2000 рублёў за тур па Прыпяці, 150 за начлег у вясковай хаце. Дзе і як можна сёлета адпачыць у Беларусі
Арандаваць на 24 гадзіны сьціплую аграсядзібу пад Валожынам можна за 47 даляраў, а шыкоўнае шале пад Менскам – за $750. Каб паправіць здароўе ў санаторыі, трэба мець тысячу «зялёных» на 12 дзён. Вывучалі варыянты адпачынку ў Беларусі:
https://smarturl.click/yq81p
65 гадоў таму выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»
Самая вядомая ў сьвеце антыўтопія Джорджа Орўэла выйшла 8 чэрвеня 1949 году. У ёй Орўэл апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР, таксама ў рамане аўтар скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.
У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х. Па-беларуску раман «1984» упершыню выйшаў у 1992 годзе ў перакладзе Сяргея Шупы. 10 фактаў пра раман Орўэла «1984».
Пра іншыя памятныя даты 7 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/nyq0O
Палітзьняволеная Дар’я Лосік зьявілася ў прапагандысцкім фільме на БТ. Чаму Свабода не цытуе яе словы
Увечары 7 чэрвеня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі фільм, у якім гледачы ўбачылі размову прапагандыстаў з палітзьняволенай Дар’яй Лосік, жонкай асуджанага на 15 гадоў журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
Раней сёньня прапагандысты анансавалі выхад інтэрвію з Дар’яй Лосік.
Паводле інфармацыі Свабоды, інтэрвію было запісанае некалькі месяцаў назад. Зь відэа таксама вынікае, што запіс адбываўся ў сакавіку. У відэа фігуруюць здымкі схаванай камэрай ад моманту паступленьня Дар’і ў калёнію. Інтэрвію таксама было запісанае ў Гомельскай калёніі. На жоўтай бірцы Дар’і, якая трапіла ў кадар, пазначана, што яна мае выйсьці на волю 1 жніўня 2024 году.
https://smarturl.click/w9Gjy
Навіны палітвязьняў. «Паліна ў вельмі цяжкім псыхалягічным стане», — муж палізьняволенай
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якую два тыдні таму зьмясьцілі ў СІЗА замест вызваленьня з калёніі, цяпер «у вельмі цяжкім псыхалягічным стане». Гэтак ахарактарызаваў стан жонкі былы палітвязень Андрэй Шарэнда і спаслаўся на крыніцу, якая ў Гомельскім СІЗА бачылася з Палінай Шарэндай-Панасюк сёньня, 7 чэрвеня.
«З прычын бясьпекі называць чалавека не магу, але зьвесткі дакладныя. З добрых навінаў, што Паліна жывая, з дрэнных — што яе стан у псыхалягічным сэнсе вельмі і вельмі складаны, цяжкі. Яе працягваюць мучыць, фактычна катаваць. Як яшчэ гэта назваць, калі зноў ня вызвалілі, хоць тэрмін скончыўся, а закінулі ў сьледчы ізалятар і будуць зноў судзіць? Толькі катаваньнем. І на сваякоў таксама маральна ціснуць», — сказаў муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
https://smarturl.click/0eOk8
Байдэн выбачыўся перад Зяленскім за затрымку дапамогі і абвясьціў пра новы пакет падтрымкі
Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны Джо Байдэн і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся ў Парыжы на сьвяткаваньні 80-годзьдзя пачатку высадкі войскаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Нармандыі падчас Другой сусьветнай вайны.
Байдэн падчас сустрэчы абвясьціў пра новы пакет падтрымкі Ўкраіны, адначасова прэзыдэнт ЗША выбачыўся за затрымку дапамогі.
