🔎 Увага, пошук!
Калі вы сёньня (3 чэрвеня) праходзілі мяжу зь Беларусі ў Літву, напішыце нам, калі ласка. Ці забаранялі правозіць у Літву нейкія прадукты? Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Спаленыя вёскі: няскончаная размова. Чаго мы ня ведаем пра Беларусь у мінулай вайне
3 чэрвеня 1944 году, 80 гадоў таму нямецкія акупанты спалілі літоўскую вёску Пірчупяй разам з жыхарамі. У афіцыйным літоўскім тлумачэньні трагедыі Пірчупяй узброены напад на немцаў ля гэтай літоўскай вёскі ўчынілі савецкія партызаны зь Беларусі. Пра трагедыю 80-гадовай даўніны піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/VD1M4
У Грузіі набыў моц закон аб іншаземных агентах. Яго падпісаў кіраўнік парлямэнту
Распрацоўка і ўхваленьне гэтага закону выклікала ў Грузіі вялікія акцыі пратэсту, але яны не змаглі спыніць працэс яго разгляду ў парлямэнце.
https://smarturl.click/mpq45
Беларускія лётнікі прайшлі падрыхтоўку ў прымяненьні ядзернай зброі — Вайскова-паветраныя сілы
Падчас сумесных лётна-тактычных вучэньняў з сіламі і сродкамі ВПС, войскаў СПА Беларусі і ВКС Расеі, быў зроблены акцэнт на «тактычным навучаньні беларускіх лётнікаў». У ходзе вучэньняў досьведам «больш дзяліліся расейскія лётнікі», адзначыў намесьнік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі Леанід Давідовіч.
https://smarturl.click/8Eyk2
Трамп зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы TikTok, якую спрабаваў забараніць
Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які балятуецца на новы тэрмін, зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы TikTok, якую ён у бытнасьць кіраўніком Белага дому спрабаваў забараніць з матываў нацыянальнай бясьпекі.
За некалькі гадзін з моманту рэгістрацыі Трамп прыцягнуў больш за 1,3 мільёна чытачоў. На кадрах палітык вітае фанатаў падчас турніру па барацьбе UFC у Ньюарку, у штаце Нью-Джэрсі.
Джо Байдэн падчас цяперашняй выбарчай кампаніі ўжо выкарыстоўвае TikTok, хаця падпісаў закон, які забароніць сацсетку, папулярную сярод 170 мільёнаў амэрыканцаў, калі кітайскі ўладальнік ByteDance ня зможа прадаць плятформу.https://smarturl.click/opqvB
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 2 чэрвеня
Літоўскі памежнік сьмяротна параніў чалавека на мяжы зь Беларусьсю. Праводзіцца праверка
Затрымалі актора, які здымаўся для «Белсату»
У Менску праз пажар спынялася трэцяя лінія мэтро
«Салідарнасьць і падтрымка», «Ахова хрысьціянскіх каштоўнасьцей». Як па-рознаму Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі Італію з нацыянальным сьвятам
Беларускія народныя загадкі. Тэст
Беларускія зьняволеныя гатовыя шыць форму для паліцыянтаў Манголіі, — Кубракоў
«Сьвятое цярпеньне», або Чаму Лемяшонку лепей памаўчаць
«Наш Быкаў». Уладзімер Някляеў: «Ня кожнаму ўдавалася так завяршыць свой шлях»
Беларускія зьняволеныя гатовыя шыць форму для паліцыянтаў Манголіі, – Кубракоў
Падчас сустрэчы з намесьнікам міністра юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў падкрэсьліў «патэнцыял для разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў розных сфэрах".
Як паведамляецца, прадпрыемствы Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС «гатовыя вырабіць для праваахоўнікаў Манголіі форменнае адзеньне, абутак, спэцыяльную экіпіроўку». «МУС Беларусі адкрытае для ўзаемадзеяньня па шырокім спэктры пытаньняў», – заявіў Кубракоў.
