Украінскі консул наведаў гомельскую калёнію, дзе трымаюць жанчын-палітвязьняў
Пра візыт у калёнію ўкраінскага дыплямата паведамілі сваякі палітычных зьняволеных, якіх трымаюць у калёніі № 4.
https://smarturl.click/LYwBW
«Ён быў настаўнікам у беларускай школе». Хто зь вядомых замежных палітыкаў мае сувязі зь Беларусьсю
Сьвятлана Ціханоўская нядаўна перадала колішняму прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў матэрыялы пра ягонага беларускага прадзеда. Паглядзелі, хто яшчэ з замежных палітыкаў мае беларускія карані альбо зьвязаны зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/9zRgj
Сёньня — дзень народзінаў палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута
16 красавіка 1973 году ў гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца Горадзенскай вобласьці нарадзіўся Анджэй Пачобут — журналіст, грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі, палітвязень.
У 2023-м Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце» за артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га. Таксама ў матэрыялах справы фігуравалі яго заявы ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
Іншыя адметныя падзеі і даты 16 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1jWE
ЗША пашырылі санкцыйны сьпіс па Беларусі
Міністэрства фінансаў ЗША 15 красавіка ўнесла ў санкцыйны сьпіс па Беларусі 10 фізычных і 12 юрыдычных асобаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ведамства.
Пад абмежаваньні патрапілі 6 беларускіх арганізацый і 6 грамадзян Беларусі, а таксама грамадзяне Лібану, Сырыі, Славакіі і Швэцыі і арганізацыі з Іраку, Кіпру, Кітаю, Славакіі і Турэччыны:
https://smarturl.click/opwEM
Галоўнае за 15 красавіка
❌ Рух «За свабоду», два мэдыя і крама Symbal.by: улады пачалі забіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў
🙍🏻♀️ Ціханоўская ў Канадзе сустрэлася са старшынёй Рады БНР Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэньня Беларусі
🇵🇱 Новы ўсплёск спробаў прарыву беларуска-польскай мяжы — каля 700 выпадкаў за выходныя. У Польшчы затрымалі 10 перавозчыкаў мігрантаў
🗣 Афіцыйна нэўтралітэт, у рэальнасьці — праіранскія сымпатыі. Як Менск адрэагаваў на атаку Ірана супраць Ізраіля
🙍🏻♂️ «Загадаў мне сабрацца і перастаць ныць». Як адрозьніць псыхоляга ад самазванца
🧑🏻💻 Ад Міндоўга да Менску 90-х. Расказваем, у якіх кампутарных гульнях згадваецца Беларусь і яе гісторыя
🇮🇱 «Ізраіль справіцца». Былы мянчук, рэзэрвіст ізраільскага войска, — пра напад Ірану, вайну з ХАМАС і турму ў Беларусі
«Выхадцы зь Беларусі дапамагаюць арміі». Як былы мянчук бароніць Ізраіль
Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе?
Госьць Ганны Соўсь — ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС і цяпер знаходзіцца на мяжы Ізраілю з Сырыяй. Аляксандар спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго падчас затрыманьня ў жніўні 2020 году ў Менску:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/12UrKYYBjaw
Галоўчанка ў Маскве прапанаваў «адным пакетам» падпісаць 30 плянаў па будаўніцтве «саюзнай дзяржавы»
Кіраўнік ураду Беларусі Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім калегам Мішусьціным заявіў пра завяршэньне распрацоўкі больш як «30 супольных плянаў» у рамках дарожнай мапы па будаўніцтве «саюзнай дзяржавы» на бліжэйшыя 3 гады і заклікаў «прыскорыць іх распрацоўку і ўхваленьне адзіным пакетам».
Па выніках сустрэчы Галоўчанка і Мішусьцін падпісалі некалькі міжурадавых дамоваў, у тым ліку аб распрацоўцы лёгкага шматмэтавага самалёта «Асьвей» з 2 рухавікамі:
https://smarturl.click/l5DM5
Рух «За свабоду» і мэдыя Reformation — улады пачалі забіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры Лукашэнку вырашыў ануляваць запісы аб рэгістрацыі дамэнных імёнаў reform.by і рух.by у сувязі з іх «экстрэмісцкім» статусам. Адпаведныя лісты атрымалі іх — уладальнікі старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і рэдакцыя сайту Reformation (апошняя паведаміла, што пасьля ануляваньня дамэну ўключыць сайт на дамэне reform.news).