«Вы не скарыліся, не саступілі, вы працягваеце выдатна змагацца — і мы не зьбіраемся сыходзіць ад вас, — сказаў Байдэн украінскаму прэзыдэнту. — Я прашу прабачэньня за некалькі тыдняў, калі мы ня ведалі, што будзе зь фінансаваньнем, таму што ў нас былі праблемы з прыняцьцём законапраекту, які мы павінны былі прыняць. Некаторыя нашыя вельмі кансэрватыўныя чальцы Кангрэсу затрымлівалі яго, але мы зрабілі гэта».
https://smarturl.click/EeYq4
🦆 Сярод віру падзей мы знайшлі добрыя навіны
На пачатку тыдня ў Берасьці ўратавалі савяня, якое знайшлі на зямлі каля дзіцячага саду.
Пра знаходку мінакі паведамілі ратаўнікам і ў інспэкцыю прыродных рэсурсаў, паведамляе Берасьцейскі гарвыканкам, які вядзе тэлеграм-канал «Любимый Брест».
Савяня спрабавалі пасадзіць на дрэва. Але яно валілася з галінкі. Тады яго перадалі грамадзкаму эколягу ў вёску Чарнаўчыцы.
Вэтэрынарная дапамога малому не патрэбная. Прыкладна праз тыдзень птушаня пераедзе ў Менск у Цэнтар дапамогі птушкам і жывёлам.
Больш добрых навін чытайце ў нашай рубрыцы: https://smarturl.click/VD1o7
Здымак Берасьцейскага гарвыканкаму
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Плюнулі ў Вечны агонь, стукнулі сякерай па брацкай магіле. radio_svaboda/video/7376328414963256582">Як беларускіх падлеткаў караюць за непавагу да дзяржаўнай ідэалёгіі
👉🏻 Украінец вырашыў уцячы ад мабілізацыі і на матрацы пераплыў праз Дняпро. radio_svaboda/video/7376678082419166469">Расказваем, што было далей
👉🏻 Як па-беларуску jogger? radio_svaboda/video/7377074352900115717">Займаемся спортам і вучым мову разам
👉🏻 Агуркі па 6 рублёў за кг, буякі — па 65! radio_svaboda/video/7377467602865638662">Разьбіраемся, чаму ў Беларусі так падаражэлі садавіна і гародніна
Больш цікавых відэа ў radio_svaboda">акаўнце Радыё Свабода ў TikTok
Меркавана, што ў Беларусі фармуецца новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі»
На тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповічах Магілёўскай вобласьці будуюцца два новыя ангары. Памерамі і зьнешнім выглядам яны падобныя да сховішчаў для «Іскандэраў», якія пабудавалі тут год таму. Там жа ідзе рэканструкцыя закінутай казармы і адміністратыўнага будынку. Мы атрымалі спадарожнікавыя здымкі гэтых ангараў і паразмаўлялі з экспэртамі.
https://smarturl.click/3k7Lm
У сацыяльна небясьпечнае становішча — за «дармаедзтва» і «экстрэмізм». Былы пэдагог расказвае, як чыноўнікі забіраюць у беларусаў дзяцей
«СНС (сацыяльна небясьпечнае становішча) — інструмэнт для кантролю людзей. Чыноўнікі адвольна трактуюць крытэры СНС, у стылі „я мастак і я так бачу“. Могуць забраць дзяцей за брудную падлогу, за непрыемны пах у кватэры, за адсутнасьць ёгуртаў у лядоўні. Гэта махавік, які чыноўнікі раскруцілі, і ён ня спыніцца».
Што адбываецца зь сем’ямі, якія трапілі ў катэгорыю СНС?
https://smarturl.click/W3GMX
🏴☠️ У Беларусі дазволілі «пірацкі» паказ матчаў Лігі нацый і таварыскіх матчаў зборнай па футболе
Міністэрства інфармацыі Беларусі дапоўніла пералік спартовых спаборніцтваў, якія ў Беларусі можна паказваць бяз згоды праваўладальнікаў. Пастанову апублікавалі 7 чэрвеня на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
У пералік дадалі Лігу нацый і таварыскія матчы з удзелам зборнай Беларусі ў футболе. Іх дазволілі паказваць бяз згоды УЭФА.
