У Празе іншаземца падазраюць у спробе тэракту на замову Расеі
У Празе затрыманаму паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту іншаземцу пагражае пажыцьцёвы тэрмін. Яго абвінавачваюць у спробе падпаліць аўтобусы ў дэпо.
Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтэр Фіяла кажа, што за злачынствам можа стаяць Расея.
26-гадовы падазраваны прыбыў у Чэхію з Паўднёвай Амэрыкі за некалькі дзён да затрыманьня ў суботу. У гэтыя дні ўлады Чэхіі ўзьнімалі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне. Паліцэйскія патрулі ахоўвалі чыгуначныя і аўтобусныя вакзалы і гандлёвыя цэнтры. https://smarturl.click/xBbdQ
Што эўрапейцы выбралі для сябе і для Беларусі. Тлумачыць дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту
Якія наступствы для Эўропы будзе мець посьпех ультраправых на выбарах у Эўрапарлямэнт? Як новая расстаноўка сіл у гэтай інстытуцыі можа паўплываць на палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі? Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў датэрміновыя выбары ў Нацыянальны сход? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае доктар палітычных навук, дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі. https://youtu.be/t7a0WPfbT6A
У Сынгапуры дазволілі заводзіць катоў у дзяржаўных дамах, у якіх пражывае больш за 80% насельніцтва краіны
Забарона дзейнічала 35 гадоў, за парушэньне правілаў пагражаў штраф, эквівалентны амаль тром тысячам даляраў ЗША.
Згодна з новымі правіламі, зь верасьня можна будзе трымаць двух катоў і аднаго сабаку дазволенай пароды. https://smarturl.click/z29ln
Адбыўся выбух на польскім заводзе, які вырабляе ракеты для комплексаў Javelin
На збройным заводзе Mesko на паўднёвым усходзе Польшчы адбыўся выбух, загінуў супрацоўнік прадпрыемства, яшчэ адзін атрымаў раненьне, паведамляе RMF24 з спасылкай на дырэктарку заводу Эльжбету Сьрэняўскую.
Паводле яе, выбух адбыўся ў цэнтры ракетнага паліва, які ўвялі ў эксплюатацыю некалькі гадоў таму. https://smarturl.click/l5bXg
Беларусь адмовілася ад плянаў паказваць пірацкія трансьляцыі футболу
Чэмпіянату Эўропы на дзяржаўнай тэлевізіі беларусы ня ўбачаць.
https://smarturl.click/JDZdx
Посьпех правых на эўрапейскіх выбарах. Ці варта гэтага асьцерагацца?
Эўрапейскія «ультраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай. Абражальныя мэтафары ў іх адрас, якія дапускае ў прэсе левацэнтрысцкі мэйнстрым, на эўрапейскіх выбарнікаў не спрацавалі. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/0e6eg
Ключ ад турмы. Чаму не вызваляюць палітвязьняў
Сяргей Дубавец піша, чаму ў Беларусі не вызваляюць палітвязьняў:
«Становішча палітвязьняў у Беларусі сёньня выглядае безвыходным. Тэрмін «палонныя», які часам ужываюць як мэтафару, насамрэч дакладна адпавядае тысячам палітвязьняў у беларускіх турмах».
Быкаў на Свабодзе. Пра выбары ва ўмовах таталітарызму
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы публікуем цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе. https://smarturl.click/4kDJw
«Што зь імі зробяць? Спаляць». Як у Беларусі зьнішчаюць непажаданыя для ўладаў кнігі
У Беларусі зь бібліятэк масава сьпісваюць кнігі. Не таму, што старыя, лядашчыя, а таму, што не падабаюцца рэжыму Лукашэнкі. У кнігарні, бібліятэкі і нават кватэры прыходзяць дзіўныя камісіі і канфіскуюць кнігі. За выданьне, якое літаральна ўчора прадавалася ў кнігарні каля будынку КДБ, цяпер можна трапіць пад арышт.
У незалежнай Беларусі прызнаваць літаратуру «экстрэмісцкай» пачалі, мабыць, пасьля Плошчы — 2010. Як будуць зьнішчаць забароненыя кнігі: паліць ці ўкачваць у асфальт?
https://smarturl.click/mp580
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Іх першы тур мае прайсьці 30 чэрвеня а другі — 7 ліпеня.