Некалькі дзён таму ААЦ зьмяніў інструкцыю аб рэгістрацыі дамэнных імёнаў, згодна зь ёй цяпер дамэнныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у рэспубліканскі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў», змогуць ануляваць:
https://smarturl.click/3k9zp
У Бабруйску на 15 дзён арыштавалі журналіста Дзяніса Носава
Сілавікі затрымалі журналіста газэты «Вячэрні Бабруйск» Дзяніса Носава, піша «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што мужчына рассылаў сваім сябрам спасылкі на «экстрэмісцкія рэсурсы».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Дзяніса затрымалі яшчэ на мінулым тыдні, яму прызначылі 15 дзён арышту.
У Беларусі заявілі аб складаным пажары, які перайшоў з украінскай тэрыторыі
Паводле ўладаў, пацярпела каля 0,5 гектара балоцістай мясцовасьці ў Палескім лясгасе.
Ва Ўкраіне, аднак, такой інфармацыі няма.
https://smarturl.click/jkawZ
Памёр мастак Мікола Крукаў
Адзін з найбольш вядомых твораў беларускага мастака — партрэт «Генэрал Булак-Балаховіч». Гэтае палатно, у прыватнасьці, можна было паглядзець на выставе «Код: 25.03.2018», прысьвечанай 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР у 2018 годзе ў менскім Палацы мастацтваў.
https://smarturl.click/LYwRA
Сталі вядомыя прысуды 9 з 17 чалавек, якіх судзілі ў Баранавічах за пратэсты 2020 году
Усіх іх судзілі паводле артыкулу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Раней за краты адправілі першую партыю фігурантаў гэтай справы. Прысуды розныя, не апраўдалі нікога.
https://smarturl.click/0eYkn
15 красавіка — дзень памяці айца Аляксандра Надсана
У гэты дзень у 2015 годзе ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zR57
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 14 красавіка
Ізраіль адбіў найбуйнейшую атаку Ірана. Падрабязнасьці нападу, пазыцыі бакоў, рэакцыі афіцыйнага Менску і дэмакратычных сілаў Беларусі
BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве яшчэ адной рэзыдэнцыі Лукашэнкі — на Менскім моры
У Жлобіне затрымалі трох мужчын за пратэсты 2020 году
Асаблівасьці візыту Лукашэнкі, «космас наш». Вынікі тыдня ад Карблевіча
Алкаеў, Варыкаш, Цэдрык. Хто і як кіраваў «Валадаркай» у розныя гады
Вольга Гапеева: «Эмансыпаваных жанчын шмат, патрэбны эмансыпаваныя мужчыны»
Тэст: Непрадказáльны беларýскі нáціск
Каму ўручылі першыя беларускія музычныя прэміі ў эміграцыі «Uwaga!»
Баскетбалістка Кацярына Сныціна купіла беларусам Лёндану білеты на фінал Эўракубка
Ціханоўская: «Маё сэрца з народам Ізраілю, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны»
«Маё сэрца з народам Ізраілю, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны, — напісала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў сваёй старонцы ў сацсетцы X. — Аўтарытарныя рэжымы аб’ядноўваюцца ў вось зла. Толькі дзякуючы адзінству і салідарнасьці дэмакратычны сьвет можа спыніць гэты наступ на свабоду».
Паводле Ціханоўскай, аўтарытарныя рэжымы — у Беларусі, Расеі, Іране – «заўсёды пачынаюць з гвалту супраць уласнага народу», а затым разьвязваюць войны. https://smarturl.click/LYwZd
У аварыі пад Менскам пацярпелі 14 чалавек
Здарэньне адбылося ў 8:10 на Сьмілавіцкім тракце. Сутыкнуліся аўтобус МАЗ і цяжкавік Volvo. ДАІ паведаміла пра тое, што высьвятляе абставіны здарэньня.
Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністра Канады запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі на саміт Вялікай сямёркі ў 2025 годзе
Джастын Трудо асабліва адзначыў санкцыі ў дачыненьні 21 чалавека, аб якіх Канада аб’явіла 15 красавіка ў адказ на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
https://smarturl.click/8EMZQ
На аўкцыён выставілі нерухомасьць асуджаных праваабаронцаў «Вясны»
Лоты заўважыла @zerkalo_io на сайце «БелЮрЗабесьпячэньня». На аўкцыён выставілі 2-пакаёвую кватэру ў Менску, якая належыць юрысту ПЦ «Вясна» Ўладзімеру Лабковічу, а таксама 1/7 долі адміністрацыйнага памяшканьня на вуліцы Ложынскай, якая належыць Валянціну Стэфановічу — гэтае памяшканьне фармальна належыць 7 сябрам «Вясны», раней яго выкарыстоўвалі для правядзеньня бясплатных імпрэзаў.
На мінулым тыдні з аўкцыёну прадалі кватэру завочна асуджанага Валерыя Цапкалы:
https://smarturl.click/LYw0R
Канада пашырыла санкцыі супраць Беларусі
Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да 21 грамадзяніна Беларусі, які мае дачыненьне да рэпрэсій пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У санкцыйным сьпісе — судзьдзі, цяперашняе і былое кіраўніцтва шэрагу калёніяў, старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Аляксандар Кароль і інш.
Сьпіс цалкам: https://smarturl.click/ppDxW
Кітай выціскае Беларусь з расейскага рынку сельскагаспадарчай тэхнікі
«Па выніках мінулага году доля кітайскай тэхнікі (...) на расейскім рынку грузавых аўтамабіляў у параўнаньні з 2022 годам узрасла з 29,5% да 58,8%, у сэгмэнце колавых сельскагаспадарчых трактароў магутнасьцю 150−250 конскіх сіл, гэта значыць наша клясыка, — з 46% да 58%, а на рынку дарожна-будаўнічай тэхнікі гэты паказчык наогул перавысіў 70%», — заявіў прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім калегам.
Доля беларускіх трактароў у расейскім імпарце летась зьнізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігодзьдзе 10,5%, грузавых аўтамабіляў — да 6%:
https://smarturl.click/JDMmL
Праваабаронцы: У бабруйскай калёніі № 2 — рост захворваньняў на пнэўманію
На пачатак красавіка 2024 году мэдычная частка калёніі № 2 у Бабруйску была запоўненая асуджанымі з запаленьнем лёгкіх або віруснай пнэўманіяй, паведамляе @MAYDAYMog.
Паводле інфармацыі каналу, у некаторых вязьняў назіраліся ўскладненьні. На сёньня некаторыя зь іх шпіталізаваныя ў адзін з бабруйскіх шпіталяў.
Папраўчая калёнія № 2 на ўскраіне Бабруйску — самая вялікая з усіх папраўчых установаў Беларусі, там трымаюць каля 2400 зьняволеных, сярод іх больш за сто — палітвязьні:
https://smarturl.click/yqYDj
Таксама лісты аб ануляваньні запісу аб рэгістрацыі дамэннага імя атрымалі рэгіянальны сайт «Медыя-Палессе» і крама нацыянальнай сымболікі Symbal.by
Сайт «Медыя-Палессе» пераехаў на дамэн Media-Polesye.com, крама Symbalby — на symbalby.com.
«Мы ацэньваем гэта як грубае парушэньне свабоды слова і права на ўласнасьць», — заявілі ўладальнікі крамы. Галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся» заявіла, што рашэньне ААЦ ня стала нечаканасьцю і што мэдыя працягне працу.
Ад Міндоўга да Менску 90-х. Расказваем, у якіх кампутарных гульнях згадваецца Беларусь і яе гісторыя
У Расеі выйшла гульня «Смута» коштам 5 мільёнаў даляраў. Геймэры праект не ацанілі. Мы паглядзелі, якія кампутарныя гульні расказваюць пра Беларусь і яе гісторыю. Аказваецца, там можна разьвіваць ВКЛ, падняць паўстаньне пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла ці вызваліць Менск.
https://smarturl.click/vw7o2
Афіцыйна нэўтралітэт, у рэальнасьці — праіранскія сымпатыі. Як Менск адрэагаваў на атаку Ірана супраць Ізраіля
🇮🇷🇮🇱 Першая ў гісторыі прамая ваенная атака Ірана супраць Ізраіля стала чыньнікам рэзкай эскаляцыі сытуацыі на Блізкім Усходзе, які ўжо больш як 70 гадоў называюць парахавой бочкай сьвету. Рэгіёну пагражае вялікая вайна.
