У Старобіне гарэў торфабрыкетны завод
Пацярпелых на пажары няма.
МНС паведаміла, што ў будынку, які знаходзіцца на рамонце, загарэлася транспартэрная стужка. Вагонь ахапіў абшар у 300 кв.м.
Ведамства запэўнівае, што пажар не паўплываў на тэхналягічныя працэсы на прадпрыемстве. Прычыну пажару высьвятляюць.
Відэа МНС
Ці добра вы ведаеце гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні Новага часу? ТЭСТ
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага другога тэсту пра Вільню.
https://smarturl.click/9zAe7
5 траўня — 205-я гадавіна з дня нараджэньня Станіслава Манюшкі
У гэты дзень у 1819 годзе нарадзіўся польскі і беларускі кампазытар Станіслаў Манюшка. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1dQwD
На здымку помнік Станіславу Манюшку ў Вільні
Улады ліквідуюць два аб’яднаньні стаматолягаў і таварыства інвалідаў
У Менскім гарадзкім судзе 17 траўня адбудзецца разгляд адразу двух пазоваў аб ліквідацыі аб’яднаньняў стаматолягаў, сьведчыць расклад на партале электроннага судаводзтва.
Судзьдзя Натальля Пыкіна аб 11.00 пачне працэс у дачыненьні да Беларускага артадантычнага грамадзкага аб’яднаньня стаматолягаў (6 красавіка 2000 году). У тым жа судзе 21 траўня а 10:00 Натальля Песенька пачне разглядаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага таварыства інвалідаў «Рэабілітацыя». Гэтае аб’яднаньне існуе з 8 сьнежня 2010 года.
Паводле стану на сакавік 2024 году, ня меней за 1563 грамадзкія аб’яднаньні, установы, асацыяцыі ці фонды ліквідаваныя ў Беларусі з 2020 году.
https://smarturl.click/AdD4Y
«Беларусбанку» кампэнсуюць страты ад выдзяленьня БМЗ экспартнага крэдыту за кошт рэспубліканскага бюджэту
Панесеныя «Беларусбанкам» страты ад выдзяленьня экспартнага крэдыту Беларускаму мэталюргічнаму заводу ў Жлобіне (БМЗ), улады вырашылі кампэнсаваць за кошт нацыянальнага бюджэту.
У канцы сакавіка 2023 году ўрад Беларусі пастанавіў па такой жа схеме кампэнсаваць «Белаграпрамбанку» страты ад выдзяленьня крэдыту БМЗ (2,65 млрд расейскіх рублёў).
Доўгатэрміновыя даўгі Беларускага мэталюргічнага камбінату на 2021 год складалі 1,39 мільярда рублёў. У сакавіку 2022 году Эўразьвяз увёў абмежаваньні на ўвоз мэталу зь Беларусі. У траўні «Беларускі мэталюргічны завод» трапіў пад санкцыі Ўкраіны, у жніўні — ЭЗ і ЗША. Яны прадугледжваюць, што сродкі БМЗ у Эўропе мусяць быць замарожаныя, ніякія сродкі і эканамічныя рэсурсы ня могуць перадавацца заводу наўпрост ці ўскосна.
https://smarturl.click/67zeD
Прэзыдэнт Літвы заявіў, што ня будзе накладваць вэта на абноўленыя абмежаваньні для беларусаў і расейцаў
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ня будзе накладваць вэта на абноўлены закон аб абмежавальных мерах у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе LRT. Сваё рашэньне кіраўнік гэтай балтыйскай дзяржавы аргумэнтаваў тым, што ў выпадку вэта «маецца шанец, што гэтыя санкцыі ўвогуле перастануць дзейнічаць».
