radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму сядзеньне цэлы дзень можа скараціць жыцьцё

Падчас усеагульнага распаўсюджваньня тэлевізараў і кампутараў, час, праведзены намі седзячы перад гаджэтамі, можа сур’ёзна ўплываць на здароўе. The New York Times расказвае, якія рызыкі для здароўя нясе доўгае сядзеньне.

https://smarturl.click/EepbV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У Беларусі катастрафічна падае нараджальнасьць. Як гэта спыніць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, трэба на рэальных выбарах абраць ва ўладу прыстойных і кампэтэнтных людзей. Сытуацыя ў краіне павінна быць прадказальнай і спрыяльнай для чалавека. Тое, што сёньня ўлада агрэсіўна змагаецца з чайлдфры ці ЛГБТ — шлях у супрацьлеглы бок, бо гэта ніяк не прычына, а толькі жупел. Прычына ў надзвычай непрадказальнай і бесчалавечнай уладзе. Як можна плянаваць вялікую сям’ю, калі шматдзетныя маці безь віны сядзяць у турмах ці ўцякаюць ад турмы за мяжу.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнку жанчыны

Ёсьць такі мэтад барацьбы з фобіямі — маленечкімі порцыямі прывучаць чалавека да таго, чаго ён баіцца. Напрыклад, калі ёсьць панічны страх павукоў, прапаноўваюць іх маляваць, паказваюць кароткія відэа зь імі, раяць хадзіць у заапарк і глядзець на іх праз шкло. Магчыма, акурат гэтым цяпер займаецца Лукашэнка, акружаючы сябе патэнцыйнымі фэйкавымі кандыдаткамі ў прэзыдэнты. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/4k2Lw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Важнае ў Беларусі і вакол яе 2 лістапада: што трэба ведаць і што пачытаць

▪️У тэрытарыяльныя камісіі вылучылі 1725 прадстаўнікоў, большасьць — ад праўладных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў https://

▪️У Лошыцы зьнік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору

▪️Беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт дзякуе за сваё вызваленьне камандзе Ціханоўскай

▪️Латвія завяршыла будаўніцтва 145-кілямэтровага плота на мяжы зь Беларусьсю

▪️Сёньня — дзень народзінаў палітзьняволенай Кацярыны Андрэевай

▪️«Я ўвогуле ня ўцягнуты ў гэты канфлікт». Навошта Лукашэнка імкнецца дыстанцыявацца ад пуцінскай вайны

▪️Сёньня — Дзяды. Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наступствы 8-гадзіннай атакі дронаў у Кіеўскай вобласьці

Акрамя Кіеўскай, былі атакаваныя Палтаўская, Адэская і Сумская вобласьці, пашкоджаныя лініі электраперадач, шматкватэрныя і прыватныя дамы. На працягу кастрычніка Расея выпусьціла па Ўкраіне 1908 «Шахедаў», падлічылі ў МЗС Украіны. Гэта каля 62 дронаў на дзень. У верасьні іх было на 43% менш.

https://smarturl.click/xBx6Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт называе сваё вызваленьне заслугай каманды Ціханоўскай

«Тое, што я тут, перад вамі, а не ў беларускай турме — прамое сьледзтва кантактаў і перамоваў паміж офісамі Сьвятланы Ціханоўскай і сэрбскага прэзыдэнта Вучыча», — заявіў Андрэй Гнёт на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне 2 лістапада.
https://smarturl.click/YzYk0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія завяршыла будаўніцтва 145-кілямэтровага плота на мяжы зь Беларусьсю

Тры краіны Балтыі яшчэ ў студзені абвясьцілі пра плян стварэньня «Балтыйскай лініі абароны».
https://smarturl.click/yqzaB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У дзень народзінаў Кацярыны Андрэевай журналісты расказваюць гісторыю іх каханьня з Ігарам Ільяшом

