Бесьпілётнікі атакавалі падстанцыю і нафтабазу ў Валгаградзкай вобласьці Расеі
У Валгаградзкай вобласьці Расеі бесьпілётнікі атакавалі падстанцыю ў горадзе Фралова і нафтабазу ў Калачы-на-Доне. А ў Белгарадзкай вобласьці 4 чалавекі загінулі, 20 параненыя.
https://smarturl.click/W3nye
Здымак з экрану зь відэа Astra
«Як думаеш — калі мы вернемся дахаты?». Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне
На пачатку чэрвеня ва Ўкраіне загінуў беларус, які правёў на вайне год. Ён далучыўся да адной з беларускіх адзінак ў траўні 2023-га. Увесь час, што ён быў ва Ўкраіне, мужчына вёў перапіску зь сябрамі, дзе расказваў пра свае ўражаньні ад пабачанага, перажываньні і пляны на будучыню. Адзін зь сяброў добраахвотніка пасьля ягонай сьмерці перадаў Свабодзе сканы перапіскі. Мы публікуем іх у выглядзе дзёньніка.
https://smarturl.click/aJARb
Польская падатковая служба: Новыя санкцыі ЭЗ адносна Беларусі распаўсюджваюцца і на тавары, набытыя ўраздроб
Рэглямэнтам Рады ЭЗ ад 29 чэрвеня 2024 года пашыраная сфэра дзеяньня існых санкцыяў адносна Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінныя ўжывацца зьмененыя палажэньні. У прыватнасьці, правілы аб забароне на ўвоз і вываз тавараў цяпер распаўсюджваюцца і на фізычных асобаў, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ўраздроб.
Сьпіс тавараў, забароненых да вывазу з ЭЗ у Беларусь, вельмі шырокі і ўтрымлівае некалькі сотняў пазыцый. https://smarturl.click/8EBEb
За што прагаласавала Францыя?
Доктар палітычных навук, дасьледчык з Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі аналізуе вынікі парлямэнцкіх выбараў у Францыі, адказвае на пытаньне, чаго чакаць ад фармальных пераможцаў выбараў — левага «Новага народнага Фронту», і заяўляе, што падтрымка Парыжам Украіны ня зьменіцца. https://smarturl.click/jkyBb
Вынесьлі прысуды па завочнай крымінальнай справе: Вераніцы Цапкале, Вользе Карач і іншым — па 12 гадоў зьняволеньня
У Берасьцейскім абласным судзе разгледзелі завочную крымінальную справу ў дачыненьні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзьмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкалы.
Сёньня стала вядома, што ўсім фігурантам прызначылі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. Таксама Котаву і Карач прызначылі штрафы ў 15 000 базавых велічынь (600 тысячаў рублёў), Вільскаму і Дзьмітранку ў 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 тысячаў і 440 тысячаў рублёў), Цапкале — 1000 базавых (40 тысячаў рублёў). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». https://smarturl.click/DaBav
«Мільёны стратаў». На былую дырэктарку «Белсату» Рамашэўску-Гузы падалі пазоў у пракуратуру
Паводле зьвестак Radio Zet, праверка, праведзеная на «Белсаце», нібыта выявіла, сярод іншага, фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, падпісаных з вонкавымі структурамі, Telewizja Polska магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1,8 мільёнаў даляраў). «Каб лягчэй было ўціхамірыць і запалохаць белсатаўцаў і адпомсьціць за маю пазыцыю, зь мяне вырашылі зрабіць злодзейку. Урэшце рэшт ня здолеюць, але абмазаць г...ном хочуць», — пракамэнтавала справу ў сацсетцы X Рамашэўска-Гузы. https://smarturl.click/qlm5d
Орбан: І Расея, і Ўкраіна адмовіліся ад прапановы аб перамір’і, бо лічаць, што гэта ў інтарэсах праціўніка
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
«І ўкраінцы, і расейцы адказалі адно і тое ж, як і вы: што перамірʼе ў інтарэсах праціўніка, бо за гэты час ён зможа перабудавацца і падрыхтавацца да працягу вайны». https://smarturl.click/1dqMy
У Магілёве незалежных журналістаў Сабалеўскага і Глушкова абвінавацілі ва «ўдзеле ў баявых дзеяньнях за мяжой»
Разгляд справы магілёўцаў пачнецца 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Алеся Сабалеўскага затрымалі ў сьнежні 2023-га, а Яўгена Глушкова (на фота) ў студзені 2024-га.
https://smarturl.click/VD3yR
Gazeta Wyborcza: спэцслужбы Беларусі для апэрацыі ў дыскрэдытацыі Пратасевіча куплялі на яго імя два аўтамабілі
Правакацыя так і засталася б таямніцай, калі б не памылка супрацоўніка беларускай амбасады, адзначае польскае выданьне, якое правяло ўласнае расьсьледаваньне наконт плянаў беларускіх спэцслужбаў.
https://smarturl.click/qloR9
Ракетная атака Расеі па Ўкраіне: выбухі ў Кіеве, Дняпры і Крывым Рогу. Ёсьць ахвяры, пацярпеў дзіцячы шпіталь
Войскі Расеі нанесьлі масавы ўдар па Ўкраіне больш як 40 ракетамі розных тыпаў. У сталіцы адна з ракет пацэліла ў памяшканьне дзіцячай установы. У мэрыі ўдакладнілі, што размова ідзе аб дзіцячай лякарні «Ахматдыт», дзе ёсьць дзеці з анкалёгіяй. Пад заваламі застаюцца людзі.
