radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Паплечнікі Навальнага апублікавалі відэа інтэр’ераў «палаца Пуціна» напярэдадні ягонай інаўгурацыі на 5-ы тэрмін

Паплечнікі Навальнага сьцьвярджаюць, што палац пад Геленджыком быў пабудаваны асабіста для Пуціна.

На новае відэа адтуль, у прыватнасьці, трапілі аквадыскатэка, басэйн, вулічная алея з псэўдаантычнымі статуямі, джакузі, масажная заля, шматлікія карціны на ваенна-патрыятычную тэматыку, дарагая мэбля і люстры. Замест пакоя для гульняў і казіно зьявілася капліца, дзе разьмешчаны незвычайны трыптых з іконамі Багародзіцы, Ісуса і сьвятога Ўладзіміра. Там таксама разьмешчаны трон:

https://smarturl.click/Zywwq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст

Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/W2JqOJJ3j_w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Літвы адрэагаваў на заяву спэцслужбаў Беларусі аб атацы дронаў зь літоўскай тэрыторыі

«Імаверна, мэтай зьяўляецца пасеяць смуту, паўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, і таму адказам павінна быць казаць праўду — удакладняць або зьняпраўджваць інфармацыю, якую распаўсюджваюць», — працытавала агенцтва BNS Габрыелюса Ландсбергіса.

Паводле яго, калі такія паведамленьні стануць больш частымі, Літва зьвернецца па кансультацыі да сваіх хаўрусьнікаў. Раней МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту ў сувязі з заявай Івана Тэртэля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб’ектах у Менску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чыгуначнікі Латвіі просяць не забараняць куплі дэталяў для старых цягнікоў, якія можна знайсьці толькі ў падсанкцыйных Беларусі і Расеі

Латвійская чыгуначная кампанія Pasažieru vilciens зьвярнулася да ўладаў дзяржавы з просьбай не забараняць ёй закупляць дэталі для цягнікоў у Расеі і Беларусі. Зварот зьявіўся з прычыны адсутнасьці прыдатных запчастак у Эўразьвязе.

https://smarturl.click/JDRgL

Фота Latvijas dzelzceļš

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заробку хапае на 931,9 літра бэнзіну, у Казахстане — на 1410. Чаму цэны такія і што на іх уплывае

Беларускія цэны на бэнзін адны з самых высокіх у ЭАЭС. Параўналі, колькі паліва можна купіць на сярэдні заробак у іншых краінах ЭАЭС і Эўрапейскім зьвязе.

https://smarturl.click/4kEVX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла авіяўдар па энэргааб’ектах Сумскай вобласьці

Расейскія войскі ў велікодныя сьвяты ўдзень у нядзелю і ў ноч на панядзелак інтэнсіўна абстрэльвалі памежныя і прыфрантавыя гарады Ўкраіны.

Удары наносілі пры дапамозе дронаў, авіябомбаў і артылерыі. Ва Ўкраіне ўдакладняюць маштабы разбурэньняў і колькасьць імаверных ахвяр.

https://smarturl.click/AdDAM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алейнік: з нашай тэрыторыі ня можа быць зьдзейсьнена агрэсія

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік лічыць міралюбнасьць Беларусі «непахісным пастулатам» і заяўляе, што Беларусь заўсёды гатовая прыняць на сваёй зямлі бакі для правядзеньня перамоваў аб міры.

Нагадаем, што кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

https://smarturl.click/G6w05

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

120 гадоў з дня нараджэньня Паўлюка Труса

Паўлюк Трус нарадзіўся ў вёсцы Нізок на Ўзьдзеншчыне, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», наведваў школы і рабочыя клюбы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. Быў загадчыкам беларускага аддзелу газэты «Палеская праўда». Ладзіў на Гомельшчыне вакальна-літаратурныя вечары, на якіх чытаў свой даклад «Беларусь і яе культура», знаёміў слухачоў з навінамі беларускай літаратуры, дэклямаваў уласныя вершы.

