Чацьвертая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў-2020
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.
Больш важных датаў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2wYb
Вольга Сафронава пра пропуск Алімпіяды, коней і пэрспэктывы. ВІДЭА
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы. У размове са Свабодай вершніца расказала, чаму верыць, што яе зорны час наперадзе.
🎥 Падрабязнасьці глядзіце ў відэа Свабоды.
📰 Тэкставы варыянт пад спасылкай: https://smarturl.click/qlQyO
«Наша палітыка — з усімі супрацоўнічаць, ні з кім не сварыцца», — Франак Вячорка адказвае крытыкам Ціханоўскай
«У інтарэсах беларусаў бачыць Сьвятлану Ціханоўскую як інструмэнт, голас беларусаў, які можа прадстаўляць нашы інтарэсы», — перакананы яе дарадца Франак Вячорка.
❗️Cьляды паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею вядуць у Беларусь. Расьсьледаваньне БРЦ і «Схемаў»
Журналісты праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы» супольна зь Беларускім расьсьледніцкім цэнтрам і Праектам па расьсьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) правялі сваё расьсьледаваньне, як люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцый пастаўлялі з Эўропы праз Украіну і Беларусь у Расею.
Высьветлілася, што ўкраінскі пастаўшчык люксавых аўтамабіляў у Расею празь Беларусь цягам 2023 году дапамагаў экспартаваць і беларускія калійныя ўгнаеньні ў абыход санкцый:
https://smarturl.click/vwn6E
Вайна прыйшла ў Курскую вобласьць. Чаму маўчыць Лукашэнка
У Курскай вобласьці Расеі трэці дзень ідуць баі. Атака вайскоўцаў Украіны на Курскую вобласьць — знакавая падзея расейска-ўкраінскай вайны. Гэта не маленькая партызанская вылазка невялікай групы, як тое было раней, а паўнавартасная вайсковая апэрацыя з выкарыстаньнем значнай жывой сілы і бранятэхнікі.
Лукашэнка на гэтыя падзеі пакуль ніяк не рэагуе. Чаму? — Разважае аналітык Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/2q8D0
Украінская кампанія ня можа вярнуць зь Беларусі вагоны, у якіх да вайны перавозілі беларускія ўгнаеньні
Украінская кампанія «АгроХімРесурс», якая набывала на беларускіх прадпрыемствах угнаеньні, з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ня можа вярнуць зь Беларусі 21 вагон і 6 кантэйнэраў. Гэтыя вагоны перад вайной адправілі на беларускія прадпрыемствы «Гродна Азот» і Гомельскі хімічны завод за чарговай партыяй прадукцыі. Цяпер яны адмаўляюцца вярнуць рухомы састаў ва Ўкраіну:
https://smarturl.click/aJ4gA
«За нясплату падаткаў». У Беларусі заблякавалі сайты Airbnb, Megogo, Battle і Hetzner
На сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ў рашэньні аб блякаваньні яго прычынай указаная «запазычанасьць па падатках (зборах), мытах, пенях» у суме, якая перавышае 120 000 беларускіх рублёў (каля 37 300 даляраў ЗША).
Battle — плятформа кампаніі Blizzard, якая распрацавала сэрыі гульняў Diablo, Warcraft, Starctaft, Overwatch; Airbnb — папулярны сэрвіс па браняваньні жытла; Megogo — украінскі мэдыясэрвіс для прагляду фільмаў; Hetzner — кампанія і апэратар цэнтру апрацоўкі дадзеных, якая базуецца ў Нямеччыне:
https://smarturl.click/aJ4vA
МЗС Беларусі рэкамэндавала беларусам не наведваць Ізраіль праз абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС, беларусам раяць прымаць рашэньне аб наведваньні гэтай краіны «з улікам разьвіцьця бягучай абстаноўкі ў рэгіёне», а беларусам, якія жывуць ці знаходзяцца цяпер у Ізраілі, — «выконваць рэкамэндацыі ізраільскіх уладаў і пільнавацца правілаў асабістай бясьпекі»:
https://smarturl.click/JDVzq
Украіна заклікала сваіх грамадзян вяртацца з расейскай акупацыі празь Беларусь
Праз абвастрэньне на сумскім кірунку баявых дзеяньняў грамадзян, якія вяртаюцца з акупацыі або эвакууюцца з памежнай з Расеяй тэрыторыі, перанакіроўваюць на гуманітарны калідор «Макраны — Даманава» на мяжы зь Беларусьсю.
