radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Тбілісі ў Дзень незалежнасьці Грузіі тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць палітыкі цяперашняга ўраду (відэа чытача Свабоды)

Раней Эўракамісія заклікала грузінскія ўлады адмовіцца ад закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», які крытыкі называюць аналягам рэпрэсіўнага расейскага закона аб «іншаземных агентах». Эўракамісія зазначыла, што рашэньне «нэгатыўна паўплывае на эўрапейскія пэрспэктывы Грузіі», бо закон падрывае грамадзянскую супольнасьць і пагражае свабодзе СМІ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка абвясьціў, што ягоная каманда ўзяла пад кантроль Дзяржаўны каталёг Музэйнага фонду Беларусі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка ў відэазвароце паведаміў, што ягоная каманда атрымала кантроль над Дзяржаўным каталёгам Музэйнага фонду Беларусі.

«Мы заяўляем, што гэты кантроль атрыманы без выкарыстаньня дапамогі асобаў унутры Беларусі. Таму, мы не ствараем ніякай рызыкі ніводнаму супрацоўніку беларускіх музэяў», — гаворыцца на сайце каталёгу.

У каталёг сёньня ўжо дадалі некалькі новых рэчаў, у тым ліку сукенку «БЧБ-нявесты» (аўтарка — Іна Зайцава) і пратакол выбарчай камісіі нумар 35 (г. Ліда), у якім зафіксавана абсалютная перамога Сьвятланы Ціханоўскай на выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе. https://smarturl.click/3kxqp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: на тэрыторыі бабруйскай калёніі адбыўся пажар, які хацелі схаваць

На тэрыторыі папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску адбыўся пажар, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Адзначаецца, што інцыдэнт здарыўся 23 траўня ў «будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама (так званая „атаварка“ для асуджаных)». Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што адміністрацыя калёніі «хацела схаваць факт, але давялося выклікаць пажарны разьлік, і інфармацыя выйшла за сьцены ўстановы». https://smarturl.click/vwOn2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ля амбасады Беларусі ў Вільні зноў апаганілі мэмарыял памяці ахвяраў рэпрэсіяў у Беларусі

26 траўня на імправізаваным мэмарыяле памяці загінулых пасьля 2020 году беларусаў «Вахта сьвятла» перакулілі некаторыя партрэты, разьбілі сьвечкі, піша Lrt.lt. Паводле інфармацыі дзяжурнага Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мэмарыял апаганіў чалавек зь «неадэкватнымі паводзінамі». Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленьне. Праводзіцца расьсьледаваньне:

https://smarturl.click/dpz7k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі словаў па-беларуску вы ўжываеце? ТЭСТ

Правілы тэсту простыя: на адказ даецца 15 сэкундаў. Калі не пасьпелі, балы не налічваюцца. Мы абралі словы з розных сфэраў і рознага ўзроўню складанасьці. У выніку гульні праграма падлічыць ваш прыблізны слоўнікавы запас.

Праверце сябе: https://smarturl.click/67mpE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выглядаюць занадта дорага для бюджэту небагатай краіны. Адкуль грошы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Відавочная справа: гэта не беларускія, зь якога боку ні вазьмі, а расейскія ўва ўсіх сэнсах рэпрэсіі. Затраты на губазікі, КГБ, аналітычныя цэнтры, прапаганду, сьледчых, пракурораў, суды, турмы, іх забесьпячэньне і інфраструктуру, мабыць, сувымерныя з усім бюджэтам РБ, а паводле сутнасьці — варожыя для прабеларускіх і антываенных настрояў. Шмат сьведчаньняў таго, што ўся гэтая армія службоўцаў адданая нават не Лукашэнку, а напрасткі Пуціну. Таму, як кажуць аматары шансону, плаціць той, хто заказвае музыку.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

29 гадоў таму зьнялі мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй

26 траўня 1995 году адбылася цырымонія зьняцьця мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй. Ля беларускай вёскі Рэчка Аляксандар Лукашэнка і расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін прыбралі сымбалічны памежны слуп. За грамадзянамі абедзьвюх краін прызналі права на ўезд у аблегчаным парадку — бязь візы, замежнага пашпарта і рэгістрацыі.

