Галоўнае 15 траўня
📌 У прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіцу стралялі, ён паранены, яго адвезьлі ў шпіталь
📌 У Расеі затрымалі беларускага доктара-рэаніматоляга Мартава
📌 Фатограф Васюковіч вынес з «Валадаркі» копію запісаў Алеся Пушкіна на турэмнай сьцяне
📌 Пералік відаў дзейнасьці, дазволеных для ІП, вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне
📌 Каля 400 беларусаў дадалі ў расейскую базу вышуку за апошнія 3 месяцы. Сярод іх добраахвотнікі і былыя палітвязьні
📌 «У Менску было нашмат страшней». Беларусы расказваюць, як праходзяць пратэсты ў Тбілісі
📌 «Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча зьнік аўтар
📌 Сакрэты судзьдзі, якому Лукашэнка даў ахову за грошы беларусаў. Тлумачым з Гурневічам
📌 «Гісторыя на Свабодзе». Ці было б Літве і Беларусі лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў XVII стагодзьдзі?
📌 «Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». Колькі патрацяць на выбары ў Каардынацыйную раду
📌 «ПіК Свабоды». Як беларусам вярнуть сабе голас? Дыскусія Надзеі Нортан і Вэсты Свэндсэн
«Беларусы вяртаюць сабе голас»
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. У відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.
ВІДЭА: https://youtu.be/3HMHQQufTDw
Расея кіраванымі авіябомбамі абстраляла мэдычную ўстанову на Харкаўшчыне. На фронце без перамен
Цягам дня расейскія войскі абстралялі Харкаўскую вобласьць, Дніпро, Мікалаеў і Херсон.
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што ў выніку расейскага авіяўдару па будынку агульнай практыкі сямейнай мэдыцыны ў сяле Малая Данілаўка Харкаўскай вобласьці чатыры мэдыкі атрымалі раненьні.
Што вядома пра іншыя падзеі і як абараняюцца ўкраінцы?
https://smarturl.click/AdMMg
«Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча зьнік аўтар
Сяргей Дубавец піша пра новы раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», які гэтымі днямі прэзэнтуюць у розных гарадах замежжа, і канчатковае разьвітаньне з савецкімі літаратурнымі стэрэатыпамі.
https://smarturl.click/0eD0n
Славацкія СМІ: Прэм'ер-міністра Фіца паранілі, яго вязуць у шпіталь
Славацкія СМІ паведамляюць, што ў прэм'ер-міністра краіны Робэрта Фіца стрэлілі на сустрэчы зь людзьмі. Яго адвезьлі ў бальніцу, нападніка затрымалі.
Вайсковая выведка Ўкраіны ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны адзначыла ўзнагародамі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у батальёнах «Літвін» і «Волат», а таксама ў падразьдзеле апэратараў бесьпілётнікаў імя Мікіты Крыўцова. Імёны узнагароджаных не называюць.
Камандаваньню палка Каліноўскага перадалі 24 узнагароды: 11 мэдалёў «Україна — понад усе!», 5 — «За бойові заслуги», 6 — «За мужність при виконанні спецзавдань» і 2 — «Почесна відзнака»:
https://smarturl.click/2qOW0
«Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». Колькі патрацяць на выбары ў Каардынацыйную раду
Распыталі арганізатараў і ўдзельнікаў выбараў новага складу Каардынацыйнай рады пра фінансавыя выдаткі на кампанію.
«За свае грошы робім. На некаторыя рэчы скідваемся, хто можа (рэкляма, распрацоўка дызайну). Майкі кожны сам сабе друкуе»:
Продаж грузавікоў МАЗ у Расею істотна ўпаў пад ціскам кітайскіх кампаній
МАЗ у красавіку прадаў у Расею на 10% менш грузавікоў, чым годам раней, гаворыцца ў дасьледаваньні «АСМ-холдынг». Доля МАЗ на расейскім рынку склала 4,7%. У пяцёрку лідэраў продажаў увайшлі чатыры кітайскія і адзін расейскі вытворца. Ніводная мадэль беларускага заводу ня трапіла ў 20-ку самых папулярных на рынку Расеі:
https://smarturl.click/1dbA6
Мінабароны анансавала працяглае перакрыцьцё вуліц у Менску для рэпэтыцыі параду 3 ліпеня
Сёлета ў вайсковым парадзе прымуць удзел больш за 6000 вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі.
