radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

75 год таму пачаўся суд над Саюзам змаганьня за незалежнасьць Беларусі

Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі — падпольная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, створаная студэнцкай моладзьдзю. Праграма СЗНБ прадугледжвала падрыхтоўку патрыятычных сіл, якія ў выпадку вайны мусілі выступіць у абарону беларускага народа і незалежнасьці Беларусі. У адпаведнасьці з праграмай, павінны былі распусьціць калгасы, а зямлю перадаць сялянам. Саюз дзейнічаў у 1946–1949 гадах.

У 1949 годзе органы савецкай дзяржбясьпекі арыштавалі кіраўніцтва Саюзу. 15 чэрвеня ў Менску пачаўся суд над імі. У выніку 18 падсудных атрымалі розныя тэрміны няволі.

Пра іншыя памятныя даты 15 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/kj3DQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за пятніцу, 14-га чэрвеня

Свабода як выпрабаваньне. Як былыя палітвязьні вяртаюцца да жыцьця на волі

Лукашэнка расказаў пра арышт 30 чыноўнікаў, у тым ліку былых кіраўнікоў міністэрстваў і дзяржаўных кампаній

Яшчэ 20 чалавек у сьпісе «экстрэмістаў», яшчэ 10 новых палітвязьняў

Добрыя навіны тыдня. Серабрыстыя аблокі, сьпеў Караткевіча і ўратаваная казуля

УЭФА: У Беларусі будуць трансьляцыі Эўра-2024

Філіпенка: Мы зрабілі тое, чаго не ўдалося зборнай Беларусі па футболе

«Беларусь ніколі не аддадуць як нейкі суцяшальны прыз для Расеі»,— Дзяніс Кучынскі

ЗША працягнулі на год рэжым надзвычайнай сытуацыі адносна Беларусі

Афіцыйны Ерэван выказаў Беларусі пратэст праз «умяшаньне ва ўнутраныя справы» Армэніі

Сталі вядомыя аргумэнты суду, які вырашыў экстрадаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Добрыя навіны тыдня. Серабрыстыя аблокі, сьпеў Караткевіча і ўратаваная казуля

Што было прыемнага і добрага ў Беларусі на гэтым тыдні? Расказваем добрыя навіны.

https://smarturl.click/0e6Ag

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Філіпенка: Усе мае кнігі выйдуць па-беларуску, а прэм'ера новай будзе спачатку на беларускай

Трэці месяц адбываецца эўрапейскае турнэ пісьменьніка Сашы Філіпенкі. Паміж выступамі адзін з самых чытаных у сьвеце беларускіх аўтараў расказвае ў прэсе пра сытуацыю ў Беларусі, выступае перад палітыкамі. Ці хоча Эўропа ведаць пра Беларусь і ці разумее, што там адбываецца? Пра гэта ў перадачы «ПіК Свабоды» з Сашам Філіпенкам размаўляе Дзьмітры Гурневіч.

ВІДЭА https://youtu.be/fJYm_OdpwUE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі памёр яшчэ адзін вязень, асуджаны паводле палітычных артыкулаў

У расейскай калёніі памёр абаканскі актывіст Ігар Пакусін, асуджаны на 8 гадоў нібыта за «падрыхтоўку да дзяржаўнай здрады», паведамілі крыніцы «Сибирь.Реалии», блізкія сям'і памерлага.

61-гадовы Ігар Пакусін памёр 11 чэрвеня. Прычына сьмерці пакуль не паведамляецца.

У студзені 2024 года суд у расейскім Абакане прызначыў Пакусіну 8 гадоў і 1 месяц калёніі, прызнаўшы яго вінаватым у спробе перайсьці на бок Узброеных сіл Украіны. Пракуратура прасіла для Пакусіна меншы тэрмін — 7 гадоў і 1 месяц у калёніі.

https://smarturl.click/xBbzY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

УЭФА: У Беларусі будуць трансьляцыі Эўра-2024

14 чэрвеня на стадыёне ў Мюнхэне, а 22-й гадзіне менскага часу, пройдзе першы матч чэмпіянату Эўропы ў футболе.

