Сьцяг палка імя Каліноўскага разгарнулі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны
Палкавы сьцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Ўзброеных сілах Украіны, палка імя Кастуся Калінаўскага, разгарнуў у Радзе разам з калегамі ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь. У сваім Фэйсбуку ён апублікаваў відэа гэтага, распавёў пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Ўкраіну і напісаў:
«Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сьцягам будзем у вольным Менску і ў свабоднай Беларусі!»:
https://smarturl.click/W3vLe
У Міністэрстве транспарту Беларусі нагадалі, што да 28 сакавіка беларусы мусяць здаць дзяржаве ўсе свае дроны
З 28 сакавіка набывае моц указ Лукашэнкі аб забароне фізычным асобам купляць, увозіць, захоўваць і выкарыстоўваць бесьпілётнікі. Усе ўласьнікі дронаў павінны паставіць іх на дзяржаўны ўлік у дэпартамэнце авіяцыі Мінтранспарту і перадаць іх на захоўваньне або ва ўласнасьць прадпрыемству па аэранавігацыйным абслугоўваньні паветранага руху «Белаэранавігацыя»:
https://smarturl.click/nykk7
Дзьверы арыштаванай кватэры аднаго з актывістаў дыяспары ня толькі апячаталі, але і прыварылі
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фатаздымак апячатаных дзьвярэй кватэры аднаго з актывістаў «народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа», на прадстаўнікоў якіх СК учора завёў крымінальную справу. «Як вы можаце бачыць — апячатана, арыштавана, прыварана. Будзе канфіскавана», — гаворыцца ў подпісе.
Паводле @nashaniva, на фота — дзьверы ў кватэру Аляксея Ерахаўца, аднаго з ініцыятараў стварэньня саюзу беларускіх дыяспар «Беларусы замежжа». Ён цяпер жыве ў Польшчы.
https://smarturl.click/5O3Wp
Памёр беларускі гісторык і літаратуразнаўца Аляксей Каўка
Каўка дасьледаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху. 3 канца 1970-х распрацоўваў праблемы адраджэньня і станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці, творчасьці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш.
У 1976 годзе Каўка напісаў «Ліст да расейскага сябра», палемічны твор пра стан беларускай мовы й парушэньне моўных правоў у падсавецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдавецкім чынам, трапіў у Польшчу, потым — у Лёндан, дзе быў выдадзены на расейскай і ангельскай мовах у 1979 годзе:
https://smarturl.click/0eypW
Брытанскі інвэстар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі
Інвэстар кампаніі «Солар Лэнд», грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіябод Тутуньян Машад падаў пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак у сувязі з тым, што дзяржава нацыяналізавала сонечную электрастанцыю ў Чэрыкаўскім раёне, якая належала кампаніі.
Пазоў зарэгістраваны 19 сакавіка 2024 году. Адказчыкам выступае Рэспубліка Беларусь, а таксама Аляксандар Лукашэнка, прэм’ер-міністар, міністры замежных спраў, юстыцыі, эканомікі, энергэтыкі і старшыня Дзяржкаммаёмасьці:
https://smarturl.click/l5B25
21 сакавіка 1840 году нарадзіўся Францішак Багушэвіч
Багушэвіч лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Вядомы ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.
Менавiта Францішку Багушэвічу належыць выслоўе «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
Іншыя адметныя падзеі 20 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/jk8pb
Канстанціна Кальцова пахаваюць у Менску
Зараз зьбіраюцца ўсе дакумэнты, каб пасьля завяршэньня ўсіх экспэртыз і завяршэньня сьледзтва адправіць парэшткі Канстанціна ў Менск, дзе яго і пахаваюць. Празь вядомыя прычыны дата пахаваньня яшчэ ня можа быць вядомай.
https://smarturl.click/e510Y
Фота Беларуская фэдэрацыя хакею
Якіх эканамічных рэформаў хочуць беларусы — дасьледаваньне Beroc
Асноўныя высновы дасьледаваньня:
🔸 Беларусы захоўваюць прарынкавую накіраванасьць і лічаць эканамічныя задачы першачарговымі;
🔸 Пераважная большасьць беларусаў выступаюць за правядзеньне рэформаў;
🔸 Значная частка апытаных падтрымлівае адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаў;
🔸 Стаўленьне апытаных да эканамічных рэформаў слаба залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык і мае каштоўнасную матывацыю.
