radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зачыняюць яшчэ адну прыватную ВНУ

У Беларусі закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці (ІПД). На сайце навучальнай установы паведамляецца, што рашэньне аб закрыцьці прынятае кіраўніцтвам установы. У ІПД адзначылі, што для працягу навучаньня па выбранай спэцыяльнасьці ўсе студэнты будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ.

Тыдзень таму стала вядома пра закрыцьцё іншай беларускай прыватнай ВНУ — «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналёгій». https://smarturl.click/DagOE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАЗ і БелАЗ падалі новы пазоў супраць санкцый Эўразьвязу. Яны змагаюцца супраць іх трэці год

Дзяржаўныя заводы-гіганты пайшлі ў суд Эўразьвязу, каб апратэставаць абмежавальныя захады, уведзеныя супраць іх за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

https://smarturl.click/5OgD3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што пад санкцыі трапіў БРСМ.

Пра БРСМ у дакумэнце напісана, што гэта «арганізацыя ў Беларусі, якая зьяўляецца адным з асноўных суб’ектаў, якія займаюцца дэпартацыяй украінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступае за перавыхаванне і палітычную падрыхтоўку дзяцей, а таксама за каардынацыю практычных момантаў, такіх як уладкаванне дзяцей у Беларусі. Таму БРСМ матэрыяльна падтрымлівае дзейнасць, якая пагражае суверэнітэту і незалежнасці Украіны».

У санкцыйны сьпіс патрапіў таксама сакратар так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Дзьмітры Мезенцаў і генэральны дырэктар БелОМА Аляксандар Мароз і сам холдынг. Прадпрыемствы холдынга БелОМА пастаўляюць сваю прадукцыю для вырабу расейскай зброі, у тым ліку прыцэлы для танкаў і стралецкай зброі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз ухваліў 14-ы пакет санкцый супраць Расеі

Афіцыйна новыя санкцыйныя захады і сьпісы будуць апублікаваныя найбліжэйшым часам. ЭЗ у прыватнасьці ўвёў абмежаваньні супраць 116 фізычных і юрыдычных асоб Расеі.

Ці трапілі ў сьпіс беларускія кампаніі і асобы, пакуль невядома.

https://smarturl.click/vwLJG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча істотна скараціла колькасьць візаў, выдаваных беларусам

Польскі ўрад павышае цэны і ўскладняе працэдуру выдачы візаў, пра гэта піша польская прэса, спасылаючыся на зьвесткі МЗС краіны.

https://smarturl.click/RAWx8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Быў выпадак, калі для гэтага замовілі самалёт». Што рабіць, калі пагражае дэпартацыя

«Як правіла, адмова ад супрацоўніцтва нэгатыўна ўплывае на разьвіцьцё падзеяў. У мяне ў практыцы быў выпадак, калі для дэпартацыі нават замовілі спэцыяльны самалёт». Расказваем, што варта рабіць беларусам, якіх могуць дэпартаваць або экстрадаваць на радзіму.

https://smarturl.click/G67V4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шумілінскага ксяндза ня выпусьцілі пасьля 45 сутак. Дадалі новы тэрмін

Анджэй Юхневіч знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 45 сутак – даўжэй за ўсіх рымска- і грэка-каталіцкіх сьвятароў, прыгавораных да адміністрацыйнага арышту ў Беларусі.

Раней стала вядома, што яму паставілі разьмяшчэньне ў Фэйсбуку фатаграфій са сваёй выявай зь бел-чырвона-белым сьцягам і сьцягам Украіны.

https://smarturl.click/AdOz4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У якія краіны Беларусь амаль цалкам спыніла экспарт

Але па дадзеных Мінэканомікі, калі пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый страты ў экспарце ацэньваліся ў $3,8 млрд, то ў 2023 году атрымалася атрымаць кампэнсаваньне ў экспарце ў памеры $5,6 млрд.

https://smarturl.click/71qVl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады хочуць ліквідаваць Беларускую фэдэрацыю пэйнтбола

Менскі гарадзкі суд 2 ліпеня разгледзіць заяву Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя пэйнтбола», вынікае з раскладу пасяджэньняў на партале электроннага судаводзтва.

https://smarturl.click/gpmlR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Італіі расьсьледуюць загадкавую сьмерць яшчэ адной беларускі

