Тры гады таму ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб затрымаць Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу
23 траўня 2021 году ў Беларусі прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Спэцслужбы затрымалі аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу. Краіны ЭЗ, Украіна і інш. у адказ увялі санкцыі адносна авіязносінаў зь Беларусьсю.
6 траўня 2022 году Сапегу асудзілі на 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму; праз год і 1 месяц яе памілавалі. Пратасевіча 3 траўня 2023 году асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а ўжо 22 траўня памілавалі ўказам Лукашэнкі.
Пра іншыя памятныя даты і падзеі 23 траўня — чытайце ў артыкуле: https://smarturl.click/vwOqQ
Самая прыязная — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш. Апублікаваныя новыя лічбы пра стан беларускага бізнэсу ў ЭЗ
Толькі 24% беларускіх прадпрымальнікаў, якія зарэгістравалі бізнэс у краінах Эўразьвязу, задаволеныя падтрымкай краін, якія іх прынялі. Самая прыязная — Польшча. У краінах Балтыі ўмовы рэлякацыі, легалізацыі беларусаў істотна пагоршыліся, кажуць у бізнэс-асацыяцыі АВВА.
https://smarturl.click/Ee61L
У Вялікай Брытаніі прызначылі датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Рышы Сунак абвясьціў дату датэрміновых выбараў у Палату абшчынаў парлямэнту. Яны пройдуць 4 ліпеня.
https://smarturl.click/RAVmD
«Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць»
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Ці варта беларусам служыць у сілавых структурах іншых дзяржаваў. Ці могуць дэмакратычныя сілы працаваць зь бізнэсам унутры Беларусі. Пра гэта ды іншае дыскутуюць Аляксандар Наўковіч («Лахвіч») са сьпісу №7, «Незалежныя беларусы», і Віталь Савюк, першы нумар у сьпісе №11, «Краіна для жыцьця».
ВІДЭА: https://youtu.be/Qai5oTfeSkw
Што ў Вялікім княстве Літоўскім рабілі астролягі
Адкуль у Вялікае княства Літоўскае прыйшла астралёгія і якую ролю адыграла ў навуковым і грамадзкім жыцьці гэтай дзяржавы? Як астралёгіяй карысталіся Францішак Скарына, Апанас Філіповіч і Сімяон Полацкі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
ВІДЭА: https://youtu.be/-XcSJFjOVlM
У Берасьці 8 беларусам прысудзілі калёнію за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020-га
Як адзначаюць праваабаронцы, Юлія Шаранава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту з 10 да 11 жніўня 2020 году 16-гадовай, а Мікіту Вайцюку і Мікалаю Нікіцюку было па 17.
https://smarturl.click/mp4po
Пасьля рассылкі праз чат-бот пляну «Перамога» Аляксандра Азарава пазбавілі доступу да чат-бота, — Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская заявіла ў камэнтары @zerkalo_io, што рассылка праз чат-бот пляну «Перамога» не была ўзгодненая ні зь яе Офісам, ні з Аб'яднаным пераходным кабінэтам і назвала яе «злоўжываньнем, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны». Паводле Ціханоўскай, Азарава пазбавілі доступу да чат-бота да высьвятленьня абставінаў.
У ByPol, камэнтуючы сытуацыю, заявілі, што хацелі праз рассылку прыцягнуць да ўдзелу ў выбарах «дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў», якія засталіся ў чат-боце:
https://smarturl.click/5OaOo
Летась па матэрыялах КДК у Беларусі завялі 80 спраў за «фінансаваньне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці»
Адпраўнікаў і атрымальнікаў грошай вызначылі, сьцьвярджае старшыня КДК Васіль Герасімаў. Паводле яго, каб спыніць «каналы фінансаваньня экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці» ведамства летась засяродзілася на аналізе абарачэньня крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сыстэм і сацыяльных сетак:
https://smarturl.click/opXJn
Нарвэгія, Гішпанія і Ірляндыя прызналі Палестыну як незалежную дзяржаву
Праз 75 гадоў пасьля прызнаньня Ізраіля як незалежнай дзяржавы Нарвэгія стала 144-й краінай ААН, якая прызнала Палестыну. Аналягічныя заявы зрабілі 22 траўня ў Гішпаніі і Ірляндыі. Ізраіль у сувязі з гэтым ужо адклікаў сваіх дыпляматаў з Ірляндыі і Нарвэгіі:
https://smarturl.click/AdMv3
Расея рыхтуецца ў аднабаковым парадку зьмяніць марскія межы зь Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры
У расеі вырашылі ў аднабаковым парадку зьмяніць марскія межы зь Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры, вынікае з праекту пастановы ўраду РФ. Яго аўтары сьцьвярджаюць, што дзейныя геаграфічныя каардынаты, усталяваныя ў 1985 годзе, «ня ў поўнай меры адпавядаюць сучаснаму геаграфічнаму становішчу».