Украінскія ўлады патлумачылі прычыну.
https://smarturl.click/vwnzw
«Пасьля „хіміі“, калёніі і карцэраў я пакрыўся бранёй». Былы палітвязень — пра чатыры гады пасьля пратэстаў-2020
«Я беларус, які адсядзеў, як і многія. Але магу глядзець на сябе ў люстэрка. Усё было зроблена правільна. Наконт магчымага вяртаньня скажу так: сярод 15 тысяч беларусаў Беластоку актыўная частка — 100 чалавек, ня больш. Чараўнік ня верне нас дахаты. Вернемся тады, калі заслужым гэтае права».
BEROC: Эканоміка Беларусі пакуль расьце, але ёсьць небясьпека яе перагрэву
Паводле эканамістаў дасьледчага цэнтру BEROC, па выніках другога кварталу ў Беларусі:
➖ працягваецца рост ВУП за кошт росту ўнутранага попыту,
➖назіраецца дэфіцыт кадраў на рынку працы, у выніку чаго апераджальным тэмпам растуць рэальныя заробкі;
➖пагаршаецца фінансавае становішча прадпрыемстваў: заробкі растуць хутчэй, чым выручка і прадукцыйнасьць працы;
➖расьце спажывецкая упэўненасьць, скарацілася доля тых, хто ацэньвае матэрыяльнае становішча сваёй сям’і як «хутчэй кепскае». Падрабязьней:
https://smarturl.click/Ad6GR
Тлумачым з Гурневічам. Як Эйсмант і кампанія асьвятляюць Алімпіяду ў Парыжы
Беларускія спартоўцы, якіх на Алімпіядзе ў Парыжы ўсяго 17, паказваюць вельмі добрыя вынікі. На гэты момант адзін залаты, два срэбраныя мэдалі. Але прапаганда зацыклілася не на посьпеху. Расказвае журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=tSO1B5KjKpQ
Камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі абмеркаваў з калегамі з Ірану «пытаньні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва» і паслухаў пра «Вялікага Сатану ЗША»
7 жніўня генэрал-маёр Андрэй Лук’яновіч сустрэўся з з галоўным вайскводам арміі Ірану генэрал-маёрам Абдулрахімам Мусаві і камандуючым ВПС Ірану брыгадным генэралам Хамідам Вахедзі, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Пра што яны размаўлялі:
https://smarturl.click/nymJp
«Гісторыя на Свабодзе». Беларуская мова ў нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў
На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст.? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў? — Пра гэта і іншае гаворым з доктарам філялёгіі Віктарам Корбутам:
🎥 ВІДЭА гутаркі: https://youtu.be/LwYIJIJ_8as
Як у Расеі запавольваюць YouTube і ці можа гэта адбыцца ў Беларусі
«У Беларусі нават не спрабавалі стварыць альтэрнатыву YouTube, да таго ж яго выкарыстоўвае прапаганда», — адзначае экспэрт.
