Два абліччы Лукашэнкі: навошта спатрэбілася хваравітая зьмена мэдыйнага вобразу
Апошнім часам заўважна, што Лукашэнка і ягоная піяр-група працуюць над новым вобразам «гаспадара краіны». Цяпер замест вобразу «мáча» дзяржаўная прапаганда прапаноўвае імідж мудраца, патрыярха сусьветнай палітыкі. Аднак зьмена адбываецца балюча: стары вобраз разбураецца, а новы складаецца цяжка, адзначае аналітык Валер Карбалевіч і тлумачыць, чаму:
https://smarturl.click/1dvDb
На летнія вакацыі дзецям палітвязьняў сабралі больш за 20 тысяч эўра
Гуманітарныя фонды 4-ы раз праводзяць акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі». У рамках сёлетняга дабрачыннага збору ўжо сабралі больш за 20 тысяч эўра, якія накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх палітвязьняў і былых палітвязьняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 эўра.
Збор працягваецца, заяўленая сума — 23 400 эўра:
https://smarturl.click/nynab
Эўразьвяз павысіў мыта на збожжа зь Беларусі і Расеі, што фактычна спыніць яго імпарт
Эўрапейская рада прыняла рашэньне аб увядзеньні падвышаных мытаў на збожжавыя і алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўваньня, якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. У залежнасьці ад канкрэтнага прадукта новыя пошліны павялічацца або на 95 эўра за тону прадукцыі, якая імпартуецца ў ЭЗ, або да 50% цаны на пшаніцу на рынках ЭЗ.
Павышэньне мыта фактычна спыніць іх імпарт у Эўразьвяз:
https://smarturl.click/W3kV9
Бюджэт 6 мільёнаў даляраў, штат 50 супрацоўнікаў. Прэзэнтавалі праект Нацыянальнага дасьледчага ўнівэрсытэту
«Гэта пытаньне не такое простае. Заснаваць вышэйшую школу — гэта ў Польшчы зрабіць даволі лёгка, а адкрыць унівэрсытэт цяжка. Патрэбен адпаведны закон. Можа, гэта атрымаецца ў Нямеччыне. Можа, у Швэцыі. Будзем іншыя варыянты разглядаць». На сваю ідэю аўтары праекту шукаюць 6 мільёнаў даляраў.
https://smarturl.click/aJvVY
«Гульня ў пінг-понг». Чаму беларускім удзельнікам пастаноўкі «Ulenspiegel» не заплацілі
«Лапко кажа, што ўсе пытаньні да Бульбы, Бульба — да Лапко. Грошы да хабу дайшлі. А цяпер ідзе такая гульня ў пінг-понг». Паводле творчага калектыву, без уліку штрафных санкцый за пратэрміноўку і падаткаў сумарная запазычанасьць Беларускага моладзевага хабу перад трупай складае амаль 18 тысяч эўра.
https://smarturl.click/M1aQ3
Леанід Судаленка пракамэнтаваў Свабодзе закон аб амністыі:
«Мы бачылі тады Лукашэнку слабым, разгубленым. Але час прайшоў, рэжым аднавіў сваю сілу, ад дыктатуры Лукашэнка перайшоў да таталітарнага рэжыму, пры якім законы не дзейнічаюць. А калі няма закону, дык можна прымаць любыя рашэньні. І гэтая амністыя таму пацьверджаньне, бо фактычна яна ні пра што. Калі некалькі шматдзетных жанчын выйдзе на волю, гэта, канешне, добра, але гэта не вырашае праблемы расколу грамадзтва. Народ чакае амністыі для тысяч палітвязьняў, а яе няма».
Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях ухваліла закон аб амністыі
Амністыя не закране асуджаных за «экстрэмізм».
https://smarturl.click/aJvVA
Быкаў на Свабодзе. Пра рэфэрэндум аб беларускай мове
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
Ужо сёньня: 25-я гадавіна трагедыі на Нямізе
30 траўня 1999 году, 25 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшымі за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 супрацоўнікі міліцыі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71Ama
Вугоршчына не гатовая адкрыта парушаць санкцыі супраць Беларусі, — экспэртка Кудзько
«Зараз Вугоршчына спрабуе крыху балянсаваць і разумее, як далёка яна можа зайсьці, а куды зайсьці ня можа. Той жа візыт Сіярта ў Менск — нашмат меней таксычны крок, чым быў бы ягоны візыт у Маскву», — кажа віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.
Тлумачым з Гурневічам. Як палякі рыхтуюцца да нападу зь Беларусі
Польшча пачынае грандыёзную фартыфікацыю мяжы зь Беларусьсю. Праект называецца «Усходні шчыт». На яго зьбіраюцца выдаткаваць 2,5 мільярды даляраў. Акурат днямі польскі ўрад агучыў дэталі і паказаў, як зьменіцца польска-беларуская мяжы:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=D3Aclt8caJw
Кавалеўскі: «Кожны падрадчык і партнэр праекту пашпарта „Новай Беларусі“ пройдзе праверку»
Прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валеры Кавалеўскі 29 траўня выступіў з афіцыйным камэнтаром з нагоды інфармацыі пра тое, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Лукашэнкі Шаўцовым.
