Ужо сёньня: 35 год таму ў Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд БНФ
24 чэрвеня 1989 году ў Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». На ім прысутнічалі каля 400 дэлегатаў. Правесьці зьезд у Менску не дазволіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР.
Зьезд абраў Сойм, ухваліў Статут, праграму і пастановы аб кірунках і спосабах дзейнасьці: «Аб палітычным плюралізьме», «Аб беларускай нацыянальнай сымболіцы», «Аб дзяржаўнасьці беларускай мовы», «Аб пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы» і «Аб праекце Канстытуцыі БССР». На пасаду старшыні Сойму БНФ абсалютнай бальшынёй галасоў быў абраны Зянон Пазьняк. Яго намесьнікамі сталі Юрась Хадыка і Міхась Ткачоў.
https://smarturl.click/2qdRZ
Міністар Хрэнін расказаў, як вагнэраўцы зьмянілі праграму падрыхтоўкі беларускай арміі
У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін адказаў на пытаньне, ці засталіся найміты ПВК «Вагнэр» у Бларусі.
«Яны знаходзяцца ў нас. Да іх захоўваецца павышаная зацікаўленасьць, скажам так, асабліва з боку заходніх спэцслужбаў». – сказаў Хрэнін.
На пытаньне супрацоўніцы праўладнага каналу, чым яны займаюцца, міністар адказаў.
https://smarturl.click/xBLgJ
Кітайская кампанія адклала пастаўку электравозаў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» дапускае, што схема абыходу санкцый будзе распрацаваная і кітайскія электравозы даставяць у Беларусь, але гэта можа істотна павялічыць «кошт выніковага прадукту».
https://smarturl.click/LYyJj
У Мінабароны Расеі кажуць, што Крым «абстралялі» ATACMS: 3 асобы загінулі, 100 параненыя
Раней стала вядома, што 23 чэрвеня, у раёне Севастопаля, а таксама Еўпаторыі і Сак, былі чуваць «гучныя гукі, падобныя на выбухі і працу расейскага СПА».
https://smarturl.click/B6gJl
Што елі і пілі продкі беларусаў у часы Скарыны? Тэст
Улюбёныя стравы беларусаў не заўсёды былі такія, як цяпер. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай кухні і харчовых звычак продкаў беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/Dagzn
Клюшку легендарнага хакеіста Ўэйна Грэцкі прадалі за рэкордную суму
Клюшка, якую Ўэйн Грэцкі выкарыстоўваў для каманды «Эдмантан Ойлерз» у фінале Кубку Стэнлі ў 1988 годзе, набытая на аўкцыёне за 336 000 даляраў. Гэта новы гістарычны рэкорд для хакейнай клюшкі, якая выкарыстоўвалася ў НХЛ.
Нагадаем, што найвыніковейшы хакеіст НХЛ за ўсю гісторыю Ўэйн Грэцкі мае беларускія карані.
https://smarturl.click/5Og9D
Здымак NHL.com
Карʼера экс-міністра юстыцыі: зьнішчыў недзяржаўныя арганізацыі, а цяпер будзе займацца «ўстойлівым разьвіцьцём»
Былы міністар юстыцыі Сяргей Хаменка цяпер будзе нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця. Зьнішчыў сотні недзяржаўных арганізацый, закрыў палітычныя партыі, цяпер можна ўзяцца і за разьвіцьцё краіны. З досьведам чалавек, што тут скажаш. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/aJW4J
Радослаў Сікорскі: Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю
Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN24 пракамэнтаваў сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю.
Паводле Сікроскага, Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. «Мы вывучаем, ці шкодна гэта для эканомікі», — сказаў ён.
«Улічваючы дзеяньні Беларусі, мы разглядаем магчымасьць закрыцьця ўсіх пагранічных пераходаў. Цяпер мы высьвятляем, ці шкодна гэта для эканомікі. Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і праблемы спыніліся», — заявіў Сікорскі.
Раней сёньня стала вядома, што прэзыдэнт Польшчы падчас візыту ў Кітай 22 — 26 чэрвеня зьбіраецца абмеркаваць са старшынём КНР Сі Цзінпінем міграцыйны крызіс на мяжы зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/Zy6Gz
У Гішпаніі затрымалі злачынную групу, якая прадавала беларусак і ўкраінак ў сэксуальнае рабства
У Гішпаніі ўкраінак і беларусак заваблівалі ў сэксуальнае рабства. Аб ліквідацыі злачыннай групы, якая займалася гандлем людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплёатацыі, паведаміў Эўрапол. Пра гэта піша reform. news.
Падазроныя заваблівалі ахвяр абяцаньнямі аформіць для іх візы ўцекачоў, фінансавую падтрымку і знайсьці працу.
