radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Рыгоравіч, налівай». Выбары-1994: жывыя карцінкі

Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе з арыгінальных ракурсаў асьвятляла самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода».

Яе галоўны рэдактар Ігар Гермянчук быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і назіраў за кампаніяй літаральна знутры. Празь некалькі гадоў пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады газэту «Свабода» забаранілі.

https://smarturl.click/67x9D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску вынесьлі прысуд «аналітыкам Ціханоўскай»

Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду адносна 20 удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармаваньня "Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай"».

Разгляд справы ў рамках спэцыяльнага вядзеньня з 31 траўня 2024 году адбываўся ў Менскім абласным судзе. Усіх абвінавачаных прызналі вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах і асудзілі на тэрміны ад 10 да 11 з паловай гадоў зьняволеньня. Некаторым прысудзілі і штрафы.

https://smarturl.click/AdnXY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 1 ліпеня іншаземцы для працы ў Літве павінны атрымліваць часовы дазвол на пражываньне

У Службе занятасьці Літвы раней паведамлялі, што найбольшую колькасьць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі.

У Дэпартамэнце міграцыі Літвы паведамілі, што зь першага ліпеня іншаземцы, якія прыяжджалі на працу на падставе нацыянальных ці шэнгенскіх візаў, на падставе дазволаў на пражываньне, выдадзеных у іншых краінах Эўразьвязу або ў межах бязьвізавага рэжыму, больш ня змогуць працаваць у Літве без наяўнасьці часовага дазволу на пражываньне ў краіне.

https://smarturl.click/jkolY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына пераняла старшынства Эўразьвязу. Ці будуць нечаканасьці?

Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк апісвае, чаго можна чакаць ад таго, што Вугоршчына зь яе прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам (на фота) з 1 ліпеня стала на чале Эўразьвязу.

https://smarturl.click/VD2Mx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь і Расея з 1 ліпеня фактычна страцілі магчымасьць пастаўляць збожжа ў Эўразьвяз

У Эўрапейскім Зьвязе з 1 ліпеня набылі юрыдычную моц павялічаныя імпартныя мыты, уведзеныя на некаторыя віды сельгаспрадукцыі зь Беларусі і Расеі, якія фактычна робяць немагчымым далейшыя пастаўкі іх збожжа на эўрапейскі рынак.

https://smarturl.click/RAXVv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За паўгода колькасьць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла на 10% і дасягнула 131 тысячы

На канец траўня з дзейнымі дазволамі ў Польшчы пражывала 131 318 грамадзян Беларусі. Паводле інфармацыі супольнасьці «Беларусы ў Польшчы», якая спасылаецца на зьвесткі польскага Ўпраўленьня па справах замежнікаў, на канец 2023 году беларусаў тут было каля 119 тысяч.

https://smarturl.click/JDAzO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прэзыдэнцтва Лукашэнкі забрала ў мяне дом і радзіму». Трыццацігадовыя — пра жыцьцё пры адным прэзыдэнту

Свабода пагаварыла зь беларускамі, якія нарадзіліся ў 1994 годзе, калі на першых прэзыдэнцкіх выбарах перамог Аляксандар Лукашэнка. Усе яны цяпер жывуць за мяжой і папрасілі захаваць ананімнасьць, бо непакояцца за лёс бацькоў, якія засталіся ў Беларусі.

https://smarturl.click/71zak

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета брытанскім вайсковым самалётам Расея 142 разы глушыла навігацыю, — The Telegraph

Са студзеня па красавік гэтага году самалёты ваенна-паветраных сіл Вялікай Брытаніі 142 разы сутыкнуліся з праблемамі ў рабоце GPS пры пералётах па Ўсходняй Эўропе, сьцьвярджаецца ў артыкуле брытанскай газэты The Telegraph.

Пры гэтым у шасьцідзесяці з гэтых выпадкаў былі зафіксаваны паўторныя спробы заглушыць навігацыю. Паводле выданьня, брытанскія вайскоўцы і ўлады лічаць, што гаворка ідзе пра наўмысныя дзеяньні Расеі. https://smarturl.click/3kWv7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальнік генэральнага штабу зноў заявіў пра магчымасьць скарыстаць ядзерную зброю

Беларусь будзе гатова прымяніць нестратэгічную ядзерную зброю пры ўзнікненьні пагрозы свайму сувэрэнітэту і незалежнасьці. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка ў эфіры тэлеканалу АНТ.