Пакуль вядома, што ў Кіеве загінулі 7 чалавек, у Крывым Рогу 10.
https://smarturl.click/yqm4R
Здымак МУС Украіны зь дзіцячай лякарні
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю: яны не пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы вызваленьня
Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», верагодна, гэта зьвязана з тым, што частка палітвязьняў выйшла на волю па памілаваньні — іх вымусілі пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. Таксама ёсьць інфармацыя, што працэдура вызваленьня адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы.
Па стане на 8 ліпеня беларускім праваабаронцам вядома пра 18 палітзьняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.
Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню дзеля бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.
Віктар Орбан прыляцеў у Пэкін. Ён называе гэта працягам «міратворчай місіі»
«Кітай зьяўляецца ключавой сілай у стварэньні ўмоў для міру ў расейска-ўкраінскай вайне. Вось чаму я прыехаў на сустрэчу з прэзыдэнтам Сі ў Пэкіне», — напісаў Орбан у сацыяльнай сетцы X.
https://smarturl.click/z2A3b
75 год ксяндзу Ўладзіславу Завальнюку
8 ліпеня 1949 году нарадзіўся Ўладзіслаў Завальнюк, рыма-каталіцкі сьвятар, тэоляг, пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску.
У траўні сёлета папа Францішак надаў ксяндзу-каноніку Ўладзіславу Завальнюку ганаровы тытул Капэляна Яго Сьвятасьці. «Большая частка сьвятарскага жыцьця Завальнюка была прысьвечана служэньню Касьцёлу ў Беларусі, дзе ён спрычыніўся да адраджэньня веры і адкрыцьця многіх закрытых у гады атэістычнага перасьледу каталіцкіх сьвятыняў», — пісаў з гэтай нагоды сайт Catholic.by.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71z0y
На фота: ксёндз Завальнюк. Фота з архіву Свабоды.
Важнае ў Беларусі і вакол яе 7 ліпеня. Што варта ведаць і пра што пачытаць
▪️The Washington Post заклікае сьвет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязьні, ад якіх няма вестак, жывыя
▪️Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за бесцань зямлю ў беларускіх вёсках
▪️На атракцыёне ў парку Чалюскінцаў у Менску адбылася аварыя. Цяжка пацярпелых няма
▪️Памёр журналіст і пісьменьнік Віталь Каракорскі
▪️Ці добра вы ведаеце гісторыю і традыцыі адзначэньня Купальля? ТЭСТ
▪️Літаратар і цырульнік Сяргей Календа расказаў, як штодня гаворыць з кліентамі па-беларуску
The Washington Post заклікае сьвет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязьні, ад якіх няма вестак, жывыя
«За часы дыктатара Аляксандра Лукашэнкі Беларусь часта служыла выпрабавальным палігонам для рэпрэсіяў. Цяпер ён перайшоў да жорсткіх псыхалягічных катаваньняў, больш як год трымаючы палітычных зьняволеных бяз сувязі з вонкавым сьветам».
https://smarturl.click/XyJvW
Беларус кінуў 2 бутэлькі з запальнай сумесьсю ў каралеўскі замак у Осла
Пра гэта паведаміла нарвэскае дзяржаўнае радыё.
Паведамляецца, што здарэньне адбылося ўвечары 8 ліпеня. 50-гадовы мужчына арыштаваны паліцыяй. Ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў вышуку ў Нідэрляндах, паведаміў прадстаўнік паліцыі Уле Магнус Даніельсэн.
Паводле начальніка службы сувязі замку, падчас нападу ў замку быў адзін з чальцоў каралеўскай сям’і.
Кіраўнік апэрацыі на месцы здарэньня Андэрс Ронінг сказаў, што падчас затрыманьня ў мужчыны было некалькі бутэлек з запальнай сумесьсю.
Здымак экрану зь відэа NK Nyheter
Сёньня дзень народзінаў паэта Някляева
9 ліпеня 1946 году нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4k4kX
Асноўнае за 8 ліпеня
📌 Вынесьлі прысуды па завочнай крымінальнай справе: Вераніцы Цапкале, Вользе Карач і іншым — па 12 гадоў зьняволеньня
📌 Праваабаронцы заявілі, што некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня
📌 «ПіК Свабоды»: Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня
📌 Ракетная атака Расеі па Ўкраіне: шмат ахвяр, у Кіеве пацярпеў найбуйнейшы дзіцячы шпіталь. ФОТА
📌 У Менску абсьледуюць атракцыёны пасьля аварыі ў парку Чалюскінцаў
📌 Вайскоўцы Беларусі і Кітая ладзяць сумесныя вучэньні каля мяжы з Польшчай і Ўкраінай
📌 «Везьлі зь мяшкамі на галаве, не казалі, куды». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы
📌 Лукашэнка стаміўся. Што гэта азначае?
