radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Ліцэю БДУ надалі імя Фэлікса Дзяржынскага

Навіна пра намер надаць ліцэю БДУ імя Фэлікса Дзяржынскага, заснавальніка карнай сыстэмы ВЧК-ОГПУ ў былым СССР, зьявілася ў сярэдзіне сакавіка. Паведамлялася, што нібыта калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэю з такой просьбай перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.

17 чэрвеня стала вядома, што ліцэй канчаткова перайменавалі.

Адпаведны загад падпісаны ў БДУ пад нумарам 408 за 2024 год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў Бяроза-Картускаму лягеру для палітычных зьняволеных

17 чэрвеня 1934 году польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай на Берасьцейшчыне для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку. Галоўнай катэгорыяй зьняволеных у Бярозе Картускай былі палітвязьні, большая палова зь іх — камуністы. У першыя гады найбольш масавай групай былі ўкраінскія нацыяналісты і польскія радыкалы. (На фота: Адміністрацыя Бяроза-Картускага лягеру, 1934 год)

Пра іншыя падзеі 17 чэрвеня — у матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6ZWQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп паабяцаў «разабрацца» з аб’ёмамі амэрыканскай дапамогі Ўкраіне

Былы прэзыдэнт ЗША і меркаваны кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў на выбарах у гэтым годзе Дональд Трамп на перадвыбарчым мерапрыемстве ў Дэтройце раскрытыкаваў маштабы дапамогі Ўкраіне, сказаўшы, што «вырашыць пытаньне» з гэтым у выпадку свайго абраньня яшчэ да таго, як уедзе ў Белы дом.

Пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе Трамп выступае з супярэчлівымі заявамі, з аднаго боку, сьцьвярджаючы, што, калі б ён быў прэзыдэнтам, Расея не адважылася б напасьці на Ўкраіну, з другога — крытыкуючы адміністрацыю Байдэна і дэмакратаў за выдзяленьне сродкаў Украіне. https://smarturl.click/8Ew2b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выказваньні Лукашэнкі пра габрэяў пракамэнтаваў кіраўнік МЗС Ізраілю

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб дачыненьні габрэяў да карупцыі «непрымальныя і абуральныя». Пра гэта заявіў 16 чэрвеня міністар замежных спраў Ізраілю Ісраэль Кац. Паводле яго слоў, якія перадае партал jns.org, такія камэнтары «гучаць як відавочна антысэміцкія».

14 чэрвеня на нарадзе з урадам пра карупцыйную справу, адным з фігурантаў якой зьяўляецца яго былы памочнік — інспэктар па Віцебскай вобласьці, экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло — Лукашэнка заявіў: «Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысэміт, але больш за палову — габрэі. Яны што ў нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і ня думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам — і габрэй, і беларус, і ўкраінец, і расеец, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець», — заявіў Лукашэнка. https://smarturl.click/Zyg8O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум? Прайдзіце наш ТЭСТ: https://smarturl.click/dpmYo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нідэрляндах затрымалі беларуса — падазраюць, што ён параніў нажом трох чалавек

Паводле інфармацыі нідэрляндзкага парталу rtvoost.nl, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвэнтэр. Адзначаецца, што ў памяшканьні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў «схапіў нож і размахваў ім».

Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Паведамляецца, што яны атрымалі лёгкія раненьні і былі шпіталізаваныя. Падазраваны беларус уцёк з месца здарэньня, яго затрымалі ўвечары 16 чэрвеня. https://smarturl.click/Q1gXw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першая ахвяра футбольнага Эўра. У Гамбургу паліцыя страляла ў чалавека зь сякерай

Здарэньне адбылося перад матчам Польшча — Нідэрлянды каля афіцыйнай фан-зоны. Паліцыянты заявілі, што мужчына пагражаў ім, а ў заплечніку ў яго было «запальнае прыстасаваньне». Пасьля стрэлаў нападніка павезьлі на хуткай дапамозе.