Пра іншыя памятныя даты і падзеі 26 траўня — па спасылцы >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»: КДБ затрымаў як найменей шэсьць чыгуначнікаў за фота аварыі цеплавозу ў прыватнай перапісцы

«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе пра хвалю затрыманьня калегаў, якая пачалася 20 траўня. У лякаматыўным дэпо Менск 21 траўня затрымалі шэсьць машыністаў і памочнікаў машыніста.

Кіраўніцтва дэпо сьцьвярджае, што прычынай затрыманьняў была перасылка ў мэсэнджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 траўня, калі манэўраны лякаматыў сышоў з рэек каля станцыі «Менск-Сартавальны».https://smarturl.click/RAVQp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праца зь юанем у рэгіёнах, камісія за рахункі ў далярах і эўра

Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра чарговыя новаўвядзеньні ў абслугоўваньні кліентаў. Што зьмянілася? Чытайце тут https://smarturl.click/0eW2n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі абстралялі спальны раён у Харкаве, ёсьць загінулыя

Як паведаміў мэр горада Ігар Церахаў, пад абстрэл патрапіў будаўнічы гіпэрмаркет. На гэты момант вядома аб двух загінулых. Церахаў дадаў, што шмат параненых і зьніклых бязь вестак.

«Мяркуючы па ўсім, удар наносіўся менавіта па гандлёвым цэнтры, дзе знаходзілася шмат людзей — гэта чысты тэрарызм», — напісаў мэр гораду.

На будаўнічы гіпэрмаркет скінулі дзьве кіраваныя авіябомбы, заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле яго слоў, узьнік пажар плошчай 15 тысяч квадратных мэтраў. https://smarturl.click/YzGye

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады папярэдзіла пра рассылку ў Беларусі падазроных спасылак з заклікам да галасаваньня

Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаваньні на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга складу, паведаміла старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.

«Мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў», – падкрэсьліла Алена Прыходзька.

Яна заклікала беларусаў у мэтах бясьпекі не пераходзіць ні па якіх спасылках, якія ім дасылаюць у любых чатах, тэлеграм-каналах альбо ад імя прыватных асобаў.https://smarturl.click/1dv7D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». «Зраблю ўсё магчымае, каб яны селі». Ці прагнуць палітвязьні помсты

Рэжым у Беларусі легалізуе палітычныя рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў. З пункту гледжаньня права многія незаконныя раней практыкі сталі легальнымі. Ці пазбаўляе гэта ад адказнасьці сілавікоў і судзьдзяў? Ці павінны яны ў будучыні адказваць за перасьлед?

Пра гэта ў этэры «Свабоды» разважаюць былая палітзьняволеная Дар’я Кароль і заснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык. Яны прымаюць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітвязьнях у Беларусі:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=SmAui98yJ4A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кніга Стывэна Кінга ўпершыню выйшла па-беларуску. У Расеі ягоныя кнігі не выдаюць з 2022 году

Упершыню ў перакладзе на беларускую выдадзены раман «Зьзяньне» культавага амэрыканскага пісьменьніка Стывена Кінга. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», перакладчыца — Наста Карнацкая. Продаж кнігі ўжо стартаваў на сайце онлайн-кнігарні «Кнігаўка», дастаўка даступная ў 45 краінаў сьвету, у тым ліку ў Беларусь.

Дагэтуль кнігі Стывэна Кінга на беларускую мову не перакладалі:

https://smarturl.click/vwOxE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вярнуўшыся з-пад Херсону, спаліў свой беларускі пашпарт». Беларус ідзе кандыдатам у Эўрапарлямэнт за Чэхію

30-гадовы Андрэй Паляшчук — у кандыдацкім сьпісе партыйнай кааліцыі STAN на выбарах у Эўрапарлямэнт. Ён кажа, што пачуваецца і беларусам, і чэхам, але лічыць, што зараз «ад Беларусі засталася толькі назва».

У кароткім інтэрвію Свабодзе Андрэй Паляшчук расказаў пра мэханізм абраньня ў заканадаўчы орган Эўразьвязу, а таксама пра сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі:

https://smarturl.click/B6mXM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся з начной DDoS-атакі. Як яны праходзяць, хто ўдзельнічае і як галасаваць

Онлайн-галасаваньне на выбарах новага складу Каардынацыйнай рады стартавала ў 00:00 25 траўня з магутнай DDoS-атакі на плятформу Belarus ID, празь якую можна прагаласаваць на выбарах. У першыя гадзіны анлайн-галасаваньня «прагаласаваць» нібыта зьбіраліся больш за 17 мільёнаў чалавек. «Нічога страшнага не адбылося, але давялося падкарэктаваць сыстэму галасаваньня, таму яно пачалося крыху пазьней», — паведаміў стваральнік плятформы Павал Лібер.

