Якімі могуць быць наступствы вяртаньня Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачэньне амэрыканскага палітоляга
Што вырашылі праймэрыз у Супэраўторак? Як можа зьмяніцца палітыка ЗША адносна Ўкраіны і Расеі, калі Трамп стане прэзыдэнтам? Ці будзе амэрыканская палітыка стасоўна Беларусі вытворнай ад палітыкі стасоўна Расеі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
https://smarturl.click/opjeW
Чацьвёра дзяцей, падтрымліваў пратэсты і дабраахвотнікаў ва Ўкраіне. Хто такі Мікалай Аляксееў, які стаў ахвярай ФСБ
Фітнэс-трэнэр, падтрымліваў пратэсты ў Беларусі і Расеі і добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Што вядома пра гібель Мікалая Аляксеева ў расейскай Карэліі.
https://smarturl.click/RAm38
Расейскія СМІ паведамілі, што пры затрыманьні ў Карэліі забілі актывіста зь Беларусі
49-гадовага Мікалая Аляксеева, беларуса, які падтрымаў пратэсты 2020 году, забілі 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія. Паводле афіцыйнай вэрсіі расейскага сьледзтва, Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманьні.
https://smarturl.click/gp8dD
Беларусы — рэкардсмэны па росьце колькасьці замежных рабочых у Літве
За год колькасьць іншаземцаў, якія працуюць у Літве, павялічылася на 56 тысяч чалавек і цяпер складае амаль 142 000 чалавек, пра гэта паведамляе служба занятасьці краіны. Найбольшая колькасьць тых, хто зноў прыбыў на рынак працы, была зь Беларусі — 47,7 тысячы чалавек.
Кім яны працуюць?
https://smarturl.click/Q1dY0
«На карысьць дзяржавы». Прадзеда выселілі, дзеда пасадзілі, бацьку ледзь не расстралялі. Гісторыя рэпрэсій сям’і палітыка Мілінкевіча
У сям’і палітыка Аляксандра Мілінкевіча дзяржава забірала маёмасьць ледзь ня ў кожным пакаленьні: у прапрадзеда-паўстанца, у дзеда зь беларускага руху, ягонага бацьку ледзь не расстралялі, а дом самога Аляксандра Мілінкевіча апячаталі пры Лукашэнку.
https://smarturl.click/67eLa
100 год таму Магілёў і Віцебск увайшлі ў склад Беларусі
7 сакавіка 1924 году Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва». Бальшавікі вярнулі Беларусі частку тэрыторый, якую забралі за некалькі гадоў да таго і далучылі да РСФСР.
Тэрытарыяльныя зьмены 1924 году сталі для будучыні Беларусі ў пэўнай ступені вызначальнымі. Калі б ня тое «ўзбуйненьне», зусім па-іншаму выглядалі б сучасныя паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы незалежнай Беларусі.
Іншыя адметныя падзеі 7 сакавіка — на нашым сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71dLl
На выяве мапа БССР да ўзбуйненьня
«Станавіся да сьцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Былыя палітвязьні расказалі пра фота на свае біркі
Для міліцэйскіх фатаздымкаў існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot (ці магшот). З 2020 году сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых з палітычных прычынаў, прайшлі праз такія «фатасэсіі» ў РУУСах, СІЗА, калёніях. У праекце «Магшоты палітвязьняў» беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі таго, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі.
https://smarturl.click/dpAj4
Навошта Лукашэнку жанчыны. Тлумачым з Гурневічам
У новым выпуску тлумачым, навошта Лукашэнка называе сябе «жаночым прэзыдэнтам».
Поўнае відэа тут: https://youtu.be/PnAEe1Apf3c
У Варшаве стартаваў марш «Яе звалі Ліза»
На пачатку маршу слова ўзяла адна зь яго арганізатарак:
«Ліза — зь Беларусі. Яна прыехала сюды ўладкоўваць сваё жыцьцё. Але тут, у Польшы, яна страціла яго. Ніколі гэтага не забудзем і не прабачым! Мы ня хочам, каб гэта сустрэла яшчэ кагосьці. Мы ня хочам, каб людзі, якія прыяждаюць да Польшчы, баяліся пра сваю бясьпеку».
Наста Базар, у сваю чаргу, адзначыла, што Ліза памерла, сярод іншага, таму, што не магла крычаць.
«Сёньня за яе крычаць будзем мы», — заявіла Базар.
🎥📠 УЖЫВУЮ: https://smarturl.click/2qwjJ
Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць
У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.
Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?
Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піяршчыца сацыяльных праектаў, а таксама Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчынаў узяць удзел у гэтай акцыі.
