У Маскве ад Лукашэнкі не схаваесься. Пра што сьведчыць гісторыя Андрэя Суздальцава
Гісторыя перасьледу палітоляга Андрэя Суздальцава сьведчыць пра тое, што цяпер на прасторах Беларусі і Расеі любіць абодвух правадыроў прадпісана аднолькава.
https://smarturl.click/w9678
Анастасію Мацяш асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва зь «Белсатам»
Анастасія Мацяш займалася на канале моўнымі кансультацымі, перакладамі, карэктаваньнем і рэдагаваньнем тэкстаў. Акрамя таго, ёй прысудзілі буйны штраф.
Сваёй віны яна не прызнала.
https://smarturl.click/Q1A2R
Фота з сацыяльных сетак палітзьняволенай
26 красавіка пачнуць судзіць хрысьціянскую дзяячку Аксану Ючкавіч
Аксана Ючкавіч — вядомая ў рымска-каталіцкай супольнасьці Беларусі хрысьціянская дзяячка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф’янаве. Верніца асабліва вядомая сярод каталікоў Менску, дзе яна ладзіла шматлікія імпрэзы.
https://smarturl.click/l54Ym
У Беларусі пачалі плянавы вясновы прызыў у войска. Студэнты-аграрыі змогуць служыць на канікулах
Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, што на 20 тысяч менш, чым летась у часе восеньскага прызыву.
https://smarturl.click/67Oda
«Адна жанчына ня вытрымала і вярнулася». Як беларусам за мяжой пайсьці на пэнсію
«Пакуль я маю там даверанасьць. Скончыцца яна — ня ведаю, што я буду рабіць. Я сорак гадоў працоўнага стажу маю ў Беларусі. Але кожны раз на пачатку месяца малюся, хоць бы пэнсія прыйшла», — кажа Марыя. Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна з такіх — пэнсія.
https://smarturl.click/Xyj0A
Малдаўскі алігарх, якога вінавацяць у крадзяжы мільярда даляраў, правёў у Маскве перадвыбарны зьезд
Лідэр забароненай у Малдове партыі заявіў, што збліжэньне з ЭЗ не прынясе карысьці малдаўскаму народу, бо Эўропай «сёньня кіруюць узурпатары і непрафэсіяналы». Ён дадаў, што бачыць альтэрнатыву ў сяброўстве і партнэрстве з Расеяй.
https://smarturl.click/9zMWO
ЗША могуць адправіць дапамогу Украіне да канца тыдня, – сэнатар
«Я спадзяюся, што як толькі гэта паступіць прэзыдэнту ў аўторак ці сераду, гэтыя пастаўкі будуць адразу адпраўленыя з ракеты ATACMS большага радыюсу дзеяньня», – падкрэсьліў сэнатар Уорнэр.
https://smarturl.click/JDWjg
Улады сталічнага раёна хваляцца папулярнасьцю беларускамоўных групаў у садках
У дзіцячых садах Ленінскага раёна Менску запатрабаваны групы зь беларускай мовай навучаньня. Пра іх колькасьць расказала намесьніца кіраўніка раённай адміністрацыі Галіна Чэрнік.
https://smarturl.click/Xyj1z
У Сувальскім калідоры стартавалі сумесныя вайсковыя манэўры Польшчы і Літвы
У вучэньнях, якія будуць праходзіць да 26 красавіка, таксама возьмуць удзел падразьдзелы войскаў ЗША і Партугаліі.
https://smarturl.click/e5Omb
Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні? ТЭСТ
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што каб яе вычарпаць, ніякіх тэстаў ня хопіць. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць хаця б на гэтыя некалькі пытаньняў нашага першага тэсту пра Вільню.
https://smarturl.click/67O3g
Астап Сьлівінскі: «Мова таксама па-свойму супрацьстаіць рэальнасьці вайны»
Мова і вайна, інтэлігенцыя і вайна. Пра гэта і ня толькі — новая кніга ўкраінскага пісьменьніка Астапа Сьлівінскага «Слоўнік вайны». За год яна ўжо выдадзеная па-нямецку, па-польску, па-славацку, па-японску — і нядаўна ў перакладзе Ірыны Герасімовіч выйшла па-беларуску.
Свабода пагаварыла з аўтарам пра зьмены значэньня словаў у часе вайны, пра тое, што адбываецца ў выніку прывыканьня да яе, пра грэх забойства, а таксама пра нязломнасьць украінскае мовы і яе супраціў агрэсіі.
https://smarturl.click/l54dq
«Хто за? Аднагалосна!». Навошта Лукашэнка дагэтуль імкнецца імітаваць «усенародную падтрымку»
Спроба апраўдаць аўтарытарны лад і незьмяняльнасьць асабістай улады з дапамогай маштабных зьездаў ці сходаў паслухмяных бязмоўных падначаленых — адзін з атрыбутаў дыктатур мінулага стагодзьдзя. Лукашэнка, пачынаючы зь сярэдзіны 90-х, выкарыстоўвае так званыя «ўсебеларускія народныя сходы» як імітацыю адзінства свайго рэжыму і грамадзтва, як ілюзію ўсенароднай падтрымкі.
https://smarturl.click/dpldl
«Схемы» апублікавалі спадарожнікавыя здымкі зь месца ўдару УСУ па аэрадроме ў Джанкоі, дзе былі зьнішчаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400
Праект «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікаваў спадарожнікавыя здымкі наступстваў ракетнага ўдару УСУ па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі. Яны зробленыя Planet Labs 19 красавіка.