Больш падрабязна: https://smarturl.click/G6Wg5
Навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход? Тлумачыць палітоляг
Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі? Ці варта дэмакратычным сілам прыглядацца, каб нейкім чынам заангажаваць людзей адтуль? Калі не Лукашэнка, то хто можа ўзначаліць гэты сход, і ці важная пэрсаналія? Пра гэта гаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ssbsc8CjE7s
«Гісторыя на Свабодзе». Лёс беларусаў у вайну быў прадвызначаны, проста ня так радыкальна па часе, як у выпадку габрэяў, — Яўген Мірановіч
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Беларуска-польскі гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941–1944)». Сёньня габілітаваны доктар гісторыі, прафэсар Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды.
📽 ВІДЭА: https://youtu.be/ErtgiZvibVw
📃 ФРАГМЭНТ ТЭКСТУ: https://smarturl.click/VD6RR
Затрымалі хрысьціянскага прапаведніка Сяргея Мельянца
Стала вядома пра затрыманьне вядомага ў Менску хрысьціянскага прапаведніка, паэта і выканаўцы аўтарскай песьні, бацькі семярых дзяцей Сяргея Мельянца, паведаміла «Хрысьціянская візія».
Яго судзяць па адміністрацыйным артыкуле. Прычыны перасьледу невядомыя.
Суд ЭЗ адмяніў санкцыі супраць «Белшыны»
Суд Эўразьвязу ў Люксэмбургу ануляваў рашэньне аб санкцыях супраць «Белшыны», якія ўвялі ў сьнежні 2021 году. На думку суда, Рада ЭЗ дапусьціла памылку пры ацэнцы падтрымкі «Белшынай» беларускага рэжыму і ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці:
https://smarturl.click/3kXkX
«Да дзесяці выпадкаў». У Беларусі праходзяць ператрусы ў крымінальнай справе супраць актывістаў дыяспары
Як паведаміў Свабодзе заснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак, пакуль вядома пра адзінкавыя выпадкі ператрусаў.
«Нам вядома да дзесяці выпадкаў. Пакуль гэта не дзясяткі. Справа супраць актывістаў дыяспары перакрыжоўваецца па пэрсаналіях і з чальцамі Каардынацыйнай рады і з Офісам Ціханоўскай. Можа быць дастаткова шмат перакрыжаваньняў. Да часткі людзей могуць прыйсьці ўжо некалькі разоў за апошні час. Ім няважна, што людзі могуць ня быць у Беларусі ўжо вельмі доўга», — сказаў ён.
СК завёў крымінальную справу на прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа»
У ведамстве сьцьвярджаюць, што маюць поўную інфармацыю больш чым пра 100 прадстаўнікоў «радыкальных дыяспараў». «Устаноўлена больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі Беларусі», — сьцьвярджае СК. Справу завялі паводле арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім), фігурантам пагражаюць у тым ліку завочнымі судамі.
❗️UPD. У Беларусі праходзяць ператрусы па справе супраць актывістаў дыяспары, паведаміў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак:
https://smarturl.click/3k1yB
Сілавікі праводзяць ператрус у менскай кватэры кіраўніка Malanka Media і плятформы ZUBR Паўла Марыніча
«Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат зь сям'ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу. У Менску я не жыву з 2010 году і ў Беларусі ўвесь гэты час ня быў. Пакуль я ня ведаю, што яны там шукаюць», — сказаў @malanka Павал Марыніч.
Днямі Паўлу прысудзілі 4 гады калёніі завочна па справе за зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму ў 2022 годзе.
На экранах Варшавы сталі расказваць пра рэпрэсіі ў Беларусі
У Варшаве на вялікіх рэклямных экранах зьявіліся электронныя плякаты, якія на прыкладах расказваюць палякам пра сытуацыю ў Беларусі і пра тое, як за простыя і бяскрыўдныя дзеяньні можна трапіць пад палітычны перасьлед, заўважыў @cbs_help. На плякатах напісана:
▫️ «Пакінуў камэнтар на Фэйсбуку? У Польшчы твой камэнтар — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму».
▫️ «Вывучэньне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё разьвіцьцё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы».
▫️ «У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраваньні — гэта дапамога тым, хто ў іх мае патрэбу. У Беларусі гэта падстава завесьці справу».