Пасьля страляніны раён перакрылі.

https://smarturl.click/VDgkR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аварыя ў Магілёве, пажар пад Лунінцам

Адразу два незвычайныя надзвычайныя здарэньні адбыліся ў Беларусі. У Магілёве легкавік урэзаўся ў жылы дом: https://smarturl.click/M1BlR

А пад Лунінцам загарэўся турыстычны аўтобус, які кіраваўся ў Тураў: https://smarturl.click/l5bQ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра дэмакратыю і таталітарызм

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Адкуль бяруцца небінарныя людзі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Папулярнасьць, найперш у моладзі, «неакрэсьленага полу» — гэта вынік дыктатарскай барацьбы з «прапагандай ЛГБТ» і прапаганды «традыцыйных каштоўнасьцяў», што па сутнасьці азначае разбурэньне чалавечай прыватнасьці і ператварэньне краіны ў канцлягер. Моладзь уцякае ў бясполасьць ад сваіх звар’яцелых бацькоў. Яна не знаходзіць іншага спосабу супрацьстаяць хлусьні, тэрору і войнам, апроч уцёкаў ў паралельную рэальнасьць, дзе сьвет такі, які мусіць быць, дзе ўсім ёсьць месца і дзе ёсьць вяршэнства законаў. На Захадзе пра такія ўцёкі яшчэ можна казаць адкрыта, у нас у Беларусі — ужо не.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Ганна Сурмач: «Без Васіля Быкава І зьезд беларусаў сьвету прайшоў бы зусім інакш»

Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадзкая дзяячка і гісторык.

Адхіліць Васіля Ўладзімеравіча ад мікрафона Краўчанка не адважыўся, ды і ня змог бы ў той сытуацыі.


https://smarturl.click/bazYv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларускі журналіст Андрэй Гнёт адбывае хатні арышт у Сэрбіі

«З раніцы да ночы я працую над сваёй абаронай», – сказаў 42-гадовы Гнёт у інтэрвію балканскай службе Радыё Свабода/Свабодная Эўропа.

https://smarturl.click/8Ew4a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 чэрвеня: асноўнае ў Беларусі і вакол яе, а таксама на сайце Свабоды

▪️Румынія вырашыла не дапускаць афіцыйную дэлегацыю зь Беларусі на сэсію ПА АБСЭ ў Бухарэсьце

▪️У Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і грашовай дапамогі

▪️МАК назваў імёны беларускіх спартоўцаў, якіх дапусьцілі да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы

▪️Лукашэнка зноў выказаўся ў антысэміцкім духу. Беларускі палітоляг напісаў пра гэта амбасадару Ізраіля

▪️Эўразьвяз і праваабаронцы заклікалі Сэрбію вызваліць рэжысэра Гнёта і не экстрадаваць яго ў Беларусь

▪️«Танкі на Польшчу зь Беларусі ня пойдуць — паляцяць ядзерныя ракеты». Як беларусаў адвучваюць ад страху перад вайной. Блог Багдзевіча

▪️Падкаст «Куды коціцца сьвет». Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету. Пра аўстралійскіх абарыгенаў Дзьмітры Гурневіч размаўляе зь беларускай Аленай Говар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крамлёўскія боты апублікавалі 120 тысяч пастоў з фэйкавымі цытатамі знакамітасьцяў. Ім прыпісалі заклікі перастаць дапамагаць Украіне

Боты сеткі «Двайнік» за суткі апублікавалі 120 тысяч пастоў з фэйкавымі цытатамі Джэніфэр Эністан, Скарлет Ёхансан, Алена Дэлона і іншых знакамітасьцяў, высьветліла выданьне «Агенцтва».

Па дадзеных журналістаў, зь вечара пятніцы боты апублікавалі ў сацсетцы X 50 карцінак з фэйкавымі цытатамі, пасьля гэтага іншыя акаўнты «Двайніка» рэтвітнулі іх больш за 120 тысяч разоў. «Агенцтва» называе сетку «Двайнік» найбуйнейшай зь сетак дэзынфармацыі Крамля, якія працуюць на заходнюю аўдыторыю.

У пастах зоркам прыпісалі заклікі перастаць дапамагаць Украіне і словы аб «разбуранай» Эўропе. Малюнкі з цытатамі боты публікавалі на ангельскай, францускай, нямецкай і польскай мовах. Як адзначаюць журналісты, гэтыя публікацыі ўжо набралі некалькі соцень тысяч праглядаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зноў выказаўся ў антысэміцкім духу

Ён зьвязаў этнічную прыналежнасьць са злачыннай дзейнасьцю. Беларускі палітоляг зьвярнуў на гэта ўвагу амбасадара Ізраілю, а Сьвятлана Ціханоўская заклікала асудзіць антысэміцкую рыторыку Лукашэнкі.
https://smarturl.click/vw6vy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны NATO пачалі кансультацыі аб прывядзеньня ядзернай зброі ў баявую гатоўнасьць праз пагрозы з боку Расеі і Кітая

Сёньня краіны-ўдзельніцы NATO вядуць перамовы аб разгортваньні большай колькасьці ядзернай зброі, заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг у інтэрвію выданьню The Telegraph.

