Расейскі ўдар па Харкаву ўдзень прывёў да гібелі як мінімум двух чалавек
«Ёсьць загінулыя і параненыя. Удар трапіў у жылы дом», — напісаў мэр Харкава Ігар Церахаў.
Пазьней улады паведамілі, што колькасьць параненых вырасла да 15 чалавек.
Расейскія вайскоўцы кожны дзень абстрэльваюць Харкаў і Харкаўскую вобласьць.
Нягледзячы на доказы і сьведчаньні, Масква адмаўляе мэтанакіраваны напад на мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
На здымку наступствы аднаго з расейскіх удараў па Харкаву.
Запытайся ў Дубаўца. Прачытала, што хочуць выдаць збор твораў Лукашэнкі-пісьменьніка. Як вы гэта сабе ўяўляеце?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
«Гэта будуць тэматычныя зборнікі цытат. Першы том: „Я гатоў на каленях паўзьці ў Расею“ — пра інтэграцыю. Другі том: „Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду“ — пра беларускі „народзец“ і Беларусь як „кусок зямлі“. Трэці том, больш мастацкі, у жанры францускай п’есы абсурду: „Разьдзявайся і работай“ — пра ўласныя дасягненьні за 30 гадоў прэзыдэнцтва. Пры тым ня варта выдаваць гэтыя тамы па-расейску ці па-беларуску, бо яны згубяць свой калярыт і літаратурную арыгінальнасьць. Найбольш адпаведная мова выданьня — трасянка».
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Роварную актывістку Сьвятлану Кароль перавялі ў гомельскую калёнію
Праваабаронцам стала вядома што Сьвятлана 18 чэрвеня пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі нумар 4.
Жанчыну затрымалі 18 верасня 2023 году ў Гомлі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку, а таксама ў распальваньні сацыяльнай варожасьці.
Напрыканцы сакавіка 2024 году Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дома на Сьвятлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалягічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.
https://smarturl.click/EeyBV
Расейскія баявыя верталёты прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня ў Менску
Верталёты Ка-52 і Мі-28, якія ўжо прыбылі ў Беларусь, Расея выкарыстоўвае ў разьвязанай ёю вайне супраць Украіны.
Раней у Беларусь з Расеі для ўдзелу ў парадзе даставілі гаўбіцы «Мста-Б» і мінамётныя комплексы 2С12 «Сані».
https://smarturl.click/71qBX
Затрыманаму ў Армэніі беларусу далі палітычны прытулак
Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымлівалі ў Армэніі на запыт уладаў Беларусі, вызвалены і атрымаў палітычны прытулак.
Максіма Вайткявічуса вызвалілі 19 чэрвеня.
Вайткявічуса затрымалі ў лютым сёлета пры перасячэньні мяжы з Армэніяй на падставе таго, што Беларусь аб’явіла яго ў вышук па справе аб ухіленьні ад службы.
На фота Плошча Рэспублікі ў Ерэване.
https://smarturl.click/Zy66q
Чаго варта чакаць і асьцерагацца сваякам праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі
Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі ў адрас сем’яў тых ягоных палітычных апанэнтаў, хто здолелі ўцячы ад палітычных рэпрэсій, і як гэта было ў часы сталінізму, піша Віктар Багдзевіч:
«Лукашэнка ў сваім раскручваньні махавіка рэпрэсій ужо ня спыніцца. Пытаньне ў тым, ці ёсьць у яго рэсурс часу на тое, каб давесьці працэс да сталінскіх маштабаў».
https://smarturl.click/mpDLz
Freedom House: Утрыманьне зьняволеных інкамунікада можа быць злачынствам супраць чалавечнасьці
Утрыманьне зьняволеных без сувязі са зьнешнім сьветам у адпаведнасьці зь міжнародным правам можа афіцыйна лічыцца гвалтоўным зьнікненьнем, якое зьяўляецца злачынствам супраць чалавечнасьці ў адпаведнасьці з Рымскім статутам Міжнароднага крымінальнага суду.
Такая выснова ўтрымліваецца ў аналітычным аглядзе праваабарончай арганізацыі Freedom House.