Раней Мінінфарм дазволіў «пірацкую» трансьляцыю чэмпіянату сьвету ў пляжным футболе, які байкатуе Ўкраіна з прычыны допуску Беларусі, а таксама Эўра-2024.
Быкаў на Свабодзе. Пра цану дэмакратыі
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
Варшава патрабуе ад Менску спыніць правакацыі на мяжы і выдаць падазраванага ў забойстве польскага вайскоўца
Міністэрства замежных спраў Польшчы ўручыла ноту часоваму паверанаму ў справах Беларусі Аляксею Панкраценку ў сувязі «з трагічнымі падзеямі на польска-беларускай мяжы, якія прывялі да гібелі польскага вайскоўца».
Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізаваць міграцыйны рух. У сувязі з тым, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з расьсьледаваньнем, якое вядзе пракуратура, Міністэрства замежных спраў таксама патрабуе ўстанаўленьня асобы і выдачы падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна
Галоўнае за 6 чэрвеня
📌«У Турэччыне на некалькі сэкундаў разьвітаўся зь жыцьцём». Беларус прайшоў пехатой 2,5 тысячы кілямэтраў праз 7 краін
📌«Маланкамі прабіць свабоды дарогу». Дзяніс Івашын у няволі сустракае 45 гадоў, ён напісаў за кратамі верш
📌«Наш Быкаў». Сяргей Дубавец: Як Васіль Быкаў «шаблячкай махаў»
📌«Індывідуальны падыход у кожным выпадку». Польскі банк пракамэнтаваў блякаваньне онлайн-банкінгу беларусам без ДНЖ
📌Рада БНР выпусьціла марку да 100-годзьдзя Васіля Быкава
📌Сьледчы камітэт завёў завочную справу на ўдзельніка страйку на «Беларуськаліі»
📌Памёр польскі вайсковец, якога паранілі на мяжы зь Беларусьсю
📌Гісторыя як зброя прапаганды. Алесь Пашкевіч пра тое, чаму Пуціна не запрасілі ў Нармандыю
📌Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка чатыры гады вядзе «дыялёг з народам»
📌Затрыманым у Польшчы беларускім дывэрсантам пагражае пажыцьцёвы тэрмін. Хто яны?
📌Андрэй Гнёт пра перасьлед у Сэрбіі: «Мой статус — казус, мая справа — фальшыўка»
📌Беларусы ў Літве — паміж удзячнасьцю і дыскамфортам: вынікі апытаньня
Андрэй Гнёт пра перасьлед у Сэрбіі: «Мой статус — казус, мая справа — фальшыўка»
41-гадовы беларускі рэжысэр і журналіст Андрэй Гнёт выйшаў з Цэнтральнай турмы Бялграда — яго перавялі пад хатні арышт. Свабода паразмаўляла зь беларусам, каб высьветліць падрабязнасьці яго турэмнага жыцьця, абставіны справы аб экстрадыцыі і разгляды ў судах Сэрбіі.
https://smarturl.click/9z7BO
Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу. ГРУ і КДБ
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Абодва прымалі ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ўкраінскіх Узброеных сілаў. Госьць «ПіКу Свабоды» — Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
https://youtu.be/nPqqO_AUvwc
Навіны палітвязьняў: апэляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калёніі, скардзіцца на цыгарэтны дым
Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу журналіста Ігара Карнея, асуджанага на 3 гады зьняволеньня і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні. Апошнім часам Ігара трымаюць у Магілёўскім СІЗА.
