Галоўнае за 24 сакавіка
📌 Сярод загінулых падчас нападу ў Расеі ёсьць грамадзянка Беларусі
📌 Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету
📌 Польшча павялічыць вайсковую прысутнасьць на ўсходняй мяжы
📌 У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак Францішку Скарыну
📌 У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі
📌 Гісторык Натальля Гардзіенка расказала аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР
📌 Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? Прайдзіце наш ТЭСТ
Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.
Увечары ў пятніцу, 22 сакавіка, некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў канцэртнай зале на ўскраіне Масквы стральбу з аўтаматаў. Потым адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 137. Колькасьць забітых можа павялічыцца. Больш за 180 чалавек пацярпелі.
Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходняй мяжы і запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю
Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што краіна ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах. https://smarturl.click/Q1RjB
Тым часам польскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю. Раней стала вядома, што ў ноч на нядзелю, 24 сакавіка, запушчаная Расеяй ракета ў бок Украіны, заляцела ў польскую паветраную прастору і прабыла там 39 сэкунд.
«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю спыніць тэрарыстычныя атакі на жыхароў і тэрыторыю Ўкраіны, пакласьці канец вайне і заняцца вырашэньнем унутраных праблем краіны», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
Польскае войска ў ноч з суботы на нядзелю паднімала ў паветра сваю авіяцыю. Расейскі бок інцыдэнт пакуль не камэнтаваў. https://smarturl.click/EeAa1
У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі
24 сакавіка ў Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім Разам» адкрылася выстава арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Усяго дэмаструецца паўтара дзясятка твораў — гэта карціны зь дзьвюх прыватных калекцый і аднаго ўнівэрсытэту: партрэты гістарычных дзеячаў, пэйзажы. Уладальнікі задарма прадаставілі карціны на выставу на тры дні.
На выставе выступілі польскія сябры Алеся Пушкіна — мэцэнат Войцех Гурэцкі, гісторык мастацтва Раман Постэк, а таксама віцебскі калега, мастак Эдвард Галустаў. Прагучала шмат цёплых словаў і кранальных успамінаў пра беларускага мастака, які заўчасна памёр у беларускай турме. https://smarturl.click/ql4AV
Начальнік факультэту Генштабу Ўзброеных Сіл Беларусі прызнаў, што ў краіну на навуковыя канфэрэнцыі запрашаюць удзельнікаў вайны супраць Украіны
Факультэт у сваёй працы «ня можа ня ўлічваць досьвед апошніх узброеных канфліктаў і лякальных войнаў», заявіў начальнік факультэту Ігар Дземідзенка.
https://smarturl.click/4k7Yd
Успомніць тых, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці. Натальля Гардзіенка аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР
Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.
https://smarturl.click/EeA5J
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў народзе кажуць «прыйшло КГБ», калі гэта камітэт — ён? НКВД, ЧК — тое самае?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Той выпадак, калі карабель паплыў ня так, як яго назвалі. КГБ успрымаецца не як установа, а як зьява, што прыносіць ліха, зло, нешта самае страшнае і непапраўнае. Таму «яно». Палітычная паліцыя не ўвайшла ў сьвядомасьць людзей нічым карысным, стваральным, пазытыўным, толькі горам. Яно і не было разьлічанае ні на што станоўчае: то чырвоны тэрор, то сталінскія рэпрэсіі, то цяперашні перасьлед ні ў чым не вінаватых людзей.
Украінскія войскі атакавалі акупаваны расейцамі Севастопаль
Адзін з праўкраінскіх каналаў піша пра цэлі ў раёне Казачай бухты і мыса Фіялент, дзе дысьлякаваныя расейскія вайскоўцы. Чарговы ўдар, як паведамляе канал, адбыўся на вузьле адмысловай сувязі Чарнаморскага флёту Расеі.
Атаку прызнала адміністрацыя анэксаванага Крыму. Гаворыць пра ахвяр і пацярпелых.
https://smarturl.click/8EOJ0
Фота OSINTtechnical
Польшча не выпускае ў Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў
Паведамленьне пра гэта са спасылкай на кіраўніка польскай мытні і фатаздымак адпаведнай абвесткі на мяжы зьявіліся ў тэлеграм-чаце «Граница Польша», паведамляе Белсат.
