radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская накіравала ліст уладам Літвы ў сувязі з забаронай увозу харчоў грамадзянамі Беларусі

Офіс Ціханоўскай працягвае кансультацыі з прадстаўнікамі ўраду Літвы ў пытаньнях абмежаваньняў на ўвоз харчовай прадукцыі зь Беларусі фізычнымі асобамі. Ціханоўская накіравала літоўскім уладам ліст з тлумачэньнем сытуацыі.

«Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшыя дні атрымаецца знайсьці рашэньне, каб зьмякчыць абмежаваньні ў дачыненьні да беларускіх грамадзян, якія ўяжджаюць у Літву як фізычныя асобы», — паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка:

https://smarturl.click/opqeO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Уключаецца сындром адкладзенага жыцьця». Як беларус восем месяцаў падарожнічае па Лацінскай Амэрыцы

Выпадкова натрапіў на квіткі ў Лацінскую Амэрыку і застаўся там на восем месяцаў. Павал Дабравольскі расказаў Свабодзе пра беднасьць, багацьце і сьлёзы ў сваіх падарожжах, пра шпацыры па крымінальных раёнах, абед у рэстарацыі сусьветнага ўзроўню і пра тое, навошта на мапе адзначае наведаныя краіны:

https://smarturl.click/W3Gz9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Офіс Ціханоўскай заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у ААЭ

Наведваньне краіны можа быць небясьпечным у сувязі з падпісаньнем урадамі Беларусі і ААЭ пагадненьня аб «супрацоўніцтве ў галіне бясьпекі і супрацьдзеяньня тэрарызму». Адмовіцца ад паездак у ААЭ найперш раяць у выпадку рызыкі палітычна матываванага перасьледу на радзіме. Рэкамэндавана таксама не разглядаць аэрапорты ААЭ для транзытных перасадак:

https://smarturl.click/aJgbY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Гомельшчыне кіраўнікоў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрытарыяльнай абаронай

У Рэчыцкім раёне 4 чэрвеня прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі райвыканкамаў. Іх вучылі фармаваць атрады народнага апалчэньня, арганізоўваць тэрытарыяльную абарону і кіраваць ёй, абсталеўваць КПП і арганізоўваць яго працу.

Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні:

https://smarturl.click/aJgbA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін польскі памежнік паранены на мяжы зь Беларусьсю. Ён у цяжкім стане, зь пераломам чэрапа

Чарговы супрацоўнік Памежнай аховы Польшчы атрымаў раненьне на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла прэс-служба ведамства. Дактары дыягнаставалі ў яго пералом асновы чэрапа, піша Dziennik Gazeta Prawna. Таксама ў мужчыны пашкоджаная вачніца, ёсьць рызыка, што «вока ня ўдасца ўратаваць». Стан памежніка мэдыкі ацэньваюць як цяжкі:

https://smarturl.click/qlqgO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы арыштавалі 26-гадовага беларуса: ён кіраваў групоўкай, якая незаконна перапраўляла людзей у ЭЗ, у тым ліку па праграме Poland Business Harbour

Беларус кіраваў групоўкай, у якую ўваходзілі 30 чалавек — палякі, беларусы і ўкраінцы. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізацыі незаконнага перасячэньня польскай мяжы, у дачыненьні да 4 зь іх суд вынес рашэньне аб часовым арышце. Яны займаліся перапраўкай мігрантаў у ЭЗ — у справе фігуруе больш за 2000 чалавек, якім удалося незаконна перасячы мяжу:

https://smarturl.click/e5k41

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС абмеркавалі пашырэньне супрацы з Іранам, які папрасіў статус назіральніка

Расея заклікала краіны ЭАЭС хутчэй ратыфікаваць пагадненьне аб свабодным гандлі з Іранам.

https://smarturl.click/3k7YV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя дэталі пропуску аўтамабіляў у Беларусь і Расею ў межах мытнага кантролю выкананьня санкцыяў

Кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі яшчэ 9 траўня ў Вільні папісалі пагадненьне аб адзіных мерах кантролю выкананьня санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі і Расеі.

Мытня Літвы паведаміла, што з 4 чэрвеня ўводзяцца новыя правілы кантролю за вывазам у Беларусь і Расею легкавых аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў.

https://smarturl.click/67yp2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году вынесьлі выракі яшчэ васьмі мясцовым жыхарам

Раней у Баранавічах паводле тых жа артыкулаў асудзілі 17 чалавек.

https://smarturl.click/VD17n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аб’яднаны пераходны кабінэт пра новыя санкцыі Літвы: «Абмежаваньні ў адносінах фізычных асобаў — гэта памылка»

Зьявіліся рэакцыі дарадцы Ціханоўскай у эканамічных пытаньнях Алеся Аляхновіча і прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валера Кавалеўскага на новыя мытныя абмежаваньні ўладаў Літвы, якія закранулі грамадзян Беларусі.

https://smarturl.click/qlqmV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Архіпэляг БЕЛАГ»: віртуальная выстава плякатаў

У сямі частках візуалізаванага падкасту мы правялі гледачоў і слухачоў праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамагалі былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

https://smarturl.click/nyqxp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-прэзыдэнт Манголіі: Беларускі дыктатар Лукашэнка – самазванец, яму месца ў турме