25 красавіка літоўскі парлямэнт падоўжыў да 2 траўня 2025 году абмежавальныя меры за ваенную агрэсію супраць Украіны, якія тычацца грамадзян Беларусі і Расеі. Папраўкі ў адпаведны законапраект, якія прадугледжвалі пазбаўленьне беларусаў дазволу на жыхарства за частыя паездкі на радзіму, не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханьняў.
https://smarturl.click/dpWAJ
«Пасівеў і сур'ёзна схуднеў, выглядае нядобра»: былы вязень наваполацкай калёніі пра Віктара Бабарыку
«Ён сур’ёзна схуднеў. Я бачыў яго ў 2020-м, і розьніца вельмі прыкметная, важыць, напэўна, кіляграм 80, а то і менш. Хлопцы кажуць, што ён пасівеў, вельмі моцна пастарэў, выглядае нядобра. Калі Дзьмітрыч год таму трапіў у бальніцу, хадзілі чуткі, што былі зламаныя рэбры і адно зь іх прабіла лёгкае. Нібыта ўдарыўся, калі ўпаў», — распавёў былы палітвязень Аляксей @zerkalo_io пра Віктара Бабарыку.
Ігар Лосік намінальна лічыўся ў атрадзе Аляксея, але мужчына асабіста яго ня бачыў, бо журналіст увесь час знаходзіцца ў ШЫЗА ці ПКТ. Кажа, што вязьні зь яго атрада называюць Лосіка «моцным чалавекам»:
https://smarturl.click/jkm7Y
«Куды коціцца сьвет». Чаму Швэцыя ператвараецца ў сталіцу крыміналу ў Эўропе
Дзясяткі гадоў Швэцыя была краінай-марай для людзей, якія мусілі ўцякаць са сваіх краінаў у пошуках бясьпечнага і камфортнага жыцьця. Шмат у чым менавіта мігранты спрычыніліся да эканамічнага росту краіны. Але радзіма Карлсана і гурта ABBA, брэндаў Volvo і IKEA, у апошнія гады ўсё часьцей асацыюецца з рэзкім ростам злачыннасьці.
Летась у Швэцыі адбылося 363 страляніны, у выніку якіх загінулі 53 чалавекі, узровень забойстваў з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі — адзін з найгоршых ва ўсіх краінах Эўропы. У Швэцыі трывае вайна гангаў.
Разабрацца ў сытуацыі ў Швэцыі нам дапаможа Міхаіл Сэндэр са Стакгольму, сузнавальнік арганізацыі «Беларусы Швэцыі»:
https://smarturl.click/8EmEv
У Лідзе сілавікі затрымалі работнікаў малочнакансэрвавага камбінату, «Лакафарбы» і некалькіх прыватных арганізацый
Пра аблаву сілавікоў у Лідзе паведаміў мясцовы прапагандысцкі тэлеграм-канал. Колькасьць затрыманых не называецца. Іх затрымалі нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). Аўтары канала сьцьвярджаюць, што затрыманыя будуць зьбіраць камяні з калгасных палёў падчас арышту:
https://smarturl.click/Xyny6
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Колькі сябе памятаю, заўсёды было: «Мы за мір!» І ўлада, і народ. А цяпер за мір саджаюць у турму. Чаму?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта заўсёды была крывадушнасьць уладаў. Што за Сталіным, што за Хрушчовым і наступнымі правіцелямі. «Усмиряли» танкамі Вугоршчыну і Чэхаславаччыну, пайшлі ў Афганістан, вялі гонку ўзбраеньняў і халодную вайну, чачэнскія войны, цяпер Украіна. А на транспарантах — «Не вайне!» Расейская ўлада стаіць на вайне, тэроры і агрэсіі — так было спрадвеку. Гарбачоўскі пэрыяд, калі да ўлады прыйшоў чалавек іншага тыпу, закончыўся хутка. І зноў вярнуліся вайна і тэрор.
Сёньня — дзень памяці беларускага паэта Анатоля Сыса
Анатоль Сыс праявіў сябе як яркая, харызматычная асоба. Паэта пры жыцьці называлі геніем, але ягоныя скандальныя паводзіны часам абуралі людзей. Аднойчы ледзь не дайшло да міжнароднага скандалу, калі паэт прачытаў міністру замежных спраў Расеі павучальны верш пра «расейскага мядзьведзя».
За свае 46 гадоў жыцьця Анатоль Сыс пасьпеў выпусьціць тры зборнікі вершаў: «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002). Ён памёр 4 траўня 2005 году. На вершы Сыса пісалі песьні, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты».
