Праўладны саюз пісьменьнікаў падтрымаў ідэю выдаць збор твораў Лукашэнкі
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Аляксандар Карлюкевіч падтрымаў ідэю выдаць сход выбраных твораў Аляксандра Лукашэнкі, агучаную на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Паводле яго, «многія-многія творы [Лукашенкі] вартыя зьбіраньня ў кнігу, і яны будуць першакрыніцай для многіх сьпікераў, якія часам недарэчна яго пераказваюць»:
https://smarturl.click/W35Be
Прэзыдэнт Польшчы падпісаў папраўкі ў закон, якія спрашчаюць прызнаньне дакумэнтаў аб беларускай адукацыі
Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі са збройным канфліктам. Але новаўвядзеньні палепшаць і становішча беларусаў. Сярод іншага вырашаецца праблема з прызнаньнем атэстатаў аб адукацыі.
https://smarturl.click/jkDJb
«Наш Быкаў». Тацяна Процька: «Ён ішоў да свабоды складаным шляхам гуманізму»
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава да ягонага 100-годзьдзя дзеліцца Тацяна Процька, гісторык і грамадзкая дзяячка.
https://smarturl.click/M1BvR
У Крыме абмяркоўваюць ролю расейскай мовы ў полікультурным сьвеце. Ёсьць і прадстаўнікі Беларусі
Летась дацэнт Віцебскага філіялу Міжнароднага ўнівэрсытэту «МИТСО» Аляксандар Дзядзінкін выступіў на сымпозіюме з дакладам на тэму «Лінгвапсыхалягічны партрэт экстрэміста: праблемы мадэляваньня».
https://smarturl.click/vw672
Быкаў на Свабодзе. Пра зьмену сымболікі
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
«Хлопцаў затрымалі за дзіцячыя пэтарды». Навуковец пракамэнтаваў арышт юнакоў за выбухоўку
«Праз арышт гэтых падлеткаў Беларусь, імаверна, страціла некалькі таленавітых хімікаў». Навуковец Сяргей Бесараб пракамэнтаваў Свабодзе, наколькі (не)бясьпечнымі рэчамі займаліся затрыманыя за выбухоўку падлеткі. І як раней гэтым жа займаліся ўдзельнікі рэспубліканскіх алімпіядаў.
https://smarturl.click/M1BmR
Apple прэзэнтавала свой генэратыўны штучны інтэлект
Амэрыканская карпарацыя Apple на канфэрэнцыі WWDC 2024 у Каліфорніі прадэманстравала сваю сыстэму генэратыўнага штучнага інтэлекту, Apple Intelligence.
Генэратыўны штучны інтэлект, аналяг ChatGPT, будзе ўбудаваны ў апэрацыйныя сыстэмы кампаніі на кампутарах і мабільных прыладах, у тым ліку тэлефоны iPhone і шлемы віртуальнай рэальнасьці Apple Vision Pro.
Apple Intelligence будзе даступная для карыстальнікаў у ЗША летам на ангельскай мове. Пазьней кампанія дадасьць падтрымку іншых моў і краін. https://smarturl.click/z296b
Асноўнае за 10 чэрвеня:
📌 Школьнікаў абвінавацілі ў тэрарызьме за тое, што ў лесе рабілі выбухі бутэлечак з-пад ёду
📌 У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі аб суіцыдзе вайскоўца тэрміновай службы
📌 Беларусь адмовілася ад плянаў паказваць пірацкія трансьляцыі. Чэмпіянату Эўропы ў футболе на дзяржаўнай тэлевізіі ня будзе
📌 Журналістцы Алене Цімашчук прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф 46 тысяч рублёў
📌 Міністар Хрэнін адрэгаваў на заяву МЗС Літвы аб нанясеньні ўдараў па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі
📌 Рада нацыянальнай бясьпекі Польшчы і ўрад абмеркавалі сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю. Прэм'ер анансаваў «буфэрную зону»
📌 «Што зь імі зробяць? Спаляць». Як у Беларусі зьнішчаюць непажаданыя для ўладаў кнігі
📌 «ПІК Свабоды». Каго выбралі эўрапейцы? І як гэты выбар можа паўплываць на Беларусь? Тлумачыць дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту
«Кібэрпартызаны» высьветлілі, як рэктар БДУ праводзіў «чысткі» ва ўнівэрсытэце і падманваў адміністрацыю Лукашэнкі дзеля ўласнай выгады
Актыўна ўдзельнічаючы ў рэпрэсіях, рэктар БДУ Андрэй Кароль у 2021 годзе падаў заяву на будаўніцтва трохпакаёвай кватэры ў мікрараёне Лошыца-7. Але атрымаў адмову. Тады Кароль зьвярнуўся да тагачаснага міністра адукацыі Ігара Карпенкі, каб той накіраваў ад свайго імя ліст з прашэньнем «на самы верх». «Кібэрпартызаны» апублікавалі адзін з варыянтаў гэтага ліста на імя Аляксандра Лукашэнкі, у якім сярод заслуг Караля прыводзяцца палітычныя «чысткі» ва ўнівэрсытэце. Расьсьледнікі таксама расказваюць пра шматлікіх каханак рэктара. https://smarturl.click/W3569
Сёлета кляшчоў у Беларусі ў 1,6 раза больш, чым у мінулым годзе
Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства здароўя, гэтаму спрыяла раньняя вясна і высокія тэмпэратуры. Ад гэтага ў паўднёвых раёнах Беларусі першыя кляшчы зьявіліся ўжо ў лютым. Пры лябараторным дасьледаваньні выявілася, што 25% кляшчоў інфікаваныя барэліямі, а 0,7% — вірусам клешчавага энцэфаліту. Што рабіць, каб абараніцца ад кляшчоў: https://smarturl.click/9zXe7
У Берасьці журналістцы Алене Цімашчук прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф 46 тысяч рублёў
Журналістку-фрылансэрку Алену Цімашчук абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, паведамляе Dissident.by.