Макрон абвясьціў пра такое рашэньне ў выніку выбараў у Эўрапейскі парлямэнт, якія завяршыліся 9 чэвеня. Паводле апытаньняў у Францыі наперадзе ультраправае Нацыянальнае аб'яднаньне (яно мае каля 32% і ўзмацніла свае пазыцыі). Урадавая лібэральная цэнтрысцая партыя «Адраджэньне» мае каля 15%, і гэта значна горшы паказьнік, чым на мінулых выбарах. https://smarturl.click/kjq7x
На выбарах у Эўрапарлямэнт у Нямеччыне перамагаюць кансэрватары. А як у іншых краінах ЭЗ?
Экзыт-полы на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт у Нямеччыне, дзе а 18-й гадзіне мясцовага часу завяршылася галасаваньне, паказваюць ясную перамогу кансэрватыўнага альянсу ХДС/ХCC, які набірае каля 30% галасоў.
Крайне правая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» мае атрымаць другі вынік, каля 16% галасоў. Усе партыі цяперашняй урадавай кааліцыі канцлера Оляфа Шольца страцілі пазыцыі.
Больш пра вынікі выбараў у краінах ЭЗ можна даведацца тут: https://smarturl.click/z2O56
За выбарамі ў самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі сочаць назіральнікі зь Беларусі, — мясцовы ЦВК
«34 міжнародныя назіральнікі будуць сачыць за ходам галасаваньня на выбарах у парлямэнт рэспублікі. Гэта дэлегацыі зь Беларусі, Турцыі, Вугоршчыны і нашыя калегі з Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміла агенцтву ТАСС кіраўніца Цэнтарвыбаркаму самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі Эмілія Гагіева. Парлямэнцкія выбары ў не прызнаным міжнароднай супольнасьцю сэпаратысцкім утварэньні на тэрыторыі Грузіі праходзяць 9 чэрвеня.
Беларускія дзяржаўныя органы аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у мерапрыемстве не паведамляюць. Паўднёвая Асэтыя — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі. Яе незалежнасьць прызналі Расея, Нікарагуа, Вэнэсуэла, Науру і Сырыя. Беларусь юрыдычна не прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі. https://smarturl.click/qlqdV
Як мілітарызуюць дзяцей і куды вядзе «вайскова-патрыятычная журналістыка»
У так званых вайскова-патрыятычных клюбах у Беларусі цяпер будуць вучыць і журналістыцы. А дакладней, дзяржаўнай прапагандзе, якую рэжым Лукашэнкі называе журналістыкай. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/gpqbo
Украінскія войскі ўпершыню вывелі з ладу расейскі зьнішчальнік Су-57
Пра пасьпяховы ўдар напісалі ў ГУР Украіны, інфармацыю апублікавалі і расейскія каналы.
https://smarturl.click/3k767
New York Times: Вось чаму трэба есьці авакада
Авакада можа падтрымаць мікрабіём кішэчніку і кантраляваць узровень халестэрыну.
Многія чыталі і чулі, што авакада карыснае для здароўя. Але наколькі? Агляд карысных якасьцяў авакада паводле найноўшых дасьледаваньняў навукоўцаў і дыетолягаў.
https://smarturl.click/qlqzw
«Кібэрпартызаны» высьветлілі, як рэктар БДУ праводзіў «чысткі» ва ўнівэрсытэце і падманваў адміністрацыю Лукашэнкі дзеля ўласнай выгады
Актыўна ўдзельнічаючы ў рэпрэсіях, рэктар БДУ Андрэй Кароль у 2021 годзе падаў заяву на будаўніцтва трохпакаёвай кватэры ў мікрараёне Лошыца-7. Але атрымаў адмову. Тады Кароль зьвярнуўся да тагачаснага міністра адукацыі Ігара Карпенкі, каб той накіраваў ад свайго імя ліст з прашэньнем «на самы верх». «Кібэрпартызаны» апублікавалі адзін з варыянтаў гэтага ліста на імя Аляксандра Лукашэнкі, у якім сярод заслуг Караля прыводзяцца палітычныя «чысткі» ва ўнівэрсытэце. Расьсьледнікі таксама расказваюць пра шматлікіх каханак рэктара. https://smarturl.click/W3569
Сёлета кляшчоў у Беларусі ў 1,6 раза больш, чым у мінулым годзе
Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства здароўя, гэтаму спрыяла раньняя вясна і высокія тэмпэратуры. Ад гэтага ў паўднёвых раёнах Беларусі першыя кляшчы зьявіліся ўжо ў лютым. Пры лябараторным дасьледаваньні выявілася, што 25% кляшчоў інфікаваныя барэліямі, а 0,7% — вірусам клешчавага энцэфаліту. Што рабіць, каб абараніцца ад кляшчоў: https://smarturl.click/9zXe7
У Берасьці журналістцы Алене Цімашчук прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф 46 тысяч рублёў
Журналістку-фрылансэрку Алену Цімашчук абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, паведамляе Dissident.by.
