radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Кніга Алексіевіч трапіла ў Toп–100 кнігаў XXI стагодзьдзя паводле The New York Times

У рэйтынгу найбольш важных і ўплывовых кніг эпохі апынулася і кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Кнігу выдалі ў 2013 годзе. Яна расказвае пра савецкага «чырвонага чалавека» і траўмы ад распаду СССР. Гэта мастацка-дакумэнтальная проза, non-fiction.

Рэйтынг быў складзе па выніках апытаньня 503 празаікаў, аўтараў нон-фікшн, паэтаў, крытыкаў і іншых аматараў кніг — зь невялікай дапамогай супрацоўнікаў The New York Times Book Review:

https://smarturl.click/z2X0E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе на 87-м годзе жыцьця памерла беларусістка Францішка Сокалава

Францішка Сокалава працавала ў Славянскай бібліятэцы ў Празе і прафэсійна цікавілася беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Яна аўтарка навуковых артыкулаў пра дзейнасьць Францішка Скарыны і многіх перакладаў беларускай паэзіі на чэскую мову. Сярод тых, чые творы яна пераклала, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў.

https://smarturl.click/kjWA4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш бульбы, менш грошай для сілавікоў. Якім было жыцьцё ў Беларусі ўзору 1994 году ў параўнаньні зь сёньняшнім

«У мяне былі кіёскі, адкрыць іх было вельмі лёгка – проста аформіць фірму. Я тады добра сябе адчуваў, на ўсё хапала і ўдавалася нават адкладаць. Ня памятаю, што наагул былі нейкія фінансавыя праблемы. Аднак так было не ва ўсіх. Сябры, якія працавалі тады на дзяржаўныя арганізацыі, падпрацоўвалі ў мяне прадаўцамі». Расказваем, якой была Беларусь у 1994 і якой стала цяпер.

30 гадоў таму ў Беларусі было 20 прыватных ВНУ, а беларусы выступалі ў Нарвэгіі на Алімпіядзе пад бел-чырвона-белым сьцягам. Што зьмянілася за 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе.

https://smarturl.click/ba0y8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У Беларусі зьняволеных украінцаў не катавалі», — прадстаўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны

Мікалай Швец, Натальля Захаранка, Павал Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава былі захопленыя ўладамі Беларусі і ўтрымліваліся ў зьняволеньні. 28 чэрвеня Ўкраіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек. Сярод іх было пяць грамадзян Украіны, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі.

https://smarturl.click/yqnoJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чалавек-усьмешка». Што вядома пра беларускага манаха, на якога завялі крымінальную справу

Лічыў, што найлепшая кава — у іхным кляштары. Зрабіў для моладзі сілоўню. На аватарку паставіў кветкі чабору. Яго выбралі як прадстаўніка ўсіх манахаў Беларусі. Затрымалі па дарозе ў Польшчу. Расказваем пра каталіцкага манаха Анджэя Юхневіча, якога пасадзілі за палітыку.

https://smarturl.click/71B9l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прафэсійны і небясьпечны блазан». Што замежная прэса пісала пасьля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

30 год таму заходняя прэса называла Лукашэнку папулістам і дэмагогам з вульгарнымі манерамі, які можа адкінуць краіну ў мінулае «не на адзін крок назад, як Кебіч, а на цэлых два».

https://smarturl.click/yqnRv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За каго заўзеюць беларусы на чэмпіянаце Эўропы ў футболе-2024: вынікі апытаньня

Апошняе апытаньне Chatham House паказвае выразны інтарэс беларусаў да чэмпіянату Эўропы ў футболе. Большай частцы апытаных тэма Эўра-2024 хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўную цікавасьць. А вось да выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі (гл. вышэй 👆🏻):

https://smarturl.click/5O24D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 9 ліпеня

🙍🏻‍♂️ Суд Польшчы вярнуў ДНЖ беларусу Юшкевічу, якому пагражала дэпартацыя пасьля 20 гадоў жыцьця ў краіне

👨🏻‍⚖️ Палітвязьня Эдуарда Бабарыку судзяць у новай крымінальнай справе

🕯Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Хведар Галёнка

🇵🇱 Ліквідатар TVP падаў у пракуратуру заяву аб фінансавым злоўжываньні былой дырэктаркай «Белсату». Цяперашні дырэктар пракамэнтаваў

👫 Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Што пра іх вядома

🚈«70% грузавых цягнікоў — пастаўкі з Кітая». Чаму для Беларусі польскі тэрмінал у Малашэвічах — балючае месца

✍🏻 «Як думаеш — калі мы вернемся дахаты?». Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне

👥 Пры ўладзе толькі адзін, пяцёра спрабавалі скінуць былога шэфа. Як склаўся лёс былых удзельнікаў выбарчага штабу Лукашэнкі

🗣Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу? — Разважае сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу?