Больш падзей 6 траўня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB1EO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя залевы

Сыноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя гідрамэтэаралягічныя зьявы 6 траўня. У панядзелак днём у многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с. У Менску чакаецца навальніца, паведамляе партал pogoda.by. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу складзе ад +5 ° С па поўначы да +13 ° С па паўднёвым захадзе; максымальная днём +16..+23°С, па поўдні краіны да +25°С, у паўночных раёнах +10..+15°С.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцслужбы эўрапейскіх краін папярэдзілі свае ўрады аб пагрозе дывэрсій з боку Расеі

Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на крыніцы ў выведцы.

Па дадзеных суразмоўцаў брытанскай газэты, расейскія ўлады плянуюць выбухі, падпалы і іншыя напады на эўрапейскую інфраструктуру. Масква, як сьцьвярджаецца, гатова дзейнічаць больш агрэсіўна і ўзгоднена як наўпрост, так і праз пасрэднікаў.

Расея спрабуе ўзмацніць ціск на эўрапейскія краіны па ўсіх кірунках, лічыць крыніца выданьня. Прадстаўнік выведкі адной з эўрапейскіх краін адзначыў, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін адчувае сябе «натхнёным» і будзе імкнуцца нанесьці максымальную шкоду з дапамогай дывэрсій, хакерскіх нападаў або дэзынфармацыі.https://smarturl.click/VDn60

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Там проста ламаюць людзей». Што вядома пра вязьніцу Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча

Сучасная пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі функцыянуе такім чынам, што многім палітвязьням пасьля некалькіх ШЫЗА мяняюць рэжым на больш жорсткі і пасьля новага суду з папраўчых калёніяў пераводзяць на турэмны рэжым. 

Пятая частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.

Турма № 8 у Жодзіне лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі. За яе кратамі трымаюць некалькі дзясяткаў палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Дзяніса Івашына. https://smarturl.click/Q1ZRJ 

Відэа https://www.youtube.com/watch?v=-9GgUAQSZWI&t=907s

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канстантынопальскі патрыярх на Вялікдзень заклікаў да абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй згодна з прынцыпам «усіх на ўсіх»

«Просім Госпада аб міласэрнасьці, каб прасьвятліў нашы думкі і сэрцы, каб мы маглі ісьці шляхам праўды і свабоды, поўныя надзеі, з пасланьнем аб уваскрасеньні Хрыста на вуснах», — сказаў патрыярх Варфаламей.

https://smarturl.click/5Ox3j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грузінскі футбол. Раскол замест сьвяткаваньня гістарычнай перамогі

Палітычныя маніфэстацыі супраць закону аб іншаземных агентах спрычыніліся да расколу ў грузінскім футболе, які перажывае свой уздым. Нацыянальная зборная дасягнула найвялікшага посьпеху з часоў незалежнасьці, але палітычныя чыньнікі выйшлі на першае месца, сьвяткаваньні скончыліся і перайшлі ў пратэсты.

Дзе праходзіць лінія нязгоды і чаму галоўную зорку зборнай Грузіі абвінавацілі ў падбухторваньні да грамадзянскай вайны — у матэрыяле цэнтральнай службы Свабоды.

https://smarturl.click/3kv1B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Ці можа прэзыдэнт Польшчы ці Францыі, ці ЗША назваць свой народ «народцем», а апазыцыю «беглыми мерзавцами»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Ня можа. У іншых краінах ёсьць палітычная культура, кожны мае права рэальнага голасу і ёсьць празрыстыя выбары, у выніку якіх палітык становіцца прэзыдэнтам усяго народу — і прыхільнікаў, і апазыцыі. У Беларусі зьнішчана палітычная культура, 30 гадоў няма выбараў і прэзыдэнт не зьяўляецца прэзыдэнтам усяго народу. Ён гэта разумее, але выправіць сытуацыю ня здольны, і ўсё, што яму застаецца, седзячы на штыхах, шчыра ненавідзець «народзец». На іншае няма ні цяму, ні эмпатыі, ні клопату пра будучыню.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш...»

Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака «Зэльмэняне» выйшаў па-беларуску ў бесцэнзурным аўтарскім варыянце. Кнігу выдала праскае выдавецтва «Вясна».

Пра ідыш на беларускіх землях, захапленьне ідышамоўнай літаратурай, яе «прыгладжваньне» савецкай цэнзурай ды хваробу на кульбакаманію мы пагаварылі зь перакладчыкам твораў Мойшэ Кульбака Сяргеем Шупам.

https://smarturl.click/B6DeM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля ўказу Лукашэнкі колькасьць аграсядзібаў у Беларусі зьменшылася ў 2,4 раза

Па выніках 2023 году ў Беларусі было зарэгістравана 1290 аграсядзібаў — у 2,4 раза менш, чым годам раней (3043), паведаміла прадстаўніца Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пры гэтым сума падаткаў, выплачаных аграсядзібамі ў 2023 годзе, вырасла на 19,3%:

https://smarturl.click/71apX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

6 беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах, супраць яшчэ трох СК пачаў спэцвядзеньне

У Беларусі ўсё часьцей судзяць завочна. Так, у судзе Партызанскага раёну Менску завочна асудзілі адразу 6 чалавек: Анатоля Астроўскага, Віктара Пузана, Аляксандра Цярлюка, Ірыну Сталоку, Генадзя Гутара прызналі вінаватымі паводле «народнага» арт. 342 КК і асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, а Віталю Пахомчыку, акрамя 2 гадоў калёніі, прысудзілі яшчэ і штраф у 12 тысяч рублёў за абразу прадстаўніка ўлады.

Тым часам СК пачаў спэцвядзеньне супраць кандыдата ў склад Каардынацыйнай рады па сьпісе «Салідарнасьць» Андрэя Зуева (яго абвінавачваюць па 4 артыкулах), а таксама супраць беларусак Аліны Галінскай і Кацярыны Туманавай — іх зьбіраюцца судзіць завочна.

Хроніка перасьледу 6 траўня: https://smarturl.click/jkmmj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча

На заяву пракуратуры гораду Менску інфармацыйная прадукцыя друкаваных выданьняў «Выбраныя творы» Вацлаў Ластоўскі (1997 год) і «Выбраныя творы» Алесь Петрашкевіч (2017 год), выдадзеныя ў рамках праекту «Беларускі кнігазбор», прызнаныя судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

https://smarturl.click/O0198

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Польшчы пракамэнтавала ўцёкі судзьдзі Шмыта ў Беларусь

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адрэагаваў на дэмарш судзьдзі Томаша Шмыта, які 6 траўня падпісаў у Менску заяву аб адстаўцы і выступіў з палітычнымі заявамі ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

«Я ў шоку. У нас ужо быў здраднік, здаецца, што гэта падобны выпадак».


Сікорскі, аднак, падкрэсьліў, што пакуль ня ведае ўсіх падрабязнасьцяў справы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскі судзьдзя ў Менску заявіў пра адстаўку і папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

Томаш Шмыт, судзьдзя 2-га аддзяленьня ваяводзкага адміністрацыйнага суду Варшавы, 6 траўня выступіў ў прэсавым цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА.

https://smarturl.click/RA12W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьню Разановічу дадалі 9 месяцаў зьняволеньня за «непадпарадкаваньне адміністрацыі»

Працэс над Разановічам пачаўся 26 сакавіка ў калёніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах. Аб падрабязнасьцях абвінавачаньня не паведамлялася. Ранейшы тэрмін зьняволеньня Дзьмітрыя складаў 19 гадоў.

https://smarturl.click/dpWnk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

70 удзельнікаў, 11 млн асабістых профіляў, 15% бачнасьці. Расказваем гісторыю беларускіх «Кібэрпартызанаў»

Яны зрабілі найбуйнейшую атаку на дзяржаўную сыстэму за апошнія амаль 10 гадоў. Многія зь іх працуюць бясплатна. Яны ня маюць офісу. Не паказваюць твараў. Не называюць сваіх імёнаў. Спампавалі сабе базы дзяржаўных службаў, якія павінныя адказваць у краіне за бясьпеку. Расказваем пра беларускіх «Кібэрпартызанаў».

https://smarturl.click/z2Dzb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У акупаваным Бярдзянску падарвалі машыну супрацоўніка калёніі, датычнага да катаваньняў украінскіх палонных

У Галоўным упраўленьні выведкі Мінабароны Ўкраіны паведамілі аб «зьнішчэньні» аднаго з арганізатараў «катавальні» на тэрыторыі калёніі № 77 у Бярдзянску Яўгена Ананьеўскага. 