Былы прэзыдэнт і былы прэм’ер-міністар Манголіі Цахіагійн Элбэгдорж у сацыяльнай сетцы Х экс-прэзыдэнт Манголіі зноў выказаўся наконт прыезду Лукашэнкі:

"Беларускі дыктатар Лукашэнка, які прыехаў у Манголію, зьяўляецца самазванцам і не прадстаўляе беларускі народ. Фактычным прэзыдэнтам, прызнаным міжнароднай супольнасьцю, зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская. Яна заслугоўвае нашай поўнай падтрымкі. Сустрэча з Лукашэнкам толькі ганебна легітымізуе вайну і тэрор ягонага рэжыму. Яму месца ў турме, а не ва ўладзе". https://smarturl.click/2q67W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Даносы, масавыя звальненьні, адлічэньні з палітычных матываў: «Кібэрпартызаны» узламалі ўнутраную сетку БДУ

Справаздачы ў ГУУС, пракуратуру, адміністрацыю Лукашэнкі аб палітычных звальненьнях і адлічэньнях, сачэньне за выкладчыкамі, парушэньні нормаў маралі — пра гэта расказваецца ў справаздачы «Кібэрпартызанаў».

На адным з кампутараў унутранай сеткі БДУ «Кібэрпартызаны» знайшлі аўдыёзапісы. Сярод іх і запіс выступу рэктара Караля, на якім ён заяўляе, што пад палітычную чыстку ва ўнівэрсытэце падпалі ня менш як 500 супрацоўнікаў. https://smarturl.click/Q1we3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна»

Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў.
https://youtu.be/6_KvYT8C-BM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры месяцы бяз працы. Улады зьмянілі крытэры так званага «СОП», калі могуць адабраць дзяцей

У Беларусі пашыраюцца крытэры сацыяльна-небясьпечнага становішча. Як піша «Менская праўда», зьмены, унесеныя ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і, канкрэтызаваныя і дэталізаваныя ў пастанове Савету Міністраў.

У прыватнасьці, сярод паказьнікаў небясьпечнага становішча непаўналетніх указаная адсутнасьць працы абодвух бацькоў або аднаго з бацькоў на працягу трох месяцаў, што прыводзіць да незадавальненьня асноўных патрэбаў дзіцяці ў ежы, адзеньні і іншым.

У Беларусі вызначэньне так званага «сацыяльна небясьпечнага становішча» (па-расейску СОП) выкарыстоўваюць як інструмент палітычных рэпрэсіяў. https://smarturl.click/JDkyk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра камунізм

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — дзень памяці Юркі Лістапада, аднаго зь лідэраў Слуцкага паўстаньня

5 чэрвеня 1938 году ў Сібіры ў савецкім канцлягеры быў расстраляны Юрка Лістапад — беларускі публіцыст, пэдагог, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антыбальшавіцкага супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. 20 цікавых фактаў пра яго

Пра іншыя памятныя даты 5 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/VD1J0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 4 чэрвеня

👨🏻‍⚖️ У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году вынесьлі выракі яшчэ 8 мясцовым жыхарам

🇱🇹 Літва ўвяла новыя правілы кантролю вывазу ў Беларусь легкавых аўтамабіляў

🙍🏻‍♂️ «Хуткая» для Бабарыкі, хвароба Пачобута. Былы зьняволены наваполацкай калёніі расказаў пра стан вядомых палітвязьняў

❌ Якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву зь Беларусі. Разьбіраемся

🗣Чаму Літва канфіскуе ў беларусаў прадукты на мяжы? Тлумачыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі

🙍🏻‍♂️Павал Латушка ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Гэта была зьдзелка з сумленьнем, хлусіць было цяжка»

👫 «Архіпэляг БЕЛАГ»: віртуальная выстава плякатаў

📚«Наш Быкаў». Сяргей Навумчык: «Быкаў апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Літва канфіскуе ў беларусаў прадукты на мяжы

Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Sfh2TQrhYSw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Латушка ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Гэта была зьдзелка з сумленьнем, хлусіць было цяжка»

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі? Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў новым праекце Свабоды «Сьведкі Лукашэнкі».

Сёньня на пытаньні Свабоды адказвае Павал Латушка, кіраўнік НАУ, намесьнік кіраўніка Абʼяднанага Пераходнага Кабінэту, былы міністар культуры Беларусі, былы амбасадар Беларусі ў Францыі і Польшчы:

https://smarturl.click/w9GX7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разьбіраемся, якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву зь Беларусі

Нельга нават ваду. Літва забараніла беларусам правозіць амаль усе прадукты празь мяжу.