У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/hbrAc2dXiGg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сям’я гамельчука, які загінуў у аварыі з вайсковым грузавіком, дамагаецца кампэнсацыі ў судзе

У Гомельскім абласным судзе сёньня разглядаюць скаргу на рашэньне суду Савецкага раёну наконт пазову да вайсковай часткі № 12147 у Асіповічах (51-я гвардзейская артылерыйская брыгада) аб кампэнсацыі маральнай шкоды, піша «Флагшток».

Пазоўнікам указаны Віктар Каламіец — верагодна, гэта бацька Сяргея Каламійца, які загінуў у канцы 2022 году ў аварыі з удзелам вайсковага аўтамабіля «ЗіЛ». Сяргей працаваў у транспартнай кампаніі «Гаранттрансбізнес», якая пазначаная ў пазове суадказчыкам. У яго засталіся двое дзяцей:

https://smarturl.click/z2Xz8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚗 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якія ехалі зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу пасьля 5 ліпеня, а таксама тых, хто вяртаўся адтуль у Беларусь. Ананімнасьць гарантуем.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Хведар Галёнка

Ён пайшоў з жыцьця ў Варшаве ва ўзросьце звыш 100 гадоў. Галёнка вядомы дзейнасьцю ў Беларускім грамадзка-культурным таварыстве. Таксама ён працаваў адміністратарам варшаўскага клюбу па вуліцы Сэнатарскай, дзе праводзіў вечарыны для падляскіх беларусаў. Прынцыпова ствараў беларускамоўную сям’ю.

https://smarturl.click/ppa47

На выяве зь беластоцкай газэты «Ніва», Хведар Галёнка зьлева

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працэс інтэграцыі Грузіі ў Эўразьвяз прыпынілі

Гэта адбылося пасьля прыняцьця закону «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву». У прыватнасьці, Эўразьвяз замарозіў 30 мільёнаў эўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сфэры абароны.

У кастрычніку Грузію чакаюць выбары.

https://smarturl.click/XyXxz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Двух беларусаў затрымалі на мяжы з Польшчай з кулямі і гільзамі

Беларускія мытнікі канфіскавалі 1200 куль і 100 гільзаў, якія два беларусы спрабавалі правезьці з Польшчы.

https://smarturl.click/VD3vj

Фота Дзяржаўнага мытнага камітэту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«70% грузавых цягнікоў — пастаўкі з Кітая». Чаму для Беларусі польскі тэрмінал у Малашэвічах — балючае месца

«Гэта сапсуе стасункі з Кітаем». Што будзе, калі Польшча перакрые транзыт у тэрмінале ў Малашэвічах і чаму гэта важна для Беларусі.

https://smarturl.click/1dqwO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка-1994: кандыдат у вобразе «стаўленіка Масквы»

Лукашэнка на выбарах 1994 году выступіў ня ў ролі кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, а ў вобразе самазванага стаўленіка Масквы, што і абумовіла ягоны прыход да ўлады і бясконца доўгае знаходжаньне ў ёй, — піша ў новым блогу Сяргей Дубавец:

https://smarturl.click/qlmxB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Курсанту Акадэміі МУС пагражае да 25 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»

Суд над курсантам Ільлём Нарышкіным мае пачацца 22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе, паведаміла «Наша ніва».

https://smarturl.click/DaBjz

Здымак тэлеканалу Беларусь 2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэлегацыя РБ на сэсіі ААН заявіла пра абстрэлы Белгараду і Севастопалю, але прамаўчала пра бамбаваньні Кіева і Крывога Рогу

Беларускія дыпляматы нагадалі аб абстрэлах Расеі і акупаванага Крыма, а таксама «шматгадовых абстрэлах Данбасу», але не сказалі нічога пра ўдар па дзіцячай лякарні «Охматдит» у Кіеве.

https://smarturl.click/4k4nW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мытны камітэт Беларусі: польскі бок перастаў прымаць грузавікі

Мытны камітэт Беларусі паведаміў, што польскі бок з 03.00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі, што едуць зь Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы».