Нагадваем, каго абіраюць у новы склад Каардынацыйнай рады, як можна галасаваць і калі будуць вядомыя вынікі:

https://smarturl.click/Q1QeJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валянтэры дапамаглі аднавіць мэмарыял памяці ахвяраў рэпрэсіяў каля амбасады Беларусі ў Вільні (фота чытача Свабоды)

З раніцы 26 траўня стала вядома, што мэмарыял апаганены — там перакулілі некаторыя партрэты, разьбілі сьвечкі.
Паводле інфармацыі дзяжурнага Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мэмарыял апаганіў чалавек зь «неадэкватнымі паводзінамі». Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленьне. Праводзіцца расьсьледаваньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Грузіі выказаў надзею на вяртаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі да 2030 году

Прэмʼер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ ў віншаваньнях грамадзянам на Дзень незалежнасьці краіны выказаў спадзяваньне, што да 2030 году абʼяднаная Грузія далучыцца да Эўразьвязу.

Кабахідзэ ўзначальвае ўрадавую партыю «Грузінская мара», якую апазыцыя абвінавачвае ў прарасейскасьці. Два рэгіёны Грузіі (Абхазія і Паўднёвая Асэтыя) знаходзяцца пад фактычнай расейскай акупацыяй. Расея прызнала іх незалежнымі дзяржавамі пасьля пяцідзённай вайны з Грузіяй у 2008 годзе. https://smarturl.click/z2EwZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што паказаў першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду

Першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду прадэманстраваў даволі сьціплую яўку. Адносна нізкая цікавасьць да выбараў была спароджаная ў тым ліку агульнай палітычнай апатыяй у Беларусі і ў дыяспары. Акрамя гэтага, улада чыніла вялікі ціск супраць гэтых выбараў, каб зьнізіць іх рэпрэзэнтатыўнасьць.

Аналітык Юры Дракахруст — пра першы дзень выбараў:

https://smarturl.click/71AYR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінздароўя прызнала праблемы з пастаўкамі некаторых лекаў у Беларусь і расказала, калі яны зьявяцца

Як паведаміла Мінздароўя, пасьля некаторага часу адсутнасьці з наступнага тыдня зьявяцца ў продажы 4 прэпараты (нямецкія і фінскія таблеткі, амэрыканская і расейская вакцыны), пастаўкі яшчэ трох прэпаратаў, цяпер недаступных у Беларусі, чакаюцца ўлетку, паведаміла Мінздароўя. Пра якія прэпараты гаворка:

https://smarturl.click/ZykGj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць загінулых у выніку абстрэлаў Харкава вырасла да 12, параненыя 68 мірных жыхароў

Днём 25 траўня расейскія войскі абстралялі спальны раён Харкава, сярод іншага, пад абстрэл трапіў будаўнічы гіпэрмаркет. Паводле апошніх зьвестак, у выніку абстрэлаў загінулі 12 чалавек, пацярпелі 43 чалавекі. Колькасьць пацярпелых ад ракетнага абстрэлу цэнтру Харкава вырасла да 25 чалавек, сярод іх — 14-гадовы хлопчык:

https://smarturl.click/YzG7l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра мову творчасьці

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: Кампанія ў Каардынацыйную Раду — першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс

Каардынацыйная рада ёсьць неад’емнай часткай структуры дэмакратычных сіл, плятформай для спрэчак і дыскусій, якая «дасьць магчымасьць беларусам уплываць на рашэньні сваіх лідэраў», заявіла Сьвятлана Ціханоўская 25 траўня ў сувязі з пачаткам выбараў у КР трэцяга складу.

«Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласьці выбараў і сыстэмы галасаваньня, — сказала яна. — Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігодзьдзямі». https://smarturl.click/VDM30

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 25 траўня

Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся з начной DDoS-атакі. Як яны праходзяць, хто ўдзельнічае і як галасаваць 

Памёр нямецкі дыплямат і выведнік Ганс-Георг Вік, які кіраваў КНГ АБСЭ ў Менску з 1997 па 2001 год 

Расейскія войскі абстралялі спальны раён у Харкаве, ёсьць загінулыя і зьніклыя бязь вестак 

Супраць Зьмітра Дашкевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу 

Наступствы контрсанкцыяў: крамы польскага абутку Wojas спыняюць працу ў Беларусі 

«Вярнуўшыся з-пад Хэрсону, спаліў свой беларускі пашпарт». Беларус ідзе кандыдатам у Эўрапарлямэнт за Чэхію

Малавядомыя факты і лічбы пра ўдзел беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна 

Кніга Стывэна Кінга ўпершыню выйшла па-беларуску. У Расеі ягоныя кнігі не выдаюць з 2022 году 

Уцёкі ў несвабоду. Пра што сьведчыць лёс перабежчыкаў з Захаду

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць Зьмітра Дашкевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу

Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы.

 За «злоснае непадпарадкаванне» турэмнікам зьняволенаму могуць дабавіць да двух гадоў пазбаўленьня волі, доказаў у такой справе ня трэба, паведамляе шэраг незалежных мэдыя. https://smarturl.click/aJvAY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр нямецкі дыплямат і выведнік Ганс-Георг Вік, які кіраваў КНГ АБСЭ ў Менску з 1997 па 2001 год

Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.

Як гаворыцца ў паведамленьні нямецкага таварыства «Правы чалавека ў Беларусі», якое Вік узначальваў з 2004 году, "разам з Гансам-Георгам Вікам мы пакідаем выдатную асобу, якая з глыбокага ўнутранага перакананьня няўхільна выступала за адкрытае грамадзтва і правы чалавека і рашуча супрацьстаяла адраджэньню дыктатуры ва Ўсходняй Эўропе і асабліва ў Беларусі". https://smarturl.click/baE0v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малавядомыя факты і лічбы пра ўдзел беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна

Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна — адной з найбольш вядомых баталіяў Другой сусьветнай вайны. Асаблівае значэньне гэтая падзея мае для польскага народу. Разам з тым нельга забываць, што яна не чужая і беларусам, якія таксама маюць да яе непасрэднае дачыненьне.

Сёлетняя гадавіна — добрая нагода да таго, каб прыгадаць пра іх удзел у баталіі. Пра бітву, якая скончылася 25 траўня 1944 году, спэцыяльна для Радыё Свабода піша польска-беларускі гісторык, прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскі:

https://smarturl.click/3kxoB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наступствы контрсанкцыяў: крамы польскага абутку Wojas спыняюць працу ў Беларусі

Крамы польскага абутку Wojas распрадаюць тавар і спыняюць працу ў Беларусі, паведамляе smartpress.by.

«Мы закрываемся. Сказалі ўчора, тэрміны пакуль не агучылі», — пацьвердзілі выданьню прадаўцы гандлёвай сеткі. Згодна з разасланай кліентам СМС-рассылкай аб распродажы тавараў, прычынай стала забарона ўраду Беларусі на ўвоз і продаж у краіне шэрагу тавараў з Польшчы, Чэхіі і краінаў Балтыі:

https://smarturl.click/VDM20

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уцёкі ў несвабоду. Пра што сьведчыць лёс перабежчыкаў з Захаду

Гісторыя ўцёкаў з Польшчы ў Беларусь былога судзьдзі Томаша Шмыта, якую Аляксандар Лукашэнка назваў «ударам пад дых уладам Польшчы», ня першая і не апошняя ў такім шэрагу. Чаму ў Беларусі і Расеі так шмат прапагандысцкага шуму вакол гэтага выпадку? І як звычайна складваецца лёс перабежчыкаў, спакушаных аўтарытарнымі рэжымамі? — Пра гэта ў новым блогу разважае Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/W3ka9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Як разабрацца ў агентах рэжыму на выбарах Каардынацыйнай рады?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Трэба разумець, што, якая б ні была схема, мы выбіраем асобу. На першым месцы чалавечы фактар. Тыранічны рэжым усімі спосабамі імкнецца сарваць выбары, пры чым гэта ўжо ня толькі застрашваньне, а сапраўдная вайна. У вайны два бакі. Або ты за выбары, або за рэжым. Кожны, хто ў гэтай справе кажа ці робіць нешта супраць выбараў — сьвядома ці не сьвядома дзейнічае на баку рэжыму. Сытуацыя на піку вастрыні, і ўсе іншыя матывы цяпер ня маюць значэньня.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра Алеся Адамовіча

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе >>

Читать полностью…
Подписаться на канал