ВІДЭА: https://youtu.be/DxWizbP6MW4
Рэспубліканка Нікі Гэйлі выйшла з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША
Адклікаўшы сваю кандыдатуру, палітык канчаткова дала магчымасьць Дональду Трампу зноў балятавацца на пасаду кіраўніка ЗША. У Супэраўторак Трамп атрымаў пераканаўчую перамогу ў 14 з 15 штатаў, у тым ліку Каліфорніі і Тэхасе.
https://smarturl.click/3kMwG
Зяленскі пацьвердзіў факт удару
«Мы сёньня бачылі гэты ўдар. Вы бачыце, з кім маем справу, ім усё роўна, куды біць. Я ведаю, што сёньня былі ахвяры, я яшчэ ня ведаю ўсіх падрабязнасьцяў, але ведаю, што ёсьць загінулыя, ёсьць параненыя», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
У Воршы пасьля забойства чатырох дзяцей звольнілі дваіх чыноўнікаў
Раней генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што пракуроры разьбіраюцца ў прычынах, якія прывялі да сьмерці чатырох дзяцей у Воршы. У выніку пасад пазбавіліся двое чыноўнікаў, Андрэй Загурскі, начальнік аддзела адукацыі, і Віктар Калачоў — намесьнік старшыні райвыканкама.
https://smarturl.click/z2lg8
На здымку Віктар Калачоў, афіцыйная старонка ІІ Гульняў СНД
Бунт у 2020-м, уцёкі зьняволеных. Расказваем пра Бабруйскую калёнію № 2
Бунт вязьняў, уцёкі, як у камэдыі «Джэнтэльмэны ўдачы», начальнік мае 6 спагнаньняў, а загадчыцу мэдчасткі называюць «садысткай». Расказваем пра самую вялікую «чырвоную» зону краіны:
https://smarturl.click/dpAe4
Зноў вырасьлі чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз: больш за 2,4 тысячы фураў стаяць ля мяжы
На 10:00 раніцы ў чарзе стаялі 2 430 вялікагрузных аўтамабіляў, паведамляе Памежны камітэт. Найбольш — на выезьдзе ў бок Літвы: перад пунктам пропуску Каменны Лог — 850 фураў, у Беняконях — 815. Выезду ў Латвію ў Грыгораўшчыне чакалі 465 грузавікоў, у Польшчу (у Казловічах) — 300 фураў. На 12:00 іх колькасьць зьменшылася толькі ў Беняконях — з 815 да 810.
На 12:00 на мяжы зь Літвой выезду зь Беларусі чакалі 190 легкавых аўтамабіляў, на мяжы з Польшчай — 120 аўтамабіляў:
https://smarturl.click/67eqg
Падрыў цягнікоў на БАМе, падпал электрастанцыі. Як беларусы ўдзельнічаюць у антываенным супраціве ў Расеі
Ад пачатку ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну рэгулярна зьяўляюцца паведамленьні пра беларусаў, якія бралі ўдзел у антываеннай барацьбе ў Расеі.
https://smarturl.click/jkpRd
«Адзначацца будзеш кожны дзень». Як міліцыянты назіраюць за былымі палітвязьнямі
«Для вас намесьнік начальніка РАУС вызначыў пэрыядычнасьць раз на тыдзень». Былых палітвязьняў прымушаюць адзначацца ў міліцыі нават штодзень, хоць закон прадугледжвае раз на месяц. Пагаварылі зь вязьнямі, якія ўцяклі ад нагляду за мяжу, і з тымі, хто застаецца дома.
https://smarturl.click/9zdyp
«Ціхі марш» у памяць згвалтаванай Лізаветы. ВІДЭА
Марш у цэнтры Варшавы сабраў жанчын і мужчын розных нацыянальнасьцяў, якія выступілі супраць культуры гвалту. На акцыю ў памяць згвалтаванай беларускі Лізы прыйшло больш за тысячу чалавек.
Паўза на год. Як ідзе працэс адкрыцьця другой беларускай школы ў Літве
Большасьць беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі эмігравалі ў Літву, вымушаныя вучыцца ў расейскіх школах. У Вільні толькі адна беларуская гімназія, дзе вучацца 408 дзяцей, а ахвотных значна больш.
https://smarturl.click/gp8kA
«Ціхі марш» у памяць аб згвалтаванай Лізавеце. 15 фотаімгненьняў
У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Арганізатары акцыі заклікалі апрануцца ў чорнае, узяць з сабой транспаранты «і ўшанаваць памяць Лізы так, як кожны палічыць найболей годным» увечары 6 сакавіка на месцы здарэньня.
