ByPol прадае на польскай інтэрнэт-барахолцы частку рэчаў для пляну «Перамога»
На польскім сайце прыватных аб’яваў OLX зьявіліся дзясяткі «вайсковых» лотаў ад аднаго карыстальніка: тактычныя камізэлькі, гумовыя кулі, нажы, аднаразовыя кайданкі і інш. У аб’яднаньні былых сілавікоў ByPol заявілі, што з восені 2023 году прадаюць маёмасьць, «у якой цяпер ня маюць патрэбы».
Сярод выстаўленага на продаж ёсьць прадметы вайсковай экіпіроўкі, якія прызначалася і для пляну «Перамога» ў першым яго варыянце (той плян не прайшоў унутраны аўдыт):
https://smarturl.click/Adzp0
Акцэнт на прапаганду. Як Рыжанкоў перабудоўвае дзейнасьць МЗС
У лекцыі новага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова 2 верасьня для калектыву Акадэміі кіраваньня моцны акцэнт — на прапаганду ў дзейнасьці ведамства.
«МЗС пачынае канкураваць зь Міністэрствам інфармацыі ў прасоўваньні піяру, прапагандысцкіх наратываў, што звычайна не характэрна для дзейнасьці дыпляматычнай установы. Важна падкрэсьліць, што прапагандысцкія наратывы, якія праводзіць міністар, не беларус
кія, а ў асноўным расейскія. І яны супярэчлівыя».
Расея атакавала ракетамі ВНУ ў Палтаве: вядома пра дзясяткі забітых і параненых
3 верасьня расейскае войска абстраляла адну з навучальных установаў гораду Палтава: паводле папярэдніх зьвестак, загінулі больш за 40 чалавек, амаль дзьве сотні атрымалі раненьні, людзі дагэтуль знаходзяцца пад заваламі.
Адзін з карпусоў Інстытуту сувязі часткова разбураны. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
https://smarturl.click/Ee0v0
Што вядома пра беларуса Кадарыя, якога Злучаныя Штаты падазраюць у махлярстве
Дзярждэпартамэнт ЗША паабяцаў 2,5 мільёна даляраў узнагароды за інфармацыю, якая прывядзе да арышту былога грамадзяніна Беларусі (а мяркуецца, і Ўкраіны) Уладзімера Кадарыя, якога абвінавачваюць у распаўсюджаньні шкоднага праграмнага забесьпячэньня. У сакавіку 2023 году Ўладзімера Кадарыя экстрадавалі з Кіргізстану ў Беларусь.
https://smarturl.click/M1yQ4
Нямецкі ўрад «не раскрывае зьместу канфідэнцыйных перамоваў» аб вызваленьні Калесьнікавай і іншых палітвязьняў
Заява МЗС Нямеччыны прагучала ў адказ на запыт дэпутата Бундэстага.
https://smarturl.click/kjEk4
Пуцін прыляцеў у Манголію. Яго не арыштавалі, а прынялі ўрачыста
Манголія — сябра дамовы аб Міжнародным крымінальным судзе, які выдаў ордэр на яго арышт. Але выконваць свае абавязкі паводле абавязаньняў краіна ня стала.
https://smarturl.click/M1yp4
МЗС анансаваў міжнародную канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі з удзелам краінаў ЭЗ
Максім Рыжанкоў заявіў, што сярод патэнцыйных удзельнікаў канфэрэнцыі «пацьвердзілі свой удзел» шэраг міністраў краін Эўрапейскага зьвязу.
https://smarturl.click/G6V24
Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай
Хасейн Шанбехзадэ напісаў свой твіт у траўні. Гэта быў твіт з адной кропкай у адказ на пасаду вярхоўнага лідэра краіны Алі Хамэнэі. Празь некалькі тыдняў, пасьля таго, як твіт набраў значна больш лайкаў, чым пост Хамэнэі, мужчыну арыштавалі.
https://smarturl.click/9zwl4
Асноўныя падзеі і публікацыі панядзелка, 2 верасьня
«Мне як мужу „палітычнай“ кліенты часам плацілі ўтрая больш». Беларуская салідарнасьць — ва ўчынках і лічбах
Лукашэнка: «Лепей жыць больш бедна, чым ваяваць»
Ці стала ўлада Лукашэнкі больш трывалай пасьля 2020 году?
