За пяць гадоў колькасьць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 раза
Цяпер турыстычных фірмаў у краіне засталося ўсяго 1108 — гэта ў 1,5 раза менш, чым было да пандэміі.
https://smarturl.click/kjGB6
Ва Ўкраіне асудзілі бізнэсоўца за пастаўкі празь Беларусь у Расею і акупаваны Данбас граніту для надмагільляў
Ва Ўкраіне завялі справу аб незаконным гандлі гранітам з Расеяй у верасьні 2023 году. У ёй фігуруюць ня менш за чатыры індывідуальныя прадпрымальнікі і кіраўнікі ўкраінскіх прадпрыемстваў.
https://smarturl.click/67pRD
«Біяпрыбіральні? Ніхто да такога не дадумаўся». Жыхары пра наступствы ўрагану на Гомельшчыне
«Апынуліся проста ў сярэднявеччы — няма мабільнай сувязі, інтэрнэту, вады і сьвятла. Не працавалі крамы. У Мазыры і Калінкавічах практычна няма гарадзкіх прыбіральняў, ды і ці працавалі б яны, калі няма вады? Што было рабіць маці з малымі дзецьмі? Старым, інвалідам?». Жыхарка Калінкавічаў расказала пра наступствы стыхіі.
https://smarturl.click/8EJXv
Беларускім весьлярам на Алімпіядзе пакуль няма на чым плаваць, іх лодкі не прапусьцілі
Улады Францыі, спасылаючыся на санкцыі, не прапусьцілі рыштунак беларусаў, на якім яны зьбіраліся ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
https://smarturl.click/mpGdG
Былога палітвязьня з Магілёва зноў асудзілі за камэнтар пра Лукашэнку
У Магілёве зноў асудзілі палітвязьня Паўла Белаголава, які раней ужо адбыў тэрмін у «справе Зэльцэра».
https://smarturl.click/kjGXQ
Тры гады таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый
23 ліпеня 2021 году ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый, Міністэрства юстыцыі падало пазовы на ліквідацыю больш як пяцідзесяці грамадзкіх арганізацый. Да канца красавіка 2024-га ўлады зьліквідавалі ня менш за 1622 некамэрцыйныя арганізацыі. У працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася ня менш за 1003 НКА, рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прынялі сама меней 619.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD7dn
Галоўнае за 22 ліпеня
📌 «ПіК Свабоды». Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША
📌 Ціханоўская падзякавала Байдэну за «непахісную падтрымку» Беларусі
📌 Небеларускі пашпарт – 2. На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыны і іншых краін
📌 «Беларусь сегодня»: Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у выбуху на станцыі Азярышча
📌 Судзяць курсанта Акадэміі МУС за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне». Яму пагражае да 25 гадоў калёніі
📌 Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў выйшаў на волю
📌 У Гомельскай вобласьці цалкам аднавілі электрычнасьць праз тыдзень пасьля ўрагану
📌 «Беларускі Хамэйні». Дзеля чаго ў краіне ствараюць культ асобы
📌 Польшча заявіла, што можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі Менск ня выкананае трох умоваў
📌 (Не)падпісанты за Лукашэнку, ураджэнцы Махачкалы і Ўладзікаўказу. Хто прадставіць Беларусь на Алімпіядзе-2024
Экспэрт Харытончык: У другой палове 2024 году ў эканоміцы Беларусі чакаецца стагнацыя
Пасьля доўгага падзеньня ў Беларусі пачала аднаўляцца ІТ-сфэра, такія вынікі аналізу эканомікі ад экспэрта Beroc Анатоля Харытончыка.
Экспэрт дасьледчага цэнтру Beroc Анатоль Харытончык прааналізаваў сытуацыю ў беларускай эканоміцы ў другім квартале гэтага году. На ягоную думку, рост эканомікі адбываўся за кошт павышанага прамысловага выпуску, бо быў попыт на расейскім рынку.
