Анархіста Гаеўскага-Ханаду зьмясьцілі ў ПКТ на 4 месяцы
Актывіста анархісцкага руху ўтрымліваюць за кратамі амаль 4 гады. У Менскім гарадзкім судзе 6 верасьня 2022 году яму прысудзілі 16 гадоў калёніі.
Па стане на 7 чэрвеня ў Беларусі 1401 палітвязень прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
https://smarturl.click/AdJ34
За ўдзел у пратэстах у Менску асудзілі цэлую сям’ю
У судзе Савецкага раёну Менска 17 траўня за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Ўладзімера Джажораў. Аднаму з братоў выставілі абвінавачваньне яшчэ па адным эпізодзе — ён быў пад вартай да суду. Судзьдзя Вольга Емяльянчанка прызначыла ўсім па 3 гады «хатняй хіміі». Усе трое прызналі віну.
З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаздымках з праезнай часткі на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і зьмясьцілі ў ІЧУ на Акрэсьціна. Пасьля гэтага сілавікі зацікавіліся ягоным братам.
Алена Нядбальская і адзін з братоў Джажораў былі да суду пад закладам у памеры 12 тысяч рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманьні ёсьць малалетнія дзеці.
Брата, які ўтрымліваўся пад вартай да суду, пасьля абвяшчэньня прысуду вызвалілі.
Штрафы да 9 тысяч даляраў. Як новы закон аб замежным уплыве можа закрануць беларусаў у Грузіі
Колькасьць беларусаў у Грузіі паменшылася прыкладна на дзьве тысячы ў параўнаньні зь мінулым годам. Нікому зь грамадзян Беларусі ў гэтай краіне яшчэ не далі статусу ўцекача. Калі некаторых не пускаюць у Грузію пасьля «абнуленьня візы», ім не тлумачаць прычын. Новы закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву» таксама закране беларусаў.
Беларусы расказалі Свабодзе, як ім жывецца апошнім часам у Грузіі.
https://smarturl.click/xB8oJ
Ілюстрацыйнае фота: AP
160 гадоў таму нарадзіўся Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску.
Пра іншыя памятныя даты 7 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/z2OMp
БДУ страціў амаль 100 пазыцый у рэйтынгу ўнівэрсытэтаў сьвету за апошнія тры гады
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у рэйтынгу QS World University за апошнія тры гады страціў амаль 100 пазыцый і спусьціўся з 288-га месца ў 2022 годзе на 387-е ў 2024-м.
https://smarturl.click/mpq9o
«Я агучваю не даведнік пакутаў, а сутнасьць сучаснага Менску», — пісьменьнік Філіпенка на форуме «Люксэмбурскія рашэньні»
На пачатку свайго выступу Філіпенка расказаў пра сустрэчу з жыхаркай Жэнэвы, паводле меркаваньня якой у Беларусі няма дыктатуры: жанчына расказала, што з мужам была ў Менску і там «вельмі чыстыя вуліцы і добрыя рэстараны, а людзі прыгожа ды ахайна апранаюцца».
https://smarturl.click/ppqn7
Пад Рэчыцай з моста звалілася аўтацыстэрна
Грузавік з дызэльным палівам зваліўся з моста цераз Дняпро на трасе М-10, піша Флагшток. На месцы працуюць ратавальнікі і мэдыкі. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэньне пакуль няма.
Гісторыя як зброя прапаганды. Чаму Пуціна не запрасілі ў Нармандыю
Алесь Пашкевіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, аналізуе, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну і разважае, навошта менскаму рэжыму «генацыд беларускага народу».
