У мэтро Менску ўзмацнілі меры бясьпекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі. У Беларусі адмяняюць масавыя імпрэзы
«З 21.00 пятніцы арганізаванае ўзмацненьне дзяжурных зьменаў і рэзэрвовых груп службы бясьпекі мэтрапалітэну, патруляваньне і агляд электрацягнікоў. Увесь дзяжурны пэрсанал накіраваны на выяўленьне безгаспадарчых прадметаў і падазроных асобаў», — гаворыцца ў паведамленьні.
МУС Беларусі паведаміла, што беларускіх сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй пасьля тэракту ў Падмаскоўі, павялічылі колькасьць нарадаў і ўзмацнілі іх байцамі АМАП. У Менску, Гомлі і Лідзе адмянілі шэраг масавых мерапрыемстваў:
https://smarturl.click/Q1Rep
«Давайце будзем шукаць паразуменьня». У Вільні пасьля зьмены месца прайшла сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым
Напярэдадні Дня Волі Ўладзімер Арлоў і ягоны выдавец Яраслаў Іванюк правялі шэраг сустрэч зь беларусамі, якія жывуць у Літве. Расказваем, як прайшла сустрэча ў Вільні. Арганізаваць яе атрымалася толькі з другога разу:
https://smarturl.click/baDv6
Страляніна ў Падмаскоўі: дзясяткі загінулых, сотні параненых. Пуцін маўчыць
Колькасьць загінулых у выніку нападу ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі, як сьцьвярджае Тэлеграм-канал «112» , вырасла да 82 чалавек, сярод іх трое дзяцей, колькасьць параненых — да 183 чалавек. Паводле апошніх афіцыйных зьвестак ад СК Расеі, больш за 60 чалавек сталі ахвярамі тэракту, яшчэ 115 знаходзяцца ў бальніцах.
❗️Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, паведаміў амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітрый Крутой.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін дасюль асабіста так і не пракамэнтаваў трагедыю.
Усё, што вядома на раніцу: https://smarturl.click/2qbDX
Рэакцыі на тэракт у канцэртнай залі
Страляніна ў канцэртнай залі ў падмаскоўным Краснагорску – «наўмысная правакацыя пуцінскага рэжыму, пра якую папярэджвала міжнародная супольнасць», заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў.
Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў, што Кіеў ніякім чынам не датычны да гэтага нападу.
Пра сваю недатычнасьць да тэракту выказаліся прадстаўнікі «Рускага добраахвотніцкага корпуса» – ваеннага фарміраваньня, якое ваюе на баку Ўкраіны.
МЗС Нямеччыны заявіў: «Неабходна хутка высьветліць перадгісторыю. Нашы глыбокія спачуваньні сем’ям загінулых».
Адміністрацыя ЗША заявіла, што ў яе няма ніякіх дадзеных, якія дазволілі б меркаваць, што за нападам на канцэртную залю ў Маскве стаіць Украіна.
Калі за тэрактам у «Крокус сіці холе» стаяць тэрарысты кіеўскага рэжыму, усе яны павінны быць знойдзеныя і зьнішчаныя, у тым ліку афіцыйных асоб, заявіў былы прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў. https://smarturl.click/mp7q5
Хто стаіць за нападам у Маскве
Два тыдні таму пасольства ЗША ў РФ выпусьціла на сайце папярэджаньне для сваіх грамадзян пра магчымыя атакі ў месцах масавага збору людзей у Маскве. Гэтае папярэджаньне таксама вывесіла ў сябе на сайце пасольства Вялікай Брытаніі.