🇧🇾 Як на гэты крызіс адрэагавалі ў Беларусі?
https://smarturl.click/4kGxY
За выходныя было 669 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы
Такую статыстыку прывяла Памежная варта Польшчы за пэрыяд з 12 па 14 красавіка. Акрамя таго, там паведамілі, што 9 мігрантам надалі першую мэдычную дапамогу.
Фота Памежнай варты Польшчы
«Загадаў мне сабрацца і перастаць ныць». Як адрозьніць псыхоляга ад самазванца
Істотна вырас попыт на дапамогу псыхоляга і нават псыхіятраў — людзі самі не даюць рады, ня могуць справіцца з праблемамі.
Як не памыліцца і выбраць сапраўднага адмыслоўцу, а не на самазванца, які можа нашкодзіць?
https://smarturl.click/yqYwR
Памерла вядомая аўтарка амэрыканскіх коміксаў Трына Робінс. Яна паходзіла зь Беларусі
Трына вядомая тым, што стала адной зь першых і найбольш выбітных жанчын у Амэрыцы, якія працавалі ў гэтай галіне, апанаванай у асноўным мужчынамі. У 1985 годзе яна намалявала для DC сэрыю коміксаў з культавым пэрсанажам — Цуд-жанчынай (Wonder Woman), пасьля таго як чатыры дзесяцігодзьдзі гэта рабілі толькі мужчыны.
У 1970 годзе разам з іншай калегай яна выпусьціла першую ў ЗША кніжку коміксаў «It Ain’t Me, Babe», цалкам намаляваную выключна жанчынамі.
Род Трыны Робінс паходзіць зь мястэчка Дубой на Століншчыне.
https://smarturl.click/Yz1qe
У панядзелак у Беларусі прагназуюць моцны вецер, які можа зрываць дахі і валіць дрэвы
Аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны непагадзі абвясьцілі сыноптыкі «Белгідрамэту» на панядзелак.
Раніцай і днём 15 красавіка ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненьне заходняга ветру. Парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Вецер такой сілы можа зрываць дахі, абрываць правады, валіць дрэвы.
Як піша мэтэасэрвіс pogoda.by, у панядзелак чакаецца пераменная воблачнасьць. Уначы месцамі па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы.https://smarturl.click/z24on
Каму ўручылі першыя беларускія музычныя прэміі ў эміграцыі «Uwaga!»
13 красавіка ў варшаўскім клюбе Scena Chmielna прайшло ўручэньне прэміі «Uwaga!» для падтрымкі музыкаў, арганізатараў канцэртаў і дабрачынных імпрэзаў у эміграцыі.
«Песьня года» — «Emigrant Song»
«Альбом года» — альбом «Там» барда Leibonik
«Дабрачыннасьць года» — анлайн-маратон салідарнасьці «Нам ня ўсё адно»
«Клюб года» — пляцоўка «Scena Chmielna»
«Падзея года» — фэст «Варушняк»
«Арганізатар года» — «Wild Beat Sound»
«Адкрыцьцё года» — «Kurwadziki»
«Пераадкрыцьцё года» — Сяргей Пукст
«Сымпатыя народа» — «Naviband»
«Выканаўца года» — Аляксандар Памідораў і Кетэван
«Гурт года» — «Дай дарогу!»
Фота reform.by https://smarturl.click/M1j23
Ізраіль адбіў найбуйнейшую атаку Ірана. Самае галоўнае
Сабралі для вас асноўную інфармацыю пра напад Ірана на Ізраіль, пазыцыі бакоў, рэакцыі ў сьвеце, а таксама камэнтары афіцыйнага Менску і дэмакратычных сілаў Беларусі. https://smarturl.click/gpEDO