З словаў Столтэнбэрга, NATO застанецца ядзерным альянсам, пакуль Расея, Кітай і Паўночная Карэя будуць мець ядзерную зброю.

Столтэнбэрг паведаміў, што Кітай, у прыватнасьці, інвэстуе значныя сродкі ў сучасныя ўзбраеньні, у тым ліку ў свой ядзерны арсэнал, які, паводле яго, вырасьце да 1000 боегаловак ужо да 2030 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапагандыст Тур заявіў што амаль у 1000 беларусаў канфіскуюць жытло ў палітычных справах

Амаль тысячы беларусаў, якія зьехалі з краіны, пагражае страта пакінутай на радзіме нерухомасьці, заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ прапагандыст Ігар Тур. Ён нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу, якая мае 257 фігурантаў: удзельнікаў электаральнай кампаніі і арганізатараў.

«Ва ўсіх будзе канфіскавана ў даход дзяржавы нерухомасьць, якая арыштаваная, апячатаная і завараная. Давайце палічым. У сярэднім няхай 100 тысяч даляраў за кватэру памножым на 257 атрымаем крыху больш, чым 2,5 млн долараў [насамрэч пры такіх падліках атрымоўваецца больш за 25 мільёнаў даляраў]. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі — гэта сьлёзы».

Далей прапагандыст заявіў, што апроч фігурантаў «справы КР», ёсьць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасьць па палітычных справах. Іх колькасьць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы». https://smarturl.click/G6ZaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 16 чэрвеня

📌 Прызначылі новы суд над палітвязьнем Францкевічам

📌 Кіраўнік МЗС Ізраілю пракамэнтаваў антысэміцкія выказваньні Лукашэнкі

📌 Туск заявіў, што завоз беларускіх «айцішнікаў» у Польшчу дапамог стварыць «замежную агентуру»

📌 У Нідэрляндах затрымалі беларуса — падазраюць, што ён параніў нажом трох чалавек

📌 На «саміце міру» ў Швайцарыі прынялі заяву з падтрымкай тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны

📌 Пад Лунінцам згарэў турыстычны аўтобус

📌 Ці ведаеце вы словы, зьвязаныя з вадой? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аварыі ў Смалявіцкім раёне на Меншчыне загінулі два чалавекі

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, аварыя адбылося 16 чэрвеня каля 15-1 гадзіны на аўтадарозе Р-53 Слабада — Навасады.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen не справіўся з кіраваньнем і зьехаў на правую ўзбочыну, дзе наехаў на апору лініі электраперадачы.

«У выніку кіроўца і 50-гадовая жанчына-пасажыр загінулі на месцы здарэньня, яшчэ двое пасажыраў — 27-гадовая жанчына і аднагадовае дзіця — дастаўлены ў бальніцу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Туск: завоз беларускіх «айцішнікаў» у Польшчу дапамог стварыць «замежную агентуру»

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск скрытыкаваў сваіх папярэднікаў ва ўрадзе — партыю «Права і справядлівасьць» — за іміграцыйную палітыку.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х Туск напісаў: «І яшчэ раз. Яны завезьлі СОТНІ ТЫСЯЧ мігрантаў з Азіі і Афрыкі (заадно зарабляючы грошы на візах), а таксама расейскіх і беларускіх „айцішнікаў“, дапамагаючы ствараць замежную агентуру. Гэта хочуць прыкрыць расісцкай прапагандай. Яны разьлічваюць на кароткую памяць і гучнасьць свайго крыку».

Камісія па расьсьледаваньні візавага скандалу ў Польшчы, сярод іншага, спрабуе ўстанавіць, ці маглі замежнікі, якія маюць дачыненьне да сэрыі дывэрсіяў у Польшчы, трапіць у краіну па візавай праграме Poland. Business Harbour. У рамках гэтай праграмы ў Польшчу маглі прыяжджаць на працу беларускія IT- спэцыялісты. https://smarturl.click/Xyg2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Саміт міру» у Швайцарыі падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны

Пераважная большасьць з амаль 100 краін, якія ўдзельнічалі ў «саміце міру» ў Швайцарыі 15-16 чэрвеня, падпісалі выніковае камюніке гэтай канфэрэнцыі, у якім павага да тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны называецца як неабходная ўмова для мірнага ўрэгуляваньня.