Абмежаваньне закранае аўтамабілі BMW і канцэрну VAG, які выпускае маркі Volkswagen, Audi, SEAT, Skoda ды іншыя. Уласьнікі аўтамабіляў пералічаных марак павінныя прадставіць на мытні дакумэнт ад вытворцы, які пацьвярджае права на экспарт машыны па-за межы ЭЗ. https://smarturl.click/gp63o
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны даляраў на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА з Горадні
Беларусы сабралі амаль 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў сьвеце Zolgensma для дзяўчынкі са сьпінальнай мускульнай атрафіяй — 3-гадовай Веранікі Хылкоўскай.
Актыўны збор ішоў апошнія два месяцы. Ён быў тэрміновы, бо Золгенсма можна ўвесьці, пакуль дзіця не набрала 13,5 кіляграмаў вагі, а ў Веранікі заставалася менш за 1 кг да гэтай вагі. https://smarturl.click/EeAEJ
Беларускія сілавікі атрымалі з Расеі арыенціроўку на падазраваных у тэракце, — BelPol
Сілавыя структуры Беларусі атрымалі ад МУС Расеі арыенціроўку на падазраваных ва ўчыненьні тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У арыенціроўцы, як сьцьвярджае BelPol, МУС РФ зьвяртаецца да беларускіх сілавікоў не як да «прадстаўнікоў іншай дзяржавы, у якіх просяць аб аказаньні дапамогі», а як да «падначаленых, якія абавязаны выканаць загад расейскага кіраўніцтва». https://smarturl.click/nykxV
«Ня прыйдзе мэсія, які выратуе Беларусь», — Ціханоўская на канфэрэнцыі беларусаў і беларусак сьвету ў Празе
Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канфэрэнцыю беларусаў і беларусак сьвету.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на адкрыцьці форума прызнала, што многія суайчыньнікі ў эміграцыі расчароўваюцца. Паводле яе слоў, беларусы «часта сябе недаацэньваюць». Разам з тым, падкрэсьліла палітык, на канфэрэнцыі «сабраліся не такія людзі».
У многіх беларусаў, што зьехалі, заявіла лідэрка, «маецца спакуса вярнуцца да спакойнага жыцьця», аднак гэта «можа прывесьці да руціны і бязьдзейнасьці». Яна канстатавала, што «не прыйдзе мэсія, які выратуе Беларусь», а таму беларусам трэба «не здавацца» і памятаць, што «эміграцыя — гэта моц».https://smarturl.click/vw2x5
Тэракт у Падмаскоўі: 133 загінулыя; сярод параненых — беларус; Пуцін абвінавачвае Ўкраіну ў дапамозе ў арганізацыі нападу
Сабралі для вас усё, што трэба ведаць пра тэракт у Расеі і рэакцыі на яго. Сачыце за абнаўленьнямі. https://smarturl.click/VD624
«Куды коціцца сьвет». Ці здольная Францыя ўзначаліць Захад
Прэзыдэнта Францыі Макрона прэса пачала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў дзякуючы яму ў Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO ў вайне ва Ўкраіне.
Францыя — самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? — Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі:
https://smarturl.click/3kXog
СК Расеі: колькасьць загінулых у тэракце ў Падмаскоўі вырасла да 115 чалавек. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэракт
«Бакі пацьвердзілі гатоўнасьць да ўзаемадзеяньня ў барацьбе з тэрарызмам», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Пяскоў пра яго размову з Аляксандрам Лукашэнкам.
Пазьней амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітрый Круты заявіў, што беларускія спэцслужбы «дапамагалі Расеі выканаць задачу ня даць сысьці тэрарыстам празь мяжу».
У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак Францішку Скарыну
Яго ўсталявалі на Старамесцкай плошчы ў самым цэнтры чэскай сталіцы. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.
У цырымоніі адкрыцьця прыняла ўдзел дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Памятны знак усталявалі ў бруку тратуара. Ён зроблены з бронзы і важыць каля 10 кіляграмаў. На знаку лацінскі надпіс «Domvs Severini. Institoris» («Дом купца Севярына») і прамяністае Сонца з прытуленым маладзіком.
Менавіта на Старамесцкай плошчы, паводле некаторых дасьледчыкаў, месьцілася друкарня, якую арандаваў Скарына. Яна была заснавана пры падтрымцы віленскіх мэцэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У друкарні з 1517 па 1519 гады Скарына выдаў ня менш за 23 кнігі Старога Запавету.
Армянскія ўлады паведамілі, што трое ўзброеных людзей спрабавалі ўварвацца ў паліцэйскі пастарунак у Ерэване ў нядзелю, 24 сакавіка.
Паводле паліцыі, нападнікі ўжылі гранату, і двое зь іх былі параненыя выбухам. Іх даставілі ў шпіталь. Трэцяга «нэўтралізавалі» і затрымалі службы бясьпекі.