Раней эўрапейская арганізацыя прыгразіла Белтэлерадыёкампаніі санкцыямі за нелегальную трансьляцыю матчаў. Але правы на гэты паказ выкупіў іншы беларускі тэлеканал.

https://smarturl.click/1dRLY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі валютны рынак практычна не адрэагаваў на санкцыі ЗША супраць Маскоўскай біржы, якой з 13 чэрвеня давялося спыніць таргі далярам ЗША і эўра. Экспэрт патлумачыў, чаму

Калі б Беларусь і Расея дзейнічалі ва ўмовах рынкавых інструмэнтаў, то санкцыі ЗША ў дачыненьні да Маскоўскай біржы тым ці іншым чынам паўплывалі б на сытуацыю на беларускім валютным рынку, заявіў «Позірку» кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

https://smarturl.click/vw6Jw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь ніколі не аддадуць як нейкі суцяшальны прыз для Расеі», — Дзяніс Кучынскі

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях дыпляматыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра асноўныя вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША.

Сьцісла:
🔸 Узровень сустрэч Ціханоўскай паказвае, што яе працягваюць прымаць у Вашынгтоне на вельмі высокім узроўні.
🔸 Беларусь — адзін з прыярытэтаў у фокусе палітыкі ЗША.
🔸 Каманда Ціханоўскай працуе над фармалізацыяй адносінаў, якая дапамагае на будучыню працаваць з адміністрацыяй ЗША незалежна ад таго, да якой партыі належыць прэзыдэнт.
🔸 Палітыка ЗША адносна Беларусі стала больш сыстэмнай, стратэгічна накіраванай.

https://smarturl.click/ZygRd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: Беларусь пастаўляла Азэрбайджану сучасную зброю ў пэрыяд напружанасьці з Армэніяй у Карабаху

Амэрыканскае выданьне Politico прааналізавала пакет дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць продаж зброі Азэрбайджануз 2018 па 2022 гады, дзякуючы якой азэрбайджанскі бок атрымаў перавагу ў вайне з Армэніяй.

У пераліку атрыманых рэдакцыяй дакумэнтаў — лісты спэцыяльнага экспартэра «Белтэхэкспарт» сваім прадпрыемствам аб заказах для Азэрбайджану прыцэлаў для артылерыйскай тэхнікі, а таксама ліставаньне паміж дзьвюма дзяржавамі аб набыцьці мабільных баявых станцый для барацьбы зь бесьпілётнікамі «Гроза-С».

Паводле выданьня, Армэнія расцаніла гэта як «горкую здраду» — Азэрбайджан актыўна выкарыстоўваў артылерыю і бесьпілётнікі ў баявых дзеяньнях з Армэніяй у 2020 годзе.

https://smarturl.click/mp5zm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

14 чэрвеня 1900 году нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі — беларускі опэрны сьпявак і музычны пэдагог, саліст La Scala (Мілян), выканаўца беларускіх народных песень. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.

Пра іншыя памятныя даты 14 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/LYdXX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніводнага голасу супраць. Сейм Літвы канчаткова забараніў трансьляцыю беларускіх і расейскіх тэлерадыёканалаў

Сейм Літвы ўдакладніў палажэньні закону, які забараняе рэтрансьляваць і распаўсюджваць праз інтэрнэт радыё- і тэлепраграмы, створаныя, наўпрост ці ўскосна кіраваныя, кантраляваныя або фінансаваныя Расеяй і Беларусьсю — дзяржавамі, вызначанымі як пагроза для нацыянальнай бясьпекі Літвы.

https://smarturl.click/5OX02

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна выйшла з дамовы аб мытным афармленьні і кантролі зь Беларусьсю і Расеяй у межах СНД

Украіна далучылася да гэтай дамовы ў лютым 2000 году з адным выключэньнем — краіна не прызнала палажэньняў дакумэнту, якія дапускаюць разгляд спрэчных пытаньняў у Эканамічным судзе СНД.

https://smarturl.click/5OX93

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ерэвана не засталося падставаў падтрымліваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі — армянскі палітычны аналітык