2 лістапада ў Кацярыны Андрэевай дзень нараджэньня, ужо чацвёрты раз журналістка сустракае яго за кратамі. 20 кастрычніка яе мужа Ігара Ільяша затрымалі ў Менску — нібыта за садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці. Цяпер ён таксама знаходзіцца за кратамі ў СІЗА, яму пагражае працяглы тэрмін.
https://smarturl.click/1d1LO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Хто такая Вольга Бондарава і чаму яна адмяняе Гэлаўін і канцэрты?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У перакуленым сьвеце, калі ня дзейнічаюць законы і адмененыя грахі, пагрозай і небясьпекай выстаўляюцца канцэрты, карнавалы ці кнігі і цацкі, якія нікога не забілі, не абакралі, нікому ня схлусілі, нікога не абразілі. То бок, бяскрыўднае выдаецца за самую страшную крыўду, а самая страшная крыўда (забойствы мірных жыхароў ва Ўкраіне) падаецца ледзьве не як норма. Так было заўсёды пры бесчалавечных рэжымах. Трэба вярнуць вяршэнства закону, тады й ня будзе ніякіх бондаравых.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас — самае галоўнае ў рассылцы Свабоды

Самыя цікавыя артыкулы і відэа гэтага тыдня глядзіце і чытайце тут. Падпісвайцеся на нашу рассылку і атрымлівайце падборку найлепшых матэрыялаў штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што ня так з выбарамі ў Беларусі?

Лукашэнка балятуецца на сёмы тэрмін. Улады арганізуюць флэшмоб у яго падтрымку пад назвай «Надо». ЦВК пачаў рэгістрацыю ініцыятыўных груп.

Усё гэта адбываецца на фоне рэпрэсій па ўсёй Беларусі. А ў Менску — другая міжнародная канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч — пра вынікі тыдня.

https://youtu.be/qF76ARxwYUk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вясна»: У магілёўскай калёніі № 15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзьмітры Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацьверджаньне, што ў магілёўскай калёніі № 15 памёр грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітры Шлетгаўэр.

Летам Дзьмітрыя асудзілі да 12 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая сьмерць палітвязьня за кратамі.

Дзьмітрыю было 22 гады. Ён нарадзіўся ў расейскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасьці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

https://smarturl.click/M1MLE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Без рэальных супернікаў і канкурэнтаў. Выбары, якія нагадваюць флэшмоб

Вылучэньне некалькіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, павінна стварыць ілюзію, што цяперашняя кампанія ніяк не адрозьніваецца ад папярэдніх. Маўляў, усё як звычайна. Але цяпер роля спойлераў трохі іншая, чым раней. Удаючы зь сябе нібыта апанэнтаў Лукашэнкі, яны адначасова вымушаныя падтрымліваць існы рэжым і ягоную палітыку.

Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/8E6jb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю

Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім. https://youtu.be/RUUv8vCVQBk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каб прадэманстраваць «трыюмф» на выбарах, Лукашэнку патрэбныя статысты, як у кожным тэатры, — Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандар Атрошчанкаў
, аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by, разважае пра тое, якую ролю будуць выконваць кандыдаты, дапушчаныя на выбары ў якасьці супернікаў Лукашэнкі, і прагназуе, пра што яны будуць гаварыць падчас агітацыйнай кампаніі.

✔️Галоўная задача Лукашэнкі — «прадаць» партнэрам на Ўсходзе і Захадзе «перагорнутую старонку».
✔️Кандыдаты атрымалі ад улады гарантыі, што зь імі як са статыстамі, спарынг-партнэрамі пасьля выбараў нічога ня здарыцца.
✔️На кожнага з кандыдатаў ужо цяпер сабраная тэчка кампрамату.

Цалкам пачытаць гутарку можна тут: https://smarturl.click/kjlxR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кандыдаты ёсьць, а канкурэнцыі няма. Чым падобныя выбары ў Беларусі і Туркмэністане

Па вялікім рахунку, у межах цяперашняй дзяржаўнай ідэалёгіі вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў — нонсэнс. Прыгадваецца байка пра тое, як у сівой даўніне халіф Амар тлумачыў, чаму ён спаліў знакамітую Александрыйскую бібліятэку: «Калі ў гэтых кнігах напісана тое ж, што ў Каране – яны бескарысныя, калі ж іншае — то шкодныя». Гэтак жа і тут. Калі іншыя кандыдаты будуць казаць тое ж, што Лукашэнка — дык навошта яны? Калі ня тое, то хіба гэта не экстрэмізм? Піша Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/LYpbM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

3 лістапада - Дзень нараджэньня Якуба Коласа, дзень памяці Зьмітрака Бядулі

3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

3 лістапада 1941 году ў Казахстане памёр і быў пахаваны Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст. 3 лістапада 2020 году ягоныя парэшткі былі перапахаваныя на Ўсходніх могілках у Менску.