У Італіі расьсьледуюць сьмерць 46-гадовай былой танцоркі зь Беларусі Ганны Герасімчык. Яна была знойдзена мёртвай у сваёй кватэры недалёка ад Міляну 13 чэрвеня.

https://smarturl.click/DagGn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сэрбская зброя на 800 млн эўра праз ЭЗ трапіла ва Ўкраіну — Financial Times

Сэрбскі прэзыдэнт сказаў, што ягоная дзяржава мае выдатную магчымасьць продажу, бо яе зброя таньнейшая, чым на Захадзе, і дадаў, што агульны аб’ём экспарту боепрыпасаў можа павялічыцца.

https://smarturl.click/M1d32

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў эўрапейскіх краінах жыцьцё збольшага ўстаялася, а ў нас то «адліга», то зноў «маразы»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Жыцьцё ўстаялася, калі эўрапейскія краіны здабылі незалежнасьць ад Расеі і зажылі сваім розумам, для сябе, для сваіх людзей. Беларусь, «дзякуючы» прарасейскаму рэжыму, не жыве для сябе і для сваіх людзей, якія застаюцца для ўлады рабамі. У расейскім імпэрскім альгарытме нас кідае то ў савецкія атавізмы, то ў пазамінулае стагодзьдзе, то ўвогуле ў маскоўскае сярэднявечча, і наперадзе заўсёды — непрадказальнасьць.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 30 гадоў таму адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

23 чэрвеня 1994 году адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі. У выбарах прынялі ўдзел Аляксандар Дубко — старшыня Саюзу аграрнікаў, Вячаслаў Кебіч — прэм’ер-міністар Беларусі, Аляксандар Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, Васіль Новікаў — сакратар ЦК ПКБ, Зянон Пазьняк — лідэр Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», Станіслаў Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.

У першым туры перамог Лукашэнка з 44,82% галасоў, другое месца заняў Кебіч з 17,33%, трэцяе было ў Пазьняка з 12,82%, далей ішлі Шушкевіч (10,0%), Дубко (6,0%), Новікаў (5,0%). Другі тур выбараў адбыўся 10 ліпеня.

Больш падзей 23 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1e4q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вольга Мазуронак, якая ў 2020 годзе падпісала ліст спартоўцаў супраць гвалту, выйграла маратон у ЗША

Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак, якая пераехала ў ЗША, стала пераможцай Grandma’s Marathon. Гэты штогадовы маратон праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінэсота). Пра гэта піша «Зеркало».

Беларуска, якая ўвесь час лідзіравала, паказала найлепшы час — 2 гадзіны 23 хвіліны і 52 сэкунды. Яна апярэдзіла найбліжэйшую прасьледавацельніцу больш чым на шэсьць хвілін. Гэта найлепшы вынік у гісторыі маратонаў у Дулуце і асабісты рэкорд беларускі.

Пасьля выбараў у 2020-м Вольга Мазуронак падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту. У інтэрвію блогу «Людзі» яна прызналася, што Алімпійскія гульні за Беларусь для яе скончыліся.

https://smarturl.click/1doYw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зборная Грузіі ўпершыню ў гісторыі набрала ачко на Чэмпіянаце Эўропы па футболе

Зборная Грузіі па футболе ўпершыню ў гісторыі заваявала ачкі ў фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы, у матчы групавога турніру згуляўшы ўнічыю з камандай Чэхіі зь лікам 1:1.

Гол у Грузіі ў канцы першага тайму забіў з пэнальці Мікаўтадзэ. У другім тайме лік зраўняў чэскі форвард Шык. Матч праходзіў у Гамбургу. Зборныя Грузіі і Чэхіі сустрэліся ўпершыню ў гісторыі. Грузінская каманда сёлета ўпершыню ў гісторыі выступае ў фінальным турніры чэмпіянату Эўропы.

Зборная Беларусі не змагла выйсьці ў фінальную стадыю турніру. Зборная Расеі была адхіленая ад удзелу ў адборачных гульнях з прычыны разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны.

https://smarturl.click/VDz7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі звольнілі двух анколягаў пасьля адбыцьця арышту за «экстрэмізм»

Сужэнцаў Івановых, звольнілі з дзяржаўных мэдыцынскіх устаноў у Гомлі. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад аднаго з пацыентаў. Па зьвестках выданьня, звальненьні адбыліся пасьля таго, як мэдыкаў Вольгу і Сяргея Івановых затрымалі ў траўні 2024 году і асудзілі на адміністрацыйны арышт за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя экстрэмісцкімі.