Цяпер жа канкурэнцыя на расейскім рынку вырасла. А ўтрымаць выпуск прамысловасьці на такім жа ўзроўні будзе далей складана. Экспэрт прагназуе запавольваньне росту эканомікі і стагнацыю ў другой палове году.
https://smarturl.click/dpGe0
У Расеі журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву асудзілі да 6,5 гадоў калёніі ў справе аб распаўсюджваньні «ваенных фэйкаў»
Вярхоўны суд Татарстану прызнаў журналістку Татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашаву вінаватай у распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі (артыкул 207.3 КК РФ) і асудзіў яе на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня ў калёніі. Пра гэта паведамляе Associated Press з спасылкай на кіраўніка прэс-службы суду Натальлю Лосеву.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэн Капус назваў прысуд «насьмешкай над правасудзьдзем» і заявіў, што «адзіны справядлівы зыход — гэта неадкладнае вызваленьне Алсу з турмы».
https://smarturl.click/RA7Zv
Беларускія энэргетыкі заявілі пра ўвядзеньне новай сыстэмы адключэньняў
У Беларусі пасьля нядаўняга ўрагану апрабуюць яшчэ адзін спосаб павышэньня надзейнасьці энэргасыстэмы.
https://smarturl.click/O07JX
Небеларускі пашпарт – 2. На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Гішпаніі, Партугаліі, Нямеччыны і іншых краін
У Гішпаніі — як «лічбавы вандроўнік», у Партугаліі праз ІП больш нельга, на Кіпры ў дадатак да пашпарта для мужчын ідзе абавязковая вайсковая служба. Расказваем, як беларусы могуць атрымаць пашпарт Гішпаніі, Партугаліі, Кіпру, Нямеччыны, Аргентыны.
https://smarturl.click/l5GzY
Мікалай Казлоў — на волі
Пры вызваленьне палітычнага вязьня, вядомага палітыка, былога старшыні партыі АГП паведамілі некалькі крыніц, адна зь іх — Парлямэнцкі канал.
Раней яго асудзілі на 2,5 года. Праваабаронцы прызналі той прысуд палітычна матываваным.
Памёр памочнік генэральнага дырэктара мазырскага НПЗ, якога затрымлівалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрылаў»
Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ Валер Бойша памёр на працы 18 ліпеня.
Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна». Яму было 59 год. Сьмерць Бойшы пацьвердзілі крыніцы Свабоды на Мазырскім НПЗ.
«Яго пахавалі на выходных, аб прычынах сьмерці нічога сказаць ня можам».
Нядаўна Валера Бойшу і супрацоўніцу газэты «Мозырский нефтепереработчик» Сьвятлану Богуш прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле часткі 2 артыкулу 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прапагандуе такую дзейнасьць) КаАП.
Іх затрымалі 10 ліпеня.
Фота з сацыяльных сетак
«Складанае, але моцнае рашэньне», — рэакцыя ў ЗША і сьвеце на сыход Байдэна з выбараў
У ЗША рэакцыя на сыход Джо Байдэна з выбарчай гонкі і ацэнкі ягонага прэзыдэнцтва падзяліліся па партыйнай прыкмеце, замежныя лідэры ў асноўным пазытыўна ацэньваюць палітычную спадчыну цяперашняга лідэра ЗША, ягоную ролю ў пераадоленьні пандэміі каранавірусу і расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/e5GGk
Хто такая Камала Гарыс, патэнцыйная ўдзельніца выбараў у ЗША пасьля сыходу Байдэна
59-гадовая Камала Гарыс можа стаць кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на зьездзе партыі 19-21 жніўня ў Чыкага, калі дастатковая колькасьць дэлегатаў пагодзяцца перадаць ёй свае галасы ад Байдэна, што было б беспрэцэдэнтным у сучаснай палітыцы ЗША.