Матывы нападнікаў пакуль невядомыя. Раней паліцыя заявіла пра затрыманьне 49 сябраў групоўкі «Баявое братэрства», якая выступае супраць тэрытарыяльных саступак Азэрбайджану, паводле падазрэньняў у незаконным захоўваньні зброі. Аднак «Баявое братэрства» заявіла, што ня мае дачыненьня да нападу на паліцэйскі пастарунак.
Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі ў Варшаве. Людзі прайшлі маршам па цэнтры гораду, цяпер адбываецца святочны мітынг. Фота і відэа чытача Свабоды
Читать полностью…У Славаччыне будзе другі тур выбараў прэзыдэнта. Прамежкавую перамогу атрымаў прыхільнік дапамогі Ўкраіне
Канчатковыя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне паказваюць, што былы міністар замежных спраў Іван Корчак наперадзе зь відавочным адрывам, але наперадзе другі тур. Лібэрал Корчак набраў 42,5% галасоў, сьведчаць афіцыйныя вынікі, падведзеныя выбарчай камісіяй у нядзелю.
У другім туры ён павінен сустрэцца са сьпікерам славацкага парлямэнту Пэтэрам Пелегрыні ў другім туры галасаваньня 6 красавіка.
https://smarturl.click/9zjYv
«Трэба сфармаваць новую Беларусь і зразумець, як яе прасоўваць у Жабінку і Смаргоні»
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне. Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар, што прайшла ў Празе?
Рэпартаж, фота: https://smarturl.click/VD68n
Расейская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. Што вядома на гэтую хвіліну
Польскае апэратыўнае камандаваньне раніцай у нядзелю, 24 сакавіка, апавясьціла пра парушэньне паветранай мяжы дзяржава. Падчас чарговага масаванага абстрэлу Ўкраіны ракетамі, адна зь іх заляцела на польскія землі.
Расейскую ракету зафіксавалі ў мясцовасьці Асердаў Люблінскага ваяводзтва. Польскія радыёлякацыйныя сыстэмы сачылі за ракетай. Агулам яна знаходзілася ў паветранай прасторы Польшчы 39 сэкундаў.
Што вядома цяпер: https://smarturl.click/W3v7Z
Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? ТЭСТ
25 сакавіка 2024 году споўніцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/4k7qg
24 сакавіка 105 гадоў таму пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне ў Гомлі
Выступленьні супраць бальшавікоў 24-29 сакавіка ўвайшлі ў гісторыю як Стракапытаўскае паўстаньне. Ім кіраваў штабс-капітан царскага войска меншавік Ўладзімер Стракапытаў. Чырвонаармейцы былі незадаволеныя прымусовай мабілізацыяй і адпраўкай на фронт на баі з Украінскай народнай рэспублікай.
Паўстанцы вырашылі не вяртацца ў бок Тулы, і пад вечар 24 сакавіка захапілі чыгуначны вузел, гомельскую турму, тэлеграф, артылерыйскія склады, савецкія ўстановы. 300 бальшавікоў супраціўляліся, але марна. Паўстанцаў было больш за 8 тысяч.
У ноч на 29 сакавіка часткі Чырвонай Арміі і камуністычныя атрады вымусілі паўстанцаў пакінуць Гомель, 6 тысяч чалавек фарсіравалі Прыпяць, перасеклі лінію фронту і далучыліся да УНР, дзе затым вялі баі супраць бальшавікоў. Астатнія паўстанцы трапілі ў палон.