У выніку акцыі, праведзенай 24 траўня 2024 году ў Альмэрыі, адбылося пяць арыштаў, уключаючы падазраванага лідэра (адзін гішпанец, два расейцы і два грамадзяніна Ўкраіны). Устаноўленыя асобы 14 ахвяр, праведзеныя ператрусы ў пяці месцах, канфіскаваныя два аўтамабілі клясы люкс, наяўныя грошы, электроннае абсталяваньне, працоўныя кантракты на працу ў сфэры паслуг і іншыя розныя дакумэнты, зьвязаныя з клюбам, дзе эксплёатаваліся ахвяры.
https://smarturl.click/yqbXd
Гандлёвыя адносіны Беларусі з краінамі па-за СНД стагнуюць. Адмоўнае сальда гандлю зь імі за месяц вырасла ў 1,3 раза
У першай траціне 2024 годe ў гандлі таварамі Беларусі з краінамі СНД было зафіксавана дадатнае сальда, з астатнімі — адмоўнае, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту
Зь дзяржавамі па-за СНД гандаль таварамі выглядае наступным чынам: экспарт — 4 млрд 270,2 млн, імпарт — 5 млрд 988,4 млн, адмоўнае сальда — 1 млрд 718,2 млн. За месяц адмоўнае сальда стала большым у 1,3 раза.
Зьнешнегандлёвы абарот тавараў у 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 млн даляраў: экспарт — 40 млрд 168,2 млн (+4,7%), імпарт — 43 млрд 256,3 млн (+12,4%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 88,1 млн даляраў.
https://smarturl.click/xBLAZ
Расейскі ўдар па Харкаву ўдзень прывёў да гібелі як мінімум двух чалавек
«Ёсьць загінулыя і параненыя. Удар трапіў у жылы дом», — напісаў мэр Харкава Ігар Церахаў.
Пазьней улады паведамілі, што колькасьць параненых вырасла да 15 чалавек.
Расейскія вайскоўцы кожны дзень абстрэльваюць Харкаў і Харкаўскую вобласьць.
Нягледзячы на доказы і сьведчаньні, Масква адмаўляе мэтанакіраваны напад на мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
На здымку наступствы аднаго з расейскіх удараў па Харкаву.
Запытайся ў Дубаўца. Прачытала, што хочуць выдаць збор твораў Лукашэнкі-пісьменьніка. Як вы гэта сабе ўяўляеце?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
«Гэта будуць тэматычныя зборнікі цытат. Першы том: „Я гатоў на каленях паўзьці ў Расею“ — пра інтэграцыю. Другі том: „Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду“ — пра беларускі „народзец“ і Беларусь як „кусок зямлі“. Трэці том, больш мастацкі, у жанры францускай п’есы абсурду: „Разьдзявайся і работай“ — пра ўласныя дасягненьні за 30 гадоў прэзыдэнцтва. Пры тым ня варта выдаваць гэтыя тамы па-расейску ці па-беларуску, бо яны згубяць свой калярыт і літаратурную арыгінальнасьць. Найбольш адпаведная мова выданьня — трасянка».
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Роварную актывістку Сьвятлану Кароль перавялі ў гомельскую калёнію
Праваабаронцам стала вядома што Сьвятлана 18 чэрвеня пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі нумар 4.
Жанчыну затрымалі 18 верасня 2023 году ў Гомлі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку, а таксама ў распальваньні сацыяльнай варожасьці.
Напрыканцы сакавіка 2024 году Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дома на Сьвятлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалягічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.
https://smarturl.click/EeyBV
Расейскія баявыя верталёты прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня ў Менску
Верталёты Ка-52 і Мі-28, якія ўжо прыбылі ў Беларусь, Расея выкарыстоўвае ў разьвязанай ёю вайне супраць Украіны.
Раней у Беларусь з Расеі для ўдзелу ў парадзе даставілі гаўбіцы «Мста-Б» і мінамётныя комплексы 2С12 «Сані».
https://smarturl.click/71qBX
Затрыманаму ў Армэніі беларусу далі палітычны прытулак
Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымлівалі ў Армэніі на запыт уладаў Беларусі, вызвалены і атрымаў палітычны прытулак.
Максіма Вайткявічуса вызвалілі 19 чэрвеня.
Вайткявічуса затрымалі ў лютым сёлета пры перасячэньні мяжы з Армэніяй на падставе таго, што Беларусь аб’явіла яго ў вышук па справе аб ухіленьні ад службы.
На фота Плошча Рэспублікі ў Ерэване.
https://smarturl.click/Zy66q
Шумілінскага ксяндза ня выпусьцілі пасьля 45 сутак. Дадалі новы тэрмін
Анджэй Юхневіч знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 45 сутак – даўжэй за ўсіх рымска- і грэка-каталіцкіх сьвятароў, прыгавораных да адміністрацыйнага арышту ў Беларусі.
