«Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць»
«Я не абыякавая да беларускіх праблемаў, хоць больш за 10 гадоў жыву ў Канадзе. У мяне абвостранае пачуцьцё справядлівасьці, таму я ахвярую беларусам як грошы, так і свае паслугі». Пагаварылі зь беларусамі, якія чацьвёрты год дапамагаюць землякам у бядзе.
https://smarturl.click/z26BE
Паводле кіраўніцы Цэнтравыбаркаму Расеі, Пуцін на выбарах прэзыдэнта набірае 88% галасоў
У Расеі завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Па выніках апрацоўкі больш за 24% бюлетэняў, лідзіруе Ўладзімір Пуцін. Як паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Эла Памфілава, дзейны прэзыдэнт набраў амаль 88% галасоў.
Мікалай Харытонаў ад КПРФ набраў 3,86% галасоў, Уладзіслаў Даванкоў з партыі «Новыя людзі» — 3,76%, Леанід Слуцкі ад ЛДПР — 2,97%. Папярэдне яўка выбаршчыкаў склала 74,22 працэнта.
На выбарах 2018 году Пуцін быў пераабраны з 77% галасоў. На той момант гэта быў ягоны максымальны вынік.
https://smarturl.click/Adem4
Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава і яго маці-палітзьняволенай
Супрацоўнікі ГУБАЗіКу разграмілі кватэру актывіста анархічнага руху Рамана Халілава і яго маці Гаянэ Ахціян.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў адным з набліжаных да сілавых структур тэлеграм-канале. Кватэра знаходзіцца ў Полацку. Сілавікі выламалі дзьверы ў кватэру, зламалі мэблю, раскідалі рэчы і назваўшы разгром «рубрыкай «Кватэрнае пытаньне».
Халілаў пакінуў Беларусь у 2019 годзе праз пагрозу палітычнага перасьледу. Гаянэ Ахціян 12 красавіка 2022 году асуджаная судом Фрунзенскага раёна Менска на тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прызнаная палітзьняволенай. Пасьля абвяшчэньня прысуду пакінула Беларусь.
https://smarturl.click/M14M2
У Расеі рэйкавага партызана асудзілі да 12 гадоў калёніі
Грузчыка з Нара-Фамінска Маскоўскай вобласьці 21-гадовага Кірыла Кусакіна прыгаварылі да 12 гадоў калёніі па справе аб падпале рэлейнай шафы.
Паводле інфармацыі чыгуначнікаў, такіх дывэрсій пасьля пачатку вайны прайшло ня менш за 11 па ўсёй Беларусі. А вось МУС Беларусі сьцьвярджала, што дывэрсій было больш за 80.
Бабруйскім «рэйкавым партызанам», напрыклад, якіх затрымалі да 24 лютага 2022 году, а судзілі ўжо пасьля гэтай даты, далі па 14-16 гадоў
https://smarturl.click/5OWBD
Што паказаў «Поўдзень супраць Пуціна»? Тлумачэньне экспэрта Яраслава Шымава
Якімі былі маштабы пратэстнай акцыі «Поўдзень супраць Пуціна» падчас расейскіх прэзыдэнцкіх выбараў? Чым цяперашнія выбары ў Расеі падобныя і чым адрозныя ад галасаваньняў у Беларусі ў 2020-м, 2022-м, 2024-м гадах? Навошта расейскія ўлады напампоўвалі яўку ў першыя дні галасаваньня? Ці прызнае Захад вынікі сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у РФ?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
https://smarturl.click/W36AW
У 19 раёнах Беларусі абмежавалі наведваньне лясоў
«Захады абмежавальнага характару пакуль не закранулі толькі Горадзенскую вобласьць. Кляса пажарнай небясьпекі ў многіх рэгіёнах вырасла да трэцяй», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства лясной гаспадаркі.
https://smarturl.click/vwYVv
Гукаем вясну! Веснавы моўны ТЭСТ
Гуканьне вясны — спрадвечная беларуская традыцыя. А акурат 17 сакавіка 1983 году Беларуская Майстроўня зладзіла першае масавае Гуканьне вясны ў цэнтры Менску — у Купалаўскім парку. То гукайма, каб нарэшце прыйшла сапраўдная вясна!
https://smarturl.click/pplv7
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці праўда, што 100-гадовы юбілей народнага пісьменьніка Васіля Быкава сёлета будзе адзначацца ў эміграцыі, а не ў Беларусі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У Беларусі цяпер жывуць паводле Быкава, там ужывую ставяцца ягоныя сюжэты экзыстэнцыйнага выбару чалавека ў часе вайны, калі месца для пазытыўнага рашэньня папросту няма. Улады не парупіліся ні пра вуліцу імя пісьменьніка, ні пра помнік яму. Думаю, калі б людзі болей чыталі Быкава, да паўтарэньня тых страшных ваенных сюжэтаў не дайшло б. Толькі моцна забытыя беды маюць уласьцівасьць зноў нагадваць пра сябе.