Што стала падставай для заявы прэм’ер-міністра Армэніі пра спыненьне любых афіцыйных адносінаў з рэжымам Лукашэнкі? Чаму стаўленьне да Расеі ў Ерэвана іншае? Якім будзе лёс расейскай вайсковай базы ў Армэніі? Наколькі сурʼёзныя пратэсты, якія зараз адбываюцца ў Ерэване?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае армянскі палітычны аналітык, супрацоўнік Армянскага інстытуту міжнародных дачыненьняў і праблемаў бясьпекі Рубэн Мэхраб’ян.

https://smarturl.click/mp5am

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белавескай пушчы зьнізілася папуляцыя зуброў

🦬 У суседняй Польшчы папуляцыі, наадварот, вырасла.

https://smarturl.click/3k3Yg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Італіі былы муж забіў беларуску і прывёз яе цела ў паліцыю

Пра жорсткае забойства ў італьянскім горадзе Модэна стала вядома 11 чэрвеня. Цяпер Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла, што забітая былым мужам-італьянцам Ганна Сьвірыдзенка — беларуска. У яе засталіся двое дзяцей.

https://smarturl.click/DaMLE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАП патрабуе ад Беларусі дапусьціць да палітвязьняў місію мэдыкаў

Цягам двух тыдняў у Жэнэве праходзіла чарговая, 112-я па ліку Міжнародная канфэрэнцыя працы. У ёй удзельнічалі актывісты незалежных прафсаюзаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі беларускага ўраду і праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі

https://smarturl.click/O0Z2z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі назваў пуцінскія ўмовы спыненьня агню «новым нацызмам»

«Гэта тое ж, што зрабіў Гітлер, калі казаў: дайце мне частку Чэхаславаччыны і ўсё скончыцца тут» — патлумачыў Зяленскі і нагадаў, што потым была акупацыя Польшчы і Эўропы.

https://smarturl.click/1dRm6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы лічаць Беларусь самай блізкай краінай. А каго яшчэ

Расейскія сацыёлягі зь Лявада-цэнтру ў траўні сёлета задалі рэспандэнтам пытаньне, якія краіны яны лічаць найбольш блізкімі сябрамі, саюзьнікамі Расеі.

Найбольшая колькасьць рэспандэнтаў (81%) назвалі такой краінай Беларусі. А хто апынуўся ў пяцёрцы?

https://smarturl.click/z29vA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ 20 чалавек у сьпісе «экстрэмістаў», яшчэ 10 новых палітвязьняў

У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», 14 чэрвеня дададзена яшчэ 20 чалавек, зараз у ім 4154 пазыцыі.

https://smarturl.click/qlpwO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Прайд-месяцы ЛГБТК+ — radio_svaboda/video/7377798221730499845">узгадваем гісторыю іх узьнікненьня

👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7378792042274508038">Як беларускія рыбакі адстаялі Нарач

👉🏻 Мова на Свабодзе. radio_svaboda/video/7379327033232428293">Трошку словаў пра надвор’е і вось вы ўжо С1

👉🏻 Расказваем пра Ігара Жалязоўскага — radio_svaboda/video/7379699753325497605">беларуса з кнігі рэкордаў Гінэса, які стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам

👉🏻 radio_svaboda/video/7380085821216525573">Як у беларускіх школах і кнігарнях канфіскуюць кнігі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў імя затрыманага прадстаўніка Беларускай чыгункі, у якога знайшлі больш за 3 мільёны даляраў

13 чэрвеня ГУБАЗіК афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне за хабар аднаго з мэнэджэраў Беларускай чыгункі, але імя затрыманага не назвалі. Пазьней гэтае паведамленьне выдалілі зь невядомых прычын.
Аляксандар Лукашэнка пагражае ўсім чыноўнікам жорсткім пакараньнем за карупцыйныя злачынствы.

https://smarturl.click/Q1goB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра беларускую мову ў сувэрэннай дзяржаве

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/5OX6B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За ўдзел у маршы пэнсіянэраў у 2020 годзе судзяць жыхарку Менску Галіну Лагацкую

У Кастрычніцкім судзе Менску 14 чэрвеня пачаўся судовы працэс над пэнсіянэркай Галінай Лагацкай, якая стала вядомай яшчэ ўдзелам у пратэставых акцыях «дармаедаў».