«ПіК Свабоды». У Расеі замала рэсурсаў, каб цяпер акупаваць Беларусь, — Латушка
Колькасьць першаклясьнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч
Выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу чакае 3,4 тысячы транспартных сродкаў
Што значыць перамога ўльтраправых на выбарах ва ўсходніх землях ФРГ
Прэзыдэнт Тайваня — Пэкіну: «Чаму б не забраць землі ў Расеі?»
Прэзыдэнт Тайваня Лай Ціндэ заявіў, што калі ўлады КНР імкнуцца да аднаўленьня адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасьці Кітаю, яны павінны вылучыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расеі ў сувязі з саступкай Расейскай імпэрыі зямель у Прымор’і, на якую ўлады Кітаю пайшлі ў XIX стагодзьдзі.
https://smarturl.click/XyaBA
«Дзіяна Маісеенка ўжо на свабодзе», — Франак Вячорка
Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў запэўніваньні, што Ерэван ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі перасьледаваных па палітычных прычынах грамадзян Беларусі.
Юрыст Алесь Міхалевіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што на час разгляду экстрадыцыйнай справы ёй абмежавалі выезд з краіны.
https://smarturl.click/aJnOJ
Нацбанк Украіны хоча зьмяніць назву самай дробнай манэты «капейка» на «шаг»
Паводле тлумачэньня Нацбанку «назва „капейка“ — гэта насамрэч сымбаль маскоўскай акупацыі. А „шаг“, наадварот, старажытнаўкраінскага паходжаньня і выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх грашовых лічбах з XVI стагодзьдзя».
https://smarturl.click/5OnJD
Колькасьць першаклясьнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч
Школьнікі будуць вучыцца па тых жа праграмах, што і летась. Аднак зьявяцца некаторыя факультатыўныя заняткі з акцэнтам на выхаваньне патрыятызму, бо ў беларускай школе галоўнае «не навучаньне, а выхаваньне», заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец на нарадзе з удзелам Лукашэнкі.
https://smarturl.click/W3zOW
Улады Азэрбайджану заявілі пра перамогу партыі Аліева на парлямэнцкіх выбарах
Праціўнікі рэжыму Ільхама Аліева і незалежныя журналісты заяўляюць пра шэраг парушэньняў на ўчастках.
https://smarturl.click/xBX5Z
У новых школьных падручніках па гісторыі падзеі 2020 году прадставілі як дзяржаўны пераварот
Андрэй Іванец расказаў, як зьмяніўся падручнік па гісторыі для дзясятай клясы. Паводле яго, у навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» дадалі ў тым ліку і найноўшы час.
https://smarturl.click/VDxLZ
Зьняволеныя ў наваполацкай калёніі заявілі, што іхныя рэчы зьнішчаюць супрацоўнікі
У наваполацкай калёніі № 1 не хапае месца для захоўваньня прадуктовых перадач і рэчаў асуджаных, таму адміністрацыя дзейнічае радыкальнымі мэтадамі, паведамляе @MAYDAYMog: «Пад зьнішчэньне рэчаў, якія нібыта сталі непрыдатнымі ці „лішнімі“, могуць трапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зьменныя спартовыя гарнітуры, ручнікі і г. д.».
