radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Мікалай Казлоў — на волі

Пры вызваленьне палітычнага вязьня, вядомага палітыка, былога старшыні партыі АГП паведамілі некалькі крыніц, адна зь іх — Парлямэнцкі канал.

Раней яго асудзілі на 2,5 года. Праваабаронцы прызналі той прысуд палітычна матываваным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр памочнік генэральнага дырэктара мазырскага НПЗ, якога затрымлівалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрылаў»

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ Валер Бойша памёр на працы 18 ліпеня.

Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна». Яму было 59 год. Сьмерць Бойшы пацьвердзілі крыніцы Свабоды на Мазырскім НПЗ.

«Яго пахавалі на выходных, аб прычынах сьмерці нічога сказаць ня можам».

Нядаўна Валера Бойшу і супрацоўніцу газэты «Мозырский нефтепереработчик» Сьвятлану Богуш прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле часткі 2 артыкулу 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо прапагандуе такую дзейнасьць) КаАП.

Іх затрымалі 10 ліпеня.

Фота з сацыяльных сетак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Складанае, але моцнае рашэньне», — рэакцыя ў ЗША і сьвеце на сыход Байдэна з выбараў

У ЗША рэакцыя на сыход Джо Байдэна з выбарчай гонкі і ацэнкі ягонага прэзыдэнцтва падзяліліся па партыйнай прыкмеце, замежныя лідэры ў асноўным пазытыўна ацэньваюць палітычную спадчыну цяперашняга лідэра ЗША, ягоную ролю ў пераадоленьні пандэміі каранавірусу і расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.

https://smarturl.click/e5GGk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто такая Камала Гарыс, патэнцыйная ўдзельніца выбараў у ЗША пасьля сыходу Байдэна

59-гадовая Камала Гарыс можа стаць кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на зьездзе партыі 19-21 жніўня ў Чыкага, калі дастатковая колькасьць дэлегатаў пагодзяцца перадаць ёй свае галасы ад Байдэна, што было б беспрэцэдэнтным у сучаснай палітыцы ЗША.

Сабралі асноўнае пра біяграфію Камалы Гарыс, яе погляды, кар’еру, палітычную дзейнасьць і ацэнцкі яе шанцаў на выбарах прэзыдэнта ЗША 2024 году.

https://smarturl.click/gp77w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сукала заявіў, што Лукашэнка можа памілаваць палітвязьняў

«Мы выдалі судам мэтадычныя рэкамэндацыі, як правільна прымяняць некаторыя нормы амністыі. На працягу шасьці месяцаў яна будзе актыўна прымяняцца», – растлумачыў старшыня Вярхоўнага суду.

https://smarturl.click/Ad5B0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн заявіў, што падтрымлівае кандыдатуру сваёй намесьніцы Камалы Гарыс

У выпадку перамогі яна магла б стаць першай жанчынай-прэзыдэнтаў у гісторыі ЗША і першай прэзыдэнткай азіяцка-амэрыканскага паходжаньня. Аднак імя кандыдата Дэмакратычнай партыі мае назваць нацыянальны зьезд партыі.

Частка вядучых дэмакратаў падтрымлівае яе кандыдатуру. Частка прапануе правесьці хуткія праймэрыз выбраць кандыдата на зьездзе партыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк заклікаў ЭЗ спыніць палітыку прыраўніваньня Беларусі і беларусаў да Расеі

Палітык канстатуе, што за апошні год Беларусь, беларускае грамадзтва, а таксама беларуская эміграцыя, сутыкнуліся з шэрагам дзеяньняў з боку эўрапейскіх краінаў, якія абмяжоўваюць правы і магчымасьці беларусаў, а таксама прыраўніваюць беларускі народ і Беларусь да Расеі.

https://smarturl.click/aJGAg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да ўборачнай далучыліся супрацоўнікі МУС. Два дні таму Лукашэнка абяцаў прымусіць працаваць нават мёртвых

У пэрыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў у свае выхадныя і адпускныя дні працуюць на палях. Кажуць, што самі хацелі.

https://smarturl.click/LYMQl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 1 жніўня ў Менску падаражэюць аўтастаянкі

Сума за паркоўку павышаецца на 3 рублі.

https://smarturl.click/ny4o6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Штучныя заменьнікі цукру — ці лепшыя яны за цукар

Штучныя падсалоджвальнікі ўпершыню зьявіліся на рынку 1950-х гадах. Сёньня яны сталі часткай нашага харчаваньня, бо знаходзяцца ў мностве прадуктаў, у тым ліку ў дыетычных газаваных напоях, хлебе і ёгуртах зь нізкім утрыманьнем цукру. Шмат хто спажывае заменьнікі цукру, п’ючы ранішнюю каву ці чай.

https://smarturl.click/baGv8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Расеі ўхваліў праект пагадненьня аб стварэньні аб’яднанага энэргетычнага рынку зь Беларусьсю