Больш падзей 4 траўня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/vw0bw
Галоўнае за 3 траўня
📌 «Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: пасьля вызваленьня палітвязьняў вірус абяцаюць выдаліць
📌 За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу
📌 Дэмакратычныя сілы Беларусі і Эўрапарлямэнт падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве
📌 15 дыпляматаў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку
📌 Выбары ў КР: «Ёсьць два шляхі вызваліць палітвязьняў». Дыскусія Губарэвіча і Дабравольскага
📌 Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсіі
📌 «Плято» рэпрэсіяў, якое вымалёўвалася летась, разбурылася, — сацыёляг Генадзь Коршунаў
Выбары ў КР: Чаму маўчыць Ціханоўская
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
https://youtu.be/M8QXbo8jL04
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій на ўдзел у Алімпіядзе
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС).
19 сакавіка дырэктар дэпартамэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеад паведаміў, што спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў, але «ім будзе прадастаўленая магчымасьць перажыць гэтую падзею [у якасьці гледачоў]». «Гэта той жа сцэнар, які выкарыстоўваўся для незалежных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Барсэлёне 1992 года з былой Югаславіі», — сказаў прадстаўнік МАК. https://smarturl.click/Q1B9B
15 пасольстваў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку
Тры зьняволеныя журналісты атрымалі словы падтрымкі ад замежных дыпляматычных місій.
https://smarturl.click/JDgYk
Запытайся ў Дубаўца. Ці можа прэзыдэнт Польшчы ці Францыі, ці ЗША назваць свой народ «народцем», а апазыцыю «беглыми мерзавцами»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Ня можа. У іншых краінах ёсьць палітычная культура, кожны мае права рэальнага голасу і ёсьць празрыстыя выбары, у выніку якіх палітык становіцца прэзыдэнтам усяго народу — і прыхільнікаў, і апазыцыі. У Беларусі зьнішчана палітычная культура, 30 гадоў няма выбараў і прэзыдэнт не зьяўляецца прэзыдэнтам усяго народу. Ён гэта разумее, але выправіць сытуацыю ня здольны, і ўсё, што яму застаецца, седзячы на штыхах, шчыра ненавідзець «народзец». На іншае няма ні цяму, ні эмпатыі, ні клопату пра будучыню.
Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш...»
Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака «Зэльмэняне» выйшаў па-беларуску ў бесцэнзурным аўтарскім варыянце. Кнігу выдала праскае выдавецтва «Вясна».
Пра ідыш на беларускіх землях, захапленьне ідышамоўнай літаратурай, яе «прыгладжваньне» савецкай цэнзурай ды хваробу на кульбакаманію мы пагаварылі зь перакладчыкам твораў Мойшэ Кульбака Сяргеем Шупам.
https://smarturl.click/B6DeM
Галоўнае за 4 траўня
🔸 Яйкі +12%, паска +10%. Як за год падаражэў велікодны стол і колькі ён цяпер каштуе
🔸 Як назавуць эпоху позьняга Лукашэнкі? Пра некаторыя ўзроставыя хваробы дыктатарскіх рэжымаў
🔸 У дыктоўцы да Дня перамогі школьнікам прапанавалі пісаць цытаты з Лукашэнкі
🔸 «Пасівеў і сур'ёзна схуднеў, выглядае нядобра»: былы вязень наваполацкай калёніі пра Віктара Бабарыку
🔸 Амаль 10 мільёнаў эўра ў казну: чатыры ІТ-кампаніі зь беларускімі каранямі сёлета ўвайшлі ў топ-500 падаткаплатнікаў Літвы
🔸 «Удзельнічаю ў кампаніі ад імя беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю». Беларуска ідзе на выбары ў Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі
🔸 Прэзыдэнт Літвы заявіў, што ня будзе накладваць вэта на абноўленыя абмежаваньні для беларусаў і расейцаў
🔸 Беларускія дыпляматы паўдзельнічалі ў расейскіх акцыях «Несьмяротны полк» за мяжой. Шэсьці плянуюць і ў Беларусі
🔸 «Куды коціцца сьвет». Чаму Швэцыя ператвараецца ў сталіцу крыміналу ў Эўропе
Школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу»
Прысьвечаная Дню Перамогі дыктоўка прайшла ў школах і гімназіях Беларусі ў пятніцу, 3 траўня. У апублікаваных «Флагштокам» тэкстах дыктовак прыводзяцца словы кіраўніка Беларусі, сказаныя падчас цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнту Перамогі ў Менску:
«Няма больш высакароднай місіі, чым захаваньне гістарычнай памяці ў імя сьветлай будучыні»; «Кажуць, героі не паміраюць... Яны ідуць на нябёсы і ўважліва назіраюць за намі. А героі Вялікай Айчыннай вайны патрабавальна сочаць, як мы захоўваем мір і спакой нашай Айчыны, якую яны падарылі нам, спадчыньнікам пераможцаў».