У Беларусі мінімум восем палітычных зьняволеных «цяпер утрымліваюцца без сувязі са зьнешнім сьветам на працягу доўгага пэрыяду часу», шасьцёра зь іх знаходзяцца пад вартай без перапіскі і доступу да адвакатаў і сваякоў больш за год, гаворыцца ў аглядзе. Гэта Марыя Калесьнікава, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка і Максім Знак.
https://smarturl.click/w9LLA
Аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе вынікі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=XcCJdDQKLdA
Групу экспэртаў ААН па правах чалавека ў Беларусі ўзначаліць прадстаўніца Расеі
У склад Групы незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ўвайшлі С’юзэн Базылі (Канада), Карына Маскаленка (Расейская Фэдэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча). Пра гэта паведаміла прэсавая служба Рады правоў чалавека ААН.
Выконваць функцыі старшыні групы будзе Карына Маскаленка. Усе трое сяброў групы раней выступалі экспэртамі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН для вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, іх мандат завяршыўся ў красавіку 2024 году.
У паведамленьні прэсавай службы сьцьвярджаецца, што сябры групы будуць працаваць у сваёй асабістай якасьці і ня будуць атрымліваць заробак.
https://smarturl.click/67gge
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
🔸 Васілю Быкаву сёньня 100 год! radio_svaboda/video/7382199177830288646">Цытата беларускага клясыка пра абвяшчэньне БНР
🔸 Проста пра грошы. radio_svaboda/video/7382646942137879814">Як знайсьці падпрацоўку на лета і зарабіць грошай
🔸 Расказваем, як уратавацца на вадзе — radio_svaboda/video/7381924481054395653">што рабіць, каб адпачынак прайшоў безь непатрэбных прыгодаў
🔸 Расказваем усё пра Лагойск. radio_svaboda/video/7381558924467555589">Паркі, палацы, мэтэарытны кратэр, так — гэта ўсё пра яго
🔸 Дзе ў Беларусі зарабляюць больш за ўсіх і ад чаго гэта залежыць. radio_svaboda/video/7381180968687750406">Расказваем, хто ў Беларусі зарабляе найбольш
Дзярждэпартамэнт ЗША перад самітам NATO ў Вашынгтоне заявіў, што Ўкраіна стане сябрам альянсу
ЗША і саюзьнікі будуць працаваць над прапрацоўкай шляху Кіева да сяброўства ў NATO, заявілі ў зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных штатаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў упэўненасьць у тым, што Ўкраіна стане сябрам NATO, нягледзячы на скептыцызм некаторых палітыкаў.
«Важна наступнае: будучыня Ўкраіны — у NATO, — заявіў прадстаўнік ведамства Мэцью Мілер. — Яна стане сябрам NATO. Мы ясна далі гэта зразумець».
https://smarturl.click/mpD5Q
«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» былы кандыдат у прэзыдэнты (2006) Аляксандар Мілінкевіч расказаў пра адзін загадкавы і драматычны эпізод падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Мілінкевіч тады быў кіраўніком штабу дэмакратычнага кандыдата Сямёна Домаша.
«Калі кандыдат у прэзыдэнты Сямён Домаш выступаў на тэлебачаньні, то кіраўнік тэлебачаньня (не афіцыянтка, а кіраўнік тэлебачаньня!) прынёс яму такую сінюю шклянку з вадою зь нёманскага шкла, паставіў яе на стол. Домаш выпіў, а ўвечары ў яго быў абшырны інфаркт».
https://smarturl.click/ny3q4
Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце пад спасылкай: https://youtu.be/dNAG2TkfW7E
Праўладныя камуністы выступілі супраць перайменаваньня вуліцы Каліноўскага ў Менску
У канцы траўня прарасейская арганізацыя «Рух „Саюз“» зьвярнулася да Палаты прадстаўнікоў і Менскага гарсавету з прапановай перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу 17 Верасьня. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі праўладныя камуністы.
https://smarturl.click/AdOJM
Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі нападнікаў на казахстанскага журналіста Айдаса Садыкава, але пра іх затрыманьне інфармацыі няма
Як адзначаецца ў паведамленьнях аб падазрэньні, апублікаваных на афіцыйным сайце Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, гэта грамадзяне Казахстану Алтай Жаканбаеў 1988 году нараджэньня і Мэйрам Каратаеў 1991 году нараджэньня.
У дакумэнце адзначаецца, што падазраваныя прыбылі ў Кіеў 2 чэрвеня і арандавалі жытло па розных адрасах.