У сувязі з тэрактам да беларусаў зьвярнуўся прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка:
«У сьвятле падзей, якія адбываюцца ў Расеі, якім папярэднічала інфармацыя заходніх разьведак аб магчымых тэрактах на тэрыторыі Расеі, а таксама прапагандысцкіх заяў Лукашэнкі аб пагрозе «апэрацый пад чужым сьцягам», і ва ўмовах «праверкі баявой гатоўнасьці», якая праводзіцца яго рэжымам, заклікаю беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца ў Беларусі, пазьбягаць месцаў масавага збору людзей, у тым ліку гандлёвых і забаўляльных цэнтраў».https://smarturl.click/mp7q5
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 22 сакавіка
Беларускі космас і паніжэньне кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Журналісту Ігару Карнею прысудзілі 3 гады калёніі і штраф 20 тысяч рублёў
«Праз 3 гады пасьля падаўленьня пратэстаў працягваюць распраўляцца з журналістамі». БАЖ патрабуе вызваленьня Ігара Карнея і іншых калегаў
У Лагойску апошнімі днямі затрымалі 18 маладафронтаўцаў, сярод затрыманых — брат добраахвотніка Дзяніса Ўрбановіча
Сьпікерам Палаты прадстаўнікоў стаў экс-кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, генэрал КДБ Сергеенка
Роля «кішэннага» парлямэнту пасьля фармаваньня УНС яшчэ больш занепадзе — палітоляг Рудкоўскі
«Ніякага прапагандысцкага эфэкту ад удзелу ў Алімпіядзе рэжым не атрымае», — Апейкін
У Вільні праходзіць Форум Каліноўскага, на якім абмяркоўваецца эўрапейская будучыня Беларусі
У Вільні адкрылі помнік паўстанцам 1863–1864 гадоў. ФОТА
«Вельмі хачу зьняцца ў беларускім кіно». Як беларус трапіў у два сэрыялы для Netflix
Пяскоў заявіў, што Данецкая, Луганская, Запароская і Хэрсонская вобласьці «дэ-факта акупаваныя» Украінай, і Расея «у стане вайны»
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ужо 30 гадоў. radio_svaboda/video/7346651367999638789">Расказваем, як прымалі Канстытуцыю ў 1994-м
👉🏻 Ліцэй БДУ хочуць назваць імем Фэлікса Дзяржынскага. radio_svaboda/video/7347786988117839109">Узгадваем самае цікавае пра яго
👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7348155690843639045">Як правільна казаць «беларускі» па-ангельску? — Расказваем
👉🏻 Пінск — сапраўдная пэрліна Палесься. radio_svaboda/video/7348536419155152134">Расказваем цікавы факты зь гісторыі горада
👉🏻 «Мы памятаем пра ахвяры каліноўцаў». radio_svaboda/video/7348876600001236229">У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг
Роля «кішэннага» парлямэнту пасьля фармаваньня УНС яшчэ больш занепадзе, — палітоляг Рудкоўскі
Што азначае абраньне старшынём Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі — былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі? Якая функцыя Палаты прадстаўнікоў у сыстэме ўлады ў Беларусі? Як зьменіцца гэтая роля пасьля фармаваньня Ўсебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі. https://smarturl.click/O06AO
«На побытавым узроўні Беларусь губляецца». Плякаты пра рэпрэсіі ў Беларусі зьявіліся ў варшаўскім мэтро
«У Польшчы твой камэнтар на Facebook — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі — можаш трапіць у турму»
«Вывучэньне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё разьвіцьцё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы»
«У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраваньні — гэта дапамога тым, хто яе патрабуе. У Беларусі — нагода пачаць сьледчыя дзеяньні»
Плякаты супрацьпастаўляюць побытавыя сытуацыі ў Польшчы і Беларусі, паказваюць, наколькі ў Беларусі абмежаваная свабода слова. Акцыю ініцыявала Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту з дазволу варшаўскіх уладаў. Яна прымеркаваная да Дня Волі.