https://smarturl.click/YzwlV
На здымку Ўладзімір Пуцін
«Наш Быкаў». Сяргей Дубавец: Як Васіль Быкаў «шаблячкай махаў»
2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус. Пра сустрэчы і размовы зь ім, пра тое, які сьлед пакінулі ягоныя кнігі ў асабістых лёсах і лёсе ўсяго народу, у праекце Свабоды «Наш Быкаў» узгадваюць і разважаюць сябры, паплечнікі, чытачы.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Сяргей Дубавец, пісьменьнік і журналіст:
https://smarturl.click/dpLYl
У Менску судзяць грамадзяніна ФРГ за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасьць». Яму пагражае да 25 гадоў зьняволеньня
Суд над Рыка Крыгерам ідзе ў Менскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць адразу паводле 6 артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Наёмніцтва», «Агентурная дзейнасьць», «Акт тэрарызму», «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня», «Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспарту або шляхоў зносінаў», «Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
Гэта першы суд у Беларусі за «наёмніцтва». Праваабаронцам не вядомая сутнасьць абвінавачаньня:
https://smarturl.click/2q6kl
Рада БНР выпусьціла марку да 100-годзьдзя Васіля Быкава
Марку да 100-годзьдзя Васіля Быкава выпусьцілі днямі ў Празе — 19 чэрвеня спаўняецца 100 год з дня нараджэньня выбітнага беларускага пісьменьніка. Эскіз маркі зрабіў беларускі мастак (імя яго не называюць дзеля ягонай бясьпекі), скарыстаўшы фатаздымак вядомага беларускага фатографа Ўладзімера Кармілкіна пачатку 90-х гадоў:
https://smarturl.click/B6kpj
Быкаў на Свабодзе. Пра распад СССР
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
«Маланкамі прабіць свабоды дарогу». Дзяніс Івашын у няволі сустракае 45 гадоў, ён напісаў за кратамі верш
6 чэрвеня палітзьняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які адбывае пакараньне ў жодзінскай турме, споўнілася 45 гадоў. Ён чацьвёрты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі.
Сваякі і сябры адправілі Дзянісу віншаваньні, але ня ўпэўненыя, што палітвязень атрымаў усе лісты і паштоўкі своечасова, бо ад яго ўжо два тыдні няма зьвестак. Вольга Івашына апублікавала ў Фэйсбуку верш Дзяніса, які нядаўна атрымала, цытуем яго:
https://smarturl.click/z2Onw
Сёньня — дзень народзінаў Элізы Ажэшкі
Польска-беларуская пісьменьніца Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 году. Шырокае прызнаньне пісьменьніцы прынесьлі раманы «Над Нёманам», «Мэір Езафовіч», «Арганаўты», апавяданьні са зборніка «З розных сфэраў», аповесьці з жыцьця беларускага сялянства «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам» і інш. Эліза Ажэшка была двойчы намінаваная на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры (у 1904 і 1909).
Пра іншыя памятныя даты 6 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/l5qW5
Рыхтуючы «саміт міру», украінскія ўлады зрабілі стаўку на эмацыйную дыпляматыю, — Яўген Магда
Дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда ў інтэрвію Свабодзе аналізуе праблемы, якія ўзьнікаюць у ініцыятараў «саміту міру» ў Швайцарыі, адзначае завышаныя чаканьні адміністрацыі Ўладзіміра Зяленскага і разважае пра тое, як Кіеву варта ставіцца да Кітаю.
https://smarturl.click/AdJ0M
🏴☠️ У Беларусі дазволілі «пірацкі» паказ матчаў Лігі нацый і таварыскіх матчаў зборнай па футболе
Міністэрства інфармацыі Беларусі дапоўніла пералік спартовых спаборніцтваў, якія ў Беларусі можна паказваць бяз згоды праваўладальнікаў. Пастанову апублікавалі 7 чэрвеня на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
У пералік дадалі Лігу нацый і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі ў футболе. Іх дазволілі паказваць бяз згоды УЭФА.
Раней Мінінфарм дазволіў «пірацкую» трансьляцыю чэмпіянату сьвету ў пляжным футболе, які байкатуе Ўкраіна з прычыны допуску Беларусі, а таксама Эўра-2024.
Быкаў на Свабодзе. Пра цану дэмакратыі
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
Варшава патрабуе ад Менску спыніць правакацыі на мяжы і выдаць падазраванага ў забойстве польскага вайскоўца
Міністэрства замежных спраў Польшчы ўручыла ноту часоваму паверанаму ў справах Беларусі Аляксею Панкраценку ў сувязі «з трагічнымі падзеямі на польска-беларускай мяжы, якія прывялі да гібелі польскага вайскоўца».
Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізаваць міграцыйны рух. У сувязі з тым, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з расьсьледаваньнем, якое вядзе пракуратура, Міністэрства замежных спраў таксама патрабуе ўстанаўленьня асобы і выдачы падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна
Галоўнае за 6 чэрвеня
📌«У Турэччыне на некалькі сэкундаў разьвітаўся зь жыцьцём». Беларус прайшоў пехатой 2,5 тысячы кілямэтраў праз 7 краін
📌«Маланкамі прабіць свабоды дарогу». Дзяніс Івашын у няволі сустракае 45 гадоў, ён напісаў за кратамі верш
📌«Наш Быкаў». Сяргей Дубавец: Як Васіль Быкаў «шаблячкай махаў»
📌«Індывідуальны падыход у кожным выпадку». Польскі банк пракамэнтаваў блякаваньне онлайн-банкінгу беларусам без ДНЖ
📌Рада БНР выпусьціла марку да 100-годзьдзя Васіля Быкава
📌Сьледчы камітэт завёў завочную справу на ўдзельніка страйку на «Беларуськаліі»
📌Памёр польскі вайсковец, якога паранілі на мяжы зь Беларусьсю
📌Гісторыя як зброя прапаганды. Алесь Пашкевіч пра тое, чаму Пуціна не запрасілі ў Нармандыю
📌Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка чатыры гады вядзе «дыялёг з народам»
📌Затрыманым у Польшчы беларускім дывэрсантам пагражае пажыцьцёвы тэрмін. Хто яны?
📌Андрэй Гнёт пра перасьлед у Сэрбіі: «Мой статус — казус, мая справа — фальшыўка»
📌Беларусы ў Літве — паміж удзячнасьцю і дыскамфортам: вынікі апытаньня
Андрэй Гнёт пра перасьлед у Сэрбіі: «Мой статус — казус, мая справа — фальшыўка»
41-гадовы беларускі рэжысэр і журналіст Андрэй Гнёт выйшаў з Цэнтральнай турмы Бялграда — яго перавялі пад хатні арышт. Свабода паразмаўляла зь беларусам, каб высьветліць падрабязнасьці яго турэмнага жыцьця, абставіны справы аб экстрадыцыі і разгляды ў судах Сэрбіі.
https://smarturl.click/9z7BO
Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБ
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Абодва прымалі ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ўкраінскіх Узброеных сілаў. Госьць «ПіКу Свабоды» — Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
https://youtu.be/nPqqO_AUvwc
Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка чатыры гады вядзе «дыялёг з народам»
Калі вам нешта не падабаецца ў дзейнасьці чыноўнікаў і вы незадаволеныя тым, як ідуць справы ў дзяржаве, эканоміцы, палітыцы, адукацыі, чым заўгодна, у вас ёсьць магчымасьць усё зьмяніць. Так лічаць улады. Яны сьцьвярджаюць, што прыдумалі для вас спосаб данесьці да іх свае прэтэнзіі.
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, як Лукашэнка чатыры гады вядзе «дыялёг з народам».
ВІДЭА: https://youtu.be/T6z0mBayjAM
Польскі тэлеканал TVN24 паведаміў, што жаўнер, якога паранілі нажом мігранты на беларуска-польскай мяжы, памёр у Вайсковым мэдычным інстытуце.
Читать полностью…У Польшчы паведамілі, што вайсковец, якога паранілі на мяжы зь Беларусьсю, у стане клінічнай сьмерці
Афіцэра 28 траўня, падчас дзяжурства каля памежнай заставы ў Дубічах Царкоўных, паранілі нажом іншаземцы, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы зь Беларусі.
