radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Голуб міру ў падтрымку Бяляцкага». Нобэлеўскі цэнтар міру зладзіў акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

Роўна а 12:00 штопятніцу ў летнія месяцы голуб міру вылятае з акна Нобэлеўскіага цэнтру міру ў Осла (Нарвэгія). Калі ён пралятае над гарадзкой плошчай, званы мэрыі граюць мэлёдыю песьні Джона Ленана «Дайце міру шанец» (Give Peace a Chance). 5 ліпеня голуба міру выпусьцілі ў падтрымку і «з надзеяй на вызваленьне» кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», Нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх беларускіх палітвязьняў. Падрабязьней>>

Відэа: twitter.com/freeviasna

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok! Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

Калі б Янка Купала трапіў у 2024 год. Паспрабавалі ўявіць, што б ён убачыў і як адрэагаваў 😁 (глядзіце відэа вышэй👆🏻)

👉🏻 А вас ужо прасілі пагуляць у Хамяка? radio_svaboda/video/7385579858971069701">Тлумачым, чым небясьпечная папулярная гульня Hamster Kombat

👉🏻 Добрыя навіны тыдня. radio_svaboda/video/7386353664966937861">Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту

👉🏻 Паглядзелі, radio_svaboda/video/7386743095800417542">як беларусы адсьвяткавалі Купальле ў Вільні

👉🏻 «Яны ня хочуць зьвязвацца ні з чым беларускім». radio_svaboda/video/7387123758948994309">Расказваем, чаму сарвалася публікацыя «Гары Потэра» па-беларуску

👉🏻 Як вызвалілі Менск 3 ліпеня 1944 году. radio_svaboda/video/7387480459082517766">Цікавыя факты з гісторыі

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7387869565872508166">Тлумачым, што такое лізінг і чым ён адрозьніваецца ад крэдыту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьбег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсьці інакш

Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка часта і не заўсёды да месца паўтарае фразу «Час выбраў нас». Хто тут каго выбраў — пытаньне філязофскае. Але вядома, што каб палітык стаў гістарычнай постацьцю, абавязкова трэба апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Менавіта гэта здарылася 30 гадоў таму падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў, піша аналітык Валер Карбалевіч. Ён адзначае, што перамога Лукашэнкі хоць і зьяўлялася заканамернай, аднак не была гістарычна наканаванай, і тлумачыць, чаму:

https://smarturl.click/opokD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што замінае дэмакратычным сілам аб’яднацца і перамагаць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Ёсьць такая чароўная сіла — беларускі нацыянальны інтарэс. Але яна пачынае працаваць тады, калі яе ўсьвядомілі, сфармулявалі і прызналі ўсе. Нічога арыгінальнага тут няма. Менавіта літоўская мова дазволіла літоўцам пабудаваць дэмакратыю, а ўкраінская мова аб’ядноўвае ўкраінцаў на адпор расейскай агрэсіі. Менавіта за беларускую мову зьнішчаў беларускую інтэлігенцыю Сталін і зьнішчае цяпер Лукашэнка. Бо інтэлігенцыя — носьбіт нацыянальнага інтарэсу — дэмакратычнае будучыні для краіны. Іншага спосабу вызваленьня ад імпэрыі ў нашым краі сьвету не прыдумана.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — дзень народзінаў Марка Шагала

6 ліпеня 1887 году ў мястэчку Лёзна Віцебскай вобласьці нарадзіўся Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя. ✍🏻10 малавядомых фактаў пра Марка Шагала і Віцебск.

Пра іншыя падзеі гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрыст «Вясны»: Колькасьць вызваленых палітвязьняў —18 чалавек — не дае падставаў для аптымізму

«Вясьне» вядома пра 18 датэрмінова вызваленых палітвязьняў (4 жанчын і 14 мужчын). Паводле юрыста Паўла Сапелкі, у часткі вызваленых сапраўды ёсьць цяжкія захворваньні, выхад на свабоду іншых «можа быць наўпрост не зьвязаны з гуманітарнымі меркаваньнямі». На яго думку, колькасьць вызваленых «не дае падставаў для аптымізму», асабліва калі гэта «акажацца разавай акцыяй, зьвязанай са сьвяткаваньнем уладамі так званага Дня Незалежнасьці».