Былыя палітзьняволеныя, у асноўным жанчыны, пасьля вызваленьня неаднаразова паведамлялі, што ў беларускіх папраўчых установах наладжаная вытворчасьць форменнага адзеньня для сілавых ведамстваў Беларусі. https://smarturl.click/Dakjz
Зноў абстралялі Белгарадзкую вобласьць Расеі. Загінуў намесьнік кіраўніка раёна, яшчэ тры чыноўнікі параненыя
Белгарадзкую вобласьць Расеі ў ноч на нядзелю зноў абстралялі. У Карачанскім раёне здэтанаваў снарад, які не разарваўся. Гэта адбылося ў той момант, калі яго аглядалі мясцовыя чыноўнікі. Пры выбуху загінуў намесьнік кіраўніка адміністрацыі раёна Ігар Нечыпарэнка. Нязначныя раненьні атрымалі кіраўнік раёна і два начальнікі сельскіх адміністрацый. https://smarturl.click/aJg7J
Беларускія народныя загадкі. Тэст
Народныя загадкі — яскравыя прыклады паэтычнага складу мысьленьня й пачуцьця гумару нашых продкаў. Праверце, наколькі вы адчуваеце іх. Адгадайце 10 загадак.
https://smarturl.click/LY6Ej
МУС Украіны паказала, як пасьля расейскіх абстрэлаў выглядае Ваўчанск
У відэа, апублікаваным Міністэрствам унутраных спраў Украіны і брыгадай Лють — кадры з Ваўчанску, гораду ў Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласьці. Да пачатку вайны, у 2013-м тут было звыў 19 тысяч насельніцтва. Цяпер, паводле ўкраінскіх крыніц, тут засталося меней за сотню чалавек.
Быкаў на Свабодзе. Пра Ўкраіну
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
«Сьвятое цярпеньне», або Чаму Лемяшонку лепей памаўчаць
Праваслаўная царква ў Беларусі даўно пераўтварылася ў яшчэ адзін інстытут па падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Сьвятароў, якія выступалі супраць гвалту над пратэстоўцамі, гэтая царква пазбавілася, кар'ерны рост у ёй магчымы толькі дзякуючы актыўнай падтрымцы «лініі партыі».
А неадʼемнай часткай гэтай «лініі» заўжды было спэцыфічнае — прыніжальнае — стаўленьне да жанчын. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/G6kLV
Літоўскі памежнік застрэліў чалавека на мяжы зь Беларусьсю
Памежнікі сьцьвярджаюць, што застрэлены кіроўца аўтамабіля перавозіў кантрабанду. Праводзіцца праверка.
https://smarturl.click/gpqOR
Фота Памежнай службы Літвы
2 чэрвеня 1792 году апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права
У гэты дзень Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.
А 45 гадоў таму папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.
Больш падзей 2 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD1Xb
На здымку Браслаў у часы міжваеннай Польшчы
Як мангольскія СМІ і прэсавыя службы дзяржаўных органаў адрэагавалі на прыезд Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня прыбыў у Манголію з першым афіцыйным візытам з моманту завязаньня ў 1992 годзе дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і гэтай дзяржавай у Паўночна-Усходняй Азіі.
Афіцыйныя крыніцы Манголіі адрэагавалі на прыбыцьцё Лукашэнкі стрымана. Прэсавыя службы МЗС і прэзыдэнта Манголіі, а таксама дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва МОНЦАМЭ распаўсюдзілі ідэнтычнае кароткае паведамленьне пра тое, што гэта першы візыт, што ён адбываецца на запрашэньне кіраўніка дзяржавы Ухнаагійна Хюрэлсюха.
https://smarturl.click/z2O48
Украінец расказаў, як на матрацы пераплыў праз Дняпро ў Беларусь і трапіў у рукі КДБ. Што было далей
«Пальцам ніхто не чапаў, службы працавалі так, як яны мусяць працаваць… Да мяне я не адчуў перадузятага стаўленьня, яны да сваіх горш ставіліся, чым да нас. Маю на ўвазе, памежнікі да сваіх, тых, хто праходзіць тэрміновую службу. Гаркалі на іх».