Расказваем, як у Расеі тармозяць відэа з YouTube і ці ёсьць такая тэхналёгія ў Беларусі:
https://smarturl.click/7169G
Галоўнае за 8 жніўня
✏️«Мой час яшчэ не прыйшоў». Вялікая размова зь вершніцай Вольгай Сафронавай, якая засталася ўжо без другой Алімпіяды
✏️«Пасьля „хіміі“, калёніі і карцэраў я пакрыўся бранёй». Былы палітвязень — пра чатыры гады пасьля пратэстаў-2020
✏️У Курскай вобласьці трэці дзень ідуць баі. Улады рэгіёну заявілі пра 7 зьбітых ракет і 6 дронаў
✏️Вайна прыйшла ў Курскую вобласьць. Чаму маўчыць Лукашэнка
✏️Украіна заклікала сваіх грамадзян вяртацца з расейскай акупацыі празь Беларусь. Улады патлумачылі прычыну
✏️Ад Вільні да Вашынгтону. У дзясятках гарадоў сьвету пройдуць акцыі да 4-й гадавіны выбараў і пачатку пратэстаў у Беларусі
✏️Прадстаўнікі фракцыі КР «Беларусы» і некалькі партый выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у 2025 годзе
✏️«Наша палітыка — з усімі супрацоўнічаць, ні з кім не сварыцца», — Франак Вячорка адказвае крытыкам Ціханоўскай
✏️Ва Ўкраіне пацьвердзілі: беларус, якога вышуквалі ў Берасьці з 2022 году, мае статус ваеннапалоннага
✏️«ПіК Свабоды». Неверагодны 2020-ы і верагодны 2025-ы. Шрайбман — пра паўстаньне 2020 году і выбары 2025 году
✏️Cьляды паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею вядуць у Беларусь. Расьсьледаваньне БРЦ і «Схемаў»
Ад Вільні да Вашынгтону. У дзясятках гарадоў сьвету пройдуць акцыі да 4-й гадавіны выбараў і пачатку пратэстаў у Беларусі
Беларуская дыяспара абвясьціла міжнародную акцыю «Дзень годнасьці» з нагоды чацьвёртай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і беларускіх пратэстаў 2020 году. Беларусы па ўсім сьвеце выйдуць на акцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі.
Акцыі й імпрэзы ў розных гарадах сьвету пройдуць з 9 па 11 жніўня.
Сьпіс сходаў, маршаў і акцый: https://smarturl.click/2q8Om
Шрайбман — пра паўстаньне 2020 году, канфэрэнцыю «Новая Беларусь» і выбары 2025-га
Ці зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/UD61Dzrd0QA
Ва Ўкраіне пацьвердзілі: беларус, якога вышуквалі ў Берасьці з 2022 году, мае статус ваеннапалоннага
Жыхар Бабруйску Яўген Камянькоў, які ў траўні трапіў ва ўкраінскі палон пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласьці, мае статус ваеннапалоннага і можа быць уключаны ў сьпіс для абмену, калі ягоныя сваякі зьвернуцца да ягонага расейскага камандаваньня з адпаведнай заявай, пацьвердзілі Свабодзе:
https://smarturl.click/e54AR
Лукашэнка прапанаваў зьмякчыць адказнасьць па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку «наркатычных»
Унесены на разгляд у парлямэнт Беларусі законапраект прадугледжвае зьмякчэньне пакараньняў па шэрагу злачынстваў, у тым ліку «наркатычных», але не закране «экстрэмістаў»:
https://smarturl.click/mpaq9
Прадстаўнікі фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у 2025 годзе
Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Ягораў і Аляксандар Кныровіч ад імя фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэньня мандату Сьвятланы Ціханоўскай у якасьці лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі з 9 жніўня 2025 году.
«Дэмакратычныя сілы павінны паказваць прыклад, прытрымліваючыся прынцыпаў выбарнасьці і зьмяняльнасьці», — гаворыцца ў заяве:
https://smarturl.click/5O9aG
«Мой час яшчэ не прыйшоў». Вялікая размова зь вершніцай Вольгай Сафронавай, якая засталася ўжо без другой Алімпіяды
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы.
«Былі сур’ёзныя страсеньні мозгу, тры грыжы ў хрыбетніку, мая шыя выглядае як у чалавека пэнсійнага ўзросту, бо ляціш галавой уперад. У працэсе палёту думаеш: „Ой, зараз будзе так балюча, непрыемна!“ Чамусьці палёт з каня праходзіць у такой замаруджанай раскадроўцы», — кажа Вольга.
У Беларусі стварылі штаб для тэрміновай ліквідацыі афрыканскай чумы сьвіней
Урад Беларусі стварыў нацыянальны штаб для тэрміновых захадаў, скіраваных на ліквідацыю афрыканскай чумы сьвіней і іншых небясьпечных хваробаў жывёлы. Афіцыйных паведамленьняў аб рэгістрацыі ў Беларусі выпадкаў захворваньня на афрыканскую чуму няма.
10 гадоў таму ў Беларусі ў выніку эпідэміі афрыканскай чумы закрывалі цэлыя сьвінакомплексы:
https://smarturl.click/kjxnQ
Продажы аўтамабіляў у Беларусі выйшлі на трохгадовы пік
Акрамя звычайных легкавікоў, за сем апошніх месяцаў амаль у дзесяць разоў павялічылася колькасьць прададзеных электрамабіляў.
https://smarturl.click/pp0E9
Ужо сёньня: дзень народзінаў айца Аляксандра Надсана
8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі уніяцкі сьвятар, апостальскі візытатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладнік.
Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі можна ўбачыць пад спасылкай: https://smarturl.click/w9XQm
У Курскай вобласьці другі дзень ідуць баі, увялі рэжым надзвычайнай сытуацыі. Пуцін правёў экстраную нараду
Паводле зьвестак ТАСС, у выніку атак у Курскай вобласьці 5 чалавек загінулі. У Міністэрстве аховы здароўя Расеі паведамілі пра 31 параненага. Выданьне «Вёрстка» падлічыла, што да вечара 7 жніўня баі прайшлі ў раёнах як мінімум 19 населеных пунктаў Курскай вобласьці. Паводле непацьверджанай інфармацыі, украінскія вайскоўцы занялі некалькі населеных пунктаў. Расказваем усё, што вядома:
https://smarturl.click/yqjom
Галоўнае за 7 жніўня
👨🏻⚖️ Новы масавы суд у Берасьці: адразу восем чалавек асудзілі за пратэсты 2020 году
❌ Ліквідавалі Менскае роварнае таварыства. Пасьля выбараў-2020 у Беларусі ліквідавалі сама меней 1742 некамэрцыйныя арганізацыі
🇷🇺 Мінабароны Расеі пацьвердзіла, што баі ў Курскай вобласьці працягваюцца ўжо больш за содні. Расказваем, што вядома
👫 Жнівень разладу. Гісторыі трох беларускіх сямей, расколатых падзеямі 2020 году
👨🏻💼Абмянялі, апраўдалі, далі да чатырох гадоў. Што стала зь беларусамі, якіх судзілі за шпіянаж у іншых краінах
🧑🏻💻 Глядзім, як у Расеі запавольваюць YouTube і ці можа гэта адбыцца ў Беларусі
🗣 «ПіК Свабоды». Навошта беларус хацеў адкапаць магілу Ван Гога і ў чым сэнс такога мастацтва
🙍🏻♂️У гісторыі Беларусі ХХ стагодзьдзя першае месца займае беларуская мова, — Віктар Корбут
✍🏻 Крытыкаваць, але не зьнішчаць. Чаму варта абараняць Ціханоўскую, разважае Алесь Чайчыц
🎥 Тлумачым з Гурневічам. Як Эйсмант і кампанія асьвятляюць Алімпіяду ў Парыжы
Навошта беларус хацеў адкапаць магілу ван Гога
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінсэнта ван Гога на могілках у Францыі. На думку акцыяніста, «у сьвеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу ван Гога, ён заклікаў мастака «прачнуцца». Кузьміча затрымалі, прысудзілі штраф і месяц умоўнага зняволеньня. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з Эўразьвязу.
Пра сэнс акцыі «Рэнэсанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяргей Гудзілін:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/z1kWrInSSlg
Новы масавы суд у Берасьці: адразу восем чалавек асудзілі за пратэсты 2020 году
У Ленінскім судзе Берасьця 5 жніўня асудзілі 8 чалавек, якіх абвінавацілі ў «групавым парушэньні грамадзкага парадку» паводле ч.1 арт. 342 КК. Згодна з абвінавачаньнем, падчас масавых пратэстаў 10-11 жніўня 2020 году ў Берасьці яны выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі бел-чырвона-белыя сьцягі і «наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацыяў».
У выніку судзьдзя Дзьмітры Шурын прысудзіў усім абвінавачаным зьняволеньне ў калёніі агульнага рэжыму на розныя тэрміны — ад 1 году і 5 месяцаў да 2 гадоў і 6 месяцаў:
https://smarturl.click/mpaym
У Менскай і Горадзенскай абласьцях пачаліся двухдзённыя камандна-штабныя вучэньні
У часе вучэньняў плянуюць трэнінг навыкаў барацьбы з дывэрсійнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, выкарыстаньня бесьпілётнікаў, устойлівай сыстэмы кіраваньня войскамі. Вучэньні праходзяць пад кіраўніцтвам прызначанага ў ліпені камандуючым Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Аляксандра Баса:
https://smarturl.click/gp4Oo