«Калі ўчора тут грузавікоў у чарзе не было, то за мінулую ноч іх колькасьць вырасла да 600. Па словах кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль».


У напрамку Беларусі праз гэты пункт пропуску транспартныя сродкі пакуль ідуць, але значна больш павольна, чым звычайна, піша Мытны камітэт.

Пункт пераходу «Казловічы» адзіны для грузавікоў, які застаўся адкрытым на беларуска-польскай мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На адкрыцьці юбілейнага саміту NATO абвясьцілі пра перадачу буйнога пакету дапамогі Ўкраіне

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адкрыў саміт у Вашынгтоне, абвясьціўшы аб перадачы Ўкраіне пяці новых стратэгічных сыстэмаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку чатырох батарэй Patriot і адной SAMP/T. Згодна з апублікаванай Белым домам сумеснай заявай кіраўнікоў пяці краін, ЗША, Нямеччына і Румынія паставяць Украіне дадатковыя батарэі Patriot, Нідэрлянды — кампанэнты той жа сыстэмы, а Італія — SAMP/T сыстэму.

Акрамя таго, ЗША і саюзьнікі перадаюць Украіне дзясяткі сыстэм меншай далёкасьці.

https://smarturl.click/O0mab

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 гадоў таму першым прэзыдэнтам Беларусі ў другім туры абралі Аляксандра Лукашэнку

10 ліпеня 1994 адбыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Для большасьці палітызаванай публікі зыход выбараў выявіўся нечаканым, бо на пачатку кампаніі ў Лукашэнкі не было падтрымкі ні дзяржапарату, ні партыйных структураў, ні буйнога бізнэсу.

У ходзе выбарчай кампаніі Лукашэнка некалькі разоў парушаў заканадаўства. Кожны з гэтых выпадкаў мог стаць падставай для расьсьледаваньня Цэнтральнай выбарчай камісіяй паводзінаў кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак ня стаў.

Ад 10 ліпеня 1994 году і па сёньняшні дзень усе выбары і рэфэрэндумы ў краіне праходзяць са шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі, усе апанэнты Лукашэнкі і ягоных стаўленікаў жорстка перасьледуюцца. Тысячы людзей за гэтыя 30 гадоў апынуліся ў турмах з палітычных прычынаў, шмат беларусаў вымушана пакінулі краіну, утварыўшы яшчэ некалькі хваляў эміграцыі.

Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyXjA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пуцін і Лукашэнка нясуць такую ж пагрозу сьвету, як некалі Гітлер», — Пэлосі і Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post напярэдадні саміту NATO заклікалі саюзьнікаў і партнэраў дэмакратычных сілаў зрабіць захады для падтрымкі прадэмакратычнага руху ў Беларусі і «ўзмацніць ціск на пуцінскага памагатага Лукашэнку — і, як сьледзтва, на самога Пуціна»:

https://smarturl.click/4k4G1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мае інваліднасьць, дзейнічаў з адчаю. Што вядома пра беларуса, які кінуў «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі замак у Осла

Затрыманаму беларусу 57 гадоў. 9 ліпеня яго дапыталі ў паліцыі. Як расказала выданьню адвакатка Марыяна Лозіч, мужчына кажа, што дзейнічаў «ад чыстага адчаю» і не хацеў нанесьці нікому шкоды, ягоны ўчынак быў крыкам аб дапамозе, ён спадзяваўся прыцягнуць увагу СМІ.

«Ён лічыць, што па ўсёй Эўропе сутыкаецца з парушэньнямі правоў чалавека, што не атрымлівае патрэбнай дапамогі як чалавек з інваліднасьцю. Гэта была адчайная спроба атрымаць дапамогу», — патлумачыла адвакатка:

https://smarturl.click/yqnYv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Маскве завочна арыштаваў Юлію Навальную

Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасьці — паводле гэтага артыкулу ўдаве Аляксея Навальнага пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Таксама Юлію Навальную аб’явілі ў вышук.