Быкаў на Свабодзе. Пра адабраную перамогу
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
Плюнулі ў Вечны агонь, стукнулі сякерай па брацкай магіле. Як беларускіх падлеткаў караюць за непавагу да дзяржаўнай ідэалёгіі
«Абсурдна бачыць цяпер сьцягі на кожным піўным бары, на кожным будынку, на краме турэцкай вопраткі. Нават у савецкі час дзёньнік школьніка быў нэўтральны, цяпер жа — чырвона-зялёны. Засільле чырвона-зялёнага выклікае раздражненьне як у дарослых, так і дзяцей, і выклікае зваротны эфэкт». Калі падлеткавыя забавы пераходзяць у разрад злачынстваў і чаму за свавольства ля Вечнага агню ці брацкай магілы школьнікаў кідаюць за краты? Думкі бацькоў і псыхоляга.
https://smarturl.click/9z7Zp
Гэты дзень у гісторыі: выйшаў загад Галоўліту спаліць кнігі беларускіх аўтараў
3 чэрвеня 1937 году выйшаў загад Галоўліту БССР (падпарадкоўваўся НКВД) сканфіскаваць зь бібліятэк і кнігарняў і спаліць кнігі 421 беларускага аўтара, у тым ліку клясыкаў. У дужках пасьля прозьвішча часта было пазначана — усе кнігі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3k7dm
7.694 спробы пранікненьня нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні суседнія краіны ЭЗ
Гэта на 21,6% больш, чым у красавіку (6.327), і на 63% больш, чым у траўні 2023 года (4.719), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак іх памежных службаў.
Польшча прадухіліла 7.117 спроб незаконнага перасячэньня мяжы (+30,3% да красавіка, +140,5% да траўня 2023 года), Латвія — 543 (-33,8%, −64,9%), Літва — 34 (-27,7%, −83,9%). https://smarturl.click/ppqE6
«Салідарнасьць і падтрымка», «Ахова хрысьціянскіх каштоўнасьцей». Ціханоўская і Лукашэнка па-рознаму павіншавалі Італію з нацыянальным сьвятам
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў віншаваньні Італіі з Днём абвяшчэньня рэспублікі падзякавала гэтай краіне за «нязьменнае сяброўства, салідарнасьць і падтрымку» дэмакратычных сілаў і народа Беларусі. «Ваша прыхільнасьць натхняе нас на далейшую барацьбу за свабоду і справядлівасьць у Беларусі», – напісала палітык у сацсетцы X.
Як паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі, Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Італіі з нацыянальным сьвятам: «Нас аб’ядноўвае трапяткое стаўленьне да сям'і, дзяцей і бацькоў. Многае ў нашых краінах робіцца для падтрымкі моладзі, жанчын, аховы хрысьціянскіх каштоўнасьцей», – гаворыцца ў віншаваньні. https://smarturl.click/B6kD5
Хто такі Робэрт Ф. Кенэдзі-малодшы і чаму ён адбярэ галасы як у Трампа, так і ў Байдэна на выбарах прэзыдэнта ЗША
У прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША ўдзельнічае трэці кандыдат, які можа рэальна паўплываць на вынік выбараў.
Ён сын сэнатара Робэрта Кенэдзі і пляменьнік прэзыдэнта Джона Кенэдзі і аб’ядноўвае памяркоўных дэмакратаў і рэспубліканцаў. Палітолягі лічаць, што ён паўплывае на выбары ў штатах, дзе выбарнікі вагаюцца. https://smarturl.click/RAk1D
Праца менскага мэтро аднавілася. Задымленьне адбылося ў тупіку. Ягоныя прычыны высьвятляюцца, піша Менскі мэтрапалітэн.
Читать полностью…У Менску — пажар у мэтро. Спыніліся ўсе тры лініі
Сталічныя ратавальнікі выехалі на месца пасьля паведамленьня аб задымленьні. Яно адбылося ў тунэлі на станцыі мэтро «Юбілейная».
Спынены рух цягнікоў ва ўсіх напрамках на 3 лініях. Падрабязнасьці пакуль не раскрываюцца.