Пра выбухі відавочцы паведамілі раніцай 17 красавіка. Пазьней у Галоўным упраўленьні выведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны заявілі, што пры ўдары па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі 17 красавіка зьнішчаныя або крытычна пашкоджаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400 і тры радыёлякацыйныя станцыі. Акрамя гэтых аб’ектаў, была зьнішчаная або пашкоджаная апаратура назіраньня за паветранай прасторай «Фундамэнт-М» і пункт кіраваньня сродкамі супрацьпаветранай абароны, удакладнілі ў ГУР.
https://smarturl.click/mpyjz
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла буйны пакет дапамогі Ўкраіне
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пасьля многіх месяцаў дыскусій ухваліла законапраект аб выдзяленьні дапамогі Ўкраіне, які ўваходзіць у пакет законапраектаў аб садзейнічаньні ў сфэры бясьпекі шэрагу саюзьнікаў Вашынгтону, уключаючы Ізраіль і Тайвань, на суму больш за $ 95 млрд.
Украіне з гэтых сродкаў прадугледжана выдзяленьне амаль $ 61 мдрд. Мяркуецца, што Кіеў атрымае зброю і іншае садзеяньне, неабходнае ўкраінскай арміі для адбіцьця расейскай агрэсіі.
https://smarturl.click/W3X9e
За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек
Апошнім часам дзякуючы росту заробкаў у Беларусі ўдалося прытармазіць уцечку кадраў, але гэта ня тычыцца лекараў і мэдсёстраў — яны звальняюцца яшчэ больш актыўна, паведамляе выданьне «Беларусы и рынок».
Паводле зьвестак Белстату, за студзень-люты 2024 году ў сфэры аховы здароўя было звольнена 5,4 тысячы чалавек, пры гэтым звальненьні перавысілі наём новых супрацоўнікаў на 28%. За студзень-люты 2023 году разрыў быў роўны толькі 8% — то бок адток кадраў узмацніўся.
У цэлым цяпер недахоп кадраў у сфэры аховы здароўя перавышае 10 тысяч чалавек. У агульнарэспубліканскай базе вакансій на 20 красавіка.
https://smarturl.click/RA2xJ
Міністар ЖКГ паведаміў, што ў Беларусі адрамантавана толькі 22% ямаў на дарогах
Яшчэ летась улады прызнавалі, што амаль палова дарог у краіне мае патрэбу ў капітальным рамонце. А цяпер міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла прызнаў, што тэмп ліквідацыі ямаў на дарогах краіны «не зусім дастатковы».
https://smarturl.click/yqR7J
У Беларусі прызначылі новых міністраў прыроды і юстыцыі
Сергей Масьляк (на фота дзяржаўнай газэты «Зьвязда») стаў новым міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, а Яўген Каваленка атрымаў прызначэньне на пасаду кіраўніка Міністэрства юстыцыі.
Таксама «Пул первого» паведаміў, што Алена Маргунова стала старшынёй дзяржаўнага камітэту стандартызацыі.
У Беларусі плянуюць стварыць уласны інтэрнэт-аглядальнік і апэрацыйную сыстэму
Дзяржава ідзе шляхам «лічбавага сувэрэнітэту», сказаў міністар сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
https://smarturl.click/ZynYW
Вайсковыя выдаткі ў 2023 годзе вырасьлі ва ўсіх рэгіёнах сьвету, — SIPRI
Адпаведны колер Беларусі — салатавы, што адпавядае выдаткам на абарону ў дыяпазоне 1–2% ВУП. Вайсковыя выдаткі як доля ВУП суседзяў Беларусі пераўзыходзяць гэты беларускі паказьнік.
https://smarturl.click/gpOBR
230 год таму войскі Касьцюшкі вызвалілі Вільню ад расейцаў
З 22 красавіка на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
Больш падзей 22 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3ke4G
У Эўразьвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава
У Літве за гэты пэрыяд цэны выраслі на 0,4% (самы нізкі паказьнік у ЭЗ), Латвіі — на 1%, Польшчы — на 2,7%. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі цэны за 12 месяцаў вырасьлі на 5,6%.
https://smarturl.click/O0a2D
Кітайцы шпіёнілі за кампаніяй Volkswagen. Былі скрадзеныя тысячы файлаў
Працэс доўжыўся пяць гадоў. Cьляды вядуць ня толькі ў Пэкін, але і ў ваколіцы кітайскай ваеннай выведкі. Чаго датычылі 19 тысяч скрадзеных файлаў.
https://smarturl.click/kjOB2
Узяліся за лялькаводаў. Улады ліквідуюць беларускае аддзяленьне Міжнароднага саюза лялечных тэатраў
Зь інфармацыі на партале электроннага судаводзтва вынікае, што з заявай аб ліквідацыі арганізацыі зьвярнулася Міністэрства юстыцыі.