Пра іншыя падзеі 3 лістапада - у публікацыі "Ужо сёньня".
https://smarturl.click/ZyYoq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскай выведцы распавялі, чым Расея ўзброіла вайскоўцаў КНДР, перакінутых да межаў Украіны

Паводле Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны, у апошні тыдзень кастрычніка Расея перакінула з Прыморскага краю РФ у раёны паблізу Украіны звыш 7 тысяч салдат войска КНДР.
https://smarturl.click/Q1pDq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што трэба ведаць пра двух кандыдатаў, якія змагаюцца за пасаду прэзыдэнта Малдовы

У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 3 лістапада грамадзяне Малдовы выберуць паміж праэўрапейскай дзейнай кіраўніцай дзяржавы Маяй Санду, якая ў першым туры набрала 42%, і былым генэральным пракурорам Аляксандрам Стаяноглу, які атрымаў 26% пры падтрымцы прарасейскай Сацыялістычнай партыі Малдовы.

Хоць пасада прэзыдэнта ў Малдове ў тэхнічным сэнсе цырыманіяльная, ён карыстаецца значным палітычным уплывам.
https://smarturl.click/0ewa5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мядзведзеў: ЗША памыляюцца, лічачы, што Расея не ўжыве ядзерную зброю

ЗША памыляюцца, чакаючы, што Расея не пяройдзе рысу ў пляне выкарыстаньня ядзернай зброі, калі гаворка пойдзе аб пагрозе яе існаваньню, заявіў Дзьмітрый Мядзьведзеў у інтэрвію RT.

Раней Мядзьведзеў неаднаразова рабіў рэзкія заявы адносна ядзернай зброі. Два месяцы таму ён палічыў, што фармальныя перадумовы для ядзернага ўдару склаліся ў выніку ўварваньня УСУ ў Курскую вобласьць, але Расея праяўляе цярплівасьць і дадаў: «Любому цярпеньню надыходзіць канец».
https://smarturl.click/e5YmX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віленскія могілкі Росы ўначы на Дзяды. Фотарэпартаж
Больш фота тут:
https://smarturl.click/ZyYOq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: У тэрытарыяльныя камісіі вылучылі 1725 прадстаўнікоў

Раней старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка заяўляў, што ЦВК ня будзе публікаваць сьпісы сябраў выбарчых камісій. афіцыйныя прафсаюзы.
https://smarturl.click/LYpLW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяды — старадаўні беларускі звычай ушанаваньня продкаў
Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ:

https://smarturl.click/JdVq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ўвогуле ня ўцягнуты ў гэты канфлікт». Навошта Лукашэнка імкнецца дыстанцыявацца ад пуцінскай вайны

Магчыма, самае красамоўнае выказваньне Лукашэнкі апошняга часу пра сваю датычнасьць да расейскай агрэсіі супраць Украіны: «Гэта я яшчэ па мінімуму ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, увогуле ня ўцягнуты». Піша Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/M1MYR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзяды

Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом. Паводле каталіцкага календара 1 лістапада — Дзень усіх сьвятых, 2 лістапада — Дзень задушны. Праваслаўныя вернікі адзначаюць Зьмітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада.

У першай палове 1990-х у Беларусі Дзяды былі афіцыйным выходным днём і адзначаліся 2 лістапада.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытаце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/678QE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 лістапада

📌 «Вясна»: У магілёўскай калёніі № 15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзьмітры Шлетгаўэр

📌 Хроніка перасьледу 1 лістапада: затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі

📌 Без рэальных супернікаў і канкурэнтаў. Выбары, якія нагадваюць флэшмоб

📌 Каб прадэманстраваць «трыюмф» на выбарах, Лукашэнку патрэбныя статысты, як у кожным тэатры, — Аляксандар Атрошчанкаў

📌 ЦВК прыняла яшчэ адну заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзыдэнцкія выбары

📌 Андрэй Дзьмітрыеў ня бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах-2025