ЗША, Эўразьвяз і многія іншыя краіны сьвету лічаць Рэспубліку Беларусь саўдзельніцай агрэсіі Расеі супраць Украіны. За падтрымку расейскай агрэсіі адносна рэжыму Лукашэнкі ўведзеныя міжнародныя санкцыі.
https://smarturl.click/Ee4XZ
Амаль 10 мільёнаў эўра ў казну: чатыры ІТ-кампаніі зь беларускімі каранямі сёлета ўвайшлі ў топ-500 падаткаплатнікаў Літвы
Нягледзячы на праблемы, якія адчувае беларускі бізнэс у Літве, у большасьці буйных падаткаплатнікаў адлічэньні ў мясцовую казну ў пачатку 2024 году расьлі, паведамляе партал Thinktanks.
Паводле зьвестак, якія апублікавала Дзяржаўная падатковая інспэкцыя пры Міністэрстве фінансаў Літвы, у топ-500 найбуйнейшых платнікаў падаткаў па выніках першага кварталу 2024 году апынуліся чатыры кампаніі зь беларускімі каранямі. Усе яны — прадстаўнікі IT-сэктару, якія рэлякаваліся ў Літву ў 2020-2022 гадах.
Самая значныя адлічэньні ў казну Літвы зрабіла кампанія Epam sistemos, якая мае ў краіне два цэнтры распрацоўкі — у Вільні і Коўне. Сума яе падаткаў склала 4,3 млн эўра. Таксама ў чацьвёрку ўвайшлі Wargaming Vilnius, Gurtam і Andersen Soft.
https://smarturl.click/ZywXv
«Удзельнічаю ў кампаніі ад імя беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю». Беларуска ідзе на выбары ў Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі
Беларуска Вольга Сурынава, якая жыве ў Італіі, стала кандыдаткай на выбарах у Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі Più Europa. Яна паабяцала прасоўваць тэму Беларусі падчас выбарчай кампаніі, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі.
Вольга Сурынава прыняла запрашэньне лібэральнай праэўрапейскай італьянскай партыі Più Europa вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах у Эўрапарлямэнт і стала афіцыйнай кандыдаткай ад цэнтральнай Італіі (рэгіёны Лацыё, Таскана, Умбрыя, Марке).
https://smarturl.click/gpxgy
«Рускі салдат ваюе і за наш мір». «Духоўнік» Лукашэнкі Фёдар Поўны падрыхтаваў відэа для адзінага ўроку да Дня Перамогі ў школах
7-8 траўня 2024 году ва ўсіх школах Беларусі пройдзе адзіны ўрок, прысьвечаны Дню Перамогі. Гомельская эпархія БПЦ апублікавала «відэаматэрыял, рэкамэндаваны для правядзеньня асьветніцкіх урокаў».
У відэа протаярэй Фёдар Поўны, сярод іншага, узгадвае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, гаворачы пра «рускага салдата», які цяпер «ваюе і за наш мір». «Давайце пажадаем перамогі. Каб у гэтым годзе нацызм быў зламаны», — кажа ён:
https://smarturl.click/71ava
Беларускія дыпляматы паўдзельнічалі ў расейскіх акцыях «Несьмяротны полк» за мяжой. Шэсьці плянуюць і ў Беларусі
Беларускія дыпляматы прынялі ўдзел у акцыях «Несьмяротны полк», арганізаванымі расейскімі амбасадамі і «Рускімі дамамі» за мяжой, у Віетнаме і Ярданіі, заўважыла Reform.news. Супрацоўнікі амбасадаў выйшлі на акцыі з банэрамі «Беларусь памятае» ў Ханоі і ў Амане.