Справу Алены Цімашчук разглядаў судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Дзьмітры Карасінскі. Журналістку абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК), распальваньні варожасьці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні (ч. 3 арт. 361-1 КК). https://smarturl.click/RAgmp
Выбары ў Эўрапарлямэнт: правыя папулісты набіраюць, але ці перамагаюць? Агляд Свабоды
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк напісаў агляд выбараў у Эўрапарлямэнт: якія групы могуць сьвяткаваць перамогу, ці сапраўды адбыўся «ўльтраправы ўздым», як напісаў шэраг СМІ, і якой эфэктыўнасьці чакаць ад Эўрапарлямэнту ў наступныя месяцы.
https://smarturl.click/dpmwJ
Міністар Хрэнін адрэгаваў на заяву МЗС Літвы аб нанясеньні ўдараў па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі бяруць удзел у другім этапе вучэньняў зь нестратэгічнымі ядзернымі сіламі Расеі.
https://smarturl.click/jkD7q
Ва Ўкраіне жонцы беларускага добраахвотніка скарацілі тэрмін знаходжаньня ў краіне. Яна пайшла ў суд
Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.
https://smarturl.click/8EwEv
Школьнікаў абвінавацілі ў тэрарызьме за тое, што ў лесе рабілі выбухі бутэлечак з-пад ёду
На дзяржаўным тэлеканале АНТ са спасылкай на КДБ выйшаў сюжэт пра трох школьнікаў, якіх абвінавачваюць у тэрарызьме.
https://smarturl.click/z292A
У Ерэване мітынгоўцы разьбілі намётавы лягер перад парлямэнтам
У ноч на 10 чэрвеня ўдзельнікі шэсьця на чале з архіяпіскапам Багратам Галстаньянам акружылі будынак парлямэнту. Там адбываліся лякальныя сутычкі паміж мітынгоўцамі і паліцыянтамі, якія ачапілі выхады.
Апазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду НІкола Пашыньяна і ягонага кабінэту міністраў.
https://smarturl.click/B6Zzn
Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Полацкай езуіцкай акадэміі
10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году. Тут яна на малюнку Напалеона Орды.
Пра іншыя памятныя даты 10 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/Xywzm
Асноўнае за 9 чэрвеня
📌 Улады зьбіраюцца зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў
📌 Украінскія войскі ўпершыню вывелі з ладу расейскі зьнішчальнік Су-57
📌 Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне
📌 На выбарах у Эўрапарлямэнт у Нямеччыне перамагаюць кансэрватары. А як у іншых краінах ЭЗ?
📌 Аднавіўся праект «Міністэрства сепультуры» пра беларускую музыку
📌 Беларускі і беларусы на прайдзе ў Вільні. Фотарэпартаж
📌 Як мілітарызуюць дзяцей і куды вядзе «вайскова-патрыятычная журналістыка». Блог Насты Захарэвіч
📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? Прайдзіце наш ТЭСТ
Беларусы ў Беластоку правялі роварны прабег салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Яны праехалі 7 км на роварах з бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральных вуліцах Беластоку. Удзельнікі прабегу з банэрамі ў падтрымку палітвязьняў спыняліся ў знакавых месцах гораду. Яны паведамляюць, што жыхары Беластоку сыгналілі і выказвалі сваю падтрымку. (Відэа і фота чытача Свабоды)
Байдэн і Макрон падтрымалі ідэю перадачы расейскіх актываў Украіне
Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.
Адпаведную сумесную заяву па выніках сустрэчы лідэраў дзьвюх краін у Парыжы апублікавалі на сайце Белага дому.
Байдэн і Макрон таксама абмеркавалі іншыя варыянты падтрымкі Ўкраіны. У прыватнасьці, ЗША і Францыя маюць намер дапамагчы Кіеву пераадолець гуманітарныя наступствы баявых дзеяньняў, а таксама зьмякчыць іх уплыў на глябальную харчовую стабільнасьць, энэргетыку, навакольнае асяродзьдзе і ядзерную бясьпеку. https://smarturl.click/LY6lO
Быкаў на Свабодзе. Пра нацыянальную ідэю
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
Чаму беларускі і беларусы ходзяць на прайд. Фотарэпартаж
8 чэрвеня ў Вільні прайшоў прайд. Сёлета асобнай беларускай калёны не было. Да прайду далучылася каля 20 000 чалавек, у тым ліку беларусы.
Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, што для іх значыць прайд і чаму яны прыйшлі на яго.
https://smarturl.click/vw8lw
Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? ТЭСТ
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/2q6BW