«Ой, а што ня будзе звычайнай працэдуры? Замежны агент, потым завядзеньне крымінальнай справы, потым ужо арышт?! Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін — забойца і ваенны злачынец. Яго месца ў турме, і не дзе-небудзь у Гаазе, ва ўтульнай камэры з тэлевізарам, а ў Расеі — у такой жа калёніі і такой жа камэры два на тры мэтры, у якой ён забіў Аляксея», — пракамэнтавала Юлія Навальная навіну пра яе арышт:

https://smarturl.click/VD3bZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Польшчы вярнуў ДНЖ беларусу Паўлу Юшкевічу, якому пагражала дэпартацыя пасьля 20 гадоў жыцьця ў краіне

У судзе адвакат Юшкевіча паведаміў, што Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы ў лютым 2024 году зьмяніла сваё ранейшае меркаваньне аб тым, што Павал уяўляе небясьпеку для Польшчы. Суд у Варшаве адмяніў рашэньне аб пазбаўленьні Паўла сталага дазволу на жыхарства, піша Hrodna.life.

«Першае — хачу атрымаць свой пашпарт, які забралі пры падачы на міжнародную ахову. І заплянаваць адпачынак і палепшыць сваё здароўе. Таму што за гэтыя паўгода маё здароўе пасыпалася і нейкія хваробы чапляюцца. Давялося таксама да псыхолягаў зьвяртацца і браць лекі», — сказаў Павал Юшкевіч пасьля суду:

https://smarturl.click/ZyWBz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне

Паводле зьвестак праваабаронцаў, іх прызналі вінаватымі паводле дыфамацыйных артыкулаў (паклёп, абраза гонару і годнасьці прадстаўнікоў улады) і адправілі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычныя лякарні з парушэньнем міжнародна прынятых нормаў. Расказваем, што пра іх вядома:

https://smarturl.click/qlm40

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусаў у Літве стала яшчэ больш, хаця агульная колькасць іншаземцаў у краіне зьмяншаецца

На 1 ліпеня ў Літве жылі 62 535 грамадзян Беларусі, паведаміў Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. За паўгода колькасьць беларусаў вырасла на 0,6%.

Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічваецца 76 145, але іх колькасьць зьмяншаецца.

https://smarturl.click/JDvxg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як склаўся лёс былых удзельнікаў выбарчага штабу Лукашэнкі

Трыццаць гадоў таму працаваў на Лукашэнку, цяпер адзін з асноўных дзеячаў каманды Ціханоўскай.

У 1994 годзе пісаў і рэдагаваў прамовы для свайго кандыдата, цяпер у турме праз абвінавачаньне ў спробе яго забойства.

Падтрымаў Лукашэнку на першых выбарах, цяпер кіруе ягонымі сакрэтнымі праектамі ў Афрыцы.

Расказваем пра тое, што стала з камандай Лукашэнкі, якая зрабіла яго прэзыдэнтам.

На каляжы зьлева направа: Леанід Сініцын, Віктар Шэйман, Валер Цапкала, Віктар Ганчар, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Фядута

https://smarturl.click/0e2pL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сытуацыя ў грамадзкім сэктары Беларусі ў 2023 годзе істотна пагоршылася, — даклад

Шэраг пагаршэньняў ва ўмовах дзейнасьці трэцяга сэктару Беларусі адлюстраваны ў «Індэксе ўстойлівасьці арганізацый грамадзянскай супольнасьці — 2023», вылічаным пад каардынацыяй CSO Fusion (зарэгістраваная ў Літве беларуская ўстанова) і амэрыканскай НКА FHI 360.

https://smarturl.click/l562q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладальнікаў жыльля, якое здаюць іншаземцам, абавязалі паведамляць міліцыі пра гасьцей цягам 3 гадзін

Урад растлумачыў, што да гэтых «сродкаў разьмяшчэньня» адносяцца «нумары, пакоі і іншыя памяшканьні, разьмешчаныя ў гасьцініцах, акватэлях, апарт-гатэлях, матэлях, спа-гатэлях, гостэлах, кемпінгах, аздараўленчых арганізацыях, санаторна-курортных арганізацыях, а таксама дамы паляўнічага і рыбалова, дамы паляўнічага (рыбака), шале, бунгала».

https://smarturl.click/B6GMj

Читать полностью…
Подписаться на канал