У Маскве ўхвалілі прадстаўлены Міністэрствам энэргетыкі праект дамовы пра стварэньне «аб’яднанага энэргетычнага рынку Саюзнай дзяржавы».

https://smarturl.click/JD5yw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Алеся Пушкіна судзілі за тачку гною для Лукашэнкі. Знакамітаму пэрформансу спаўняецца 25 гадоў

«Цяпер цяжка ўявіць, што 25 гадоў таму ў беларускім судзе быў такі разгул дэмакратыі! Пракурора не было. На паседжаньне пусьцілі ўсіх ахвотных. Прысутныя проста душыліся ад сьмеху». Як 25 гадоў таму Алесь Пушкін прывёз Лукашэнку тачку гною і што было далей.

https://smarturl.click/Ad5OO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У заяве з нагоды Тыдня паняволеных народаў Джо Байдэн згадаў і Беларусь

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў тыдзень з 21 па 27 ліпеня 2024 году Тыднем паняволеных народаў.

У сваёй дэклярацыі прэзыдэнт ЗША згадаў барацьбу за свабоду ў Расеі і Беларусі і высока ацаніў мужнасьць народу Украіны ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.

«Свабода ніколі не дастаецца дарма», — заявіў Байдэн, падкрэсьліўшы мужнасьць і стойкасьць людзей, якія жывуць у аўтарытарных рэжымах.

https://smarturl.click/baGzl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы Польшчы стварылі пэтыцыю да прэзыдэнта Дуды з просьбай скасаваць для іх апастыль

На сайце Openpetition зьявілася пэтыцыя да прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, у якой беларусы просяць скасаваць працэдуру абавязковага апастыляваньня дакумэнтаў аб адукацыі пры пацьверджаньні беларускіх дыплёмаў і атэстатаў у Польшчы.

Многія беларусы, якія ўцяклі з радзімы ад палітычнага перасьледу, проста ня могуць зрабіць апастыль на сваіх атэстатах ці дыплёмах з прычыны высокай рызыкі перасьледу пры вяртаньні ў Беларусь.

У сувязі з гэтым аўтары пэтыцыі просяць распаўсюдзіць і на беларусаў дзеяньне папраўкі ад 15 траўня 2024 году закону аб дапамозе грамадзянам Украіны, якая спрашчае працэдуру пацьверджаньня дакумэнтаў аб адукацыі, а канкрэтна скасаваць абавязковае апастыляваньне дакумэнтаў.

https://smarturl.click/ppG7j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: Польшча вызначыла асобу мігранта, які забіў вайскоўца на польска-беларускай мяжы. Ён яшчэ ў Беларусі

Польскія службы ідэнтыфікавалі і вышукваюць чалавека, які ў канцы траўня забіў 21-гадовага польскага вайскоўца, што ахоўваў мяжу зь Беларусьсю, паведамляе выданьне RMF FM са спасылкай на свае крыніцы.

Устаноўлена, што нападнік — выхадзец з Блізкага Усходу; згодна з высновамі польскіх спэцслужбаў, ён усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі, але можа ўцячы ў Сырыю ці іншую блізкаўсходнюю краіну.

Сьледчыя вызначылі яго асобу, прааналізаваўшы відэа з моманту нападу на мяжы. Гэта дазволіла ім вызначыць, як выглядае нападнік. Пасьля гэтага на працягу некалькіх тыдняў польскія спэцслужбы дапытвалі мігрантаў, якія ўехалі ў Польшчу, а таксама выкарыстоўвалі інфарматары з груп мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

https://smarturl.click/w9mbb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве судзяць жонку былога палітвязьня Максіма Сергеенкі Алесю

Алеся Сергеенка, пакуль чакала мужа з турмы, навучылася даглядаць машыну. Муж выйшаў на волю празь месяц пасьля яе арышту. Алесю судзяць у справе ініцыятывы INeedHelpBY.

https://smarturl.click/qlWAp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомельскай вобласьці аднавілі электрычнасьць

Цяпер энэргетыкі працягваюць работы па пераводзе населеных пунктаў, засілкаваных ад дызэль-генэратараў, у штатны рэжым электразабесьпячэньня.

https://smarturl.click/O07da

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

(Не)падпісанты за Лукашэнку, ураджэнцы Махачкалы і Ўладзікаўказу. Хто прадставіць Беларусь на Алімпіядзе-2024

Алімпійскія гульні ў Францыі сёлета стартуюць 26 ліпеня. Там плянуюць удзельнічаць 16 беларускіх спартоўцаў.

https://smarturl.click/67ppY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

22 ліпеня — дзень фармаваньня ўраду БНР

22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР, Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе пры нявысьветленых абставінах.