BBC: Францыя дазволіла Ўкраіне біць сваёй зброяй па расейскіх аэрадромах
У прыватнасьці, размова пра аэрадромы ў суседніх з Украінай Курскай і Белгарадзкай вобласьцях.
https://smarturl.click/2q6gJ
Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы генэрал Рустам Любаеў заявіў, што застрэлены кантрабандыст меў вялікае крымінальнае мінулае. Гэта быў 44-гадовы віленчук, якога раней ня раз судзілі.
Читать полностью…«Наш Быкаў». Уладзімер Някляеў: «Ня кожнаму ўдавалася так завяршыць свой шлях»
Калі сёньня азірнуцца на апошнія гады жыцьця Васіля Быкава, дык падобна на тое, што ён зьбіраўся. Пачаўшы зьбірацца гады за два... А пазьней, ужо адчуўшы першыя імпульсы болю, адмаўляўся абсьледавацца. «Як ёсьць, — казаў, — так ёсьць. Як будзе, гэтак будзе». Пад самы канец напісаў кнігу ўспамінаў пра зямное сваё жыцьцё — і адышоў у вечнае.
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка не спыняе «мігранцкі крызіс»? Гэта ж яўнае парушэньне ўсіх дамоўленасьцяў.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта насамрэч ня крызіс, а частка «гібрыднай вайны» Крамля, якая праводзіцца з тэрыторыі Беларусі, у адным пакеце з масавай зачысткай беларускай грамадзянскай супольнасьці, расейскімі ракетамі і бамбавікамі, што зь Беларусі запускалі на Кіеў, расейскай ядзернай зброяй, якую разьмясьцілі ў нас... Спыніць мігрантаў можа толькі мір, што, у сваю чаргу, немагчыма без спыненьня імпэрскіх амбіцыяў Крамля. Лукашэнка імкнецца ўдаваць зь сябе адну з вартавых крамлёўскіх вежаў, якая, аднак, нічога не вырашае.
Павал Лібер: Беларусы і беларускі стварылі сусьветны прэцэдэнт онлайн-выбараў
Стваральнік плятформаў «Голас» і «Новая Беларусь» Павал Лібер ацаніў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. На думку Паўла, камандзе ўдалося стварыць унікальны перадавы прадукт, які паказаў сябе як надзейнае рашэньне.
На думку распрацоўніка, выбары — гэта «ўнікальны сусьветны выпадак і прыклад да якога імкнецца куча стартапаў пра DAO або Network State. Яшчэ раз для тых, хто не зразумеў: беларусы і беларускі стварылі сусьветны прэцэдэнт онлайн-выбараў з выкарыстаньнем самых перадавых сусьветных падыходаў — гэта разумеюць назіральнікі, партнэры, аўдытары, якія ў захапленьні ад таго, што мы зрабілі».
Павал Лібер падзякаваў за падтрымку і партнэрства кібэрпартызанам і пералічыў праблемныя моманты, сярод якіх абмежаваньне перавыпуску лічбавага id і транзакцыя ў блокчэйн, якая магла займаць да хвіліны і ў выпадку разрыву сувязі чалавеку нельга было прагаласаваць нанова.
https://smarturl.click/aJgy0
Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю вернецца 4 чэрвеня — віцэ-прэм’ер Польшчы
Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю будзе адноўленая 4 чэрвеня, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 1 чэрвеня ў горадзе Тамашуў-Мазавецкі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністар нацыянальнай абароны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
Касіняк-Камыш адзначыў, што буфэрная зона ахопіць пераважна Гайнаўскі павет і ў значна меншай ступені Беластоцкі павет Падляскага ваяводзтва.
29 траўня прэм’ер-міністар Дональд Туск наведаў разьмяшчэньне памежнікаў у вёсцы Дубічы-Царкоўныя (каля Белавескай пушчы) і заявіў пра пляны аднавіць 200-мэтровую буфэрную зону на польска-беларускай мяжы.
https://smarturl.click/EeYRV