Справу Алены Цімашчук разглядаў судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Дзьмітры Карасінскі. Журналістку абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК), распальваньні варожасьці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні (ч. 3 арт. 361-1 КК). https://smarturl.click/RAgmp
Выбары ў Эўрапарлямэнт: правыя папулісты набіраюць, але ці перамагаюць? Агляд Свабоды
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк напісаў агляд выбараў у Эўрапарлямэнт: якія групы могуць сьвяткаваць перамогу, ці сапраўды адбыўся «ўльтраправы ўздым», як напісаў шэраг СМІ, і якой эфэктыўнасьці чакаць ад Эўрапарлямэнту ў наступныя месяцы.
https://smarturl.click/dpmwJ
Міністар Хрэнін адрэгаваў на заяву МЗС Літвы аб нанясеньні ўдараў па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі бяруць удзел у другім этапе вучэньняў зь нестратэгічнымі ядзернымі сіламі Расеі.
https://smarturl.click/jkD7q
Ва Ўкраіне жонцы беларускага добраахвотніка скарацілі тэрмін знаходжаньня ў краіне. Яна пайшла ў суд
Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.
https://smarturl.click/8EwEv
Школьнікаў абвінавацілі ў тэрарызьме за тое, што ў лесе рабілі выбухі бутэлечак з-пад ёду
На дзяржаўным тэлеканале АНТ са спасылкай на КДБ выйшаў сюжэт пра трох школьнікаў, якіх абвінавачваюць у тэрарызьме.
https://smarturl.click/z292A
Невядомыя намалявалі серп і молат на працы беларускай мастачкі Яны Шостак, якая знаходзілася ў варшаўскай галерэі
Яна падрыхтавала ў варшаўскім музэі Захэнта часовую выставу. Яна адкрылася ў пятніцу і на наступны дзень была разбураная. У сшытку, уключаным у выставу, нехта намаляваў серп і молат. Таксама зьнік шалік з выявамі беларускіх палітвязьняў. Невядомыя парэзалі паляроідныя здымкі Шостак і размалявалі некаторыя элемэнты экспазыцыі аэразольнай фарбай.
«Зьявіліся двое маладых людзей, селі за стол і ўспрынялі яго як інтэрактыўную прастору для майстар-клясаў. Яны пачалі размалёўваць экспанаты мастачкі. Служба бясьпекі не была гатовая да такіх сытуацый і не рэагавала своечасова», — кажа куратарка выставы:
https://smarturl.click/O0Za8
Праз 9 месяцаў стаў вядомы прысуд экс-дырэктару санаторыя «Беларусь»
Андрэя Кобеля асудзілі за шпіянаж. Ён нібыта працаваў на літоўскую выведку звыш 10 гадоў.
А сёньня ў Менскім гарадзкім судзе на 6 гадоў калёніі за «агентурную дзейнасьць» асудзілі грамадзянку Літвы, якая працавала ў тым самым санаторыі.
https://smarturl.click/VDgXg
Адвакат не адказвае, абвінавачаныя ня ведаюць, за што іх судзяць. Як у Беларусі праходзяць завочныя суды над апанэнтамі Лукашэнкі
«Канстытуцыя гаворыць пра роўнасьць бакоў і спаборнасьць працэсу. У гэты час «мая» адвакатка нават ня хоча ведаць маю прававую пазыцыю. Што яна будзе казаць у судзе? Што я вінаваты? Тады якая зь яе абаронца. Што я невінаваты? Але калі я прызнаю раптам віну?»
Буфэрную зону на мяжы Польшчы і Беларусі створаць 13 чэрвеня. Сталі вядомыя дэталі
Пастанова МУС Польшчы аб увядзеньні часовай забароны на знаходжаньне на пэўнай тэрыторыі ў зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю, будзе падпісаная 12 чэрвеня і набудзе моц у чацьвер, 13 чэрвеня.
Што ў ёй?
https://smarturl.click/VDgVR
У Варшаве адкрылі цэнтар супрацьдзеяньня расейскай дэзынфармацыі
Амэрыканскі высокапастаўлены дыплямат Джэймс Рубін (на здымку), які адказвае за барацьбу з дэзынфармацыяй, і Томаш Хлон, польскі дыплямат з аналягічным мандатам, удзельнічалі ў цырымоніі адкрыцьця бюро Групы па ўкраінскіх камунікацыях. Такая афіцыйная назва новага сумеснага падразьдзяленьня саюзьнікаў па NATO, закліканага выкрываць расейскую дэзынфармацыю.