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1601 некамэрцыйнай арганізацыі – аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
https://smarturl.click/z2Zv8
Ягор Шаранговіч паставіў новы рэкорд выніковасьці беларускіх гульцоў у НХЛ
У наймацнейшай хакейнай лізе сьвету пабіты рэкорд па колькасьці набраных беларусам пунктаў за сэзон.
https://smarturl.click/8EV3V
Паўла Белавуса зноў будуць судзіць
Разгляд справы палітвязьня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. Суд паведаміў, што паседжаньне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаньнямі, зьвязанымі з прывядзеньнем выраку, вызначэньня, пастановы ў выкананьне».
https://smarturl.click/0emAL
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў іншых парлямэнтах спрэчкі даходзяць да бойкі, а ў Беларусі — парадак?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта «парадак на могілках». Парлямэнт задуманы як сутыкненьне і гарманізацыя розных інтарэсаў. Кампраміс рана ці позна знаходзіцца. Але найперш дэпутатам важна выказаць і абараніць інтарэсы той групы насельніцтва, якая іх рэальна выбрала — надзяліла паўнамоцтвамі гаварыць ад свайго імя і адказнасьцю перад людзьмі, якія табе даверылі. З жывога парлямэнцкага хаосу вырастае гармонія ў грамадзтве. З парлямэнцкага «парадку» — толькі роўныя шыхты прызначаных зьверху статыстаў.
21 красавіка нарадзіўся Віктар Каліноўскі
Віктар Отан Каліноўскі — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Адзін з кіраўнікоў падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі, створанай у Пецярбургу. Памёр ад сухотаў ва ўзросьце 29 гадоў, за некалькі месяцаў да пачатку паўстаньня, якое ўзначаліў ягоны брат Кастусь.
Іншыя важныя даты гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYELW
Галоўнае за 20 красавіка
🔸 Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пакет дапамогі Ўкраіне на $ 61 млрд
🔸 Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны
🔸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Менскага завода колавых цягачоў за падтрымку ракетнай праграмы Пакістану
🔸 З калёніі вызваліўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў. «Апошнім часам зьбіраў зэдлікі»
🔸 14,5 млн рублёў, якія сабралі на суботніку ў Беларусі, пойдуць на «цэнтар патрыятычнага выхаваньня» і рэканструкцыю ваенных мэмарыялаў
🔸 За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек
🔸 Навіны палітвязьняў: актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з «хіміі» ў калёнію
🔸У ЗША беларускага бізнэсоўцу асудзілі за абыход санкцыяў
🔸 Як айцішнікі ў калгасах пілуюць каровам капыты і чаму «хатняя хімія» становіцца ўсё больш распаўсюджаным пакараньнем
🔸 Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?
Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны
Суполка Prague Support Team паведаміла ў сваім Тэлеграм- канале, што наладзіла вытворчасьць і пасьпяхова выпрабавала ударныя FPV-дроны пад маркаю FlightCore Dynamics. У паведамленьні гаворыцца, што праца над дронамі вялася апошнія паўгода:
«Prague Support Team у супрацоўніцтве зь беларускімі пілётамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынэраў арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў пад маркаю FlightCore Dynamics. Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаваньні ў лютым-сакавіку ў трох падразьдзяленьнях УСУ. Франтавыя выпрабаваньні пацьвердзілі эфэктыўную працу вырабаў ў самых складаных умовах супрацьдзеяньня варожых РЭБ... На максымальнай дыстанцыі ў рэжыме вольнага паляваньня на далёкіх дыстанцыях беларускія „крылатыя гусары“ адпрацавалі па БМП і танку».
https://smarturl.click/67OLg
Мігранты зь беларускага боку паранілі польскага вайскоўца
Пра інцыдэнт паведаміла ў сацыяльнай сетцы Х галоўнае камандаваньне Ўзброеных сіл Польшчы.
Здарэньне адбылося ў ноч на 19 красавіка. Адзін вайсковец быў паранены кінутым зь беларускага боку каменем.
«Пешы патруль, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, выконваў задачы ў рамках апэрацыі «Падляшша». Яго закідалі камянямі мігранты з боку Беларусі».
Толькі за пэрыяд з 12 па 14 красавіка польская Памежная варта зафіксавала 669 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
https://smarturl.click/ppRk2