«Адукоўвае сукамэрнікаў, бо большасьць ня тое што ўнівэрсытэтаў, школы не заканчвалі. Размаўляе зь імі на беларускай мове. Наракае на беднасьць турэмнай бібліятэкі, але адзначае, што ўсё ж ёсьць шмат беларускай клясыкі. Чытае Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанку, Янку Купалу. Настрой бадзёры, нягледзячы на ўмовы», — расказвае навіны ад Ігара Карнея суразмоўца Свабоды:
https://smarturl.click/71jle
Галоўнае за 7 чэрвеня:
📌 Палітзьняволеная Дар’я Лосік зьявілася ў прапагандысцкім фільме на БТ. Чаму Свабода не цытуе яе словы
📌 Новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі», падобна, фармуецца ў Беларусі. Спадарожнікавыя здымкі
📌 У сацыяльна небясьпечнае становішча — за «дармаедзтва» і «экстрэмізм». Былы пэдагог расказвае, як чыноўнікі забіраюць у беларусаў дзяцей
📌 Каму з апанэнтаў Лукашэнкі давяраюць беларусы. Тлумачыць сацыёляг Генадзь Коршунаў
📌 Апублікаваны тэкст Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2024 году
📌 Добрыя навіны тыдня. Архідэя ў Белавескай пушчы, новая песьня Бенькі і пачатак грыбнога сэзону
📌 Быкаў на Свабодзе. «Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды»
📌 МЗС Беларусі на 4-ы дзень адрэагавала на забарону правозіць прадукты ў Літву
📌 Улады ў Менску адрэгавалі на сьмерць польскага памежніка пасьля нападу мігранта з нажом: «Залішняя палітызацыя»
📌 Штрафы да 9 тысяч даляраў. Як новы закон аб замежным уплыве можа закрануць беларусаў у Грузіі
Апублікаваны тэкст Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2024 году
7 чэрвеня на сайце Кангрэсу ЗША апублікаваны тэкст законапраекту «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі».
Цяпер амэрыканскі заканадаўчы орган рыхтуецца прыняць абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, першая вэрсія якога набыла статус закону ў 2004 годзе.
Пра зьмест і прызначэньне дакумэнта расказаў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту Валер Кавалеўскі.
https://smarturl.click/jklzz
Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусы
Як выглядае рэйтынг распазнавальнасьці і даверу беларускіх апазыцыйных палітыкаў? На гэтае пытаньне ў эфіры «ПіКа Свабоды» расказаў сацыёляг Генадзь Коршунаў. На падставе дасьледаваньня «Народнага апытаньня» ён расказаў пра палітычныя сымпатыі прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=hRsmznllEtE
Эўракамісія падтрымала пачатак перамоў аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз
Эўрапейская камісія рэкамэндавала чальцам Эўразьвязу пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленьні ў арганізацыю. Дакладную дату плянуюць вызначаць на наступным тыдні.
«Пытаньне аб працэсе ўступленьня Малдовы і Ўкраіны было сёньня ў парадку дня Камітэту пастаянных прадстаўнікоў у Эўрапейскім Зьвязе... Мы лічым, што абедзьве краіны выканалі ўсе крокі, цяпер рашэньне ў руках краін-чальцоў», — працытавала прэсавую сакратарку Эўракамісіі Ану Пісанэра ўкраінскае выданьне «Європейська правда»
https://smarturl.click/bajA8
🇫🇷 У парлямэнце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі ў францускай мове так, як гэтага хочуць беларусы
Дэпутат францускага парлямэнту Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парлямэнцкай групы дасьледаваньняў Беларусі, зьвярнуўся ў Францускую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі ў францускай мове.
Цяпер па-француску назва гучыць як Biélorussie (з рас. Белоруссия), а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, — Bélarus.
Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.
https://smarturl.click/M1524
Ілюстрацыйнае фота Reuters
Прэзыдэнт Украіны пакланіўся і падзякаваў вэтэрану Другой сусьветнай вайны за ўратаваньне Эўропы
Гэта адбылася падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 80-й гадавіне высадкі войскаў заходніх хаўрусьнікаў у Нармандыі.
