radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як Эўразьвяз рыхтуецца да вяртаньня Трампа

Афіцыйныя асобы ЭЗ рыхтуюцца да вяртаньня Трампа ў Белы дом — рыхтуюць пляны, якія ўлічваюць магчымае ўзмацненьне напружаньня ў гандлі з ЗША і тое, што ЭЗ давядзецца несьці большую нагрузку ў палітычнай і фінансавай падтрымцы Ўкраіны, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:

https://smarturl.click/gp9p4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гадавіна Кастрычніцкага перавароту ў Расеі

7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі. У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка вярнуў дзень бальшавіцкага перавароту ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць у 60 мільёнаў чалавек.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp98a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне могуць адбыцца датэрміновыя выбары

Прэм'ер-міністар Нямеччыны Оляф Шольц абвясьціў, што ў студзені ў нямецкім парлямэнце адбудзецца галасаваньне аб даверы ўраду. Гэта можа прывесьці да датэрміновых выбараў у сакавіку, паведамляе DW.

Шольц, які прадстаўляе Сацыял-дэмакратычную партыю, абвясьціў пра сваё рашэньне пасьля таго як звольніў міністра фінансаў Крыстыяна Лінднэра, які ўваходзіць ў Свабодную дэмакратычную партыю, партнэра сацыял-дэмакратаў ва ўрадавай кааліцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трэнэр менскага «Дынама» адмовіўся камэнтаваць адсутнасьць трансьляцыі ў Беларусі эўрапейскага матчу каманды

На перадматчавай прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве трэнэр «Дынама» Вадзім Скрыпчанка сказаў, што задаволены вялікай цікавасьцю да матча, на які прадалі 22 тысячы квіткоў, але адмовіўся камэнтаваць адсутнасьць трансьляцыі матча на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі. Таксама ён адмовіўся адказваць на пытаньне пра тое, ці зьвязаны цяперашні ўзровень беларускага футболу з палітычнай сытуацыяй у краіне:

https://smarturl.click/2qZ0D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек, — праваабаронцы

Па стане на 6 лістапада 2024 году за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі сама меней 88 чалавек, зь іх 13 жанчын — на тэрміны да 25 гадоў калёніі, паведамляе «Вясна». Гэтая лічба імкліва расьце, 9 месяцаў таму яна была амаль удвая меншая.

Сярод асуджаных — незалежныя журналісты, вайскоўцы, фігуранты справы «Рабочага руху», сьвятар, музыка, палітыкі, бізнэсоўца, айцішнік, культурніцкі мэнэджар, аналітык і інш.:

https://smarturl.click/4kBOY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Затэрарызаваць прасьцей». Псыхоляг і былы міліцыянт пра тое, чаму ў Беларусі дзецям прысуджаюць вялікія тэрміны

«Праваахоўная сыстэма хоча, каб была раскрытая крымінальная справа, каб статыстыка ня падала. А што потым будзе з гэтым дзіцем у будучыні, нікога не хвалюе».


У Беларусі падлеткаў асуджаюць на тэрміны па 10 гадоў. Гэта зьмяняе псыхіку маладых людзей. Яны вучацца падпарадкоўвацца, адвучваюцца прымаць самастойныя рашэньні, становяцца больш жорсткімі. Як гэта зьмяніць, Свабодзе расказалі псыхоляг і былы міліцыянт:

https://smarturl.click/dp96o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СТВ не пакажа матчу менскага «Дынама» ў Варшаве, на які беларусы зьбіраюцца са сьцягамі

Матчу асноўнага раўнду Лігі канфэрэнцый паміж польскай «Легіяй» і менскім «Дынама» няма ў праграме дзяржаўнага тэлеканала СТВ за 7 лістапада. Пры гэтым канал паказваў папярэднія матчы «Дынама» ў асноўным раўндзе Лігі канфэрэнцый з «Хартсам» і XIK. Фанацкая група менскага «Дынама» раней заклікала беларусаў прыйсьці на матч у Варшаве са сьцягамі і іншай сымболікай:

https://smarturl.click/RABem

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць ад вяртаньня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША. Аналіз Свабоды

Цяпер, калі Трамп выйграў другі прэзыдэнцкі тэрмін, чаго можна чакаць ад ягонай будучай адміністрацыі? Адказ на гэтае пытаньне шмат у чым залежыць ад асобы, якую вы спытаеце. Прыхільнікі Трампа вераць, што ён зноў зробіць Амэрыку вялікай як унутры краіны, так і за мяжой. Яго нядобразычліўцы папярэджваюць, што Трамп падарве дэмакратыю ў ЗША. Падрабязьней — у аналізе Свабоды:

https://smarturl.click/M1wE3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дабравольскі: Беларускі рэжым ня мае чаго прапанаваць Дональду Трампу

