэлеграм-канал дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, у Вільні абвешчаныя новыя прызначэньні ў Аб’яднаным пераходным кабінэце.
На пасаду прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы прызначаны Вадзім Кабанчук, былы намесьнік камандзіра полку імя Кастуся Каліноўскага.
Маргарыта Ворыхава ўзначаліць прадстаўніцтва ў моладзевай палітыцы, якое ствараецца ў Аб’яднаным пераходным кабінэце. Дагэтуль Маргарыта Ворыхава займала пасаду дарадцы ў моладзевай палітыцы і студэнцтве ў офісе Сьвятланы Ціханоўскай.
Уладзімер Астапенка цяпер будзе прадстаўніком у міжнароднай і эўрапейскай супрацы.
На пасаду намесьніка прадстаўніка ў транзыце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінэту Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан.
У Вільні 3 жніўня адбываецца канфэрэнцыя дэмакратычных сіл «Новая Беларусь».
https://smarturl.click/DaLye
Навукоўцы знайшлі цяжкія мэталы ў цёмным шакалядзе. Ці варта турбавацца?
Дасьледнікі ў ЗША праверылі 72 пліткі цёмнага шакаляду, каб высьветліць, ці забруджаныя яны цяжкімі мэталамі. Сярод пратэставаных прадуктаў 43% утрымлівалі больш высокія ўзроўні сьвінцу, чым тыя, якія лічацца бясьпечнымі, а 35% мелі больш высокія канцэнтрацыі кадмію. Абодва металы таксычныя, зь імі зьвязаны шэраг праблем са здароўем.
Падрабязьней: https://smarturl.click/Ee83W
Прыніжаныя і адрынутыя. Алімпіяда, якая паказала сапраўднае стаўленьне сьвету да дыктатур Лукашэнкі і Пуціна
«Афіцыйная прапаганда, спрабуючы прынізіць, асудзіць і высьмеяць парыскую Алімпіяду-2024 і яе арганізатараў, выкарыстоўвае старыя прыёмы і мэтады савецкай прапаганды часоў позьняга СССР».
Вясьляр Яўген Залаты ўзяў срэбра на Алімпіядзе ў Парыжы
Яўген Залаты заняў другое месца ў фінале Алімпійскіх гульняў і стаў іх срэбным прызёрам. Беларус паказаў час 6.42,96. Апярэдзіць яго здолеў толькі немец Олівэр Зэйдлер.
💌 Ня маеце часу штодня гартаць навіновыя стужкі? Падпісвайцеся на рассылку Свабоды!
Усё самае важнае за мінулы тыдзень у адным лісьце! Сёньня расказваем пра адбіраньне маёмасьці ў беларусаў, посьпехі і правалы беларускай апазыцыі, пагрозу існаваньню «Белсату», маладога мастака, які намаляваў больш за 100 партрэтаў вядомых беларусаў, вялікі абмен вязьнямі, пра «чорных салаўёў» Беларусі і шмат пра што яшчэ.
Падпісвайцеся і чытайце! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці людзі вартыя павагі ўжо толькі за іх беларускую мову?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Людзі ўвогуле вартыя павагі, пакуль вы ня ведаеце пра іх чагосьці, што б вашу павагу скасавала. Для мяне асабіста, калі незнаёмы чалавек гаворыць па-беларуску, ён, безумоўна, варты падвойнай павагі, бо ён ня толькі патэнцыйна добры чалавек, але і носьбіт сьветлае місіі — беларушчыны, што ў наш час і ў нашым сьвеце даецца ня так проста. Ён ужо, як мінімум, мае каштоўнасьці і прынцыпы. А далей — як складзецца. Бываюць і сярод беларускамоўных людзі, якія прымушаюць сябе не паважаць.
3 жніўня нарадзіўся беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч — пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х. Ён стаў адным зь першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў. Фільм на сцэнар Адамовіча «Ідзі і глядзі» лічыцца адным з найлепшых фільмаў пра вайну. 👉🏻 Правілы жыцьця Алеся Адамовіча
Пра іншыя падзеі 3 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/2qY3m
Беларус стаў залатым прызёрам Алімпіяды ў Парыжы
У фінале скачкоў на батуце Іван Літвіновіч набраў 63,090 бала.
https://smarturl.click/gpZzy
Асноўныя падзеі і тэксты пятніцы, 2 жніўня
Першы мэдаль беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы: Віялета Бардзілоўская заваявала срэбра ў скачках на батуце
Слуцкія паясы ў мэтро, беларускі «аднарог», новы заказьнік. Добрыя навіны тыдня
«Прэзыдэнт ЗША ні пры чым, а Лукашэнку падзякавалі». Што беларускія дзяржаўныя СМІ напісалі пра абмен вязьнямі
«ПіК Свабоды». З чым дэмакратычныя сілы прыйшлі да канфэрэнцыі «Новая Беларусь»? Тлумачыць палітоляг
«У зоне сьмерці страх можа быць жудасны». Гісторыя беларускай альпіністкі, якая ў 64 гады скарае васьмітысячнікі
Працэдуры вызваленьня беларускіх палітвязьняў ідуць іншым шляхам, — кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі
У чарзе на ўезд у Эўразьвяз зь Беларусі — больш за тры тысячы транспартных сродкаў
«Спрошчаная сыстэма пераезду»? Што такое Нацыянальная карта Вугоршчыны і як яе атрымаць беларусу
Лукашэнка расказаў, што ён просіць у Бога наконт здароўя
Аляксандр Лукашэнка ў часе размовы з жыхарамі аграгарадку Прудок пракамэнтаваў чуткі аб сваім здароўі.
https://smarturl.click/Q14l6
Кіраўнік МУС адкрыў новы СІЗА, які пабудавалі замест «Валадаркі»
У новы комплекс СІЗА пераехаў у красавіку гэтага году з Пішчалаўскага замку на вуліцы Валадарскага ў Менску. У якасьці падарунка на навасельле міністар падараваў СІЗА сэртыфікат на тэлевізар.
https://smarturl.click/e5gE1
Добрыя навіны тыдня
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем: https://smarturl.click/Ee8VZ