Сяргей Іваноў – вядомы і паважаны спэцыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат мэдыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходзтва, мае званьне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі». Жонку Сяргея Іванова, Вольгу таксама звольнілі. Яна была супрацоўніцай радыёлягічнага аддзяленьня гомельскага абласнога анкадыспансэра. https://smarturl.click/67g3Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Валыні затрымалі ўкраінскага памежніка за перадачу Расеі інфармацыі пра сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю

За дзяржаўную здраду ва ўмовах ваеннага становішча грамадзяніну Ўкраіны пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

https://smarturl.click/8EeX7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нейкі чалавек просіць Думу зрабіць яго прэзыдэнтам Беларусі». Выбары-1994: жывыя карцінкі

Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе з арыгінальных ракурсаў асьвятляла самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода».

Яе галоўны рэдактар Ігар Гермянчук быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і назіраў за кампаніяй літаральна знутры. Пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады газэту «Свабода» забаранілі.

https://smarturl.click/AdOLO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку году Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў ШЫЗА 70 дзён — муж палітзьняволенай

«Неймаверная сьпякота, вільгаць і сьмярдзючы пах з „туалету“. Пах, які не перабівае нават зьедлівы дым танных цыгарэт. Цяжка дыхаць, пот ліецца патокамі. А душ толькі адзін раз на два тыдні. Лета ў камэры СІЗА — гэта катаваньне. Асабліва для жанчыны. А Паліна ў СІЗА ўжо чацьвёрты раз. Чацьвёртая крымінальная справа і бясконцы „год сурка“».


https://smarturl.click/4kg1W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі адбыліся тэрарыстычныя атакі. Напалі на сілавікоў, сынагогу і царкву

Усе атакі адбыліся ў Рэспубліцы Дагестан на Паўночным Каўказе.

https://smarturl.click/qlLeB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 35 год таму ў Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд БНФ

24 чэрвеня 1989 году ў Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». На ім прысутнічалі каля 400 дэлегатаў. Правесьці зьезд у Менску не дазволіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР.

Зьезд абраў Сойм, ухваліў Статут, праграму і пастановы аб кірунках і спосабах дзейнасьці: «Аб палітычным плюралізьме», «Аб беларускай нацыянальнай сымболіцы», «Аб дзяржаўнасьці беларускай мовы», «Аб пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы» і «Аб праекце Канстытуцыі БССР». На пасаду старшыні Сойму БНФ абсалютнай бальшынёй галасоў быў абраны Зянон Пазьняк. Яго намесьнікамі сталі Юрась Хадыка і Міхась Ткачоў.

https://smarturl.click/2qdRZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар Хрэнін расказаў, як вагнэраўцы зьмянілі праграму падрыхтоўкі беларускай арміі

У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін адказаў на пытаньне, ці засталіся найміты ПВК «Вагнэр» у Бларусі.

«Яны знаходзяцца ў нас. Да іх захоўваецца павышаная зацікаўленасьць, скажам так, асабліва з боку заходніх спэцслужбаў». – сказаў Хрэнін.

На пытаньне супрацоўніцы праўладнага каналу, чым яны займаюцца, міністар адказаў.

https://smarturl.click/xBLgJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітайская кампанія адклала пастаўку электравозаў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі

«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» дапускае, што схема абыходу санкцый будзе распрацаваная і кітайскія электравозы даставяць у Беларусь, але гэта можа істотна павялічыць «кошт выніковага прадукту».

https://smarturl.click/LYyJj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мінабароны Расеі кажуць, што Крым «абстралялі» ATACMS: 3 асобы загінулі, 100 параненыя

Раней стала вядома, што 23 чэрвеня, у раёне Севастопаля, а таксама Еўпаторыі і Сак, былі чуваць «гучныя гукі, падобныя на выбухі і працу расейскага СПА».

https://smarturl.click/B6gJl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што елі і пілі продкі беларусаў у часы Скарыны? Тэст

Улюбёныя стравы беларусаў не заўсёды былі такія, як цяпер. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай кухні і харчовых звычак продкаў беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/Dagzn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Клюшку легендарнага хакеіста Ўэйна Грэцкі прадалі за рэкордную суму

Клюшка, якую Ўэйн Грэцкі выкарыстоўваў для каманды «Эдмантан Ойлерз» у фінале Кубку Стэнлі ў 1988 годзе, набытая на аўкцыёне за 336 000 даляраў. Гэта новы гістарычны рэкорд для хакейнай клюшкі, якая выкарыстоўвалася ў НХЛ.