З 16 траўня на вуліцах Менску 4 тыдні будуць цалкам перакрываць дарожны рух для рэпэтыцый параду па маршруце руху калёнаў. Пешыя калёны будуць праводзіць трэніроўкі на пляцы ваеннай камэндатуры ва Ўруччы, а мэханізаваная калёна — на аэрадроме «Ліпкі». Кіроўцаў просяць улічваць гэтую інфармацыю. Маршруты калёнаў і час перакрыцьця руху:
https://smarturl.click/gpjEy
Сёньня — дзень памяці Казімера Малевіча
15 траўня ў Санкт-Пецярбургу на 57-ым годзе жыцьця памёр Казімер Малевіч — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму (кірунку ў абстрактным мастацтве).
Носьбіт традыцыйнага беларускага прозьвішча, які заснаваў у Віцебску мастацкую групу УНОВИС («Утвердителей Нового Искусства»), якая ў 20-я гады прасоўвала супрэматызм і зрабіла сваім сымбалем «Чорны квадрат». Дзякуючы яму і Марку Шагалу, у мастацтвазнаўчую мову ўвайшло словазлучэньне «віцебскіх школаў».
Пра іншыя адметныя даты і падзе 15 траўня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ql3OV
Беларускія бізнэсоўцы, зьвязаныя з Лукашэнкам, зарабляюць на нерухомасьці ў Дубаі, — расьсьледнікі
У выцеку дадзеных пра сотні тысяч аб’ектаў нерухомасьці ў Дубаі журналістам праект «Бюро Медыя» ўдалося знайсьці зьвесткі пра нерухомасьць дзясяткаў беларусаў у Дубаі, у тым ліку сямʼі «кашалька Лукашэнкі» бізнэсоўца Аляксея Алексіна.
У канцы 2009 году ён купіў сабе кватэру ў 140 м² у адным з жылых комплексаў на востраве Палм-Джумэйра. Купля абышлася прыкладна ў 400 тысяч даляраў. З 2021 па 2023 гады жыльлё здавалася ў арэнду. Гаспадар атрымаў за паслугі больш за 90 тысяч даляраў:
https://smarturl.click/gpjVB
Расейскія вайскоўцы ўдарылі па Харкаве. Пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку трое дзяцей
Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 6 мужчын, 11 жанчын і трое дзяцей: 12-гадовы хлопчык, 8-мі і 12-гадовыя дзяўчынкі.
У выніку авіяўдараў па Харкаве пашкоджаныя гаражы, машыны, сама меней 20 жылых і нежылых будынкаў, сярод якіх гандлёвы цэнтар, адна навучальная ўстанова і крамы. Найбольш пацярпелых — у выніку ўдару па жылым 12-павярховым доме:
https://smarturl.click/B6w39
Сьвятлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду «Эўрапеец году»
Прэмія штогод ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага эўрапейскага руху — асобам, якія зрабілі выбітны ўнёсак у эўрапейскую інтэграцыю, разьвіцьцё эўрапейскага грамадзтва і прасоўваньне агульначалавечых каштоўнасьцяў.
Раней «Эўрапейцамі году» былі прызнаныя, сярод іншага, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдрыксэн:
https://smarturl.click/VDabn
У Тбілісі пратэстоўцы штурмавалі парлямэнт, паліцыя пачала разгон пратэстоцаў
Удзельнікі акцыі пратэсту ў сталіцы Грузіі, якія выступаюць супраць закона аб «іншаземных агентах», змаглі прабіць мэталічныя загароды ля ўваходу ў парлямэнт, пасьля чаго сілавікі пачалі жорсткія затрыманьні дэманстрантаў.