Беларускі апазыцыйны палітык, старшы палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі ў інтэрвію Свабодзе выказаў свае думкі пра тое, чаму ня варта зьдзіўляцца перамозе Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Паводле Дабравольскага, казаць, што перамога Дональда Трампа прывядзе да рэзкіх зьменаў у рэгіёне, дзе знаходзіцца Беларусь, зарана.

https://smarturl.click/mp989

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі пройдзе 3–4 сьнежня

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павел Латушка. Паводле яго, беларуская дэлегацыя на чале з дэмакратычнай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай будзе налічваць 24 чалавекі. У яе ўвойдуць прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту, Каардынацыйнай рады, грамадзянскіх ініцыятыў.

Першая сэсія дыялёгу адбылася 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.

https://smarturl.click/ql95W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што казаў Дональд Трамп пра Беларусь

Дональд Трамп зноў будзе прэзыдэнтам ЗША. Беларусы, як у дыяспары, так і ў краіне, з гэтай нагоды разважаюць, якой будзе палітыка Злучаных Штатаў у дачыненьні Беларусі і беларускіх пытаньняў.

Свабода сабрала, што Трамп раней казаў пра Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кавалеўскі ацаніў працяг Стратэгічнага дыялёгу беларускай апазыцыі і ЗША пасьля выбараў

Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, які быў датычны да арганізацыі Стратэгічнага дыялёгу Дэмакратычных сіл Беларусі і ўладаў ЗША, камэнтуе Свабодзе імавернае вяртаньне ў Белы дом Дональда Трампа.

https://smarturl.click/M1MJ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску будуць судзіць цэлую сям’ю за «распальваньне варожасьці». Пагражае да 12 гадоў турмы

Суд над сям’ёй Стаўрыцкіх пачнецца 13 лістапада ў Менскім гарадскім судзе.

https://smarturl.click/nyY9A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп назваў сябе прэзыдэнтам ЗША

Палітык зьвяртаецца да прыхільнікаў на Ўэст-Палм-Біч у Флёрыдзе. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі абвясьціў сябе пераможцам выбараў і падзякаваў за падтрымку жонцы і дзецям.

Агенцтва Associated Press назвала Трампа пераможцам у яшчэ адным «хісткім» штаце — Пэнсыльваніі.

Цяпер у Трампа 267 галасоў электараў, а ў Камалы Гарыс 214. Да перамогі Трампу не стае ўсяго трох галасоў.

Мапа прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША: https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэспубліканцы зьбіраюцца вярнуць кантроль над Сэнатам ЗША

Рэспубліканцы забралі два важныя месцы ў Агаё і Заходняй Вірджыніі, у той час як большасьць у іншай палаце Кангрэсу, Палаце прадстаўнікоў, яшчэ ня вызначылася.

https://smarturl.click/9z42z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Міграцыйная служба нічога ня ведае і ня хоча ведаць пра нашу краіну». Беларусы — пра адмовы ў прытулку ў Швэцыі і Баўгарыі

Раз мяне не затрымалі — значыць, сядзеў ціха. Але міграцыйныя службы Баўгарыі ня ўлічваюць, што рэпрэсіўная машына не адразу пачала працаваць на ўсю моц. Чыноўнікі міграцыі ня думаюць катэгорыямі масавых пратэстаў, калі людзі сталі ў адзін момант палітычна актыўнымі. Для іх на сёньня сытуацыя ў Беларусі бясьпечная. Яны спасылаюцца на дакумэнты 10-гадовай даўнасьці пра сытуацыю ў Беларусі.


Беларусы расказваюць пра тое, чаму ім адмаўляюць у прытулку за мяжой.

https://smarturl.click/pp95W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыс зьвярнулася да сваіх прыхільнікаў і прызнала перамогу Трампа

Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у прамове да сваіх прыхільнікаў заклікала тых працягваць працаваць на карысьць краіны.

Гарыс сказала, што раней патэлефанавала Дональду Трампу, павіншавала яго зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах і абгаварыла з Трампам важнасьць мірнай перадачы ўлады.