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у сакавіку 2023 году абвясьціў, што Масква на просьбу Менску разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 16 чэрвеня мінулага году Пуцін заявіў, што першыя расейскія ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь і што ўся партыя прыбудзе да канца 2023 году. У канцы красавіка 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў. https://smarturl.click/8EamL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 30 червеня

📌 У Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях могуць паставіць блок-пасты і правяраць машыны і дакумэнты

📌 У Ельскім раёне патанула малое дзіця

📌 У Менску за «арганізацыю нелегальнай міграцыі» асудзілі двух іншаземцаў

📌 Ад расейскага ўдару па цэнтры Харкава ёсьць загінулы і параненыя

📌 Пасольства Беларусі ў Ізраілі патлумачыла новы парадак уезду ў краіну

📌 Пошукі папараць-кветкі і пляценьне вянкоў. Як прайшло беларускае Купальле ў Вільні. Фотарэпартаж

📌 Едзем на лецішча! Прайдзіце наш моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Панаме апраўдаў усіх фігурантаў справы пра «панамскі архіў». У ім былі зьвесткі пра афшоры палітыкаў і сусьветных знакамітасьцяў

Суд у Панаме апраўдаў усіх 28 абвінавачаных па справе аб адмываньні грошай у рамках «панамскага архіву», у тым ліку аднаго з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca Юргена Масака, паведамілі ў галоўным упраўленьні па сувязях з грамадзкасьцю судовай улады Панамы. Акрамя таго, суд, як піша агенцтва Reuters, спыніў судовы перасьлед іншага сузаснавальніка Mossack Fonseca, Рамона Фансэкі, які памёр у траўні 2024 году.

Падставай для вынясеньня апраўдальных прыгавораў усім фігурантам гэтых спраў стала тое, што доказы, атрыманыя журналістамі з сэрвэраў кампаніі Mossack Fonseca ў 2016 годзе, ня могуць быць выкарыстаныя ў справе, бо яны былі сабраныя не ў адпаведнасьці з пратаколам, які прымяняецца ў такіх справах. https://smarturl.click/vwx0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях могуць паставіць блок-пасты і правяраць машыны і дакумэнты

Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Гомельскі абласны выканкам, патлумачыўшы, што гэта робіцца ў рамках вучэньняў сілаў спэцыяльных апэрацый разам з ракетнымі войскамі і артылерыяй.

«Нагадваем, што вайскоўцы адпрацоўваюць пытаньні па ўзмацненьні ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы на магчымых напрамках незаконнага пранікненьня ўзброеных груп баевікоў, перакрыцьця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, а таксама выконваюць шэраг іншых задач», — гаворыцца ў паведамленьні. https://smarturl.click/AdnDR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн запэўнівае донараў, што яму пад сілу перамагчы на ​​выбарах

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў донараў Дэмакратычнай партыі, што ён усё яшчэ можа перамагчы рэспубліканца Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе пасьля таго, як іх дэбаты ўвечары 27 чэрвеня выклікалі занепакоенасьць наконт кандыдатуры Байдэна.

У суботу амэрыканскі прэзыдэнт наведаў сэрыю мерапрыемстваў па зборы сродкаў на выбарчую кампанію ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі, дзе ён выказаўся ў абарону свайго выступу падчас прэзыдэнцкіх дэбатаў на тэлеканале CNN. Байдэн прызнаў, што той вечар ня стаў для яго вельмі ўдалым. «Зрэшты, як і для Трампа», — дадаў ён. Адначасова Байдэн падкрэсьліў, што мае намер выйграць выбарах у лістападзе. Прадстаўнікі кампаніі Байдэна прызналі, што яго перадвыбарная сустрэча з Трампам прайшла ня так, як штаб разьлічваў, але кіраўнік Белага дома зараз не мае намеру саступаць месца іншаму кандыдату. https://smarturl.click/xBakM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ельскім раёне патанула малое дзіця

Мяч упаў у дзіцячы надзіманы басэйн, дзіця пацягнулася за цацкай, упала ў ваду і захлынулася. Вядзецца сьледзтва.