Больш падзей 24 сакавіка ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1djge
На фота помнік «ахвярам стракапытаўшчыны», 1930-я гг. Wikimedia Commons
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 23 сакавіка
Тэракт у Падмаскоўі: колькасьць загінулых расьце; сярод параненых — беларус; Пуцін абвінавачвае Ўкраіну ў дапамозе ў арганізацыі нападу
Эскаляцыя вайны і яшчэ больш жорсткі таталітарны рэжым. Валер Карбалевіч пра палітычныя наступствы тэракту
На Байкануры адбыўся адкладзены раней запуск карабля «Саюз МС-25» зь беларускай на борце
Беларусы сабралі амаль 2 мільёна даляраў на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА з Горадні
Мы ўсе падвялі Паліну. Пра што сьведчаць кадры з палітзьняволенай
«Акулы наўкол такія, што, не пасьпеем азірнуцца, зьядуць». Каго найбольш варта асьцерагацца Лукашэнку
«Куды коціцца сьвет». Ці здольная Францыя ўзначаліць Захад
Праз вайну адмовілася сьпяваць «Песьні перамогі». Гісторыя опэрнай сьпявачкі, якая мусіла ўцякаць зь Беларусі
«Давайце будзем шукаць паразуменьня». У Вільні пасьля зьмены месца прайшла сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым
Што вядома пра групоўку, якая можа мець дачыненьне да нападу на «Крокус», і чаму яе мэтай стала Расея
Ваенны аналітык і былы афіцэр паліцыі Ізраіля Сяргей Мігдаль у размове з “Настоящим временем“ скаўаў, што напад мог быць сапраўды арганізаваны афганскім крылом «Ісламскай дзяржавы». На яго думку, гэта зьвязана з тым, што пасьля вываду амэрыканскіх і заходніх войскаў з Афганістана Расея ўстанавіла дружалюбныя адносіны з «Талібанам». https://smarturl.click/8EOB0
Эскаляцыя вайны і яшчэ больш жорсткі таталітарны рэжым
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч — пра палітычныя наступствы тэракту:
"Нельга выключаць, што тэракт стане каталізатарам эскаляцыі вайны супраць Украіны. Можа пачацца адкрытая атака супраць жылых кварталаў, зьнішчэньне цывільнага насельніцтва. Тэракт можа стаць і трыгерам унутранай трансфармацыі палітычных рэжымаў Расеі і Беларусі, паводле прынцыпу «кансалідацыі на крыві». Магчыма, пачнецца фізычнае зьнішчэньне апазыцыі, аж да расстрэлаў. Вось вуха злоўленаму тэрарысту ўжо адрэзалі. Алег Гайдукевіч заявіў, што беларускія сілавікі дзейнічаюць занадта мякка. Можна чакаць татальнай цэнзура аж да адключэньня ад сусьветнага інтэрнэту. Таксама магчымае поўнае закрыцьцё межаў, апусканьне «жалезнай заслоны». https://smarturl.click/3kXpk
Мы ўсе падвялі Паліну. Пра што сьведчаць кадры з палітзьняволенай
Наста Захарэвіч піша пра «фільм» прапагандыстаў з палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк у жаночай калёніі.
"Паліна жывая, самастойна ходзіць, размаўляе і арыентуецца ў прасторы. І гэта вельмі добрая навіна. Я прапаную глядзець на гэтую творчасьць прапагандыстаў менавіта так — гэта доказ таго, што Паліна жывая і хоча працягваць жыць. Яна прымае рэальнасьць, у якой галоўная задача тут і цяпер — выжыць і вярнуцца на волю, каб быць разам зь сям’ёй. Абы толькі атрымалася". https://smarturl.click/8EOe7
На Байкануры адбыўся адкладзены раней запуск карабля «Саюз МС-25» зь беларускай Марынай Васілеўскай на борце
Першапачаткова старт павінен быў адбыцца з касмадрома «Байканур» 21 сакавіка ў 16:21, але адбылася адмена пуску ў аўтаматычным рэжыме. Запуск адклалі на 24 гадзіны.
Ляцець да Міжнароднай касьмічнай станцыі экіпажу трэба будзе даўжэй, чым заплянавана. Першапачаткова гаворка ішла пра тры гадзіны палёту, але цяпер вырашылі, што карабель з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і амэрыканкай Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэньня, гэта значыць, палёт прыкметна расьцягнецца. Вернуцца на зямлю касманаўты маюць 6 красавіка замест 2 красавіка.
Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў: піша Валер Карбалевіч
«Акулы наўкол такія, што, не пасьпеем азірнуцца, зьядуць». Каго найбольш варта асьцерагацца Лукашэнку
Рэжым Пуціна пасьля «ашаламляльных» вынікаў выбараў выглядае як ніколі трывалым і ўстойлівым. І на гэтым тле пагрозы для беларускай незалежнасьці, пра якія было столькі размоў на працягу апошніх гадоў, нібыта блякнуць, успрымаюцца перабольшанымі. Ці так гэта ў сапраўднасьці? — У новым блогу разважае Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/Da4gE
Праз вайну адмовілася сьпяваць «Песьні перамогі». Гісторыя опэрнай сьпявачкі, якая мусіла ўцякаць зь Беларусі
Опэрная сьпявачка Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з траімі дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.
«Гадамі мы сьпявалі гэты рэпэртуар — „Песьні перамогі“. Але калі на маіх сябровак-украінак паляцелі ракеты — гэта стала немаральным для мяне. У мяне душа плача, як я магу сьпяваць „Песьні перамогі“?» — кажа Аляксандра.
Расказваем яе гісторыю:
https://smarturl.click/JDxyD