Супрацоўнікі МУС Грузіі занялі тэрыторыю перад будынкам парлямэнту і адціснулі адтуль пратэстоўцаў. Дакладная колькасьць затрыманых невядомая:
Падрабязьней: https://smarturl.click/ppy49
Відэа: Эхо Кавказа, фота — крыніцы Радыё Свабода
Парлямэнт Грузіі ўхваліў закон аб «іншаземных агентах». Перад гэтым дэпутаты пабіліся
Парлямэнт Грузіі, нягледзячы на буйныя акцыі пратэсту і крытыку краін-партнэраў, ухваліў закон «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», больш вядомы як закон аб іншаземных агентах.
https://smarturl.click/vwz2w
Сакрэты судзьдзі, якому Лукашэнка даў ахову за грошы беларусаў
Гэтага не зразумее той, хто ня ведае, чым ён займаўся ў Польшчы, і не разьбіраецца ў нюансах палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне. Але журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч ведае і разьбіраецца.
ВІДЭА: https://youtu.be/93B41t5IhU4
«Гісторыя на Свабодзе». Ці было б Літве і Беларусі лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў XVII стагодзьдзі?
Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш як 150 навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
ВІДЭА: https://youtu.be/LFr_jENhQ6U
Беларусь паказала найгоршы ў гісторыі паказьнік у выкананьні правоў прадстаўнікоў ЛГБТК+
Другі год запар Беларусь займае 45-е месца сярод 49 краінаў Эўропы ў пытаньні прававога становішча прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, вынікае са штогадовай мапы, апублікаванай 15 траўня арганізацыяй эўрапейскіх ЛГБТК+ ILGA-Europe.
Горш за Беларусь толькі Армэнія, Турэччына, Азэрбайджан і Расея.
https://smarturl.click/l5w0g
Момант затрыманьня меркаванага нападніка. ФОТА
Стрэлы ў прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца прагучалі каля дому культуры ў мястэчку Гандлёва, што ў Трэнчынскай вобласьці краіны. Славацкія СМІ паведамляюць, што нападніка ўдалося затрымаць на месцы.
Стан здароўя Робэрта Фіца невядомы. Ён у шпіталі.
Здымак Reuters
За сытуацыяй сочым онлайн: https://smarturl.click/ny8WA
Суд Варшавы завочна арыштаваў судзьдзю Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь
Суд задаволіў хадайніцтва Нацыянальнай пракуратуры Польшчы аб заключэньні колішняга судзьдзі Ваяводзкага адміністрацыйнага суду ў Варшаве Томаша Шмыта пад варту на 3 месяцы, такім чынам выдаўшы ордэр на ягоны арышт.
Шмыт, які папрасіў прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчы звычайным спосабам — празь пераход у Тэрэспалі:
https://smarturl.click/ny8JA
Больш за 400 беларусаў дадалі ў расейскую базу вышуку за апошнія 3 месяцы
Сярод іх у расейскую базу трапілі беларускія добраахвотнікі і былыя палітвязьні, адвакатка, палітыкі, актывісты і інш. На сайце «Медиазона» па пошуку беларусы могуць праверыць, ці ёсьць яны ў базе. Падрабязьней:
https://smarturl.click/Q1WBJ
Пералік відаў дзейнасьці, дазволеных для ІП, вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне. Яно будзе доўжыцца 10 дзён
Абмеркаваньне працягнецца да 25 траўня. Рэгістрацыя ІП па відах, якія ня трапяць у зацьверджаны пералік, будзе спыненая з 1 кастрычніка, а прадпрымальнікі, якія працуюць у гэтых сфэрах, павінны перарэгістравацца ў юрыдычную асобу.
Так, у прапанаваным пераліку відаў дзейнасьці для ІП адсутнічае аптовы гандаль. Шэраг відаў дзейнасьці можна ажыцьцяўляць толькі пры ўмове ліцэнзаваньня. Таксама ў праекце — пералікі дазволеных відаў рамесьніцкай дзейнасьці і самастойнай прафэсійнай дзейнасьці:
https://smarturl.click/l5wLL
СМІ: у Расеі затрымалі беларускага доктара-рэаніматоляга Ўладзімера Мартава, які шчыра казаў пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі
Уладзімера Мартава затрымалі ў горадзе Мурына (Ленінградзкая вобласьць Расеі) апэратыўнікі крымінальнага вышуку, ён знаходзіцца ў 87-м аддзеле паліцыі Ўсеваласкага раёну, паведаміла мясцовае выданьне «Фонтанка».