Паліцыя пакуль не паведамляла аб іхным затрыманьні.
https://smarturl.click/O0yAo
Кіеў: Беларусь сваімі заявамі стараецца перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за напружанасьць на мяжы
«Беларусь ужо не ўпершыню такім чынам намагаецца перакласьці адказнасьць на Ўкраіну, што мы трымаем свае войскі і сродкі на мяжы з гэтай краінай», — заявілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне расцанілі заяву Беларусі аб павелічэньні ўкраінскага вайсковага кантынгенту на мяжы ў Жытомірскай вобласьці як спробу перакласьці на Кіеў адказнасьць за напружанасьць.
https://smarturl.click/VDzMR
Польская камісія фінансавага нагляду адказала на запыт аб праблемах беларусаў у банку Santander
Адказ на свой зварот апублікаваў намесьнік кіраўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка.
З адказу яго вынікае, што дзеяньні банка не зьяўляюцца патрабаваньнем польскіх уладаў альбо эўрапейскімі санкцыямі. Рашэньні аб дадатковых патрабаваньнях да кліентаў былі прынятыя выключна па рашэньні самога банка.
Тым часам група беларускіх актывістаў з Гданьску склала пэтыцыю ў банк Santander і Камісію фінансавага нагляду з просьбай не дыскрымінаваць па нацыянальнай прыкмеце.
https://smarturl.click/JDy5g
У Каліфорніі асёл уцёк ад гаспадароў і жыве цяпер з аленямі
Асёл Дызель уцёк з каліфарнійскай сямʼі Друры пяць гадоў таму.
Цяпер у яго новае жыцьцё з аленямі.
Прычым ён там выконвае ролю лідэра статку, які заўжды рухаецца сьледам за ім.
Друры апазналі ў героі сацсетак свайго ўлюбёнца Дызеля, які, спалохаўшыся, уцёк падчас сямейнага паходу ў 2019 годзе
Яны падкрэсьлілі, што не зьбіраюцца лавіць і вяртаць Дызеля.
https://smarturl.click/xBL3Z
У Расеі масава судзяць вайскоўцаў, якія адмаўляюцца ваяваць ва Ўкраіне
Вядома пра тысячу крымінальных спраў у месяц і 35 прысудаў штодня.
Больш за 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў абвінавачваюцца ў адмове ад службы з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Пра гэта пішуць журналісты «Медиазоны».
Яны прааналізавалі інфармацыю аб крымінальных справах на сайтах вайсковых судоў Расеі.
https://smarturl.click/Q1e0Y
Пісьменьнік Уладзімер Казлоў пра памылкі 90-х, пратэсты і вайну
Расейскі пісьменьнік і кінарэжысэр Уладзімер Казлоў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але больш за два дзесяцігодзьдзі жыў і працаваў у Расеі.
У гутарцы са Свабодай Казлоў патлумачыў, чаму ў апошнія гады перагледзеў сваю самаідэнтыфікацыю, якія меў уражаньні ад Беларусі пасьля 2020 году. Таксама ён расказаў, чаму цяперашнія падзеі на постсавецкай прасторы маюць карані ў 1990-х.
https://smarturl.click/2qd7l
У Беларусі для сачэньня за асуджанымі дазволілі выкарыстоўваць бесьпілётнікі
Размова ідзе перш за ўсё пра папраўчыя установы адкрытага тыпу (так званую хімію), дзе адміністрацыя сочыць за асуджанымі.
Пастановай МУС пэрсанал папраўчых устаноў атрымаў права прымяняць бесьпілётныя лятальныя апараты, а таксама сродкі пераўтварэньня і падаўленьня сыгналаў сотавай сеткі сувязі і бесьпілётнікаў.
Фота бесьпілётніка ілюстрацыйнае.
https://smarturl.click/G67zd
22 чэрвеня – дзень памяці Васіля Быкава
22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію. Быкава хаваў народ: тысячы беларусаў прайшлі пешшу ад плошчы Перамогі да Ўсходніх могілак пад нацыянальнымі сьцягамі.
У Менску да гэтага часу няма ні плошчы, ні вуліцы, ні помніка Быкаву.
Больш важных датаў і падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/aJW6b
Галоўнае за 21 чэрвеня
📌 «ПіК Свабоды». Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі на працягу дзесяцігодзьдзяў. Тлумачэньне сацыёляга
📌 Кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі анансаваў рост завочных крымінальных спраў у 2024 годзе
📌 Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: у Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек
📌 Праўладныя камуністы выступілі супраць перайменаваньня вуліцы Каліноўскага ў Менску
📌 «Канкурэнцыя за студэнтаў-платнікаў». Чаму ў Беларусі закрываюць прыватныя ВНУ
📌 Ціханоўская дала інтэрвію армянскай тэлевізіі. Вядучы звяртаўся да яе «спадарыня прэзыдэнт»
📌 «Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
📌 Добрыя навіны тыдня. Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту
Лукашэнка заявіў, што сьніць, як доіць каровы
Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас наведваньня малочнатаварнага комплексу ў Дзяржынскім раёне заявіў, што праца ў сельскай гаспадарцы — адна з найлепшых.