На мяжы з Фінляндыяй урад РФ мае намер скарэктаваць каардынаты ў зоне некалькіх астравоў і паўночнага ўваходнага мыса ракі Нарва. На мяжы зь Літвой пад перагляд патрапіла зона Куршскай касы, раёны мысу Таран і Балтыйскай касы:
https://smarturl.click/ba68L
«Збліжэньне з Масквой». Чаму ў дзесяціклясьнікаў забіраюць гісторыю Беларусі
Цяпер замест «Гісторыі Беларусі» 10-клясьнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі». Выданьня з «інтэграваным уяўленьнем аб гістарычным працэсе» пакуль ніхто ня бачыў, але ў праграмы Мінадукацыі для 10 клясы зьмены ўжо ўнесьлі. Гісторык мяркуе, што адбываецца «таталітарызацыя адукацыі паводле блізкіх цяперашняй уладзе савецкіх узораў».
Расказваем, як у Беларусі пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і зьмяняюцца праграмы:
https://smarturl.click/Q1WzY
Як прайшоў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі ў Вільні
На Катэдральнай плошчы беларусы зладзілі пэрформанс, які сымбалізуе супрацьстаяньне жанчын у белым і сілавікоў. Таксама на акцыі зладзілі інсталяцыю «Вітальны стол» з імёнамі палітзьняволеных і пачастункамі для вязьняў, якія выйдуць з турмы і якіх будуць сустракаць накрытым сталом.
21 траўня — Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. У гэты дзень у 2021 годзе ў беларускай турме памёр палітзьняволены Вітольд Ашурак. Яго сьмерць стала першай у шэрагу некалькіх. Сёньня вядома пра сама меней за 7 выпадкаў, калі палітвязьні памерлі ў турме ад жорсткага абыходжаньня і адсутнасьці належнай мэдыцынскай дапамогі.
У цэнтры Магілёва падчас рамонтных працаў знайшлі парэшткі сама меней 124 чалавек
Іх знайшлі рабочыя пры закопваньні катлавану ў цэнтры Магілёва, на скрыжаваньні вуліцы Карпінскага і завулка Мэдыцынскага (паблізу ад гарадзкой лякарні), яшчэ ў канцы сакавіка. Судовыя экспэрты дасьледавалі больш за 3 600 касьцяных парэшткаў і ўстанавілі, што яны належаць сама меней 124 асобам. Характар іх зьмяненьня указвае на тое, што даўнасьць пахаваньня складае звыш 70 гадоў.
Увага, фота можа вас устурбаваць.
https://smarturl.click/ny8v7
Беларусь забараніла ўвоз шэрагу тавараў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі
Цяпер ўвозіць і прадаваць у Беларусі нельга наступныя тавары з вышэйназваных краінаў: піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, для валасоў, для галеньня, для гігіены рота і зубоў, дэзадаранты, сродкі для ваннаў, мыла, чысьцячыя сродкі, дываны, мужчынскае тэкстыльнае адзеньне, абутак зь верхам з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасьцельныя рэчы, посуд сталовы, кухонны з фарфору і шкляны, лякі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з плястмасаў, ярлыкі і этыкеткі з паперы, кардон.
Таксама пастановай забаронены ўвоз і продаж вады (у т.л. мінэральнай і газаванай), зь «недружалюбных краінаў»:
https://smarturl.click/VDawg
Вязьняў наваполацкай калёніі № 1 пазбавілі магчымасьці званіць сваякам
Асуджаныя, у тым ліку палітвязьні, якіх трымаюць у калёніі № 1 у Наваполацку, з пачатку траўня ня могуць пазваніць сваякам. Прапушчаныя званкі ім не кампэнсуюць, піша @MAYDAYMog.