Раней стала вядома, што яму паставілі разьмяшчэньне ў Фэйсбуку фатаграфій са сваёй выявай зь бел-чырвона-белым сьцягам і сьцягам Украіны.
https://smarturl.click/AdOz4
У якія краіны Беларусь амаль цалкам спыніла экспарт
Але па дадзеных Мінэканомікі, калі пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый страты ў экспарце ацэньваліся ў $3,8 млрд, то ў 2023 году атрымалася атрымаць кампэнсаваньне ў экспарце ў памеры $5,6 млрд.
https://smarturl.click/71qVl
Улады хочуць ліквідаваць Беларускую фэдэрацыю пэйнтбола
Менскі гарадзкі суд 2 ліпеня разгледзіць заяву Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя пэйнтбола», вынікае з раскладу пасяджэньняў на партале электроннага судаводзтва.
https://smarturl.click/gpmlR
У Італіі расьсьледуюць загадкавую сьмерць яшчэ адной беларускі
У Італіі расьсьледуюць сьмерць 46-гадовай былой танцоркі зь Беларусі Ганны Герасімчык. Яна была знойдзена мёртвай у сваёй кватэры недалёка ад Міляну 13 чэрвеня.
https://smarturl.click/DagGn
Сэрбская зброя на 800 млн эўра праз ЭЗ трапіла ва Ўкраіну — Financial Times
Сэрбскі прэзыдэнт сказаў, што ягоная дзяржава мае выдатную магчымасьць продажу, бо яе зброя таньнейшая, чым на Захадзе, і дадаў, што агульны аб’ём экспарту боепрыпасаў можа павялічыцца.
https://smarturl.click/M1d32
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў эўрапейскіх краінах жыцьцё збольшага ўстаялася, а ў нас то «адліга», то зноў «маразы»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Жыцьцё ўстаялася, калі эўрапейскія краіны здабылі незалежнасьць ад Расеі і зажылі сваім розумам, для сябе, для сваіх людзей. Беларусь, «дзякуючы» прарасейскаму рэжыму, не жыве для сябе і для сваіх людзей, якія застаюцца для ўлады рабамі. У расейскім імпэрскім альгарытме нас кідае то ў савецкія атавізмы, то ў пазамінулае стагодзьдзе, то ўвогуле ў маскоўскае сярэднявечча, і наперадзе заўсёды — непрадказальнасьць.
Ужо сёньня: 30 гадоў таму адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
23 чэрвеня 1994 году адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі. У выбарах прынялі ўдзел Аляксандар Дубко — старшыня Саюзу аграрнікаў, Вячаслаў Кебіч — прэм’ер-міністар Беларусі, Аляксандар Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, Васіль Новікаў — сакратар ЦК ПКБ, Зянон Пазьняк — лідэр Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», Станіслаў Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.
У першым туры перамог Лукашэнка з 44,82% галасоў, другое месца заняў Кебіч з 17,33%, трэцяе было ў Пазьняка з 12,82%, далей ішлі Шушкевіч (10,0%), Дубко (6,0%), Новікаў (5,0%). Другі тур выбараў адбыўся 10 ліпеня.
Больш падзей 23 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1e4q
Вольга Мазуронак, якая ў 2020 годзе падпісала ліст спартоўцаў супраць гвалту, выйграла маратон у ЗША
Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак, якая пераехала ў ЗША, стала пераможцай Grandma’s Marathon. Гэты штогадовы маратон праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінэсота). Пра гэта піша «Зеркало».
Беларуска, якая ўвесь час лідзіравала, паказала найлепшы час — 2 гадзіны 23 хвіліны і 52 сэкунды. Яна апярэдзіла найбліжэйшую прасьледавацельніцу больш чым на шэсьць хвілін. Гэта найлепшы вынік у гісторыі маратонаў у Дулуце і асабісты рэкорд беларускі.
Пасьля выбараў у 2020-м Вольга Мазуронак падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту. У інтэрвію блогу «Людзі» яна прызналася, што Алімпійскія гульні за Беларусь для яе скончыліся.
https://smarturl.click/1doYw
Зборная Грузіі ўпершыню ў гісторыі набрала ачко на Чэмпіянаце Эўропы па футболе
Зборная Грузіі па футболе ўпершыню ў гісторыі заваявала ачкі ў фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы, у матчы групавога турніру згуляўшы ўнічыю з камандай Чэхіі зь лікам 1:1.