27 нобэлеўскіх ляўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў
Сярод падпісантаў адкрытага ліста — беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру журналіст Дзьмітрый Муратаў з Расеі і ўкраінская праваабаронца Аляксандра Матвійчук, прэзыдэнт Коста Рыкі Оскар Арыяс Санчэс і прэзыдэнт Усходняга Тымора Хасэ Рамас-Орта ды іншыя нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне фізыкі, хіміі, мэдыцыны і эканомікі і інш.
Яны заклікаюць урады ўсіх краінаў ЭЗ, у прыватнасьці Польшчу, прыняць неадкладныя захады, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць з турмаў палітвязьняў:
https://smarturl.click/AdjjM
Увага, пошук!🔎
Шукаем беларусаў, якія жывуць у Літве і атрымлівалі паведамленьні з пагрозамі. Напішыце нам, калі ласка, Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Былая палітзьняволеная дырэктарка «Польскай школы» зь Беларусі балятуецца ў дэпутаты Варшавы
Заснавальніца і дырэктарка «Форуму польскіх лякальных ініцыятываў» Ганна Панішава балятуецца ў сябры Варшаўскай гарадзкой рады ад партыі «Права і Справядлівасьць».
Панішава — былая дырэктарка грамадзкай польскай школы ў Берасьці, журналістка, перакладчыца, грамадзкая дзяячка, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Яе арыштавалі ў сакавіку 2021 году ў межах кампаніі рэжыму Лукашэнкі па ціску на актывістаў польскай меншасьці. Вызвалілі з-пад арышту і выслалі зь Беларусі ў чэрвені 2021-га:
https://smarturl.click/713Ev
«На карысьць дзяржавы». Гісторыя пра «сьвятога Рамана», ягоных кароваў і забітага старшыню сельсавету
Расказваем пра сям’ю Ганны і Міхася. Прадзеда Ганны раскулачылі і забралі шэсьць кароваў, але потым выплацілі кампэнсацыю. Прадзед Міхася быў тым, хто раскулачваў аднавяскоўцаў, за што яго забілі:
https://smarturl.click/G6WeD
Галоўнае за 20 сакавіка
⚖️ Суд Эўразьвязу адмяніў санкцыі супраць «Белшыны»
🇱🇹 Спэцслужба Літвы заявіла, што не знайшла арганізаваных груп літвіністаў, якія пагражаюць краіне
📋 СК завёў справу на прадстаўнікоў «народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа», пачаліся ператрусы
📊 Якіх эканамічных рэформаў хочуць беларусы — дасьледаваньне Beroc
🖼 У рамках Дня Беларусі ў Эўрапарлямэнце адкрылі выставу, прысьвечаную Алесю Бяляцкаму
✂️ У Беларусі ліквідуюць яшчэ адну асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Яе заснавалі ў 1992 годзе
📺 «Каб захаваць калектыў, разнастайнасьць праграм, нам не стае каля 11 млн злотых». Новы кіраўнік пра тое, якія зьмены чакаюць «Белсат»
🛤 Вызваліць сябе або вызваліць іншых. Чаму ў беларускіх і расейскіх дэмакратаў розныя шляхі да перамогі
🚩 «Лукашэнка настальгуе па зьездах КПСС». Палітоляг тлумачыць, навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход
🩸 «Гісторыя на Свабодзе». Лёс беларусаў у вайну быў прадвызначаны, проста ня так радыкальна па часе, як у выпадку габрэяў, — Яўген Мірановіч
Памёр бацька палітвязьня Міколы Статкевіча
З фэйсбуку жонкі палітыка Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч стала вядома, што 19 сакавіка памёр бацька палітзьняволенага Віктар Статкевіч.
Ад самога Міколы Статкевіча ўжо 404 дні няма ніякай інфармацыі. 14 сьнежня 2021 году яму вынесьлі прысуд: 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.
Фэйкі пра незалежнасьць. Тлумачым з Гурневічам
25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але па меркаваньні прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне.
З падменай фактаў і вольным тлумачэньнем гісторыі беларускай незалежнасьці разьбіраецца Дзьмітры Гурневіч.
https://youtu.be/8WcIAwt_DyY
Рада Эўропы заклікала вярхоўнага прадстаўніка і камісію падрыхтаваць далейшыя санкцыі супраць Беларусі
Гатовыя высновы апошняга саміту Эўразьвязу. Будуць распрацоўвацца новыя санкцыі, у тым ліку супраць Беларусі.