«Мы не зьбіралі аніякія асабістыя зьвесткі беларусаў, таму ніхто ня мог атрымаць доступ да таго, чаго не існуе», — пракамэнтаваў Кавалеўскі магчымыя асьцярогі беларусаў:
https://smarturl.click/0eWlm
Пры Лукашэнку ў Беларусі закрыліся 3450 бібліятэк
За апошнія 30 гадоў, гэта значыць, якраз за час, які краінай кіруе Аляксандар Лукашэнка, закрыліся 2946 клюбаў і 3450 бібліятэк — іх колькасьць скарацілася больш чым удвая.
Тым часам вырасла колькасьць музэяў (+12%, ці 4 адзінкі), тэатраў (+17%, ці 10 адзінак) і канцэртных арганізацый (+77%, ці 17 адзінак). Цыркаў за гэты час менш ня стала — як і ў пачатку 90-х, цыркавыя арганізацыі толькі дзьве. Пры гэтым занятасьць у галіне культуры няўхільна скарачаецца, піша @naszyhroszy:
https://smarturl.click/4kz9d
Беларускую кватэру IT-спэцыяліста, у якой жыве маці, арыштавалі за яго ўдзел у акцыях за мяжой, — Devby
IT-спэцыяліст выехаў зь Беларусі некалькі гадоў таму. Ва ўласнасьці ў Беларусі засталася кватэра, у якой жыве ягоная маці. Паводле Devby.io, з канца красавіка амаль штодзень да кватэры нехта прыходзіў, стукаў у дзьверы, але маці не адчыняла. Праз два тыдні супрацоўнікі КДБ проста вынесьлі дзьверы, відаць, вырашыўшы, што ў кватэры нікога няма.
У кватэры правялі ператрус у сувязі з удзелам мужчыны ў «экстрэмісцкай дзейнасьці», але нічога значнага ў межах крымінальнай справы не знайшлі. Сам ён кажа, што «быў пару разоў на замежных акцыях». Кватэру арыштавалі, маёмасьць апісалі. Маці пакуль працягвае жыць у кватэры:
https://smarturl.click/opXkD
Пасьля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленьне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю
29 траўня стала вядома, што стан пацярпелага ад нападу польскага жаўнера цяжкі. Ён змагаецца за сваё здароўе і жыцьцё, паведаміў намесьнік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык.
https://smarturl.click/1dvpY
Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым? Што адбываецца
На тэлефонах беларускіх актывістаў і журналістаў ідэнтыфікавалі шпіёнскую праграму Pegasus. Што гэта за праграма, хто мог сачыць за беларусамі і як абараніць сябе ў лічбавыя часы? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» расказвае экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/5zeirrawUsc
За год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася яшчэ на 26,4 тысячы
Паводле Белстату, на 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывала 1 801 383 дзіцяці да 18 гадоў, а на 1 студзеня 2023 году — 1 827 758 дзяцей. За 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася на 26 375 (або на 1,44%). Агулам з пачатку 2020 году колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася прыкладна на 68 тысяч.
З 2020 году Беларусь з прычыны палітычных рэпрэсіяў вымушана пакінулі сотні тысяч чалавек, у тым ліку сем’і з дзецьмі:
https://smarturl.click/W3kVO
18-гадовую грамадзянку Ўкраіны затрымалі на беларускай мяжы
Як стала вядома праваабаронцам, 29 траўня Кацярына Гарсьцючэнка вярталася з Польшчы ў Беларусь. На мяжы яе затрымалі за фатаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне. Праз вайну ва Ўкраіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы і жыла ў краіне апошнія два гады.
На гэты момант Кацярына знаходзіцца ў Берасьцейскім ІЧУ. Ёй не даюць зьвязацца з роднымі. Далейшыя абставіны справы высьвятляюцца:
https://smarturl.click/ppObE
За палітычнымі, грамадзкімі дзеячамі, журналістамі зь Беларусі сачылі з дапамогай праграмы Pegasus
Факты сачэньня за вядомымі беларусамі выявілі ў некалькіх краінах Эўразьвязу.
https://smarturl.click/Da0W3
«Базавы рахунак» у банку, рост камуналкі, падаражэньне візы ў Польшчу. Што зьменіцца для беларусаў з 1 чэрвеня
Свабода прадстаўляе падборку зьмяненьняў, якія напаткаюць Беларусь і беларусаў, пачынаючы з чэрвеня.
https://smarturl.click/jkVwY
«Наш Быкаў». Зіна Гімпелевіч: «Усе мы — быкаўцы»
2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зіна Гімпелевіч, ганаровы прафэсар канадзкага ўнівэрсытэту Ватэрлу.