55 гадоў таму Голда Мэір стала прэм’ер-міністаркай Ізраілю
Выбітная палітычная дзяячка нарадзілася ў Кіеве, затым сям’я пераехала ў Пінск, а пазьней — у Мілуокі. У Злучаных Штатах далучылася да сыянісцкага руху і ў 1921 годзе пераехала ў Палестыну. У 1948 годзе Голда Мэір стала адной з 24 падпісантаў Дэклярацыі незалежнасьці Ізраілю. З 1956 па 1966 была міністаркай замежных спраў краіны, з 1969 па 1974 — прэм’ер-міністаркай.
Яе палітычная кар’ера вядомая дыпляматычным супрацьстаяньнем з Савецкім Саюзам, напружанымі адносінамі з арабскім насельніцтвам, «Вайной Суднага дня» і загадам выведцы Масад адсачыць і зьліквідаваць удзельнікаў групоўкі «Чорны верасень», якая забіла некалькіх ізраільскіх спартоўцаў падчас Алімпіяды-1972 у Мюнхэне.
Іншыя адметныя падзеі 17 сакавіка — ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Zypmz
Дэпутат Марзалюк расказаў, каго з памерлых будуць судзіць пасьля Катрука
Гаворка пра ўраджэнца Карэліччыны, які пасьля вайны жыў у Лёндане. У 1990-х гадах супраць яго ў Вялікай Брытаніі была распачатая крымінальная справа за ваенныя злачынствы.
https://smarturl.click/W36we
Новым міністрам абароны Літвы можа стаць Лаўрынас Кашчунас, які прапануе узмацніць абмежаваньні для беларусаў
Раней палітык тлумачыў свае ініцыятывы тым, што беларусы, на яго думку, не пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне. Ён таксама занепакоены «ліцьвінствам» беларусаў.
https://smarturl.click/9zenj
Забарона на ўвоз асобных тавараў зь Літвы ў Беларусь пачне дзейнічаць з 1 красавіка
Згодна зь ёй, забаронена ўвозіць у Беларусь для продажу шэраг тавараў, вырабленых у Літве (кава, сокі, воды, шэраг прадукцыі з садавіны і арэхаў, алькаголь, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, лядоўні, шэраг будаўнічых матэрыялаў і інш.), а таксама шэраг тавараў для продажу і спажываньня ў Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжаньня (воды, алькаголь, воцат, ужываныя адзеньне, дэталі аўтамабіляў і інш.). Увесь пералік тавараў тут:
https://smarturl.click/w95xA
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом «Бі-2» ў Вільні
Падчас сустрэчы музыкі падзякавалі Ціханоўскай за падтрымку ў справе іх вызваленьня з тайскай турмы, а таксама распавялі, што хацелі ў 2020-м выступіць каля Стэлы, але не пасьпелі. Ціханоўская запытала, ці выступяць музыкі пасьля перамогі ў Менску — яны сказалі, што абавязкова. Ціханоўская выказала словы павагі ад беларусаў за іх антываенную пазыцыю.
У Вільні адбыўся першы канцэрт музыкаў пасьля падзеяў у Тайляндзе, калі іх затрымалі на запыт расейскіх уладаў. Музыкаў прыйшлі паслухаць і падтрымаць шмат беларусаў. На запрашэньне фронтмэнаў гурта Лёвы і Шуры Ціханоўская засталася на канцэрт, музыкі прывіталі беларусаў са сцэны:
https://smarturl.click/9zeyj
Затрыманьні прыхільнікаў Надзеждзіна, рэкордная яўка, укід бюлетэняў, спробы падпалу ўчасткаў і псаваньня бюлетэняў: як праходзяць прэзыдэнцкія выбары ў Расеі
У Расеі 16 сакавіка праходзіць другі дзень трохдзённага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Незалежныя назіральнікі пачалі фіксаваць першыя парушэньні падчас галасаваньня. ЦВК Расеі тым часам паведамляе, што да 10.00 яўка з улікам дыстанцыйнага электроннага галасаваньня дасягнула 38,35%:
https://smarturl.click/2q1Ll
Простыя словы. Сёньня Міхалу Анемпадыставу было б 60 гадоў
16 сакавіка — юбілей вядомага беларускага паэта, мастака, публіцыста і перакладніка Міхала Анемпадыстава. Ягоныя вершы сталі песьнямі N.R.M., «Новага Неба», Зьмітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам канцэпцыі і многіх тэкстаў славутага «Народнага альбому», перакладаў польскія рок-гіты для беларускіх сьпевакоў. Узгадваем пра яго:
https://smarturl.click/z26JZ
18 сакавіка — гадавіна Рыскай мірнай дамовы, якая падзяліла Беларусь
У гэты дзень у 1921 годзе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР пасьля падпісаньня ўгоды складалі толькі 6 паветаў Менскай губэрні.