Пры гэтым Гарыс падкрэсьліла, што падмурак амэрыканскай нацыі ў тым, што трэба быць верным не прэзыдэнту ці партыі, а Канстытуцыі ЗША, уласнаму сумленьню і Богу. Яна сказала, што хоць і прызнае паразу ў выбарах, але будзе працягваць змагацца за тыя ідэалы, якія агучвала ў сваёй кампаніі. https://smarturl.click/xB7VO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сваякі забітай у Варшаве беларускі Лізаветы хочуць, каб суд у яе справе быў адкрытым, — Wyborcza

4 сьнежня суд у Варшаве вырашыць, ці будзе судовае паседжаньне ў справе паляка Дорыяна С., абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізаветы ў ноч на 25 лютага, праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Сям’я Лізаветы хоча, каб суд быў публічным, паведамляе Wyborcza.

Да ўдзелу ў працэсе суд дапусьціў 2 арганізацыі: створаны ўкраінкамі фонд «Марцінка», які займаўся арганізацыяй пахаваньня Лізаветы і ладзіў акцыі пасьля згвалтаваньня беларускі, і фонд «Супраць культуры гвалту»:

https://smarturl.click/l59A1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго Лукашэнку чакаць ад Трампа

Вяртаньне Дональда Трампа ў Белы дом здольнае істотна паўплываць на разьвязаньне праблем у рэгіёне Ўсходняй Эўропы. На тым, якой тут будзе стратэгія новага-старога прэзыдэнта ЗША, можа адбіцца ягоны папярэдні досьвед прэзыдэнцтва. Згадваем, як складаліся беларуска-амэрыканскія дачыненьні ў 2016–2020 гадах:

https://smarturl.click/71G1R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 лістапада

🙍🏻‍♂️Прычына сьмерці палітвязьня Шлетгаўэра — «мэханічная асьфіксія», яе часта ставяць пры самагубствах, — «Люстэрка»

🇺🇸 Дональд Трамп вяртаецца на пасаду прэзыдэнта ЗША. Рэспубліканцы вярнулі кантроль над Сэнатам

🗣 Глядзім, што Дональд Трамп раней казаў пра Беларусь

👫 Што перамога Трампа значыць для дэмакратычнай Беларусі: камэнтуюць Ціханоўская, Вячорка, Дабравольскі, Кавалеўскі, Кучынскі і Лябедзька

🎥 «ПіК Свабоды».Чым можа зьдзівіць Дональд Трамп? Ацэнка паліталягіні Шмацінай

✍🏻 Аналіз: 1️⃣ чаго чакаць ад вяртаньня Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША і 2️⃣ як Эўразьвяз рыхтуецца да гэтага

👨🏻‍⚖️«Затэрарызаваць прасьцей». Псыхоляг і былы міліцыянт пра тое, чаму ў Беларусі дзецям прысуджаюць вялікія тэрміны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць Беларусі ад новага прэзыдэнта ЗША?

Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? Якой можа быць трампава формула міру ва Ўкраіне? Якім будзе месца Беларусі ў гэтай формуле? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталагіня, даследчыца Вірджынскага палітэхнічнага універсітэту ў Вашынгтоне Кацярына Шмаціна:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/CPlgYVB9itY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка адкрыў у Менску «кітайскі» басэйн

Сёньня ў Менску адкрылі новы басэйн, пабудаваны ў рамках супрацоўніцтва Беларусі і Кітаю. У цырымоніі адкрыцьця ўдзельнічалі Аляксандар Лукашэнка, кітайскі пасол у Беларусі Чжан Вэньчуань, беларускія спартоўцы і інш.

Лукашэнка ў звароце да спартоўцаў зазначыў, што фінансавая падтрымка з боку дзяржавы будзе залежаць ад іхных посьпехаў і выказаў незадаволенасьць вынікамі ў некаторых відах спорту, такіх як футбол:

https://smarturl.click/W3g3O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кучынскі пра перамогу Трампа: «Падтрымка Беларусі двухпартыйная — і ад рэспубліканцаў, і ад дэмакратаў»

«Мы спадзяемся, што падтрымка дэмакратычнай Беларусі з боку ЗША працягнецца. Мы бачым на мінулых прыкладах нашай гісторыі супрацоўніцтва і калябарацыі, што падтрымка Беларусі двухпартыйная — і ад рэспубліканцаў, і ад дэмакратаў.