«Лепшае працы няма. Запомні. Я гэта ўсё прайшоў. Мне сьняцца зараз па начах людзі, зь якімі я працаваў. Сьняцца каровы. Я іх ноч даю. Лепшага няма. Ніякае прэзыдэнцтва... Самая цікавая тут праца. Жывыя людзі, жывое быдла, жывыя расьліны. І вынік штогод».
Лукашэнка нязьменна кіруе Беларусьсю з 1994 году. Да свайго абраньня дэпутатам і прэзыдэнтам ён кіраваў саўгасам «Гарадзец» Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Беларусы застаюцца ў лідэрах сярод іншаземных працаўнікоў у Літве
Дазволы на працу ў Літве атрымалі 48 600 грамадзян Беларусі.
У Службе занятасьці Літвы паведамілі, што найбольшую колькасьць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі, але апошнім часам імкліва павялічваецца колькасьць працоўных з краін Цэнтральнай Азіі.
«Сёлета ў першым квартале Служба занятасьці выдала 1878 дазволаў на працу грамадзянам з трэціх краін. Гэта ў два разы больш, чым год таму ў гэты ж пэрыяд — 934», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Службы занятасьці Літвы.
https://smarturl.click/ppL7W
Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёляга
Ці быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
https://youtu.be/OAYrUQeRCaI
У Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасьцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля.
На відэа затрыманыя кажуць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам зь іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпаля, у тым ліку і па праезнай частцы.
«Медиазона» знайшла профілі траіх затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і паводле якога артыкулу іх абвінавачваюць, невядома.
Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: https://smarturl.click/2qd6A
Добрыя навіны тыдня. Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту
Дзяўчаты плятуць вянкі і пускаюць на ваду. Хлопцы ставяць слуп з колам наверсе. Распальваюць агонь. Водзяць карагоды пад песьні. Пары скачуць праз вогнішча. Беларусы ўсяго сьвету адзначаюць Купальле. Іншыя добрыя навіны тыдня чытайце пад спасылкай.
https://smarturl.click/RAWkW
Кіраўнік Сьледчага камітэту анансаваў рост завочных крымінальных спраў у 2024 годзе
У 2024 годзе крымінальных спраў у рамках спэцыяльнага вядзеньня будзе больш, заявіў журналістам 21 чэрвеня старшыня Сьледчага камітэта Дзьмітры Гара, якога цытуе «Позірк».
Паводле яго, сёньня крымінальныя справы ў гэтым парадку распачатыя супраць 108 чалавек — у суды накіравана 82 справы, у вядзеньні застаецца 26.
У большасьці такіх справаў, зазначыў Гара, накладаецца арышт на маёмасьць абвінавачаных.
«Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасьці, якая павінна быць рашэньнем суду накіраваная ў даход дзяржавы», — сказаў кіраўнік СК.
https://smarturl.click/67gmE
Колькасьць загінулых паломнікаў у Саудаўскай Арабіі перавысіла тысячу чалавек
Сярод загінулых сама меней 658 грамадзян Эгіпту, 68 — Індыі, 60 — Ярданіі, 35 — Пакістану, 35 — Тунісу. ТАСС са спасылкай на генконсульства Расеі піша пра пяцёх загінулых расейцах.
Па дадзеных AFP, больш за палову загінулых — гэта незарэгістраваныя паломнікі, многія зь якіх ня маюць доступу да кандыцыянаваных памяшканьняў і мэдыцынскай дапамогі.
На хадж у Мэкку з розных краін прыбылі звыш 1,5 млн чалавек з 22 краін. Па дадзеных Саудаўскага нацыянальнага мэтэаралягічнага цэнтру, 17 чэрвеня, у панядзелак, тэмпэратура паветра ў цені Вялікай мячэці ў Мэццы склала 51,8 градуса паводле Цэльсію, а ў аўторак — 47 градусаў.
У Беларусі на мяжы з Украінай пачалі раптоўную праверку баявой гатоўнасьці арміі
За дзень да гэтага Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў аб павелічэньні ўкраінскага кантынгенту на мяжы зь Беларусьсю ў Жытомірскай вобласьці, дзе разьмясьцілі цяжкае ўзбраеньне амэрыканскай і нямецкай вытворчасьці.
https://smarturl.click/dpx8k