Праваабаронца зьвяртае ўвагу, што вызваленьне шэрагу палітвязьняў супала з падпісаньнем закону аб амністыі, аднак не магло быць зроблена ў адпаведнасьці зь ім:

https://smarturl.click/ZyeMd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка выпусьціў палітвязьняў, навошта Беларусі ШАС і пра што сьведчыць парад 3 ліпеня. Вынікі тыдня

Пачалі выпускаць палітвязьняў. У Беларусі адсьвяткавалі 3 ліпеня. Лукашэнка адкрыта пагражае Ўкраіне і ляціць у Астану на саміт ШАС, Беларусь уступае ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе асноўныя падзеі тыдня:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ro9UIlVt6dc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У Лукашэнкі — гіганцкі рычаг уплыву ў Маскве», — расейскі экспэрт

Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам? У спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды», прысьвечанай 30-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/c0OwekRFDj0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы стварылі пэтыцыю да праваўладальнікаў «Гары Потэра» за працяг выданьня кніг сэрыі па-беларуску

Беларусы стварылі пэтыцыю да агенцыі «Blair partnership», якая валодае правамі на выданьне кніг пра Гары Потэра, з просьбай перагледзець ранейшую адмову беларускаму незалежнаму выдавецтву «Янушкевіч» у дазволе на пераклад і выданьне чацьвёртай і наступных кніг пра Гары Потэра па-беларуску:

https://smarturl.click/qlovw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк пра яе экспэртызу і шанцы на вызваленьне

Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі на псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў Навінках, дзе ў асноўным дасьледуюць тых, хто падазраецца ў цяжкіх злачынствах.

Андрэй Шарэнда расказаў Свабодзе, што вядома пра экспэртызу ягонай жонкі ў Навінках.

«Месяц пакут, ня меней. За гэты час Паліна можа пазбавіцца апошніх сілаў»

https://smarturl.click/EeE3J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вызвалілі некаторых палітвязьняў, частка зь іх выехала ва Ўкраіну. Навукоўцы адкрылі, што бэгемоты ўмеюць лятаць

Сабралі добрыя навіны гэтага тыдня:
https://smarturl.click/2q74W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску зноў заявілі аб імаверных дывэрсіях і нарошчваньні войскаў каля Беларусі. Што з гэтымі заявамі ня так

Намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі Ўладзімер Купрыянюк заявіў аб «сыстэмным нарошчваньні кааліцыйных сіл NATO» каля заходніх межаў і аб «напружанай сытуацыі» на паўднёвай мяжы Беларусі.

https://smarturl.click/Adnoy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Краіну хістае». Беларусы Францыі пра тое, што адбываецца перад вырашальным турам парлямэнцкіх выбараў

Парлямэнцкія выбары ў Францыі, другі тур якіх пройдзе 7 ліпеня, пазачарговыя: яны былі абвешчаныя прэзыдэнтам Макронам тры тыдні таму, пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт. Пасьля першага туру, які адбыўся 30 чэрвеня, у лідэрах партыя Марын Лё Пэн «Нацыянальнае аб’яднаньне», якую называюць ультраправай. Яна набрала каля траціны галасоў. На другім месцы — левы альянс «Новы народны фронт» з 28%. Цэнтрысты прэзыдэнта Макрона з альянсу «Разам» набралі 21% галасоў.

Пагутарылі пра выбары зь беларусамі, якія жывуць у Францыі: https://smarturl.click/gpoaw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Insider атрымаў перапіску супрацоўнікаў расейскай выведкі з плянамі Расеі па дэстабілізацыі Ўкраіны і Захаду

Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне, заснаванае, як сьцьвярджаюць журналісты, на перапісцы супрацоўнікаў Службы зьнешняй выведкі Расеі, якія адказваюць за «інфармацыйную вайну» з Захадам.

https://smarturl.click/z2ABJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы выпусьцілі мабільную праграму, якая дапамагае здымаць стрэс

Bear Room — стартап, распрацаваны DŌBRA, вэнчурнай студыяй зь беларускімі каранямі, якая цяпер знаходзіцца ў Літве. Усе праекты, якімі займаецца каманда, прысьвечаныя мэнтальнаму здароўю. Мабільная праграма прапануе навукова абгрунтаваныя практыкаваньні: ад дыхальных і вакальных практык да папулярнага EMDR і тапінгу (пастукваньня). Усе яны доўжацца ад 2 да 8 хвілін, і, як абяцаюць распрацоўшчыкі, дапамагаюць паставіць стрэс на паўзу:

https://smarturl.click/Adnm0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады адмовіліся ад ідэі разьмясьціць гістарычны музэй у будынку былой «Валадаркі»

«Разглядалася такая магчымасьць, але ад ідэі адмовіліся, разьмяшчэньне Нацыянальнага гістарычнага музэя ў гэтым комплексе не плянуецца», — заявіў @minsknews_by старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько. Паводле яго, цяпер «вядуць працу над тым, каб прыстасаваць гістарычны аб’ект пад іншыя функцыі». Пад якія менавіта — чыноўнік не ўдакладніў:

https://smarturl.click/yqm13

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Падтрымліваюць расейскую агрэсію». Украіна выступіла супраць удзелу ў Алімпіядзе пяці спартоўцаў зь Беларусі

Украіна накіравала ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт, у якім выступіла супраць удзелу ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы пяці беларусаў, кваліфікаваных на Гульні ў якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў: гэта батутыст Іван Літвіновіч, тхэквандыст Георгій Гуртсіеў, стралок Дар’я Чупрыс, велагоншчыца Ганна Церах і плыўчыха Анастасія Шкурдай.