Звычайна паводле раскладу, які зацьвярджае адміністрацыя калёніі, вязьням тройчы на месяц даюць магчымасьць тэлефанаваць сваякам. «Але празь сьвяты ці зь іншую прычыны гэтую норму могуць як перабраць, гэтак і недабраць. Як вырашаць начальнікі», — пракамэнтаваў Свабодзе гэтыя зьвесткі былы палітвязень Аляксей:
https://smarturl.click/67D4e
Міністэрства адукацыі забараніла сьвяткаваць выпускныя ў кавярнях
У Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў».
https://smarturl.click/yqv5v
Галоўнае 22 траўня
📌 Парадоксы беларускай эканомікі: адначасова з ростам ВУП растуць даўгі і дэфіцыт зьнешняга гандлю — аналіз эканаміста Крука
📌 «Збліжэньне з Масквой». Чаму ў дзесяціклясьнікаў забіраюць гісторыю Беларусі
📌 «Радыё Свабода нясе сьвятло туды, дзе хочуць захаваць цемру». Беларускую службу віншуюць зь юбілеем у Сейме Літвы
📌 Летась па матэрыялах КДК у Беларусі завялі 80 спраў за «фінансаваньне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці»
📌 Паміж фондамі разьмеркавалі ўсе сродкі, сабраныя для палітвязьняў і іх сем’яў на маратоне салідарнасьці
📌 Вучыцца быць свабоднымі. Пра выбарчую кампанію ў Каардынацыйную раду як урок дэмакратыі
📌 Апытаньне наконт выбараў у Каардынацыйную раду: у лідэрах «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“» і «Блёк Пракоп’ева — Ягорава»
📌 ByPol рассылае выбарчую агітацыю ўдзельнікам пляну «Перамога». Што кажа Азараў
📌 Азарава пазбавілі доступу да чат-бота пляну «Перамога». У ByPol пракамэнтавалі выбарчую агітацыю праз чат-бот
📌 Выбары ў КР: «Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць»
📌 Самая прыязная — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш. Апублікаваныя новыя лічбы пра стан беларускага бізнэсу ў ЭЗ
📌 Быкаў на Свабодзе. «Тады ўжо адчуваў, што гэтая ўлада нялюдзкая»
Парадоксы беларускай эканомікі: адначасова з ростам ВУП растуць даўгі і дэфіцыт зьнешняга гандлю — аналіз эканаміста Крука
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук у інтэрвію Свабодзе аналізуе апошнія нечаканыя паказчыкі росту ВУП Беларусі, называе галоўныя пагрозы для беларускай эканомікі і прагназуе далейшае абясцэньваньне беларускага рубля.
https://smarturl.click/W3kRW
Украінскія вытворцы дабіваюцца працягу абмежаваньняў на імпарт цэмэнту зь Беларусі. Што вядома
Як паведамілі Свабодзе ў юрыдычнай кампаніі «Ілляшев та Партнери», якая прадстаўляе інтарэсы ўкраінскага вытворцы цэмэнту «Дікергофф Цемент Україна», на час новай працэдуры вяртаецца дзеяньне абмежаваньняў, уведзеных у 2019 годзе.
https://smarturl.click/mp4BB
Пасьля ўцёкаў судзьдзі Шмыта ў Беларусь зьнікла і ягоная партнэрка
У Польшчы расказалі, адкуль яна.
Судзьдзю Томаша Шмыта Нацыянальная пракуратура Польшчы перасьледуе праз абвінавачаньне ў шпіянажы на карысьць Беларусі.
https://smarturl.click/jkVBk
Пэнсіянэру зь Ляхавічаў прысудзілі 7 гадоў і 3 месяцы калёніі і буйны штраф за камэнтары ў Telegram
У Берасьці вынесьлі новы вырак ужо асуджанаму раней паводле «палітычнага» артыкулу 68-гадоваму Барысу Вітко, пішуць праваабаронцы. Яго прызналі вінаватам паводле 7 артыкулаў за камэнтары ў Тэлеграме і прысудзілі 7 гадоў і 3 месяцы калёніі, а таксама штраф у памеры 12 тысяч рублёў:
https://smarturl.click/4kzkD
«Радыё Свабода нясе сьвятло туды, дзе хочуць захаваць цемру». Беларускую службу віншуюць зь юбілеем у Сейме Літвы
У Канстытуцыйнай залі Сейму Літвы 22 траўня адзначылі 70-ю гадавіну пачатку вяшчаньня беларускай службы Радыё Свабода:
https://smarturl.click/W3kDA
Вучыцца быць свабоднымі. Пра выбарчую кампанію ў Каардынацыйную раду як урок дэмакратыі
«Выбары ў Каардынацыйную раду крытыкуюць з усіх бакоў, але, калі б я быў грамадзянінам Беларусі і пры гэтым не зьбіраўся ў агляднай будучыні наведваць тэрыторыю Беларусі, я б, хутчэй за ўсё, галасаваў (а можа, і балятаваўся б) на гэтых выбарах», — піша Алесь Чайчыц і тлумачыць, чаму:
https://smarturl.click/9zZgj
ByPol рассылае выбарчую агітацыю ўдзельнікам пляну «Перамога». Што кажа сам Азараў
Зарэгістраваныя ў пляне «Перамога» людзі зь вечара 21 траўня пачалі атрымліваць паведамленьні ад аб’яднаньня беларускіх сілавікоў ByPol з заклікам удзельнічаць у выбарах новага складу Кардынацыйнай рады і галасаваць за сьпіс, які ўзначальвае кіраўнік ByPol Аляксандар Азараў.