«Несьмяротны полк» — расейскі рух, ад пачатку заснаваны ў памяць удзельнікаў Другой усясьветнай вайны, з часам перайшоў пад апеку расейскіх уладаў, у ім узмацніліся ідэалягічны і прапагандысцкі складнікі. Маршы падтрымалі ваенную агрэсію ва Ўкраіне.
Сёлета прарасейскія сілы Беларусі зьбіраюцца арганізаваць на 9 траўня шэсьці «Несьмяротны полк» у Менску, абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі:
https://smarturl.click/JDRDq
Як назавуць эпоху позьняга Лукашэнкі? Пра некаторыя ўзроставыя хваробы дыктатарскіх рэжымаў
Нечакана для многіх Лукашэнка пачаў хваліцца ўласнымі посьпехамі і дасягненьнямі і падсумоўваць зробленае за тры дзесяцігодзьдзі пры ўладзе. Раней гэта не было яму ўласьціва. Што адбываецца? — Аналізуе Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/xB1BL
Яйкі +12%, паска +10%. Як за год падаражэў велікодны стол і колькі ён цяпер каштуе
За год велікодная булка даражэе на 10%. Паглядзелі, колькі каштуе накрыць сьвяточны стол і як даражэюць асноўныя стравы. Найбольш зь велікодных прадуктаў падаражэлі гародніна і мяса:
https://smarturl.click/W3j3D
Чаму беларусы пішуць даносы. Вынікі тыдня з Карбалевічам
На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.
Чаму людзі пішуць даносы адно на аднаго і як на гэтую зьяву ўплывае аўтарытарны рэжым? Навошта Лукашэнка наведвае пацярпелыя ад Чарнобылю рэгіёны? Якія паўнамоцтвы будуць мець абраныя чальцы Каардынацыйнай рады?
Над гэтымі пытаньнямі разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. https://www.youtube.com/watch?v=VinQafq8USM
За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу
Як паведамілі сваякі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.
Зьміцер адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары. https://smarturl.click/LYnBO
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «іншаземных агентах», які выклікаў пратэсты
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вэта на закон «аб замежных агентах», прыняты грузінскім парлямэнтам у трэцім чытаньні. Аднак урадавая партыя «Грузінская мара» мае дастаткова галасоў у парлямэнце, каб пераадолець прэзыдэнцкак вэта.
Закопраект выклікаў масавыя пратэсты. За апошнія тры дні міліцыя затрымала на акцыях каля сотні чалавек. https://smarturl.click/z2qVp
«Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: абяцаюць выдаліць вірус пасьля вызваленьня палітвязьняў
Група беларускіх хакераў «Кібэрпартызаны» заявілі аб правядзеньні другой за месяц атакі на прадпрыемства «Гродна Азот».
«У часе першай атакі на сетку „Гродна Азот“ заклалі вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. Учора адпрацавала першая сэрыя такіх „закладак“, якая павінны выдаліць дадзеныя ў многіх сотнях пэрсанальных кампутараў супрацоўнікаў, дакумэнтазварот, дамэн-кантролеры і іншыя сэрвэры», — адзначаецца ў паведамленьні «Кібэрпартызанаў».
Хакеры падкрэсьлілі, што пры выкананьні патрабаваньняў аб вызваленьні палітвязьняў «усе закладкі нэўтралізуюць і выдаляць». https://smarturl.click/l5LoY
Заснавальніц «Імагуру» будуць судзіць завочна
Супраць сузаснавальніц менскага стартап-хабу «Імагуру» распачалі спэцыяльнае вядзеньне. Тацяне Марыніч (на фота) і Анастасіі Хамянковай інкрымінавалі па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
https://smarturl.click/Q1B33