У Брусэлі зноў паўтарылі заяву пра салідарнасьць Эўразьвязу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю і дэмакратычнымі сіламі.
Пачнуцца перамовы аб уступленьні ў ЭЗ Босьніі і Герцагавіны, працягнуцца з Украінай і Малдовай, а Грузіі рэкамэндуюць правесьці рэформы.
https://smarturl.click/ZyzXj
Беларуса Мікалая Аляксеева, якога ФСБ забіла ў Карэліі, пахавалі ў Расеі
Хаўтуры адбыліся яшчэ 16 сакавіка. Пра гэта расказаў адзін з сыноў Мікалая.
49-гадовага Мікалая Аляксеева забілі 7 сакавіка ў Карэліі супрацоўнікі ФСБ пры затрыманьні. Ведамства заявіла, што мужчына адкрыў агонь па супрацоўніках спэцслужбаў.
https://smarturl.click/9zjzy
«Каб захаваць калектыў, разнастайнасьць праграм, нам не стае каля 11 млн злотых». Якія зьмены чакаюць «Белсат»
Новы кіраўнік тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі расказаў, што будуць працягнутыя праекты кшталту «Лябірынтаў». Ня будзе працягу сэрыялу «Працэсы», скароцяцца музычныя праграмы. Але «місійныя» праграмы пра беларускую мову, гісторыю, культуру застануцца, нягледзячы на істотнае скарачэньне фінансаваньня «Белсату».
https://smarturl.click/kj8jR
SMS-позвы ў войска будуць абавязковымі толькі ў ваенны час, узрост першапачатковага прыёму на вайсковы ўлік зьменяць з 16 на 17 гадоў
Пра гэта распавёў міністар абароны Віктар Хрэнін, камэнтуючы ўхвалены Саветам Рэспублікі законапраект аб пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. У ім удакладнілі пералік вайсковаабавязаных, якім даюць адтэрміноўку ад прызыву па мабілізацыі, а органы дзяржаўнай бясьпекі надзялілі паўнамоцтвамі складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях за няяўку на прызыў бяз важных прычын:
https://smarturl.click/Q1RMJ
Вызваліць сябе або вызваліць іншых. Чаму ў беларускіх і расейскіх дэмакратаў розныя шляхі да перамогі
Сяргей Дубавец тлумачыць, чаму няма падставаў гаварыць пра аб’яднаньне дэмакратычных памкненьняў беларусаў і расейцаў.
«Незалежнасьць (сапраўдная) для беларусаў — адзіная мэта. У расейцаў яна рассыпаецца на дзясяткі нацыянальных незалежнасьцяў. Толькі не відаць такой тэндэнцыі ў Расеі, не відаць такога памкненьня. І ня робяцца такія рэчы за год-два, калі прыдушвалі народы вякамі», — піша ён:
https://smarturl.click/M14J3
Спэцслужба Літвы заявіла, што не знайшла арганізаваных груп літвіністаў, якія пагражаюць краіне
У сувязі з павелічэньнем колькасьці лістоў з пагрозамі, якія літоўскія палітыкі і грамадзкія дзеячы атрымліваюць нібыта ад групаў, якія «прапагандуюць ідэалёгію літвінізму» Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заявіў, што ў краіне «няма арганізаваных групаў, што прапагандуюць ідэалёгію літвінізму» і маглі б «уяўляць пагрозу незалежнасьці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны».
«Пад выглядам літвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі і выклікаць варажнечу літоўскіх грамадзян зь беларусамі, якія жывуць у краіне», — зьвярнула ўвагу ведамства:
https://smarturl.click/dpJgo
Украіна пасьля гадавога перапынку спрабавала атакаваць вайсковы аэрадром у Саратаўскай вобласьці
Мінабароны Расеі паведаміла, што над Саратаўскай вобласьцю (паводле губэрнатара вобласьці — над горадам Энгельс) сродкі СПА зьбілі 4 украінскія баявыя дроны.
У Энгельсе знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім базуецца стратэгічная авіяцыя Расеі. Менавіта адсюль з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў паветра ўзьнімаліся бамбавікі для ракетных абстрэлаў па ўкраінскай энэргетыцы. Цяперашні інцыдэнт — чацьвёрты, першы ўдар дронамі па аб’екце адбыўся 5 сьнежня 2022 году. Расказваем, чаму новая спроба атакі на аэрадром — гэта важна:
https://smarturl.click/4kpwG