Сам Азараў пацьвердзіў «Белсату», што рассылка ня фэйкавая і што яе ініцыяваў ByPol, а таксама паабяцаў даць разгорнуты камэнтар пазьней:
https://smarturl.click/M1AJa
Быкаў на Свабодзе. Пра свабоду як найвялікшую каштоўнасьць
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1923–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
Сёньня — дзень памяці грасмайстра Віктара Купрэйчыка — адзінага, хто адмовіўся галасаваць за Лукашэнку на чале НАК
Віктар Купрэйчык выступаў больш як у ста краінах, згуляў на спаборніцтвах рознага ўзроўню (ад чэмпіянатаў Беларусі да першынства Эўропы і сьвету сярод сэньёраў) 4000 партыяў. Пра яго шахматную творчасьць надрукаваныя сотні артыкулаў і рэпартажаў, зьняты фільм. У Канадзе выйшаў зборнік ягоных выбраных партыяў.
Калі ў 1997-м адбываліся выбары прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, гросмайстар Купрэйчык быў адзіны, хто падняўся і цьвёрда сказаў, што галасаваць ён ня будзе, бо паводле Алімпійскай хартыі дзейны прэзыдэнт краіны ня можа быць абраны на гэтую пасаду.
Пра іншыя памятныя даты і падзеі 22 траўня — па спасылцы: https://smarturl.click/ZyQ2q
Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by. У сеціва маглі трапіць зьвесткі 900 тысяч карыстальнікаў
Пра парушэньне сыстэмы абароны пэрсанальных зьвестак папулярнага парталу жылой і камэрцыйнай нерухомасьці паведаміў Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных. У цэнтры рэкамэндуюць карыстальнікам зьмяніць лягіны і паролі сваіх акаўнтаў на сайце realt.by, а таксама на афіляваных парталах kvartirant.by і mls.realt.by.
Гэта ўжо ня першы маштабны выцек пэрсанальных зьвестак беларусаў сёлета:
https://smarturl.click/XyAkl
Галоўнае за 21 траўня
👫 У трэцюю гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка ў сьвеце праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
👮🏻♂️Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на 257 удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду
❌ Беларусь забараніла ўвоз шэрагу тавараў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі
🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага алюмінію
🙍🏻♀️Паліна Шарэнда-Панасюк ня выйшла на волю пасьля 3,5 года турмы
❗️«Літвінізм». Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. Расьсьледаваньне Свабоды
🗣 «Гэтую кватэру майму дзеду далі як удзельніку вайны». Пагаварылі з героямі фільма ОНТ аб арышце маёмасьці ўцекачоў
👶«Дзяржава абавязаная сачыць». Якія ў Беларусі здараліся няшчасныя выпадкі на атракцыёнах і каго за гэта каралі
✍🏻 Карупцыя ў пагонах. Чаму Лукашэнка не задаволены КДБ, разважае аналітык
Што хвалюе Лукашэнку пасьля гібелі Раісі і замаху на Фіцу
Якое значэньне будзе мець гібель іранскага прэзыдэнта для адносінаў Тэгерана з афіцыйным Менскам? Ці будзе Тэгеран адстойваць вэрсію тэракту? Ці перасьцерагаецца Лукашэнка, што ён — наступны? Ці спародзіць гібель Ібрагіма Раісі палітычны крызіс у Іране?
На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/3YrW4SZYiDQ
❗️❗️«Літвінізм». Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. Расьсьледаваньне Свабоды
Фальшывыя відэазвароты нібыта беларускіх вайскоўцаў, пагрозы літоўскім дэпутатам, а таксама беларусам, якія жывуць у Вільні, графіці ў горадзе ды правакацыйныя ролікі ў Тыктоку — усё гэта больш за паўгады непакоіла беларусаў у Літве і турбавала некаторых літоўцаў. У літоўскіх мэдыях гэтыя выпадкі называлі тэрмінам «літвінізм».
Хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях і пры чым тут «літвінізм» — глядзіце ў расьсьледаваньні Свабоды:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Sb7drWH_D20