Сабралі асноўнае пра біяграфію Камалы Гарыс, яе погляды, кар’еру, палітычную дзейнасьць і ацэнцкі яе шанцаў на выбарах прэзыдэнта ЗША 2024 году.
https://smarturl.click/gp77w
Кіраўніцтва «Белсату» пра абвінавачаньні ў свой бок: «Аргумэнт, што група TVP зазнала страты, недарэчны»
Кіраўніцтва «Белсату» і былая дырэктарка каналу апублікавалі зварот, у якім адхілілі абвінавачаньні і заявілі, што ім, насуперак абставінам, удалося стварыць умовы для працы тэлеканалу і іншых ягоных плятформаў.
https://smarturl.click/ny4XA
У новага кіраўніка МЗС Беларусі другі замежны візыт. Першы быў у Кітай, цяпер — у Паўночную Карэю
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 23-25 ліпеня наведвае Карэйскую народна-дэмакратычную рэспубліку (КНДР) з афіцыйным візытам.
https://smarturl.click/71eDa
Другі блёк БелАЭС 26 ліпеня спыняць для «плянава-папераджальнага» рамонту
Пра рамонт паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі. Пра гэтым ведамства не ўдакладніла тэрмінаў рамонту.
Першы блёк БелАЭС ужо прайшоў два плянава-папераджальныя рамонты. У 2022 годзе ён спыняўся для гэтых мэтаў на 198 дзён, у 2023-м — на 68 дзён.
https://smarturl.click/Xy7d6
У Банглядэш праходзяць масавыя арышты пратэстоўцаў, колькасьць ахвяраў пратэстаў вырасла
Колькасьць арыштаваных за некалькі дзён пратэстаў у Банглядэш наблізілася да лічбы ў 1200 чалавек. Па меншай меры 174 чалавекі загінулі, у тым ліку некалькі паліцыянтаў. У аўторак чакаецца рашэньне суду наконт вострага пытаньня пра дзяржаўныя квоты.
https://smarturl.click/dpGdJ
«Артыкул „здрада дзяржаве“ выкарыстоўваецца як сродак для палітычнага перасьледу»
Журналісты, былыя вайскоўцы, каталіцкі сьвятар, бубнач, праграміст, стваральнік візавага цэнтру... Хто ў Беларусі абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве»?
https://smarturl.click/0e9Lm
Байдэн заявіў, што застанецца на пасадзе прэзыдэнта да канца свайго тэрміну
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што застанецца на пасадзе кіраўніка Белага дому да канца прэзыдэнцкага тэрміну. Пра гэта ён напісаў 22 ліпеня на сваёй старонцы ў сетцы Х.
«Мы — Злучаныя Штаты Амэрыкі, і няма нічога немагчымага, калі мы робім гэта разам. Мы проста павінныя памятаць, хто мы ёсьць. Я прысьвяціў сваё прэзыдэнцтва таму, каб даказаць гэта, і буду працягваць гэта рабіць сёньня, заўтра і кожны дзень, пакуль я маю гонар быць вашым прэзыдэнтам», — гаворыцца ў паведамленьні.
21 ліпеня 81-гадовы Джо Байдэн абвясьціў аб рашэньні зьняць сваю кандыдатуру з прэзыдэнцкай гонкі і прапанаваў Дэмакратычнай партыі вылучыць кандыдатам віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс. Яна пагадзілася прыняць намінацыю.
https://smarturl.click/0e9Xm
«Беларусь сегодня»: Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у выбуху на станцыі Азярышча
Паводле публікацыі, у Беларусь Крыгер прыехаў турыстам 2 кастрычніка 2023 году з тэлефонамі і бесьпілётнікам. Ад СБУ ён нібыта атрымаў каардынаты і фота тайніка з самаробнай выбуховай прыладай, а таксама інструкцыю, як усталяваць яе на чыгунцы. Схованку Крыгер знайшоў у лесапасадцы ў Першамайскім раёне Менску, пад апорай ЛЭП. Перавёз выбухоўку і ўстанавіў яе на чыгуначных пуцях станцыі. Пасьля гэтага адправіўся ў гатэль.