Нагадаем, што найвыніковейшы хакеіст НХЛ за ўсю гісторыю Ўэйн Грэцкі мае беларускія карані.

https://smarturl.click/5Og9D

Здымак NHL.com

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карʼера экс-міністра юстыцыі: зьнішчыў недзяржаўныя арганізацыі, а цяпер будзе займацца «ўстойлівым разьвіцьцём»

Былы міністар юстыцыі Сяргей Хаменка цяпер будзе нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця. Зьнішчыў сотні недзяржаўных арганізацый, закрыў палітычныя партыі, цяпер можна ўзяцца і за разьвіцьцё краіны. З досьведам чалавек, што тут скажаш. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/aJW4J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радослаў Сікорскі: Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю

Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN24 пракамэнтаваў сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю.

Паводле Сікроскага, Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. «Мы вывучаем, ці шкодна гэта для эканомікі», — сказаў ён.

«Улічваючы дзеяньні Беларусі, мы разглядаем магчымасьць закрыцьця ўсіх пагранічных пераходаў. Цяпер мы высьвятляем, ці шкодна гэта для эканомікі. Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і праблемы спыніліся», — заявіў Сікорскі.

Раней сёньня стала вядома, што прэзыдэнт Польшчы падчас візыту ў Кітай 22 — 26 чэрвеня зьбіраецца абмеркаваць са старшынём КНР Сі Цзінпінем міграцыйны крызіс на мяжы зь Беларусьсю.

https://smarturl.click/Zy6Gz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гішпаніі затрымалі злачынную групу, якая прадавала беларусак і ўкраінак ў сэксуальнае рабства

У Гішпаніі ўкраінак і беларусак заваблівалі ў сэксуальнае рабства. Аб ліквідацыі злачыннай групы, якая займалася гандлем людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплёатацыі, паведаміў Эўрапол. Пра гэта піша reform. news.

Падазроныя заваблівалі ахвяр абяцаньнямі аформіць для іх візы ўцекачоў, фінансавую падтрымку і знайсьці працу.

У выніку акцыі, праведзенай 24 траўня 2024 году ў Альмэрыі, адбылося пяць арыштаў, уключаючы падазраванага лідэра (адзін гішпанец, два расейцы і два грамадзяніна Ўкраіны). Устаноўленыя асобы 14 ахвяр, праведзеныя ператрусы ў пяці месцах, канфіскаваныя два аўтамабілі клясы люкс, наяўныя грошы, электроннае абсталяваньне, працоўныя кантракты на працу ў сфэры паслуг і іншыя розныя дакумэнты, зьвязаныя з клюбам, дзе эксплёатаваліся ахвяры.

https://smarturl.click/yqbXd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гандлёвыя адносіны Беларусі з краінамі па-за СНД стагнуюць. Адмоўнае сальда гандлю зь імі за месяц вырасла ў 1,3 раза

У першай траціне 2024 годe ў гандлі таварамі Беларусі з краінамі СНД было зафіксавана дадатнае сальда, з астатнімі — адмоўнае, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту

Зь дзяржавамі па-за СНД гандаль таварамі выглядае наступным чынам: экспарт — 4 млрд 270,2 млн, імпарт — 5 млрд 988,4 млн, адмоўнае сальда — 1 млрд 718,2 млн. За месяц адмоўнае сальда стала большым у 1,3 раза.

Зьнешнегандлёвы абарот тавараў у 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 млн даляраў: экспарт — 40 млрд 168,2 млн (+4,7%), імпарт — 43 млрд 256,3 млн (+12,4%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 88,1 млн даляраў.

https://smarturl.click/xBLAZ

Читать полностью…
Подписаться на канал