https://smarturl.click/O0AOz
Прызначылі дату завочнага суду над праваабаронцам Судаленкам
Новая крымінальная справа ў фармаце спэцвядзеньня была пачатая ў лістападзе 2023 году. Леаніда Судаленку абвінавачваюць паводле артыкулу «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
https://smarturl.click/4kzxx
25 год трагедыі на Нямізе: як адбылася самая масавая гібель людзей у гісторыі новай Беларусі
30 траўня 1999 году радыё «Мір» вырашыла адзначыць сваё двухгодзьдзе сьвятам з канцэртам і розыгрышам прызоў. Дзесяць накрывак ад цыгарэт бясплатна мянялі на паўлітра піва. Папулярны тады расейскі гурт «Манга-Манга» адыграў дзьве песьні перад шматтысячным натоўпам. Надвор’е рэзка сапсавалася, у 20.25 пачаўся моцны дождж з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро.
https://smarturl.click/W3kqk
Былы палітзьняволены Глеб Гатоўка правёў 2 гады і 4 месяцы ў жодзінскай турме. Ён кажа, што ягоная камэра была побач з камэрай палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага.
У інтэрвію Свабодзе Глеб распавёў, якім бачыў вядомага палітзьняволенага і што чуў ад яго.
Стомленыя ад палітыкі. Пра якія настроі сярод дыяспары сьведчаць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду
«Выбары ў КР паказалі, што дамінуючы настрой сярод дыяспары — дэпалітызацыя. У Маратоне салідарнасьці з палітвязьнямі ўдзельнічала больш людзей, чым у выбарах у КР, хоць данаты — справа ня менш небясьпечная, чым галасаваньне за „экстрэмісцкія фармаваньні“», — піша аналітык Юры Дракахруст:
https://smarturl.click/5OaJB
Галоўнае за 29 траўня
👨🏻💼Лукашэнка прыпыніў удзел Беларусі ў Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе
🛩 Суд Эўразьвязу пакінуў у сіле санкцыі супраць «Белавія»
🇬🇪 Грузінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну беларуску, якая жыла там год і падтрымала мясцовыя пратэсты
🙍🏻♂️ «Бачыў Сяргея „на калідорах“ у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі
📚 Быкаў на Свабодзе. «За імі, тымі, хто выступае супраць, — перамога, а за намі — ісьціна»
🙍🏻♀️«Гісторыя на Свабодзе». Натальля Сьліж пра шлюб, мараль і сэкс у ВКЛ: «Уся гісторыя робіцца ў ложку»
👫 «Зьдзівіліся нават спэцслужбы Літвы». Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі
✍🏻 Стомленыя ад палітыкі. Пра якія настроі сярод дыяспары сьведчаць вынікі выбараў у КР
👫 Перамога, якой не разгледзелі нават свае. Пра выбары ў КР як сыстэмны выклік рэжыму
Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі
Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым. Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/F8n_QTqTCBg
Мабільнага апэратара А1 аштрафавалі за «парушэньні ў цэнаўтварэньні»
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю правяло праверку мабільнага апэратара А1 і знайшло «парушэньні ў цэнаўтварэньні». Кампанію аштрафавалі на 5% ад кошту рэалізаваных паслуг (сума штрафу не ўдакладняецца).
22 траўня КДК заявіў, што праверыў апэратараў мабільнай сувязі і прыйшоў да высновы, што іх дзейнасьць «накіраваная на атрыманьне выгады, часта без захаваньня інтарэсаў грамадзян і дзяржавы», што яны фармуюць цэны «зь перавышэньнем разумнай даходнасьці», атрымліваючы «практычна неабмежаваны прыбытак»:
https://smarturl.click/O0Aq3
Урад Літвы забараніў з 3 чэрвеня ўвоз зь Беларусі і Расеі больш як 2,8 тысячы відаў сельгаспрадукцыі
У пераліку Мінсельгасхарчу Літвы вызначаныя 24 групы прадукцыі, увоз якіх забаронены з трэцяга чэрвеня, у тым ліку жывая жывёла, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты яго перапрацоўкі, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжаньня, расьліны, гародніна, садавіна, кава і спэцыі, збожжа, крупы, алей, напоі, тытунь і інш.
У той жа час прадукцыю, якая ня мае альтэрнатыўных крыніц імпарту (некаторыя грыбы, ягады, патака, некаторыя віды кармоў для жывёлы і іншыя) не ўключылі ў пералік:
https://smarturl.click/qly2V
Перамога, якую не разгледзелі нават свае. Пра выбары ў КР як сыстэмны выклік рэжыму
Пра пазытыўныя вынікі выбараў у Каардынацыйную раду піша Сяргей Дубавец:
«Гэтыя выбары сталі ці ня першымі пасьля 1990 году, якія больш-менш адпавядалі міжнародным стандартам і, што самае істотнае, адбыліся. У тэхнічным пляне карэктна і з рэальным вынікам».