Мы даведаліся, што продкі вэтэрана эмігравалі ў пачатку ХХ стагодзьдзя зь Віцебску.
https://smarturl.click/B6kn5
У экіпажы зьбітага ў студзені каля Белгарада Іл-76 быў беларус. Што пра яго вядома
Для старшага прапаршчыка Ігара Саблінскага гэта мусіў быць ці не апошні палёт — пасьля 30 гадоў службы ён падаў дакумэнты аб выхадзе на пэнсію па ўзросьце.
Ігар Саблінскі нарадзіўся ў Віцебску 6 верасьня 1969 году. У Беларусі яго і пахавалі, аднак дакладнае месца пахаваньня публічна не ўдакладнялі.
https://smarturl.click/0eOop
Анархіста Гаеўскага-Ханаду зьмясьцілі ў ПКТ на 4 месяцы
Актывіста анархісцкага руху ўтрымліваюць за кратамі амаль 4 гады. У Менскім гарадзкім судзе 6 верасьня 2022 году яму прысудзілі 16 гадоў калёніі.
Па стане на 7 чэрвеня ў Беларусі 1401 палітвязень прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
https://smarturl.click/AdJ34
За ўдзел у пратэстах у Менску асудзілі цэлую сям’ю
У судзе Савецкага раёну Менска 17 траўня за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Ўладзімера Джажораў. Аднаму з братоў выставілі абвінавачваньне яшчэ па адным эпізодзе — ён быў пад вартай да суду. Судзьдзя Вольга Емяльянчанка прызначыла ўсім па 3 гады «хатняй хіміі». Усе трое прызналі віну.
З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаздымках з праезнай часткі на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і зьмясьцілі ў ІЧУ на Акрэсьціна. Пасьля гэтага сілавікі зацікавіліся ягоным братам.
Алена Нядбальская і адзін з братоў Джажораў былі да суду пад закладам у памеры 12 тысяч рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманьні ёсьць малалетнія дзеці.
Брата, які ўтрымліваўся пад вартай да суду, пасьля абвяшчэньня прысуду вызвалілі.
Штрафы да 9 тысяч даляраў. Як новы закон аб замежным уплыве можа закрануць беларусаў у Грузіі
Колькасьць беларусаў у Грузіі паменшылася прыкладна на дзьве тысячы ў параўнаньні зь мінулым годам. Нікому зь грамадзян Беларусі ў гэтай краіне яшчэ не далі статусу ўцекача. Калі некаторых не пускаюць у Грузію пасьля «абнуленьня візы», ім не тлумачаць прычын. Новы закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву» таксама закране беларусаў.
Беларусы расказалі Свабодзе, як ім жывецца апошнім часам у Грузіі.
https://smarturl.click/xB8oJ
Ілюстрацыйнае фота: AP
160 гадоў таму нарадзіўся Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску.
Пра іншыя памятныя даты 7 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/z2OMp
БДУ страціў амаль 100 пазыцый у рэйтынгу ўнівэрсытэтаў сьвету за апошнія тры гады
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у рэйтынгу QS World University за апошнія тры гады страціў амаль 100 пазыцый і спусьціўся з 288-га месца ў 2022 годзе на 387-е ў 2024-м.
https://smarturl.click/mpq9o
«Я агучваю не даведнік пакутаў, а сутнасьць сучаснага Менску», — пісьменьнік Філіпенка на форуме «Люксэмбурскія рашэньні»
На пачатку свайго выступу Філіпенка расказаў пра сустрэчу з жыхаркай Жэнэвы, паводле меркаваньня якой у Беларусі няма дыктатуры: жанчына расказала, што з мужам была ў Менску і там «вельмі чыстыя вуліцы і добрыя рэстараны, а людзі прыгожа ды ахайна апранаюцца».
https://smarturl.click/ppqn7
Пад Рэчыцай з моста звалілася аўтацыстэрна
Грузавік з дызэльным палівам зваліўся з моста цераз Дняпро на трасе М-10, піша Флагшток. На месцы працуюць ратавальнікі і мэдыкі. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэньне пакуль няма.