Заяўлена, што ў Беларусі Мартаву завочна выбралі меру стрыманьня ў выглядзе арышту. Зь якой прычыны, дакладна не вядома. Падобна, цяпер яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь:
https://smarturl.click/xBmlL
«У Менску было нашмат страшней». Беларусы расказваюць, як праходзяць пратэсты ў Тбілісі
«Людзі стараюцца зрабіць як мага больш шуму. Пляскаюць па бляхах, выкарыстоўваюць прыстасаваньні, як у заўзятараў. Амаль у кожнага тут ёсьць спэцыяльныя акуляры, калі будуць паліваць пярцовым газам, у многіх ёсьць рэсьпіратары. Гэта тут не забаронена, за гэта не затрымліваюць».
Пагутарылі зь беларусамі Грузіі пра тое, як праходзяць пратэсты ў гэтай краіне:
https://smarturl.click/XyAG6
Украіна разарвала пагадненьне зь Беларусьсю аб захаваньні міждзяржаўных сакрэтаў
Адпаведнае пагадненьне паміж Украінай і Беларусьсю дзейнічала з 1993 году.
Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна дэнансавала больш за 50 міжнародных дакумэнтаў, якія вызначалі супрацу зь Беларусьсю ў розных сфэрах:
https://smarturl.click/LYmWO
Галоўнае за 14 траўня
🙍🏻♀️Сьвятлане Ціханоўскай уручылі прэстыжную прэмію «Эўрапеец году»
👫 Колькасьць беларусаў, якія працуюць за мяжой, павялічылася амаль на 15%
👨🏻⚖️ Ва Ўкраіне грамадзянку Беларусі аштрафавалі за пратэрмінаваны беларускі пашпарт. Яна пайшла ў суд
🇬🇪 Парлямэнт Грузіі ўхваліў закон аб «іншаземных агентах». Пратэстоўцы штурмавалі парлямэнт, пачаліся затрыманьні
👫 Удзел у патрыятычных мерапрыемствах, сяброўства з рускаміраўцам, цяпер — «здрада дзяржаве». Што вядома пра фігурантаў новай гучнай справы
🏭 Дэфіцыт кадраў, звышсакрэтнасьць і кнопачныя тэлефоны для супрацоўнікаў. Як жыве «Гродна Азот» пасьля пратэстаў і ўзломаў
🎥 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ»: частка 7. Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца?
🙍🏻♂️Ня нашаму пакаленьню вырашаць, якая мова павінна быць дзяржаўнай у новай Беларусі, — моўны актывіст Ігар Случак
Праваслаўны сьвятар пра Радаўніцу, мітрапаліта Веніяміна і прапаганду Лукашэнкі
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархтату Расейскай праваслаўнай царквы? Пра гэта кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Кухта:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/hhgYIcGi_5U
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца?
Сёмы, апошні эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=lV53AJxsPug
✍🏻 Пра падкаст + усе эпізоды: https://smarturl.click/Eewg1
У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю адкрылі аўтаматызаваную сыстэму памежнага маніторынгу
Яе стварэньне фінансавалі ўрад Латвіі і Эўразьвяз. Падчас адкрыцьця абмеркавалі ўмацаваньне бясьпекі на мяжы ў адказ на гібрыдную пагрозу з боку Беларусі.
У пачатку траўня 2024 году Латвія пачала будаваць уздоўж мяжы з Расеяй і Беларусьсю ланцужок апорных пунктаў — абарончыя ўмацаваньні, розныя перашкоды і склады боепрыпасаў. Цяпер іншаземцам за незаконнае перасячэньня мяжы Латвіі пагражае доўгатэрміновае пазбаўленьне волі:
https://smarturl.click/aJ8DD
Што вядома пра фігурантаў новай гучнай справы на Гомельшчыне?
Падазраваны ўдзельнічаў у «патрыятычных» мерапрыемствах, разам з вайсковымі выведнікамі і міністрам адукацыі. Сябраваў зь ярым прыхільнікам «русского мира», які ў сваім музэі захоўвае кувалду ад ПВК «Вагнэр» і ганарыцца гэтым. Разам зь ім будуць судзіць жонку і сына, за «здраду дзяржаве».
Хто яшчэ фігуруе ў справе, разгляд якой пачнецца 20 траўня ў Гомельскім абласным судзе?
https://smarturl.click/LYmGX