У лісьце на адрас МАК сьцьвярджаецца, што гэтыя спартоўцы «падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне і палітыку расейскага дыктатара і не адпавядаюць дастатковым крытэрам для атрыманьня статусу індывідуальнага нэўтральнага атлета»:

https://smarturl.click/0e7km

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні напярэдадні нацыянальнага сьвята невядомыя апаганілі помнік Міндоўгу надпісам «Вільня наша»

6 ліпеня ў Літве адзначаецца нацыянальнае сьвята — Дзень дзяржавы (Дзень каранацыі Міндоўга, першага і адзінага караля ВКЛ). У ноч напярэдадні невядомыя апаганілі помнік Міндоўгу ў Вільні, паведамляе Delfi. На помніку, чырвонай фарбай па-беларуску напісалі «Вільня наша». Паліцыя пачала расьсьледаваньне:

https://smarturl.click/l57jM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новым прэзыдэнтам Ірану стаў рэфарміст Масуд Пэзэшкіян

69-гадовы Пэзэшкіян, які перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Іране, выступае за дыялёг Тэгерану з Захадам і аднаўленьне ядзернага пагадненьня ў надзеі пакласьці канец санкцыям, якія падарвалі эканоміку Ірану. Ён ставіў пад сумнеў іранскія мэтады прымусовага нашэньня хіджабу (ісламскай хусткі для жанчын) і называў дзеяньні паліцыі нораваў, якая навязвае жанчынам строгі дрэс-код, «амаральнымі».

Хоць яго лічаць рэфармістам, у той жа час Пэзэшкіян падтрымлівае прынцыпы Ісламскай Рэспублікі і заявіў, што ў выпадку абраньня будзе прытрымлівацца палітыкі Хамэнэі. Вынікі выбараў наўрад ці прывядуць да істотных зьменаў у іранскай палітыцы:

https://smarturl.click/9zmEv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Усё мяняецца, акрамя ката Лары». «Галоўны Мышалоў» кабінэту міністраў Вялікай Брытаніі будзе дзяліць яго ўжо з шостым прэм’ерам

Адно ў сэрцы ўраду Брытаніі 5 ліпеня засталося нязьменным — Лары, кот з Даўнінг-стрыт, піша агенцтва Reuters. Бела-паласатага ката, які носіць афіцыйны тытул «Галоўны Мышалоў» у кабінэце міністраў Вялікай Брытаніі сёньня заўважылі каля знакамітых глянцавых чорных дзьвярэй у нумар 10 — офісу, які ён зараз будзе дзяліць са сваім 6-ым прэмʼер-міністрам.

Лары пражывае ў рэзыдэнцыі брытанскай улады з 2011 году, калі пры тагачасным прэмʼер-міністры Дэвідзе Кэмэране яго «ўсынавілі» з найбліжэйшага прытулку для сабак і катоў. У Лары нават ёсьць свой акаўнт у Х:

https://smarturl.click/Yz2Mv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 ліпеня

🙂 Добрыя навіны тыдня. Вызвалілі частку палітвязьняў, выратавалі чалавека з-пад цягніка

🙍🏻‍♂️ Чаму Лукашэнка выпусьціў палітвязьняў, навошта Беларусі ШАС і пра што сьведчыць парад 3 ліпеня. Вынікі тыдня з Карбалевічам

❌ Шматдзетнаму бацьку зь Беларусі не падоўжылі дазвол на жыхарства ў Літве — ён працаваў у МНС 12 гадоў таму 

👫 Юрыст «Вясны»: Колькасьць вызваленых палітвязьняў —18 чалавек — не дае падставаў для аптымізму

👨🏼‍⚕️Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 17 чалавек. Пяцёх зьняволеных накіравалі ў псыхіятрычны шпіталь

🗣 У Менску зноў заявілі аб імаверных дывэрсіях і нарошчваньні войскаў каля Беларусі. Што з гэтымі заявамі ня так

✍🏻 «Анэксаваць Беларусь — чальца ШАС — Пуціну будзе больш складана»,— тлумачэньне кітаіста

🇱🇹 Дэпартамэнт міграцыі Літвы: іншаземец пасьля ануляваньня ДНЖ павінен пакінуць краіну цягам 14 дзён

👨🏻‍💼«ПіК Свабоды». Лукашэнка — марыянэтка Крамля? Тлумачэньне расейскага экспэрта

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Анэксаваць Беларусь — чальца ШАС — Пуціну будзе больш складана»,— тлумачэньне кітаіста