📌 Попыт на Робін Гуда. Скандалы, інтрыгі і фэйкі першай выбарчай кампаніі Лукашэнкі
📌 За што прагаласавала Францыя і як гэта паўплывае на стаўленьне Парыжу да падтрымкі Ўкраіны
📌 «Мільёны стратаў». На былую дырэктарку «Белсату» Рамашэўску-Гузы падалі пазоў у пракуратуру
Вызваленьне невялікай часткі палітвязьняў — пачатак працэсу ці адзінкавы эпізод?
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч.
https://youtu.be/QVMnptl3-7s
Былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка 23 чэрвеня «загінуў пры няясных і вельмі трывожных абставінах», заявіла 5 ліпеня на паседжаньні сталай рады Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе часовая павераная ў справах ЗША пры АБСЭ Катрын Брукер.
Брукер адзначыла, што, як мяркуецца, Сідарэнка загінуў у выніку самагубства. Падобна, яно адбылося пасьля інтэнсіўнага допыту і праверкі на дэтэктары хлусьні, праведзенай беларускім КДБ пасьля яго вяртаньня ў Менск пасьля васьмігадовага знаходжаньня ў Бэрліне ў якасьці пасла. https://smarturl.click/M1z1E
У Кіеве пасьля расейскага ракетнага ўдару разбураны дзіцячы шпіталь, ёсьць ахвяры. Людзей дастаюць з-пад завалаў.
Читать полностью…Лукашэнка стаміўся. Што гэта азначае?
Здаецца, упершыню Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ён стаміўся. Фізычна. Раней неаднойчы ён таксама казаў пра стому, але меў на ўвазе псыхалягічны стан. Гэта была такая гульня. Маўляў, цяжкая праца прэзыдэнта, трэба ўвесь час быць на варце, у напрузе, заставацца мабілізаваным. Але ж людзі не адпускаюць, просяць, каб застаўся, таму чаго ня зробіш дзеля народу. А вось цяпер ён гаворыць пра свой нялепшы фізычны стан, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/Yz2ml
У Беларусі год таму асудзілі грамадзяніна Польшчы. Вырак стаў вядомы толькі цяпер
Грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі на 14 гадоў калёніі нібыта за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасьць».
https://smarturl.click/8EaGa
Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Францыі: перамаглі левыя, але пэрспэктывы фармаваньня ўраду няясныя
Калі правым удалося змабілізаваць свой электарат на першым этапе выбараў, то на другім рэзкая актывізацыя адбылася ўжо ў левых сілаў.
https://smarturl.click/M1VWR
Попыт на Робін Гуда. Скандалы, інтрыгі і фэйкі першай выбарчай кампаніі Лукашэнкі
«Галоўным прынцыпам кампаніі 1994 году была сьвядомая хлусьня абедзьвюх вядучых камандаў. Аўтсайдэры аказаліся ці то менш прагматычнымі, ці то больш маральнымі». Як Лукашэнка яшчэ ў 1994-м усе інтрыгі і фэйкі абарочваў на сваю карысьць.
https://smarturl.click/jko5Z
«Везьлі зь мяшкамі на галаве, не казалі, куды менавіта». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы
Украіна з Расеяй чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі. У межах гэтага абмену былі вызваленыя 10 украінцаў, пяцёра зь якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах. Адна з вызваленых — жыхарка Чарнігава Натальля Захаранка. Яна расказала сваю гісторыю Свабодзе.
https://smarturl.click/aJ65Y
Экзытполы на выбарах у Францыі: большасьці ў парлямэнце не атрымае ніхто
Аднак папярэднія вынікі прынесьлі і сюрпрызы.
https://smarturl.click/JDAmx
«Цяжка пацярпелых у парку Чалюскінцаў няма». Ці можна патрабаваць кампэнсацыю за траўму на атракцыёне?
У суботу ў парку імя Чалюскінцаў у Менску зламаўся атракцыён «Лебедзі», зь якога зваліліся некалькі кабінак. Падзеньне адбылося з 3-4 мэтровай вышыні. Што рабіць і куды зьвяртацца ў выпадку траўмы на атракцыёне?
https://smarturl.click/jko1q
Аляксандар Няўзораў лічыць, што месца Лукашэнкі ля Пуціна неўзабаве вызваліцца
Што дало падставу для такіх высноваў? І хто быў бы ня супраць гэтае месца Лукашэнкі пры Пуціне заняць?
https://smarturl.click/VD2Y0