Расказваем, як гэта выглядае.

https://smarturl.click/1dBY6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МЗС Польшчы заявілі, што многія мігранты, якія спрабуюць прарваць мяжу, маюць расейскія візы

Афіцыйная Варшава зноў абвінаваціла Маскву ў рэжысаваньні мігранцкага крызісу, да якога тая падштурхоўвае свайго беларускага паплечніка Лукашэнку. Тым часам мігранты на мяжы паранілі яшчэ аднаго польскага памежніка.

https://smarturl.click/Q1w46

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Сяргей Навумчык: «Быкаў апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак»

Публікуем фрагмэнты ўспамінаў пра Васіля Быкаа Сяргея Навумчыка, журналіста і палітыка, былога супрацоўніка Радыё Свабода:

«Уражвае, як Быкаў часта апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак. Ён першым сказаў, што шлях да свабоды ды сапраўднага сувэрэнітэту будзе няпросты і што на ім могуць чакаць паразы».


https://smarturl.click/9z7Ov

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хуткая для Бабарыкі, хвароба Пачобута. Былы зьняволены наваполацкай калёніі расказаў пра стан вядомых палітвязьняў

«У калёніі ўсё «заточана» на тое, каб цябе маральна і фізычна прыгнятаць. Ты не павінен быць чалавекам самастойным, не павінен думаць, ты павінен цалкам падпарадкоўвацца. Там маральна зьнішчаюць людзей». Былы зьняволены расказаў, у якіх умовах утрымліваюць вядомых палітвязьняў наваполацкай калёніі.

https://smarturl.click/0eO9m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра адчуваньне бясьпекі

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) - клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

4 чэрвеня — дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова

У гэты дзень у 1953-м памёр Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР. У 2013-м — Юрась Бушлякоў (на фота), беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DakB0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прымушалі сьпяваць гімн СССР, стралялі побач з галавой. У сеціве зьявілася відэа са зьдзекамі з украінскіх ваеннапалонных

Харкаўская абласная пракуратура пачала расьсьледаваньне па факце зьдзекаў і зьбіцьця расейскімі салдатамі ўкраінскіх ваеннапалонных. 

На відэа, якое зьявілася ў сеціве ў мінулую нядзелю, запісана, як расейскія салдаты вядуць па лесе групу зь некалькіх украінскіх палонных. Яны прымушаюць іх сьпяваць гімн СССР, а потым б’юць. Адзін ваеннапалонны падае на зямлю і ня можа падняцца. Пасьля гэтага расейскі салдат страляе побач зь яго галавой, імітуючы пакараньне сьмерцю.https://smarturl.click/XywJL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 3 чэрвеня

Лукашэнка расказаў у Манголіі пра Чынгісхана і адказаў на крытыку мангольскіх СМІ

«ПіК Свабоды». Пракоп’еў пра сваю мэту вярнуць беларусаў у палітыку

Тры месяцы бяз працы. Улады зьмянілі крытэры так званага «СОП», калі могуць адабраць дзяцей

Даносы, масавыя звальненьні і адлічэньні паводле палітычных матывах: «Кібэрпартызаны» узламалі ўнутраную сетку БДУ

Спаленыя вёскі: няскончаная размова. Чаго мы ня ведаем пра Беларусь у мінулай вайне

Плюнулі ў Вечны агонь, стукнулі сякерай па брацкай магіле. Як беларускіх падлеткаў караюць за непавагу да дзяржаўнай ідэалёгіі

Украінец расказаў, як на матрацы пераплыў праз Дняпро ў Беларусь і трапіў у рукі КДБ. Што было далей

У Літве ўступіла ў сілу забарона на імпарт аграпрадукцыі зь Беларусі і РФ. Што адбываецца на мяжы

Каб трапіць у Польшчу на аўтобусе, беларусы чакаюць на мяжы да 14 гадзін

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча пераносіць тэрміны ўвядзеньня буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю

Заплянаванае на 4 чэрвеня ўвядзеньне 200-мэтровай буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы будзе перанесена на пазьнейшы тэрмін, заявіў 3 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.

«Мы не чакаем, што гэтае рашэньне будзе прынятае заўтра. Мы хочам мець яшчэ крыху часу, некалькі дзён, каб параіцца з мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам, грамадзкімі арганізацыямі», — сказаў Семаняк. Паводле яго слоў, урад ужо прыняў «гнуткую формулу адлегласьці ад мяжы», каб улічваць інтарэсы розных бакоў. https://smarturl.click/9z7qD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Манголіі затрымалі актывістаў, якія пратэставалі супраць візыту Лукашэнкі ў краіну

Мангольскі грамадзкі рух «Не вайне» зладзіў акцыю пратэсту супраць візыту Аляксандра Лукашэнкі ў краіну. Актывісты выйшлі на плошчу Сухэ-Батар у сталіцы краіны, дзе іх затрымала паліцыя.

Кіраўніка руху пратрымалі ў пастарунку 2,5 гадзіны. Ён адзначыў, што «Лукашэнка зьяўляецца ваенным злачынцам паводле міжнароднага крымінальнага права. Паколькі Манголія далучылася да Канвэнцыі, яна абавязаная арыштаваць Лукашэнку, як толькі ён прыбудзе ў Манголію. Аднак аб’явіць гэта дзяржаўным візытам высокага рангу і прытуліць гэтага чалавека ў краіне на чатыры дні пад першакляснай аховай — гэта акт, які падпадае пад міжнародныя санкцыі». https://smarturl.click/XywmL

Читать полностью…
Подписаться на канал