Аб замаху на чыноўнікаў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй на тэрыторыі Ўкраіны, паведамлялася ня раз. Украіна наўпрост на сябе адказнасьць за атакі не бярэ. https://smarturl.click/jkmOZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 5 траўня

Ціханоўская: Сотні тысяч беларусаў ня могуць вярнуцца дадому і абняць родных на Вялікдзень 

Лукашэнка, які працягвае масавыя рэпрэсіі, заявіў на Вялікдзень пра «вечныя ідэалы дараваньня»

Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш...» 

«Там проста ламаюць людзей». Што вядома пра вязьніцу Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча 

Ці добра вы ведаеце гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні Новага часу? ТЭСТ 

У Старобіне гарэў торфабрыкетны завод

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка, які працягвае масавыя рэпрэсіі, заявіў на Вялікдзень пра «вечныя ідэалы дараваньня»

Сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова «ўвасабляе трыюмф жыцьця над сьмерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвярнасьці над усёдазволенасьцю і эгаізмам», заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 траўня вернікаў з праваслаўным Вялікаднём.

Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, «сьвятло велікодных дзён нагадвае пра вечныя эвангельскія ідэалы дараваньня і спагады, любові і клопату пра блізкіх».

У Беларусі амаль чатыры гады працягваюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі. https://smarturl.click/Ee4AW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: Сотні тысяч беларусаў ня могуць вярнуцца дадому і абняць родных на Вялікдзень

Вялікдзень – гэта сьвята, якое прынята адзначаць у коле сям’і, аднак «многія беларусы ня могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень», сказала 5 траўня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

«У гэты дзень мы чакаем сваякоў у госьці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуль – есьці самыя смачныя ва ўсім сьвеце паскі», – сказала палітык у відэа, апублікаваным у яе тэлеграм-канале. /channel/tsikhanouskaya/4803

У гэты ж час, адзначыла яна, «нявінныя людзі сядзяць у турмах, падвяргаюцца перасьледам і катаваньням», «сотні тысяч беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасьці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень».

«Мы з вамі праходзім праз час выпрабаваньняў... Наша сіла – дабрыня і спагадлівасьць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адабраць», – падкрэсьліла Ціханоўская. https://smarturl.click/dpW5o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абяцаная Нямеччынай сыстэма Patriot паступіць ва Ўкраіну не раней за канец чэрвеня — NYT

Нямецкія пастаўкі Ўкраіне зноў затрымліваюцца. Але гэтаму ёсьць прычына — неабходнасьць навучаньня ўкраінскіх вайскоўцаў.

https://smarturl.click/8EmOx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Старобіне гарэў торфабрыкетны завод

Пацярпелых на пажары няма.

МНС паведаміла, што ў будынку, які знаходзіцца на рамонце, загарэлася транспартэрная стужка. Вагонь ахапіў абшар у 300 кв.м.

Ведамства запэўнівае, што пажар не паўплываў на тэхналягічныя працэсы на прадпрыемстве. Прычыну пажару высьвятляюць.

Відэа МНС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні Новага часу? ТЭСТ

Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага другога тэсту пра Вільню.

https://smarturl.click/9zAe7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 траўня — 205-я гадавіна з дня нараджэньня Станіслава Манюшкі

У гэты дзень у 1819 годзе нарадзіўся польскі і беларускі кампазытар Станіслаў Манюшка. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1dQwD

На здымку помнік Станіславу Манюшку ў Вільні

Читать полностью…
Подписаться на канал