Выбух адбыўся 5 кастрычніка а 23:22. Паводле інфармацыі аднаго са сьведкаў, 6 кастрычніка на шляху, дзе заклалі выбухоўку, павінна была грузіцца вайсковая тэхніка. «Беларусь сегодня» піша, што Крыгера затрымалі 6 кастрычніка. У гэты дзень ён плянаваў ляцець у Баку.
https://smarturl.click/67pX2
Хто будзе супернікам Трампа. Беларускі погляд з ЗША
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што выходзіць з выбарчай кампаніі. Хто цяпер будзе галоўным супернікам Дональда Трампа на выбарах у лістападзе і як гэта паўплывае на амэрыканскую і сусьветную палітыку? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае беларуска Натальля Райс, доктар навук, былая старшая навуковая супрацоўніца Ўнівэрсытэту Тэнэсі, а цяпер экспэрт-кансультант у кансалтынгавай кампаніі Duco.
https://youtu.be/b8CrM3HWmN4
Польшча заявіла, што можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі Менск ня выкананае трох умоваў
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў інтэрвію Radio ZET паведаміў, якія крокі мусіць выканаць Менск пры жаданьні нармалізацыі двухбаковых адносін.
Паводле намесьніка кіраўніка МЗС Польшчы, сярод патрабаваньняў, якія павінна выканаць Беларусь, — «спыненьне гібрыдных атак [з дапамогай мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу], выдача забойцы польскага салдата, вызваленьне зьняволеных палякаў».
Калі гэтыя крокі ня будуць выкананыя, Польшча можа спыніць транспартаваньне тавараў празь Беларусь, адзначыў чыноўнік.
https://smarturl.click/4kqAg
Ці зьдзівіла адмова Байдэна ад выбарчай гонкі? Якія шанцы дэмакратаў супраць Трампа зараз? Адказваюць палітолягі
Галоўнай навіной 21 ліпеня стала адмова дзейнага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ад далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкай гонцы. Цяпер навукоўцы розных унівэрсытэтаў ацэньваюць гэтае рашэньне прадстаўніка Дэмакратычнай партыі. Ня ўсе лічаць, што Гарыс абавязкова стане кандыдаткай ад партыі, бо яе не падтрымалі Абама, Пэлосі і шэраг іншых вядомых дэмакратаў.
Таксама аналітыкі ацанілі шанцы дэмакратаў на змаганьне з Дональдам Трампам.
https://smarturl.click/Q1743
Судзяць курсанта Акадэміі МУС за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»
Ільлю Нарышкіна абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца» і «ўдзеле ў вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вэрбаваньні або падрыхтоўцы асобаў да такога ўдзелу». Яму пагражае да 25 гадоў калёніі.
https://smarturl.click/JD5Vk
У Магілёве судзяць жонку былога палітвязьня Максіма Сергеенкі Алесю
Алеся Сергеенка, пакуль чакала мужа з турмы, навучылася даглядаць машыну. Муж выйшаў на волю празь месяц пасьля яе арышту. Алесю судзяць у справе ініцыятывы INeedHelpBY.
https://smarturl.click/qlWAp
У Гомельскай вобласьці аднавілі электрычнасьць
Цяпер энэргетыкі працягваюць работы па пераводзе населеных пунктаў, засілкаваных ад дызэль-генэратараў, у штатны рэжым электразабесьпячэньня.
https://smarturl.click/O07da
(Не)падпісанты за Лукашэнку, ураджэнцы Махачкалы і Ўладзікаўказу. Хто прадставіць Беларусь на Алімпіядзе-2024
Алімпійскія гульні ў Францыі сёлета стартуюць 26 ліпеня. Там плянуюць удзельнічаць 16 беларускіх спартоўцаў.
https://smarturl.click/67ppY
22 ліпеня — дзень фармаваньня ўраду БНР
22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР, Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе пры нявысьветленых абставінах.
Больш падзей дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M177V