З гісторыі нашага супрацоўніцтва з рэспубліканцамі можна ўзгадаць, напрыклад, „Акт аб дэмакратыі ў Беларусі“ — яго распрацоўваў і цяпер распрацоўвае рэспубліканец Крыс Сьміт. У Кангрэсе ЗША створаныя кокусы, у якія таксама ўваходзяць рэспубліканцы — напрыклад, сэнатар Саліван, сэнатар Грэхам нас таксама падтрымлівае», — адзначыў Кучынскі:

https://smarturl.click/pp9pA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: «У нас ёсьць кантакты з прадстаўнікамі Дональда Трампа»

Дэмакратычныя сілы Беларусі ў добрых стасунках з Рэспубліканскай партыяй ЗША, заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас брыфінгу на Сусьветным форуме за дэмакратыю ў францускім Страсбуры. Адказваючы на пытаньне Свабоды, як пасьля прыходу Дональда Трампа да ўлады ў ЗША зьменяцца адносіны гэтай краіны з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, Ціханоўская, сказала:

«У нас ёсьць кантакты з прадстаўнікамі Дональда Трампа, мы ў добрых стасунках з Рэспубліканскай партыяй, і я амаль што ўпэўненая і хачу ў гэта верыць, што ЗША будуць моцна стаяць на сваіх прынцыпах, на якіх пабудаваная гэтая краіна. Гэта мір, правы чалавека, вяршэнства закону. Гэта тое, за што мы змагаемся».

https://smarturl.click/Yz9de

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лябедзька пра наступствы амэрыканскіх выбараў для Беларусі: «Інтрыга ўзьнікне, але рэзкіх зьменаў ня будзе».

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць імаверную перамогу Дональда Трампа тым, што яму спрыяў час правядзеньня выбараў.

Лябедзька мяркуе, што перамога Дональда Трампа не азначае страты падтрымкі ЗША для сілаў, якія прагнуць дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Беларускі апазыцыйны палітык нагадаў, што ў Кангрэсе ЗША ўжо запушчаная працэдура прыняцьця Акту аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі і гэты працэс, як ён мяркуе, не спыніцца.

https://smarturl.click/2qZM0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп набраў неабходную колькасьць галасоў, каб стаць прэзыдэнтам ЗША

Паводле шматлікіх паведамленьняў амэрыканскіх СМІ, у тым ліку AP і CNN, рэспубліканец Дональд Трамп набраў неабходныя 270 галасоў калегіі электараў для перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, апярэдзіўшы прадстаўніцу дэмакратаў Камалу Гарыс.

Мапа прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША: https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў «капіталіста і мільярдэра» Дональда Трампа пераможцам на выбарах у ЗША

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў у часе наведваньня і афіцыйнага адкрыцьця ў Менску басэйна міжнароднага стандарту, які пабудавалі кітайцы.

«Сёньня пра сацыялізм усё больш і больш пачынаюць гаварыць. Калі ў сярэдзіне 90-х, я памятаю, проста тапталі нагамі ўсе гэтыя азначэньні... Праўда, і ў Амэрыцы сёньня гэта нецэнзурнае слова, нават з вуснаў Трампа, які перамог, прэзыдэнта, які абвінавачваў Камалу Гарыс у тым, што яна сацыялістка і камуністка. Ён заўзяты капіталіст, Трамп, мільярдэр», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, якога цытуе дзяржаўная прэса.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць гадоў таму памёр Алесь Шут

6 лістапада 2019 году памёр Алесь Шут, беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад БНФ.

Таксама 6 лістапада адзначае дзень нараджэньня палітзьняволеная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Яна сустракае сваё 47-годзьдзе за кратамі, куды трапіла ў выніку палітычнага перасьледу. Праваабарончая супольнасьць прызнала Золатаву палітзьняволенай.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EepLW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп перамог у Джорджыі і амаль забясьпечыў сабе вяртаньне на пасаду прэзыдэнта ЗША

Былы прэзыдэнт Дональд Трамп, прэтэндэнт на пасаду ад Рэспубліканскай партыі, наблізіўся да вяртаньня ў Белы дом на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША пасьля перамогі ў двух «хісткіх» штатах Паўночнай Караліне і Джорджыі. У дзейнай віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс застаюцца толькі тэарэтычныя шанцы на перамогу.

Лік галасоў электараў 246:214 на карысьць рэспубліканца.

Трамп у выпадку перамогі стане другім прэзыдэнтам у гісторыі, які выйграе выбары пасьля перапынку ў кадэнцыях. Адзіным прэзыдэнтам, які дасягнуў гэтага, быў Гровэр Кліўлэнд яшчэ ў канцы XIX стагодзьдзя.

Мапа прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША: https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыс адклала зварот да прыхільнікаў

Камала Гарыс ня будзе зьвяртацца да сваіх прыхільнікаў у дзень выбараў, яна зробіць гэта на наступны дзень. Пра гэта заявіў выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Пакуль у галасах электараў Гарыс саступае Дональду Трампу 210 на 230.

Мурал у падтрымку Камалы Гарыс у Філядэльфіі, штат Пэнсыльванія

Читать полностью…
Подписаться на канал