Расея не была запрошаная на канфэрэнцыю, ня браў удзелу ў ёй і Кітай. Шэраг краін, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, таксама не падпісалі камюніке — у прыватнасьці Саудаўская Арабія, Індыя, Бразылія, Паўднёвая Афрыка, Інданэзія, Тайлянд, Мэксыка і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

У камюніке ўдзельнікі саміту пагадзілі па такіх пунктах, як праца ўкраінскіх АЭС пад поўным сувэрэнным кантролем Украіны, гарантыі бясьпекі гандлёвага суднаходзтва ў Чорным і Азоўскім морах і вяртаньне ва Ўкраіну ўсіх украінскіх цывільных асобаў, якія былі незаконна затрыманыя. https://smarturl.click/aJxoX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі новы суд над палітвязьнем Францкевічам

Актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня» асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі строгага рэжыму. Але тэрмін хочуць павялічыць.

https://smarturl.click/z29Bb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вайскоўцы краін СНД трэнуюць разьмінаваньне

Інжынэрныя войскі краінаў СНД будуць тыдзень адпрацоўваць у Беларусі сумеснае гуманітарнае разьмінаваньне.

https://smarturl.click/gpQz4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Растове-на-Доне спэцназ штурмам узяў СІЗА. Захопнікі забітыя пры штурме, супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў закладніках, вызваленыя і не пацярпелі, трансьлююць расейскія агенцтвы заяву службы пасьля праведзенай апэрацыі.

Вэрсіі пра вынікі апэрацыі розныя — некаторыя крыніцы падаюць, што сілавікі забілі ўсіх шасьцярых захопнікаў, паводле іншых зьвестак, забітыя двое, чацьвёра затрыманыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Растове-на-Доне падсьледныя ўзялі ў закладнікі двух наглядчыкаў

Сілавікі не ўдакладняюць, якія патрабаваньні выстаўляюць захопнікі. Улады сьцьвярджаюць, што зь імі вядуцца перамовы, і называюць абстаноўку «кантраляванай». Квартал побач з СІЗА ачэплены.

https://smarturl.click/xBb7O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня - Bloomsday, сусьветнае сьвята аматараў Джойса

16
чэрвеня 1904 у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993-м.
Пра іншыя падзеі 16 чэрвеня - у матэрыяле "Ужо сёньня": https://smarturl.click/VDg90

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Расеі перададуць плян міру пасьля ўзгадненьня зь міжнароднымі партнэрамі

На пленарным пасяджэньні саміту міру ў Швайцарыі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што калі ўсе ўзгодняць плян дзеяньняў, ён будзе перададзены прадстаўнікам Расеі, каб на другім саміце міру можна было зафіксаваць рэальны канец вайны.

Аб тым, што Расея павінна быць пазьней падключаная да перамоваў, сказала прэзыдэнт Швайцарыі. Пры гэтым кіраўнік офіса ўкраінскага прэзыдэнта Андрэй Ярмак падкрэсьліў, што Ўкраіна ня пойдзе на тэрытарыяльныя ці іншыя кампрамісы.

Асноўныя цытаты з саміту тут.
https://smarturl.click/kj39R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Румынія не дапусьціць афіцыйную дэлегацыю зь Беларусі на сэсію ПА АБСЭ ў Бухарэсьце

У лютым Сьвятлана Ціханоўская заклікала Парлямэнцкую асамблею АБСЭ не прызнаваць новапрызначаны «парлямэнт» Беларусі і не запрашаць чальцоў «гэтага нелегітымнага ўтварэньня» на сэсіі ПА АБСЭ.
https://smarturl.click/Xyg5G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Незалежна ад прычыны, па якой не былі адчыненыя дзьверы, судзяць за «непадпарадкаваньне міліцыянтам» падчас ператрусаў.
https://smarturl.click/AdX7v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і дапамогаў. Каго гэта закране і што рабіць

З 1 ліпеня ў Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і шэрагу іншых сацыяльных выплат — дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама дапамогі ў доглядзе інваліда I групы ці асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Расказваем па пунктах, каго закрануць зьмены і што трэба зрабіць да 21 чэрвеня, каб не застацца бяз пэнсіі/выплатаў у ліпені:

https://smarturl.click/AdX7g

Читать полностью…
Подписаться на канал