Пяскоў заявіў, што Расея знаходзіцца «у стане вайны»
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў у інтэрвію газеце «Аргументы и факты», што «чатыры новыя суб’екты» РФ «дэ-факта акупаваныя» Украінай. Гаворка ідзе аб Данецкай, Луганскай, Запароскай і Хэрсонскай абласьцях Украіны, частка тэрыторый якіх акупавалі расейскія войскі. https://smarturl.click/VD6M7
«Ніякага прапагандысцкага эфэкту ад удзелу ў Алімпіядзе рэжым не атрымае», — Апейкін
«Мяркую, усяго будзе атрымана каля 15 ліцэнзіяў на ўдзел у Алімпіядзе, і з гэтых 15 максымум можа быць некалькі мэдалёў. Наўрад ці магчыма будзе прадставіць любы вынік як нейкае «дасягненьне». Тое самае і з Расеяй», — лічыць Аляксандар Апейкін, кіраўнік Беларускага Фонду спартовай салідарнасьці.
У Латвіі ня сталі забараняць допуск да дарог аўтамабілям зь беларускімі нумарамі
Дэпутаты Саэймы Латвіі не ўхвалілі законапраект аб нядопуску на дарогі аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі і перадалі адпаведныя папраўкі да закону на перагляд Камісіі па народнай гаспадарцы:
https://smarturl.click/ZyzQW
Журналісту Ігару Карнею прысудзілі 3 гады калёніі
Судзьдзя Сяргей Кацар прысудзіў Ігару Карнею 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў. Журналіста абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. Як стала вядома з прапагандысцкіх СМІ, яго перасьледавалі за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Ігар Карней — былы карэспандэнт Радыё Свабода, больш за 20 гадоў асьвятляў на нашых радыёхвалях і вэб-сайце жыцьцё і падзеі ў Беларусі. Сярод іншага Ігар вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі і трэвэл-блогер:
https://smarturl.click/67wza
Радыё Свабода запісвала развагі добраахвотніка да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну
«Можа гэта пэсымізм, а можа рэалізм. Мне хочацца верыць, што я ня моцна зьмяніўся. У нейкіх пытаньнях я стаў больш упэўнены ў сабе, чым гэта было ў 2020 годзе падчас пратэстаў. Тады я, як і большасьць, хаваўся, уцякаў. Сёньня я бачу шмат непрыемных і жудасных рэчаў, і нейкі АМАП цяпер ужо не такі страшны, як раней.
Я стаў больш патрабавальным. Людзі, якія вакол мяне сёньня, павінны быць адказнымі нават у дробных пытаньнях. Бо ад гэтага можа залежаць жыцьцё тваё і тваіх пабрацімаў.
Хочацца верыць, што больш жорсткім я ня стаў. Я разумею, што ёсьць нейкае разьмежаваньне між вайной і цывільным жыцьцём. І гэта зусім розныя рэчы», — казаў тады «Туз»:
У Вільні пачаўся Форум Каліноўскага, на якім абмяркоўваюць эўрапейскую будучыні Беларусі
VII Форум Каліноўскага пачаўся 22 сакавіка ў Сейме Літвы. Сёлета ён прысьвечаны эўраатлянтычнаму выбару для рэгіёну Ўсходняй Эўропы, эўрапейскай будучыні для Беларусі, а таксама дэрусыфікацыі і эўрапейскаму шляху «Ўсходняга партнэрства»:
https://smarturl.click/aJD7J
У Расеі затрымалі 11 падазраваных у сувязі з нападам на «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі
Пра гэта Пуціну даклаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. У ФСБ сьцьвярджаюць, што сярод затрыманых — чацьвёра непасрэдных удзельнікаў тэракту, яны нібыта мелі сувязі з Украінай і зьбіраліся перайсьці мяжу з Украінай пасьля нападу.
❗️Колькасьць загінулых у выніку тэракту вырасла да 93 чалавек, варта чакаць павелічэньня іх колькасьці, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі. Паводле папярэдніх зьвестак СК, асноўныя прычыны сьмерці людзей — агнястрэльныя раненьні і атручэньне прадуктамі гарэньня, нападнікі прымянялі «ўзгаральную вадкасьць для падпалу памяшканьняў».