Гол у Грузіі ў канцы першага тайму забіў з пэнальці Мікаўтадзэ. У другім тайме лік зраўняў чэскі форвард Шык. Матч праходзіў у Гамбургу. Зборныя Грузіі і Чэхіі сустрэліся ўпершыню ў гісторыі. Грузінская каманда сёлета ўпершыню ў гісторыі выступае ў фінальным турніры чэмпіянату Эўропы.
Зборная Беларусі не змагла выйсьці ў фінальную стадыю турніру. Зборная Расеі была адхіленая ад удзелу ў адборачных гульнях з прычыны разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны.
https://smarturl.click/VDz7Z
Анджэй Дуда заявіў, што абмяркуе зь Сі Цзіньпінам «гібрыдную атаку Беларусі на польскую мяжу»
Зьвязаныя зь міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы праблемы мае намер абмеркаваць са старшынём КНР Сі Цзіньпінам прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які 22–26 чэрвеня наведвае Кітай.
«Мы маем вайну ва Ўкраіне, а таксама гібрыдную атаку Беларусі на польскую мяжу, у рамках якой беларускія ўлады апошнія тры гады пастаянна падштурхоўваюць мігрантаў да нас, прымушаючы іх спрабаваць нелегальна перасекчы мяжу», — цытуе Дуду яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, гэта праблема зьвязаная ў тым ліку з эканомікай, паколькі закранае рэалізацыю кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях». Прэзыдэнт Польшчы патлумачыў, што празь міграцыйны крызіс зазнае абмежаваньні адзін з чыгуначных маршрутаў дастаўкі кітайскіх тавараў у Эўропу — той, які праходзіць празь Беларусь.
https://smarturl.click/qlLW0
Польская камісія фінансавага нагляду адказала на запыт аб праблемах беларусаў у банку Santander
Адказ на свой зварот апублікаваў намесьнік кіраўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка.
З адказу яго вынікае, што дзеяньні банка не зьяўляюцца патрабаваньнем польскіх уладаў альбо эўрапейскімі санкцыямі. Рашэньні аб дадатковых патрабаваньнях да кліентаў былі прынятыя выключна па рашэньні самога банка.
Тым часам група беларускіх актывістаў з Гданьску склала пэтыцыю ў банк Santander і Камісію фінансавага нагляду з просьбай не дыскрымінаваць па нацыянальнай прыкмеце.
https://smarturl.click/JDy5g
У Каліфорніі асёл уцёк ад гаспадароў і жыве цяпер з аленямі
Асёл Дызель уцёк з каліфарнійскай сямʼі Друры пяць гадоў таму.
Цяпер у яго новае жыцьцё з аленямі.
Прычым ён там выконвае ролю лідэра статку, які заўжды рухаецца сьледам за ім.
Друры апазналі ў героі сацсетак свайго ўлюбёнца Дызеля, які, спалохаўшыся, уцёк падчас сямейнага паходу ў 2019 годзе
Яны падкрэсьлілі, што не зьбіраюцца лавіць і вяртаць Дызеля.
https://smarturl.click/xBL3Z
У Расеі масава судзяць вайскоўцаў, якія адмаўляюцца ваяваць ва Ўкраіне
Вядома пра тысячу крымінальных спраў у месяц і 35 прысудаў штодня.
Больш за 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў абвінавачваюцца ў адмове ад службы з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Пра гэта пішуць журналісты «Медиазоны».
Яны прааналізавалі інфармацыю аб крымінальных справах на сайтах вайсковых судоў Расеі.
https://smarturl.click/Q1e0Y
Пісьменьнік Уладзімер Казлоў пра памылкі 90-х, пратэсты і вайну
Расейскі пісьменьнік і кінарэжысэр Уладзімер Казлоў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але больш за два дзесяцігодзьдзі жыў і працаваў у Расеі.
У гутарцы са Свабодай Казлоў патлумачыў, чаму ў апошнія гады перагледзеў сваю самаідэнтыфікацыю, якія меў уражаньні ад Беларусі пасьля 2020 году. Таксама ён расказаў, чаму цяперашнія падзеі на постсавецкай прасторы маюць карані ў 1990-х.
https://smarturl.click/2qd7l
У Беларусі для сачэньня за асуджанымі дазволілі выкарыстоўваць бесьпілётнікі
Размова ідзе перш за ўсё пра папраўчыя установы адкрытага тыпу (так званую хімію), дзе адміністрацыя сочыць за асуджанымі.
Пастановай МУС пэрсанал папраўчых устаноў атрымаў права прымяняць бесьпілётныя лятальныя апараты, а таксама сродкі пераўтварэньня і падаўленьня сыгналаў сотавай сеткі сувязі і бесьпілётнікаў.
Фота бесьпілётніка ілюстрацыйнае.
https://smarturl.click/G67zd