https://smarturl.click/G6zYZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Для чаго 3 ліпеня ўлады зьбіраюцца правесьці «рэканструкцыю генацыду» на «лініі Сталіна»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Мэта правакацыйная — выклікаць нэгатыўную рэакцыю людзей, каб пасьля абвінаваціць іх у «адмаўленьні генацыду». Бо якая яшчэ можа быць рэакцыя нармальнага чалавека на «гульню ў Хатынь»? Ура, малайцы, перамога?.. Не. Фашысты спалілі вёску, а «рэканструктары» быццам хочуць сказаць нам: «Можем повторить». З кім яны сябе атаясамліваюць? Пэўна, ня з простымі беларусамі, што згарэлі ў страшным хляве. Тыя, загіблыя, патрабуюць спачуваньня, жалобы і ціхае памяці, а ніяк не сьвяточнай гульні ў барбараў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На каго абмянялі ўкраінцаў зь беларускіх турмаў і куды вядзе абвастрэненьне на мяжы

Украіна зь Беларусьсю не ваюе, але вызваляе адтуль сваіх палонных – чаму і як? Ці праўда, што Ўкраіна канцэнтруе войскі на мяжы зь Беларусьсю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.

https://youtu.be/7p1_H1b1qqQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Беларусі зрабіла заяву адносна новых санкцый ЭЗ і анансавала меры ў адказ

Прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз назваў новыя санкцыі абмежаваньні «прахадным этапам» для Беларусі і заявіў, што ў краіны «шмат плянаў разьвіцьця, актыўна працуе эканоміка і... наперадзе вельмі шмат спраў і праектаў... На гэтым фоне спробы кіраўніцтва ЭЗ сваімі незаконнымі санкцыйнымі пакетамі спыніць наша разьвіцьцё выглядаюць крыху камічна».

Анансаваў прэсавы сакратар МЗС Беларусі і захады ў адказ:

https://smarturl.click/W3e5k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля забойства малалетняга ў Слуцкім раёне судзяць службовых асобаў

Раней за забойства ужо асудзілі бацькоў трохгадовага Сямёна Таратуры, у тым ліку маці на 25 гадоў зьняволеньня, а бацьку — на сьмяротнае пакараньне.

https://smarturl.click/dpoLJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Заробяць тыя, хто на вяршыні піраміды». Чым небясьпечная гульня Hamster Kombat

Расейскія карані, 200 мільёнаў карыстальнікаў і абяцаньні сваёй крыптавалюты. Што за папулярная гульня Hamster Kombat і ў чым яе небясьпека.

https://smarturl.click/AdnaY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне паказалі, як аднавілі свае заставы ў Валынскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю

На фота, апублікаваных Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, можна пабачыць апорныя пункты памежнікаў, інжынэрныя абарончыя збудаваньні на мяжы зь Беларусьсю.

https://smarturl.click/71zpk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Проста хочуць зьменшыць падтрымку, і ўсё». Што кажуць шматдзетныя бацькі пра прапановы ўлады зьмяніць сыстэму дапамогі

«Тое, што ён кажа пра шматдзетных — гэта дыскрэдытацыя нас, спроба настроіць людзей супраць нас. Ніякіх наяўных грошай, каб „прапіваць“, шматдзетныя, дзецям якіх больш за 3 гады, ня маюць папросту. Адзіная грашовая дапамога — раз на год на зборы ў школу». Што шматдзетныя адказалі на прапанову Лукашэнкі зьменшыць ім дапамогу.

https://smarturl.click/3kWd7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня гадавіна дэнамінацыі, калі зьявіліся манэты

1 ліпеня 2016 году адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. За 10000 старых рублёў давалі 1 новы. Упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля ў зварот увялі манэты. Да таго Беларусь была адной з нешматлікіх краін у сьвеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манэты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6zwE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля першага туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі лідэр — ультраправае «Нацыянальнае абʼяднаньне», паказваюць экзыт-полы

Сёньня ў Францыі адбыўся першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны. Паводле экзыт полаў, якія цытуе агенцтва Reuters, ультраправае «Нацыянальнае аб’яднаньне» мае пасьля першага туру каля 34% галасоў. Кааліцыя Новага народнага фронту, у якую ўваходзяць левацэнтрысты, зялёныя і радыкальныя левыя сілы, мае каля 29%, а цэнтрысцкі альянс прэзыдэнта Эманюэля Макрона — ад 20.5% да 23%

Другі тур выбараў, якія праходзяць па мажарытарнай сыстэме, адбудзецца 7 ліпеня, і вынік галасаваньня застаецца нявызначаным, адзначае Reuters. Шмат будзе залежаць ад палітычных раскладаў у канкрэтных акругах. https://smarturl.click/4kvEd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Патрыярхам Баўгарскай праваслаўнай царквы абралі мітрапаліта Данііла, якога называюць русафілам

Мітрапаліт Відзінскі Данііл у нядзелю абраны новым патрыярхам Баўгарскай праваслаўнай царквы і мітрапалітам Сафійскім. Ягоную кандыдатуру падтрымалі чальцы Патрыяршай выбарчай царкоўнай рады, ён набраў толькі на тры галасы больш, чым мітрапаліт Урацкі Грыгоры.