Больш падзей дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M177V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн сышоў з выбарчай гонкі. Што будзе адбывацца цяпер

Хто можа стаць пераемнікам Байдэна ў выбарчай гонцы? Ён падтрымаў Камалу Гарыс. Але хто яшчэ ў сьпісе? І якія яшчэ ёсьць варыянты разьвіцьця падзеяў?

https://smarturl.click/z2QX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Джо Байдэн заявіў аб выхадзе з прэзыдэнцкай гонкі

Яго зварот да амэрыканскіх грамадзян апублікаваны ў сацсетцы Х. Байдэн заявіў такама, што зьвернецца да нацыі пазьней на гэтым тыдні і патлумачыць прычыны свайго рашэньня.

https://smarturl.click/VD737

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я атрымаў кулю за дэмакратыю»: Трамп упершыню выступіў на перадвыбарным мітынгу пасьля замаху

Акрамя таго, Трамп заявіў, што ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах урэгулюе ўкраінскі канфлікт яшчэ да сваёй інаўгурацыі. «Я адзіны, хто можа зрабіць заяву: я перадухілю трэцюю сусьветную вайну», – дадаў кандыдат у прэзыдэнты ЗША.

https://smarturl.click/opGoB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Полацку? ТЭСТ

Полацак — самы стары горад на тэрыторыі Беларусі і сталіца першай вядомай дзяржавы на землях сучаснай Беларусі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Полацку. Адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/ny436

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль ударыў па порце, які кантралююць хусіты

Улады краіны назвалі гэта помстай за гібель грамадзяніна Беларусі. 19 ліпеня ў выніку ўдару бесьпілётніка ў Тэль-Авіве загінуў 50-гадовы Яўген Фрэдэр.

https://smarturl.click/dpGo6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі — страта гістарычнага часу для краіны

Крызіс беларускай мадэлі — гэта разбурэньне ілюзіі, што можна забясьпечыць разьвіцьцё без дэмакратычнай трансфармацыі.

Гэтая мадэль зьяўляецца тупіковай, яна вычарпала свой рэсурс і стала тормазам разьвіцьця. Яна ня здольная адаптавацца да ўмоваў, якія зьмяніліся, а прызначаная толькі выключна для ўтрыманьня ўлады за кошт кансэрвацыі сацыяльнага статус-кво. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/G6574

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. А вы нацыяналіст? І ці гэта добра?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У мяне няма альтэрнатывы. Як казаў Васіль Быкаў, я беларус і мая мова беларуская. Гледзячы імпэрскімі ці прарасейскімі вачыма, гэтага дастаткова, каб лічыць мяне «злодзеем-нацыяналістам». Але, калі ўдумацца, «русскоязычный беларус» — такі самы аксюмаран, як рускамоўны літовец ці паляк. У нашым рэгіёне рускамоўным можа быць толькі расеец. Гэта нармальна, калі ўсе нацыі роўныя, і сярод іх няма вялікіх і меншых. Калі нацыяналізм — гэта дрэнна, дык справа не ў нацыяналізьме, а ў дрэнных паводзінах, якія дэталёва расьпісаныя ў Крымінальным кодэксе. Нацыяналізму там няма і ня можа быць.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

55 гадоў таму першы зямлянін ступіў на Месяц

55 гадоў таму, 21 ліпеня 1969 году першы зямлянін, амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг, ступіў на Месяц. Армстранг, разам з астранаўтам Эдвінам Олдрынам, зьдзейсьніў пасадку карабля «Апалён-11» на Месяцы днём раней — 20 ліпеня 1969 году.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xBALm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іван Краўцоў застаўся сакратаром Каардынацыйнай рады

Іван Краўцоў працягне працаваць на пасадзе сакратара Каардынацыйнай рады, паведаміла ўвечары 20 ліпеня прэсавая служба гэтай палітычнай структуры.

Краўцова падтрымала 68% дэлегатаў Рады, якія бралі ўдзел у галасаваньні. Па выніках выбараў сёлета ў траўні Краўцоў стаў дэлегатам Каардынацыйнай рады трэцяга складу ад блёку «Моладзевы наступ» (усяго блёк атрымаў 15 месцаў). Згодна з зацьверджаным у ліпені статутам Рады, дэлегат, абраны кіраўніком сакратарыяту, на час выкананьня адпаведных функцый складае свой мандат.

Краўцоў выконвае функцыі сакратара ад моманту зьяўленьня Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 году.

https://smarturl.click/O07Zb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

20 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка стаў кіраўніком краіны. Ён прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй. Прыгадваем яе і наступныя прысягі Лукашэнкі за 30 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што Беларусь кантактуе зь Нямеччынай пра «разьвіцьцё сытуацыі» вакол асуджанага да сьмерці Рыка Крыгера

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў сытуацыю з асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва да найвышэйшай меры пакараньня грамадзянінам Нямеччыны. У прыватансьці Глаз заявіў:

«З улікам просьбы МЗС ФРН канкрэтныя рашэньні па наяўных варыянтах разьвіцьця сытуацыі беларускім бокам прапанаваны. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзьвюх краін».

19 ліпеня стала вядома пра сьмяротны прысуд у Беларусі для грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, які быў вынесены 24 чэрвеня.

https://smarturl.click/Q17gR

Читать полностью…
Подписаться на канал