Група, якая складаецца з прадстаўнікоў 12 краін, уключаючы Канаду, Францыю, Нямеччыну, Фінляндыю, Італію і Ўкраіну, пачне працаваць 11 чэрвеня, абʼявіў Рубін.
Ужо сёньня: выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля»
11 чэрвеня 1923 году выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і расказвае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі. (Ілюстрацыя мастака Васіля Шаранговіча да паэмы «Новая зямля»)
Пра іншыя памятныя даты 11 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/nyqap
Рада нацыянальнай бясьпекі Польшчы і ўрад абмеркавалі сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю. Прэм'ер анансаваў «буфэрную зону»
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сказаў на пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі ў Беластоку, што за апошні час агулам адбылося 50 нападаў на польскіх вайскоўцаў. Дуда падкрэсьліў, што Польшча павінна прыкласьці ўсе намаганьні, каб выявіць выканаўцаў забойства вайскоўца Матэвуша Сітэка і пакараць іх.
На пасяджэньні польскага ўраду, якое сёньня ж прайшло ў Беластоку, прэм'ер-міністар Дональд Туск зазначыў, што ў адным толькі траўні польскія вайскоўцы на мяжы зь Беларусьсю папераджальна ўжывалі зброю больш як 770 разоў.
Польскі прэм'ер паведаміў, што на пасяджэньні ўраду прынялі рашэньне стварыць на мяжы зь Беларусьсю спэцыяльную «буфэрную зону». «Мы гаворым пра 10 км, 200 м глыбіні». https://smarturl.click/M1B43
У Празе іншаземца падазраюць у спробе тэракту на замову Расеі
У Празе затрыманаму паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэракту іншаземцу пагражае пажыцьцёвы тэрмін. Яго абвінавачваюць у спробе падпаліць аўтобусы ў дэпо.
Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтэр Фіяла кажа, што за злачынствам можа стаяць Расея.
26-гадовы падазраваны прыбыў у Чэхію з Паўднёвай Амэрыкі за некалькі дзён да затрыманьня ў суботу. У гэтыя дні ўлады Чэхіі ўзьнімалі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне. Паліцэйскія патрулі ахоўвалі чыгуначныя і аўтобусныя вакзалы і гандлёвыя цэнтры. https://smarturl.click/xBbdQ
Што эўрапейцы выбралі для сябе і для Беларусі. Тлумачыць дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту
Якія наступствы для Эўропы будзе мець посьпех ультраправых на выбарах у Эўрапарлямэнт? Як новая расстаноўка сіл у гэтай інстытуцыі можа паўплываць на палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі? Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў датэрміновыя выбары ў Нацыянальны сход? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае доктар палітычных навук, дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі. https://youtu.be/t7a0WPfbT6A
У Сынгапуры дазволілі заводзіць катоў у дзяржаўных дамах, у якіх пражывае больш за 80% насельніцтва краіны
Забарона дзейнічала 35 гадоў, за парушэньне правілаў пагражаў штраф, эквівалентны амаль тром тысячам даляраў ЗША.
Згодна з новымі правіламі, зь верасьня можна будзе трымаць двух катоў і аднаго сабаку дазволенай пароды. https://smarturl.click/z29ln
Адбыўся выбух на польскім заводзе, які вырабляе ракеты для комплексаў Javelin
На збройным заводзе Mesko на паўднёвым усходзе Польшчы адбыўся выбух, загінуў супрацоўнік прадпрыемства, яшчэ адзін атрымаў раненьне, паведамляе RMF24 з спасылкай на дырэктарку заводу Эльжбету Сьрэняўскую.
Паводле яе, выбух адбыўся ў цэнтры ракетнага паліва, які ўвялі ў эксплюатацыю некалькі гадоў таму. https://smarturl.click/l5bXg
Беларусь адмовілася ад плянаў паказваць пірацкія трансьляцыі футболу
Чэмпіянату Эўропы на дзяржаўнай тэлевізіі беларусы ня ўбачаць.
https://smarturl.click/JDZdx
Посьпех правых на эўрапейскіх выбарах. Ці варта гэтага асьцерагацца?
Эўрапейскія «ультраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай. Абражальныя мэтафары ў іх адрас, якія дапускае ў прэсе левацэнтрысцкі мэйнстрым, на эўрапейскіх выбарнікаў не спрацавалі. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/0e6eg
Ключ ад турмы. Чаму не вызваляюць палітвязьняў
Сяргей Дубавец піша, чаму ў Беларусі не вызваляюць палітвязьняў:
«Становішча палітвязьняў у Беларусі сёньня выглядае безвыходным. Тэрмін «палонныя», які часам ужываюць як мэтафару, насамрэч дакладна адпавядае тысячам палітвязьняў у беларускіх турмах».
Быкаў на Свабодзе. Пра выбары ва ўмовах таталітарызму
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы публікуем цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе. https://smarturl.click/4kDJw