Паводле судовых дакумэнтаў, на якія спасылаецца праваабарончы цэнтар «Вясна», абвінавачаньне 63-гадовай Галіне Лагацкай выставілі паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Галіну Лагацкую неаднаразова затрымлівалі падчас вулічных акцыяў і каралі з надуманых прычын. Перадапошні раз Галіну Лагацкую затрымалі ў сакавіку 2022 году і зноў адправілі на 15 дзён пад арышт за ўлётку «Не — вайне», якую суд палічыў «недазволеным пікетаваньнем».

https://smarturl.click/VDgAn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Свабода як выпрабаваньне. Як былыя палітвязьні вяртаюцца да жыцьця на волі

«Псыхалягічныя праблемы чалавека можна закрыць за 10 сэсій, а ў нас гульня ўдоўгую». Мэнтарка і каардынатарка ініцыятывы Volnyja дзеляцца сакрэтамі, як вырашаць праблемы рэсацыялізацыі былых палітвязьняў.

https://smarturl.click/qlp0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кангрэсе ЗША праходзяць слуханьні пра беларускіх палітвязьняў

Адказваючы на пытаньні, Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі помсьціць беларусам за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Яна нагадала пра Паліну Шарэнду-Панасюк, прапагандысцкія відэа, рэжым інкамунікада, іншыя зьдзекі са шматлікіх палітвязьняў і перасьлед беларусаў.

«Ахвяруючы нават 5 эўра на патрэбы ўкраінскага войска можна апынуцца на 5 гадоў у турме, а размаўляючы па-беларуску і падтрыміваючы беларускія выдавецтвы сутыкнуцца з праблемамі і турмой».


https://smarturl.click/9zXDD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўсё ж такі пакажуць футбольнае Эўра-2024

Турнір пакажуць два тэлеканалы — «СТВ» і «РТР-Беларусь».

https://smarturl.click/2qDaW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 чэрвеня

✍🏻 Прапагандыст Маркаў — новы міністар інфармацыі. Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў

👨🏻‍⚖️ Сэрбскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта ў Беларусь

🇦🇲 Прэмʼер Армэніі заявіў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Зь Менску і Ерэвану адклікалі амбасадараў

«Не здала, але выйшла з добрым настроем». Беларусы замежжа расказалі, як мяняюць свае правы кіроўцы на мясцовыя

🏗 «„Смачны“ кавалак у цэнтры, могуць і разбурыць». Што будзе з будынкамі былой «Валадаркі»

🙍🏻‍♂️ «Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай КР

👨🏻‍💼Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву, — палітоляг Павал Вусаў

🗣 У Ерэвана не засталося падставаў падтрымліваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі — армянскі палітычны аналітык

👫Расказваем, хто тлумачыць чыноўнікам, як думаць і што казаць

📚«Наш Быкаў». Алеся Сёмуха-Грынбэрг: «Я трохі пабойвалася ягоных пэсымізму і тугі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву

У Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі. А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым.

https://youtu.be/dDAu5BP3EHg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто тлумачыць чыноўнікам, як думаць і што казаць

У Беларусі дзейнічае цэлая сетка аналітычных цэнтраў, якія абслугоўваюць рэжым. Самі сябе яны называюць «фабрыкі думак». Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, як яны працуюць.

ВІДЭА: https://youtu.be/c6OZRHNgJLM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна прапанавала МАК не пускаць на Алімпіяду беларуску і трох расеек, якія «адкрыта падтрымліваюць вайну»

Прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўкраіны Вадзім Гутцайт і яшчэ два ўкраінскія спартовыя чыноўнікі зьвярнуліся ў Міжнародны алімпійскі камітэт.

https://smarturl.click/RAg8l

Читать полностью…
Подписаться на канал