Больш гістарычных падзей 18 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeGl4
ААН можа расцаніць рэпрэсіі ў Беларусі як злачынства супраць чалавечнасьці
Рада правоў чалавека ААН апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасьля іх. У папярэдняй неадрэдагаванай вэрсіі гаворыцца аб наяўных падставах расцэньваць перасьлед у Беларусі як злачынства супраць чалавечнасьці, піша reform. by.
У дакладзе разглядаюцца меркаваныя парушэньні правоў чалавека, інфармацыю аб якіх Рада зьбірала, абагульняла, захоўвала і аналізавала. Таксама ў ім зробленыя высновы ў адпаведнасьці з прымяняльнай міжнародна-прававой базай і прапанаваныя рэкамэндацыі ўраду і міжнароднай супольнасьці.
Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць на 55-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН 19 сакавіка.
https://smarturl.click/z267p
Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага
Блогер Ян Рудзік уступіў у беларускі добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Ўкраіны. Пра гэта ён паведаміў 17 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале.
“Даў зарок. Цяпер ужо афіцыйна жаўнер палка імя Кастуся Каліноўскага, — напісаў Рудзік.
Паводле слоў Рудзіка, рашэньнем далучыцца да палка ён “зрабіў крок наперад”, бо нельга “перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы”, не “перамогшы сябе”.
https://smarturl.click/9ze44
Продажы новых аўтобусаў МАЗ на рынку Расеі ўпалі амаль удвая
У лютым 2024 году на расейскім рынку прададзена 63 новых аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу — на 25% менш, чым месяцам раней (84), і на 42,7%, чым у другім месяцы 2023-га году (110). Пра гэта сьведчаць зьвесткі расейскага агенцтва «АСМ-холдынг».
Ад пачатку году ў Расеі загарэліся мінімум чатыры аўтобусы ад беларускага заводу МАЗ. Адзін выпадак здарыўся ў Іжэўску, адзін у Саратаве і два ў Санкт-Пецярбургу. Ва ўсіх выпадках аўтобусы гарэлі па-рознаму. У Беларусі за мінулы год агонь пашкодзіў 6 такіх аўтобусаў.
https://smarturl.click/jk4Yl
Да беларуса, якога затрымалі за падрывы цягнікоў на БАМе, не пускаюць адваката
Сяргей Ерамееў застаецца ў турме «Ляфортава», што ў Маскве.
Абаронцу да Ерамеева не пусьцілі ў чарговы раз, спасылаюцца на неабходнасьць дазволу сьледчага. Імя сьледчага не даюць.
https://smarturl.click/Adeb3
У Вільні праходзіць антыпуцінская акцыя. Яе прымеркавалі да дня выбараў прэзыдэнта Расеі. ФОТА
Сотні людзей сабраліся каля расейскай амбасады ў Вільні. На мітынг прыйшлі прадстаўнікі каманды памерлага ў зьняволеньні палітыка Аляксея Навальнага. Прысутнічае шмат маладых людзей. Некаторыя ўдзельнікі прынесьлі транспаранты ў падтрымку Ўкраіны і супраць вайны. Ёсьць некалькі плякатаў з асуджэньнем агрэсіўнай палітыкі Пуціна.
📸 Здымкі Свабоды: https://smarturl.click/gpwBA
У Расеі — заключны дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Апазыцыя спадзяецца на акцыю «Поўдзень супраць Пуціна»
17 сакавіка — трэці, заключны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. Незалежныя назіральнікі і экспэрты ацэньваюць выбары як несвабодныя. Уладзімір Пуцін, які кіруе Расеяй з 2000 году, балятуецца ўжо на пяты тэрмін.
Расейскія апазыцыянэры заклікалі апоўдні зьбірацца каля выбарчых участкаў, каб паказаць сваю нязгоду з палітыкай Пуціна.