Усё, што вядома пра напад (абнаўляецца): https://smarturl.click/2qbDX
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці варта будзе ў лепшыя часы вярнуць у афіцыйную беларускую мову ранейшыя словы, напрыклад, «места» замест «горад»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі лепшыя часы — гэта часы аднаўленьня справядлівасьці, дык варта будзе з улікам моўнай гармоніі дыстанцыяваць беларускую мову, што была гвалтам «набліжаная» да расейскай яшчэ ў 1933-м годзе (калі камуністы расстралялі ўсіх мовазнаўцаў), і ў часы Лукашэнкі, калі зьявіліся такія словы-салапякі, як «аграгарадок» на месцы нашага спрадвечнага мястэчка. Трэба будзе аддаць належнае і Францішку Багушэвічу, які пісаў: «Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад».
23 сакавіка — дзень памяці Антона Луцкевіча
23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.
Іншыя адметныя падзеі 23 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/4k7yW
Прынцэса Валійская Кэтрын заявіла, што праходзіць лячэньне ад раку
Прынцэса Валійская, народжаная Кейт Мідлтан, абвясьціла, што лечыцца ад раку. Цяпер яна праходзіць раньнія стадыі курса прафіляктычнай хіміятэрапіі.
«Гэта былі неверагодна цяжкія пару месяцаў для ўсёй нашай сям’і, але ў мяне была фантастычная мэдыцынская каманда, якая вельмі пра мяне паклапацілася, за што я вельмі ўдзячная», — гаворыцца ў яе заяве.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Сунак заявіў, што прынцэса Валійская мае «любоў і падтрымку усёй краіны». Па словах Сунака, з Кейт «абышліся несправядліва» і «падвергнулі яе пільнай увазе» у апошнія тыдні. https://smarturl.click/2qb6Z
Андрэй Шарэнда аб дэманстрацыі відэа зь яго жонкай па БТ: Гэта пастаноўка, Паліна ў закладніках, я не лічу, што яна мне здрадзіла
Сёньня ў праграме «Панарама» тэлеканалу Беларусь-1 было паказанае інтэрвію прапагандысткі з палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк. У інтэрвію Паліна распавяла пра супрацоўніцтва з грамадзкім аб’яднаньнем «Эўрапейская Беларусь». Яна паведаміла, што напісала прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Падчас інтэрвію прапагандыстка паказала ёй відэа дзяцей Паліны. Мы папрасілі пракамэнтаваць сюжэт, паказаны па БТ, мужа Паліны, Андрэя Шарэнду, які зараз разам зь іх дзецьмі жыве ў Польшчы.
«Па тым, што я ўбачыў — гэта цалкам пастановачнае відэа, гэта не інтэрвію, гэта „мастацкі фільм“. 90% таго, што Паліна гаворыць, яна проста зачытвае па паперцы ці з субтытраў» — сказаў Андрэй у інтэрвію Свабодзе. https://smarturl.click/8EOy2
Страляніна ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі. Ці ёсьць сярод ахвяраў беларусы, што стаіць за нападам. Фота, відэа, спэцыяльны эфір https://smarturl.click/mp7q5
Фота Reuters
Страляліна ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі. Ёсьць загінулыя і параненыя
Расейскія тэлеграм-каналы навінаў Mash, Baza ды іншыя ўвечары ў пятніцу паведамілі, што невядомы пачаў страляць з аўтамата ў маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сити Холл».
Гэта адбылося перад пачаткам канцэрту расейскага рок-гурту «Пікнік». Страляць з аўтаматычнай зброі пачаў невядомы мужчына. Загінулі 12 чалавек, параненыя ня менш як 35, удакладняе Baza. Расейскае агенцтва РИА «Новости» сьцьвярджае, што агонь у клюбе адкрылі трое мужчын у камуфляжы. https://smarturl.click/mp7q5
Ціханоўская адкрывае офіс дэмсілаў у Празе. Чым ён займаецца
Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. Якія пытаньні і праблемы маюць намер разглядаць і вырашаць яе ўдзельнікі? У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды. Тут відэа: https://www.youtube.com/watch?v=tbzOzsHpAVo
Беларускі космас і паніжэньне кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, – Карбалевіч
Чаму палёт беларускай грамадзянкі ў космас – гэта палітычны праект Лукашэнкі, і як новы кіраўнік Палаты Прадстаўнікоў пайшоў на паніжэньне. Палітычны аглядальнік Свабоды падводзіць вынікі тыдня.