Каб не «загрувашчваць» склад калёніі, дзе па законе сваякі з часам маюць права забраць рэчы, адміністрацыя афармляе менавіта іх утылізацыю, а не адпраўку на захоўваньне:
https://smarturl.click/1dV2W
Беларускія ўнівэрсытэты становяцца чымсьці накшталт «вышэйшых ПТВ», — экспэртка Мацкевіч
Сьвятлана Мацкевіч, кандыдатка пэдагагічных навук, мэтадоляг, сябра Каардынацыйнай рады, аналізуе, якія задачы ўлады ставяць перад сыстэмай адукацыі і ці ўдасца ім «пашыхтаваць» студэнтаў, зрабіць іх ляяльнымі і паслухмянымі.
https://smarturl.click/mpzW5
Беларуска ўвайшла ў топ-5 найбагацейшых жанчын Расеі
Натальля Луцэнка з канца 90-х гадоў жыве ў Расеі, укладала ва ўкраінскі бізнэс, але дагэтуль ейная прадпрымальніцкая дзейнасьць актыўна ідзе і ў Беларусі.
https://smarturl.click/AdzqO
Як беларусы глядзяць на Захад? — вынікі апытаньня Chatham House
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае у праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
https://youtu.be/3SturhgabKo
Аднапакаёўка на Нямізе — $380, на ўскраіне — $220. Што адбываецца на рынку арэнды кватэр у Менску
«Спадзяюцца, што здадуць кватэру за вялікія грошы, просяць за аднапакаёўку ў Сухараве 300 даляраў». Расказваем, што адбываецца за арэндай жыльля ў Менску на пачатку навучальнага году.
https://smarturl.click/67XAB
Расейцы атакавалі ракетамі Запарожжа, ёсьць разбурэньні і ахвяры, у тым ліку дзіця
Армія Расеі ўдарыла па Запарожжы ў ноч на 3 верасьня, паведамляюць мясцовыя ўлады. Паводле іх зьвестак, загінулі двое мясцовых жыхароў, сярод іх васьмігадовы хлопчык.
https://smarturl.click/B6aj5
Сёньня дзень памяці Міхася Дубянецкага
3 верасьня 1990 году памёр Міхась Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdzyO
У Беларусі ліквідуецца чарговае нацыянальнае аб’яднаньне
Зарэгістраванае ў 2006 годзе Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Емэнская грамада» можа быць ліквідаванае паводле пазову Міністэрства юстыцыі.
https://smarturl.click/5OnlD
«Я нібыта праходжу па справе таты». Размова зь Дзіянай Маісеенкай, якую затрымалі на грузінска-армянскай мяжы
«Па ідэі, экстрадаваць у Беларусь з Армэніі мяне ня могуць. Але ў мяне ёсьць асьцярогі, што па мяне сілавікі могуць прыехаць зь Беларусі і забраць мяне. Таму я падала прашэньне аб палітычным прытулку ў Армэніі».
https://smarturl.click/w9nyb
У Расеі мала рэсурсаў, каб акупаваць Беларусь, — Латушка
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
ВІДЭА: https://youtu.be/Q6u3p9YrCTg
«Мы былі ў шоку, бо ня ведалі, што Дзіяна ў вышуку». Падрабязнасьці затрыманьня беларускі ў Армэніі
«У Армэнію ніколі ня езьдзілі раней. Ну вось і прыехалі». Уладзімер, сябар беларускі Дзіяны Маісеенкі, якую затрымалі армянскія памежнікі і зьмясьцілі на 72 гадзіны ў паліцэйскі пастарунак, расказаў, што яны раней разам вандравалі, езьдзілі ў Турэччыну.
https://smarturl.click/9zw54
Грамадзянку Беларусі затрымалі ў Армэніі за ўдзел у пратэстах
У Беларусі ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
https://smarturl.click/xBX5J
Ультраправыя здабылі першую перамогу на выбарах у Нямеччыне з часоў ІІ усясьветнай вайны
У Турынгіі на выбарах у фэдэральны парлямэнт перамаглі ўльтраправыя. У Саксоніі, акрамя правых, узмацнілі пазыцыі левыя радыкалы, якія таксама выступаюць супраць паставак зброі Ўкраіне.
https://smarturl.click/ppAZ7
У Сумах пад расейскі ракетны ўдар трапілі дзіцячы дом і цэнтар рэабілітацыі
Дзьве ўстановы месьцяцца ў адным будынку ў жылым мікрараёне Сумаў.
https://smarturl.click/M1y6o
Фота тэлеграм-каналу Рятувальники Сумщини