Падрабязнасьці з выбарчых участкаў і відэа падзей: https://smarturl.click/vwYAv
Расея паведаміла пра начныя ўкраінскія атакі на 8 рэгіёнаў. Загарэліся два НПЗ
У прыватнасьці, украінскі дрон пасьпяхова атакаваў нафраперапрацоўчыя заводы ў Сызрані і Славянску-на-Кубані, на апошнім пачаўся пажар. Адзін чалавек загінуў.
https://smarturl.click/gpw1A
Здымак зь відэа WorldOfProtest
Reuters расказала аб стварэньні SpaceX найбуйнейшай групоўкі спадарожнікаў-шпіёнаў
Па дадзеных агенцтва, групоўка будзе складацца з сотняў спадарожнікаў з магчымасьцямі здымкі Зямлі, што дазволіць значна пашырыць магчымасьці Вашынгтона па хуткім выяўленьні патэнцыйных цэляў па ўсім сьвеце.
https://smarturl.click/mplnz
У Армэніі з пачатку году затрымалі чатырох беларусаў на запыт пракуратуры Беларусі
Усе яны знаходзяцца ў ізалятары горада Ванадзор. За ўвесь 2023 году быў толькі адзін выпадак, расказаў «Свабодзе» праўнік Хэльсынскай асацыяцыі Армэніі Араік Папік’ян.
https://smarturl.click/M140a
У славацкіх Татрах, падчас уцёкаў ад мядзьведзя, загінула беларуска
Трагічнае здарэньне адбылося на гарналыжным курорце Ясна ў Нізкіх Татрах, паведаміла МУС Славаччыны. У пятніцу вечарам славацкія службы атрымалі інфармацыю, што мядзьведзь напаў на двух чалавек.
https://smarturl.click/4kpRw
Беларусь увайшла ў топ-10 краінаў сьвету па колькасьці людзей з дэпрэсіяй
Беларусь аказалася на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй, вынікае з дасьледаваньня Country Cassette, заснаванага на дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя. Згодна зь ім, у Беларусі пражываюць 510 764 чалавекі з выяўленай дэпрэсіяй — гэта 5,6% ад усяго насельніцтва. Узначаліла рэйтынг Украіна, на другім месцы — ЗША.
У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў ад Country Cassette Беларусь разьмясьцілася на 12-ым месцы:
https://smarturl.click/0epAL
«Ніякай дыктатуры ў нас быць ня можа — на яе няма рэсурсаў». Чаму таталітарная Беларусь асуджана на перамены
Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя — піша Віктар Багдзевіч.
«І Беларусь, і Ўкраіну, і Расею чакаюць наперадзе вялікія перамены. Магчыма, падобныя да тых, што іхныя суседзі перажылі 35 гадоў таму, падчас краху СССР. Свой досьвед змаганьня з дыктатурамі (няхай і ня надта пасьпяховы) і свае ўяўленьні пра тое, якім можа быць існаваньне ва ўмовах свабоды, усе тры цяпер ужо маюць»:
«У людзей заўсёды будзе прага вандровак і прыгодаў». Як былы палітвязень возіць туры ў Нарвэгію ды Ісьляндыю
На другую гадавіну жыцьця ў эміграцыі былы палітвязень Даніла Касенка адкрыў турыстычны бізнэс і мае намер пашыраць кірункі эўрапейскіх тураў. Цяпер жа ён возіць да гейзэраў і ф’ёрдаў невялкія групы турыстаў зь Беларусі і беларусаў-эмігрантаў. «Палітыку не абмяркоўваем», — кажа тур-лідэр пра мікраклімат такіх групаў:
https://smarturl.click/VDvdg
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У чым лёгіка называць ліцэй БДУ імем Дзяржынскага?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта «лёгіка» ўседазволенасьці маленькай улады ў яе памкненьні дагадзіць уладзе вялікай. Той, якая зьдзекуецца зь беларусаў і цешыцца сваёй беспакаранасьцю. Помніце заяву Лукашэнкі на пачатку прэзыдэнцтва: «Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду»? І не вядзе. У ліцэістаў і адэкватных выкладчыкаў ніхто не спытаўся, ці хочуць яны вучыцца пад шыльдай арганізатара «чырвонага тэрору», ката і забойцы. І як на іх будуць глядзець калегі зь іншых краін? І што гэта будзе за «адукацыя»? Напэўна, для поўнай «лёгікі» трэба і сам ліцэй БДУ перайменаваць у ліцэй КГБ?