Баўгарскія СМІ называюць новага патрыярха «русафілам» і прыхільнікам Крамля, у публічных выступах якога нярэдка гучалі тэзісы, блізкія да расейскай афіцыйнай прапаганды. https://smarturl.click/w9zQm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аварыі пад Слаўгарадам загінулі 3 чалавекі

Увечары 30 чэрвеня на аб’язной аўтадарозе Р-43 паблізу Слаўгараду на скрыжаваньні нераўназначных дарог адбылося сутыкненьне легкавога аўтамабіля Chevrolet і грузавога DAF. Як паведамляе Сьледчы камітэт, папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца легкавога аўто пры выезьдзе з другараднай дарогі на галоўную ня даў перавагу грузавіку. Распачалі крымінальную справу.

Відэа Сьледчага камітэту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На парлямэнцкіх выбарах у Францыі рэкорд яўкі за апошнія амаль 40 гадоў

За тры гадзіны да закрыцьця выбарчых участкаў яўка на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Францыі склала 59,39% — гэта на 20 працэнтных пунктаў больш, чым на мінулых выбарах у 2022 годзе і найбольш за апошнія амаль 40 гадоў.

Сёньня ў Францыі адбываецца першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны.

Другі тур адбудзецца 7 ліпеня, і вынік галасаваньня застаецца нявызначаным, адзначае Аssociatted Press. Спаборнічаюць тры асноўныя палітычныя блёкі: ультраправае «Нацыянальнае аб’яднаньне», цэнтрысцкі альянс прэзыдэнта Эманюэля Макрона і кааліцыя Новага народнага фронту, у якую ўваходзяць левацэнтрысты, зялёныя і радыкальныя левыя сілы. https://smarturl.click/RAX1v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад расейскага ўдару па цэнтры Харкава ёсьць загінулы і параненыя

У выніку ўдару па цэнтры Харкава днём у нядзелю загінуў, паводле папярэдніх зьвестак, адзін чалавек, ёсьць параненыя, сярод іх васьмімесячнае дзіця. Пра гэта паведамілі гарадзкія ўлады.

Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, расейскія войскі скінулі кіраваную авіябомбу на цывільнае прадпрыемства. Узьнік пажар. Церахаў піша пра восем пацярпелых. Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў удакладняе, што пад удар трапіла паштовае аддзяленьне. Загарэліся сем паштовых грузавікоў.

На архіўным фота наступствы аднаго з удараў па Харкаве https://smarturl.click/RAX5b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пошукі папараць-кветкі і пляценьне вянкоў. Як прайшло беларускае Купальле ў Вільні

Беларусы адсьвяткавалі Купальле ў Вільні. Падчас сьвяткаваньня плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, сьпявалі беларускія песьні, танцавалі і шукалі папараць-кветку. Зладзіў Купальле ў Вільні беларускі клюб «Сябрына». Да падзеі далучылася лідэрка дэмакратычных сіл Сьвятлана Ціханоўская.

Больш фота сьвяткаваньня Купальля пад спасылкай: https://smarturl.click/O0D9X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Моўны тэст: Едзем на лецішча!

А што вы робіце на лецішчы? Нястомна капáеце і полеце, каб цешыцца ўраджаем? Ці толькі дыхаеце сьвежым паветрам у гамаку над стрыжаным газонам? У кожным разе гэты тэст для вас.

https://smarturl.click/2q7VW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прызнала дзеяньні Расеі генацыдам украінскага народу

Рэзалюцыю прынялі ў дзень адкрыцьця летняй сэсіі ў Бухарэсьце. Агулам у ёй 70 пунктаў.

https://smarturl.click/5OEq2

Здымак з тэлеграм-каналу ўкраінскага прадстаўніка на сэсіі Паўла Фралова

Читать полностью…
Подписаться на канал