Цяпер вайскоўца перавезьлі ў Варшаву з Гайнаўкі, дзе ён лячыўся дагэтуль, даведаўся журналіст RMF FM. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цяпер лекары і іх сваякі будуць вырашаць, ці працягваць жыцьцезабесьпячэньне пацярпелага вайскоўца, і калі так — якім чынам:
https://smarturl.click/Q1w2Y
Форум «Люксэмбурскія рашэньні» абмяркоўвае праблемы Беларусі. Прадстаўнік ПАРЭ расказаў пра дапамогу беларускім уцекачам
У Люксембургу пачынаецца канфэрэнцыя пра ролю нацыянальных парлямэнтаў эўрапейскіх краін у вырашэньні праблем беларускай эміграцыі. Перад форуму адзін зь яго арганізатараў дэпутат парлямэнту Люксэмбургу Поль Галь адказаў на пытаньні Свабоды:
https://smarturl.click/LY6pW
Беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта перавялі з турмы пад хатні арышт у Сэрбіі
41-гадовы беларускі рэжысэр і журналіст Андрэй Гнёт выйшаў з Цэнтральнай турмы Бялграда — яго перавялі пад хатні арышт, паведаміў Павал Латушка.
«Гэта першы важны крок у вырашэньні лёсу Андрэя, які больш за 7 месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі, бяз доступу да належнай мэдыцынскай дапамогі і пры рэзкім пагаршэньні стану здароўя. Зараз важны другі самы галоўны крок — не дапусьціць ягонай экстрадыцыі ў Беларусь, дзе Андрэя перасьледуюць па палітычных матывах», — адзначыў Латушка і апублікаваў відэа 👆🏻 з Андрэем:
https://smarturl.click/w9GEA
Польскі банк «Santander» пракамэнтаваў блякаваньне онлайн-банкінгу беларусам без ДНЖ
Нядаўна ў эмігранцкіх тэлеграм-чатах зьявіліся скаргі беларусаў на масавае блякаваньне онлайн-банкінгу і мабільнай праграмы ды іншыя абмежаваньні ў банку «Santander» — паводле іх, банк патрабуе дазвол на жыхарства прынамсі на год.
Кіраўнік дэпартамэнту сувязяў з грамадзкасьцю банку «Santander» Яцэк Баршчэўскі заявіў @belsat, што кожны банк працуе з замежнікамі паводле ўласных правілаў, і палітыка банкаў пры адкрыцьці рахункаў нерэзыдэнтам «заснаваная на індывідуальным падыходзе ў кожным канкрэтным выпадку». Пры гэтым ён згадаў заканадаўства аб супрацьдзеяньні адмываньню грошай і фінансаваньню тэрарызму і падкрэсьліў, што банкі абавязаныя ацэньваць рызыкі і «прымаць захады фінансавай бясьпекі», аналізаваць апэрацыі кліента:
https://smarturl.click/5OoBO
«У Турэччыне на некалькі сэкундаў разьвітаўся зь жыцьцём». Беларус прайшоў пехатой 2,5 тысячы кілямэтраў праз 7 краін
«Я толькі падумаў: ды ну на фіг такую сьмерць — быць разарваным на кавалкі сабакамі. І, як нейкі сахаты, пераскочыў празь некалькі платоў, залез на нейкі хлеў і там хаваўся ад іх, чакаў, што страцяць да мяне цікавасьць», — узгадвае Яўген Гуцалаў.
Ён расказваў Свабодзе пра сваё падарожжа, калі быў яшчэ ў Сэрбіі, дайшоў да канцавога пункту ў Стамбуле:
https://smarturl.click/aJgjX
Літва зьмякчыла забарону на правоз прадуктаў зь Беларусі
Каб падарожнікам было камфортна і бясьпечна падарожнічаць, маючы пры сабе неабходныя харчовыя прадукты для асабістага спажываньня, забарона не распаўсюджваецца на харчовыя прадукты, неабходныя падчас паездкі фізычных асоб ва ўскрытых пакетах.
https://smarturl.click/M15kE
У якім стане вяртаюцца з Расеі ўкраінскія палонныя. ВІДЭА
Так выглядае ўкраінец Раман Гарылык пасьля двух гадоў у расейскім палоне. Па словах украінскага боку, мужчына ня быў камбатантам, і быў па сутнасьці ўзяты ў закладнікі, калі расейскія вайскоўцы ненадоўга захапілі Чарнобыльскую АЭС.