📸 Фотагалерэя Свабоды: https://smarturl.click/EeX9L
Галоўнае за 6 сакавіка
📢 У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Арганізатарка і ўдзельнік акцыі «Хопіць гвалціць» патлумачылі, што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»
🇺🇦🇬🇷 Расейцы ўдарылі ракетай па Адэсе непадалёк ад месца сустрэчы Зяленскага і прэм’ера Грэцыі
🚷 У Воршы пасьля забойства чатырох дзяцей звольнілі дваіх чыноўнікаў
❌ Міграцыйны дэпартамэнт Літвы ануляваў дазвол на жыхарства беларусу, які абразіў у Youtube літоўцаў
💶 Пэнсіянэры, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай, змогуць атрымаць пэнсію ў Польшчы
🏥 Беларуская рэжысэрка і зьбіральніца фальклёру Вольга Дземка 4 гады змагаецца зь цяжкай хваробай. Ёй патрэбная дапамога
⚙️ Экстрэмізм у нагрузку. Як чыноўнікаў, затрыманых за карупцыю, у дадатак судзяць і па палітычных артыкулах
🚁 Мілітарызацыя Беларусі: рэальнасьць ці прапагандысцкая імітацыя? Сытуацыю прааналізаваў палітоляг і выкладчык Гданьскага ўнівэрсытэту
🗝 Бунт у 2020-м, уцёкі зьняволеных. Расказалі пра Бабруйскую калёнію № 2
Акцыя завяршылася каля варшаўскага Палацу культуры і навукі. Марш сабраў звыш тысячы чалавек. Многія ўдзельнікі падкрэсьлівалі, што ў гвалту няма нацыянальнасьці.
Читать полностью…«Прабач мяне, Ліза, ад імя Польшчы, якая пазбаўленая пачуцьцяў. Давайце нарэшце навучымся дапамагаць, ня быць абыякавымі», — заявіла ў сваёй прамове суарганізатарка маршу Агнешка.
Некалькі здымкаў з маршу ад карэспандэнтаў Свабоды.
На месцы пачатку маршу «Яе звалі Ліза» сабралася ўжо некалькі дзясяткаў удзельнікаў, людзі працягваюць прыходзіць, многія нясуць кветкі да ганку, каля якога адбылося жудаснае злачынства.
Читать полностью…Стыхійны мэмарыял перад маршам «Яе звалі Ліза». ФОТА
У Варшаве сёньня пройдзе марш у памяць пра беларуску, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў самым цэнтры польскай сталіцы. Марш мае пачацца, а 18-й гадзіне мясцовага часу (а 20-й беларускага) на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.
На сьцяне дому, каля якога адбылося злачынства, надпіс на дзьвюх мовах — польскай і беларускай: «Ліза была забітая гвалтам і абыякавасцю».
Ці прызнаюць літоўцы беларусаў аўтахтонамі Вільні
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінізму». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» беларускіх інтэрнэтных «літвіноў».
Пра тое, што цяпер адбываецца ў Літве і як беларусам паразумецца зь літоўцамі, маючы стагодзьдзі супольнай гісторыі, мы гаворым зь беларускім лінгвістам, археографам, пісьменьнікам і перакладчыкам літоўскай літаратуры Сяргеем Шупам.
ВІДЭА: https://youtu.be/fMA8-U-9io4
Расея нанесла ракетны ўдар па картэжы прэзыдэнта Ўкраіны ў Адэсе
Пра гэта паведаміла грэцкая газэта «Прататэма». Удар адбыўся падчас візыту ў горад прэм’ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса. Ён затрымаўся ў Адэсе, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзіміра Зяленскага.
https://smarturl.click/M1eyo
Міграцыйны дэпартамэнт Літвы ануляваў дазвол на жыхарства беларусу, які абразіў у Youtube літоўцаў
Максім у інтэрвію, апублікаваным у інтэрнэце, заявіў, што прынцыпова не вывучае літоўскую мову, яму не падабаецца ні Літва, ні яе ўлада, ні законы, ні цэны. Сказаў, што заўсёды вітаецца па-расейску і літоўцаў не паважае.
Згодна зь літоўскім заканадаўствам, можна абскардзіць скасаваньне дазволу на жыхарства цягам 14 дзён.
https://smarturl.click/xBYgZ
Мілітарызацыя Беларусі: рэальнасьць ці прапагандысцкая імітацыя?
Палітоляг Алесь Казак аналізуе тэндэнцыю мілітарызацыі розных бакоў жыцьця ў Беларусі, апавядае пра ідэю-фікс Лукашэнкі і разважае, ці можа Беларусь застацца ўбаку ў выпадку вялікай рэгіянальнай вайны.
«Для Лукашэнкі адышлі на другі плян пытаньні эканомікі, сацыяльнай сфэры — на карысьць пытаньняў бясьпекі рэжыму», — кажа ён у інтэрвію Свабодзе:
https://smarturl.click/1dwYO
Сямёра грамадзян Індыі расказалі, як іх затрымалі ў Беларусі і перадалі Расеі, дзе іх прымушаюць ваяваць ва Ўкраіне
З словаў мужчын, яны прыехалі ў Расею ў канцы сьнежня 2023 году як турысты. Пасьля нейкі турагент нібыта прапанаваў ім наведаць Беларусь, і яны пагадзіліся. Калі яны прыехалі, агент зьнік, а іх затрымала міліцыя, кажуць індыйцы.
Іх перадалі расейскім уладам, якія прымусілі індыйцаў падпісаць нейкія дакумэнты на расейскай мове. Пасьля гэтага яны 15 дзён праходзілі вайсковае навучаньне, а потым іх адправілі ў «месца, дзе ідзе вайна», пішуць індыйскія мэдыя:
https://smarturl.click/G6eMd