📌 «Асартымэнт нібыта ёсьць, але бярэш усяго пакрышку». Якіх тавараў не хапае беларусам пасьля ўвядзеньня санкцый

📌 Трох вядучых актораў звольнілі з РТБД пасьля затрыманьня на суткі

📌 Новая міграцыйная стратэгія Польшчы не закране «абсалютную большасьць беларусаў» — кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў

📌 «Куды коціцца сьвет». Вольскі пра музычную індустрыю і песьні штучнага інтэлекту

📌 «Перавяла 120 рублёў на зьнічы і кветкі». Беларускія палітуцекачы расказваюць, як сёлета адзначаць Дзяды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК прыняла яшчэ адну заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзыдэнцкія выбары. Цяпер іх восем

У ЦВК Беларусі пададзеная заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзянаў па зборы подпісаў выбарцаў у падтрымку вылучэньня Віктара Кулеша кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

Віктар Кулеш – доктар біялягічных навук, прафэсар катэдры экалёгіі чалавека на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ. Вучыўся на біялягічным факультэце БДУ, абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Біялягічныя асновы цеплаводнай аквакультуры прамысловых ракападобных».

Выбары ў Беларусі, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/O0Yw8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Асартымэнт нібыта ёсьць, але бярэш усяго пакрышку». Якіх тавараў не хапае беларусам пасьля ўвядзеньня санкцый

Беларусы расказалі Свабодзе, чаго ім не хапае з тавараў пасьля ўвядзеньня санкцый. Заходнія тавары яшчэ можна набыць, але яны сталі даражэйшыя, а выбар меншы. Скараціўся рынак заходніх аўтамабіляў, падаражэлі пампэрсы, кава, шакаляд.

https://smarturl.click/e5YbY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая міграцыйная стратэгія Польшчы не закране «абсалютную большасьць беларусаў» — кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў

Пра гэта заявіў Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з намесьнікам старшыні АПК, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.

Паводле словаў Цытрыновіча, польская стратэгія разьлічана ў першую чаргу на стварэньне «надзейнай заслоны для нелегальнай міграцыі». Зьмены перш за ўсё будуць тычыцца тых, хто «атакуе мяжу, выкарыстоўваючы падтрымку памежнай службы Беларусі» і ўдзельнічаючы тым самым у «гібрыднай вайне Беларусі і Расеі супраць Польшчы».

Паводле яго інфармацыі, правам пражываньня на тэрыторыі Польшчы зараз валодаюць 137 тысяч беларусаў, з улікам асобаў, якія знаходзяцца ў працэсе легалізацыі, агульная колькасьць грамадзян Беларусі ў краіне можа складаць каля 200 тысяч. https://smarturl.click/JDL7v

На фота: Сустрэча ў Варшаве кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, кіраўніцы ініцыятывы «Partyzanka» Ганны Маціеўскай з кіраўніком Упраўленьня па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Эканоміка на Свабодзе. «У Беларусі такія нізкія падаткі, усяго 13%!» —radio_svaboda/video/7429761359350353158"> Тлумачым, чаму гэта ня так (гл. вышэй)

👉🏻 Беларускія коні. radio_svaboda/video/7430133192666959110">Расказваем пра палескіх поні і пароду «беларускі запражны конь»

👉🏻 Што вы ведаеце пра князя ВКЛ Вітаўта? radio_svaboda/video/7430517820263271685">Прайдзіце наш тэст

👉🏻 Глядзім, radio_svaboda/video/7430877904885796101">што з дарогамі ў Беларусі, якія Лукашэнка абяцае прывесьці ў парадак ужо 30 гадоў

👉🏻 Пісаў вершы з маленства, прыгожа сьпяваў. radio_svaboda/video/7431249147702889733">Узгадваем Міхася Чарота, аўтара «Купалінкі»

👉🏻 Чатырохдзённы працоўны тыдзень: radio_svaboda/video/7431618439745146118">у чым плюсы, паказваюць экспэрымэнты Ісьляндыі

👉🏻 «Прафіляктычную працу» міліцыя пачала ўжо ў кастрычніка. radio_svaboda/video/7432014377718435077">Расказваем пра рэпрэсіі перад выбарамі-2025

Читать полностью…
Подписаться на канал