Глядзіце відэа. https://www.youtube.com/watch?v=KMhGxh2cCUo
Дырэктар фонду Kamunikat Яраслаў Іванюк: «Беларуская літаратура разьвіваецца, як кожная іншая»
«Насустрач дню Волі» – гэта назва туру па гарадах Балтыйскіх краін, які напярэдадні 25 сакавіка робяць пісьменьнік Уладзімер Арлоў і выдавец, дырэктар фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк, які жыве у Беластоку. 22 сакавіка сустрэча зь літаратарам і ягоным выдаўцом адбудзецца ў Вільні, а далей на іхным маршруце Рыга, Талін і Хэльсынкі. Ужо адбыліся сустрэчы з Арловым беларусаў Клайпеды і Коўна.
Выдавец Уладзімера Арлова, беларус з Падляшша Яраслаў Іванюк расказаў Свабодзе пра выдадзеныя кнігі і працу заблякаванай у Беларусі інтэрнэт-бібліятэкі. https://smarturl.click/gp6jR
Эўракамісія афіцыйна прапанавала ўвесьці павышанае мыта на збожжа зь Беларусі і Расеі і пазбавіць краіны доступу да збожжавых квотаў
Памер мыта складае 95 эўра за тонну, альбо 50% ад кошту тавару. Мытныя абмежаваньні, у прыватнасьці, будуць спаганяцца пры пастаўках збожжа, алейных культур і прадуктаў перапрацоўкі зь Беларусі і Расеі, у тым ліку пшаніцы, кукурузы і сланечнікавага шроту. Таксама Расея і Беларусь больш ня будуць мець доступу да квотаў Эўразьвязу на зерне.
Мыта ня будзе закранаць транзыт указаных тавараў праз ЭЗ:
https://smarturl.click/ql43v
У Вільні зьявіўся помнік удзельнікам паўстаньня 1863 году
Урачыстае адкрыцьцё помніка Кастусю Каліноўскаму ды іншым удзельнікам паўстаньня 1863-1864 гадоў прайшло сёньня ля Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. Помнік усталявалі на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.
📸 Фотарэпартаж з адкрыцьця: https://smarturl.click/z2G0p
«Вельмі хачу зьняцца ў беларускім кіно». Як беларус трапіў у два сэрыялы для Netflix
37-гадовы беларус Міця Савелаў упершыню пайшоў на акторскія курсы ў 2021 годзе. Сёлета выйшаў ужо другі сэрыял зь ягоным удзелам для Netflix. Міця расказаў Свабодзе, як здымаўся ў фільме з Энтані Гопкінсам, як яго на здымках падтрымала «каралева» і ў чым сакрэт ягонага посьпеху:
https://smarturl.click/baD3l
Стала вядома пра сьмерць былога беларускага добраахвотніка ў Літве
21 сакавіка ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Пра гэта паведаміў @Licviny_klub, таксама здарэньне Свабодзе пацьвердзілі іншыя крыніцы. Паліцыя высьвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозьвішча дабраахвотніка не агалошваюць у мэтах бясьпекі.
«Туз» вярнуўся ў Вільню з фронту напрыканцы лютага, апошнім часам ён ваяваў у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе:
https://smarturl.click/3kXvG
UPD: Затрымалі толькі брата Дзяніса Ўрбановіча Максіма
Іншыя родныя Дзяніса Ўрбановіча (брат Арцём, сястра Марына і бацька Іосіф) цяпер на волі, паведамляюць крыніцы @mediazona_by і @belsat.
Раней у тэлеграм-канале «Маладога Фронту» зьявілася інфармацыя, што арыштавалі ўсю сямʼю Урбановічаў.