Якія магчымасьці адкрывае Беларусі сяброўства ў ШАС і навошта ШАС патрэбная Беларусь? Якую пазыцыю насамрэч заняў Кітай у вострым памежным канфлікце паміж Беларусьсю і Польшчай? — На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае кітаіст зь Ляйпцыcкага ўнівэрсытэту Аляксей Чыгадаеў:

https://smarturl.click/VD2pQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва запатрабавала вывезьці зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы да 10 ліпеня

Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах, павінныя пакінуць тэрыторыю Літвы да 10 ліпеня. Гэта зьвязана з 14-м пакетам санкцыяў Эщразьвязу, паведамляе мытня Літвы:

https://smarturl.click/z2AVo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ў шоку, у Беларусі мяне могуць толькі пасадзіць». Шматдзетнаму актывісту з Мар’інай Горкі не падоўжылі часовы дазвол на жыхарства ў Літве

Віктар Евілін — актывіст з Мар’інай Горкі, актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі 2020 году. У яго чацьвёра дзяцей, жонка мае літоўскія карані. У канцы чэрвеня актывіст даведаўся, што яго прызналі пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы, бо 12 гадоў таму ён працаваў у МНС. Пасьля гэтага ён атрымаў адмову ў часовым ДНЖ і забарону ўезду ў Літву на 2 гады.

«Я бываў на варце ў Курапатах, калі там адкрылі рэстаран „Поедем поедим“, быў на сьвяткаваньні стагодзьдзя БНР у Менску. А ў 2020 годзе мы актыўна ўліліся ў хвалю, падтрымлівалі Ціханоўскую. (...) Пасьля ўжо зьбіралі грошы на дапамогу палітвязьням», — пералічвае Віктар. Расказваем яго гісторыю:

https://smarturl.click/0e7Jv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм‘ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан прыехаў у Маскву праз тры дні пасьля наведваньня Кіева і сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім

2 ліпеня ў Кіеве ён прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.

https://smarturl.click/5OEp2

Фота: Sputnik via Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіргізстане заявілі аб затрыманьні пяці грамадзян, якія рыхтаваліся захапіць уладу

У Дзяржаўным камітэце нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану паведамілі аб спыненьні дзейнасьці «дэструктыўнай групоўкі», якая плянавала сілавы захоп улады.

Як паведаміла кіргіская служба Радыё Свабода, арыштавалі пяць чалавек, якіх абвінавацілі ў плянаваньні «гвалтоўнага захопу ўлады і дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі шляхам арганізацыі масавых беспарадкаў з гібельлю грамадзян».

Кіргіская служба Радыё Свабода зьвярнула ўвагу на тое, што ў спэцслужбе не ўдакладнілі інфармацыю пра рэгіён і час затрыманьня падазраваных.

https://smarturl.click/Zyev5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцам «Вясны» па стане на 5 ліпеня дакладна вядома пра 16 палітзьняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня

Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы заявілі, што падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі былых вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.

Паводле інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаваньні.

https://smarturl.click/W3eZ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна завочна арыштавала і абвясьціла ў міжнародны вышук вайскоўца, які ўцёк у Беларусь

Украінца мабілізавалі на вайсковую службу ў ліпені 2023 году. Цяпер лічаць, што ён самавольна пакінуў вайсковую частку і незаконна перасек мяжу зь Беларусьсю, дзе, паводле сьведак, жывуць ягоныя маці і брат.
Ва Ўкраіне яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Згодна з матэрыяламі справы, вайсковец у студзені 2024 году выкраў з кватэры пацярпелага грошы і мабільны тэлефон. Шкоду ацанілі ў амаль тры тысячы грыўняў (менш за 100 даляраў у эквіваленце. — РС).

Іншыя дэталі справы невядомыя.

https://smarturl.click/XyJlM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 ліпеня — дзень памяці Васіля Віткі

5 ліпеня 1996 году памёр Васіль Вітка — клясык беларускай дзіцячай літаратуры, паэт і празаік, драматург і перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) (за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка», узнагароджаны 2 ордэнамі, мэдалём Францішка Скарыны (10 кастрычніка 1991 року), таксама атрымаў міжнародны ганаровы дыплём імя Андэрсэна з занясеньнем у Ганаровы сьпіс (1978).

10 фактаў пра Васіля Вітку

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dpovz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Орбан сустрэнецца з Пуціным у Маскве пасьля паездкі ў Кіеў

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан адправіцца ў Маскву 5 ліпеня, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, празь некалькі дзён пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны ў Кіеве, паведаміла Радыё Свабода крыніца ў вугорскім урадзе.

2 ліпеня Орбан у часе свайго першага за 12 гадоў візыту ў Кіеў прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоваў з Расеяй:

https://smarturl.click/xBa7e

Читать полностью…
Подписаться на канал