У амбасадзе Баўгарыі ў Менску паведамілі аб пераносе даты пачатку выдачы шэнгенскіх візаў беларусам
Як адзначаецца на афіцыйным сайце амбасады, візавы цэнтар у Менску пачне прымаць дакумэнты з 15 красавіка, а ў іншых гарадах Беларусі — з 1 траўня.
Таксама вызначылі дату, калі зьявіцца інфармацыя на старонцы візавага цэнтру.
https://smarturl.click/LYWyM
Міністар адукацыі заявіў, што навучаньне пэдагогаў і мэдыкаў пераводзіцца на бюджэтную форму
У Беларусі падрыхтоўка мэдыкаў і пэдагогаў пераводзіцца толькі на бюджэтную форму навучаньня. Пра гэта ў эфіры СТВ расказаў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
https://smarturl.click/0eE65
Ці можна стрымаць выміраньне Беларусі? Пра дэмаграфію і філязофскую абыякавасьць
Паводле прагнозаў дэмографаў, праз трыццаць зь нечым гадоў будзе ўжо менш за 8 мільёнаў, а ў 2100 годзе — менш за 7 мільёнаў чалавек. Як да гэтага ставіцца і ці магчыма стрымаць скарачэньне, піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/kjJ32
«На вёсцы ані цьвіка купіць, ані труны». Як «адрадзілі» сяло і да чаго гэта прывяло
«Раней нас ратавала дастаўка ад «Эўраопту» і «Вострава чысьціні». Цяпер закрылі. Крамы ад райпо пазакрывалі — «нерэнтабэльныя». Зь некаторых вёсак аўтобус ходзіць у райцэнтар раз на тыдзень. На вёсцы нельга купіць ані цьвіка, ані труны». Жыхары сельскай мясцовасьці — пра актуальныя праблемы.
https://smarturl.click/JDeEm
Зьявіліся зьвесткі пра схемы пастаўкі нафтапрадуктаў ва Ўкраіну пасьля пачатку вайны. Згадваецца і Беларусь
Стала вядома, як украінскія кампаніі пастаўлялі паліва з Латвіі і Эстоніі пад выглядам літоўскага, але, як вынікае з апублікаваных ва Ўкраіне судовых рашэньняў, яно магло быць расейскай ці беларускай вытворчасьці.
https://smarturl.click/RA0VJ
Ужо сёньня: народзіны Васіля Захаркі
1 красавіка 1877 году нарадзіўся Васіль Захарка, старшыня Рады БНР на эміграцыі ў 1928–1943 гадах. На скліканай 10 кастрычніка 1925 году канфэрэнцыі ў Бэрліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусі за незалежную дзяржаву. Дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня, бо большасьць сябраў рады прызнала БССР.
Іншыя адметныя падзеі і даты 1 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1dxbO
Галоўнае за 31 сакавіка
📌 Сілавікі затрымалі ўжо як мінімум 12 беларусаў за камэнтары пра тэракт пад Масквой
📌 Павышэньне пэнсій апынулася пад пагрозай, – экспэрт BEROC
📌 Беларусы сталі часьцей страхаваць здароўе
📌 Румынія і Баўгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону
📌 Шэсьць куляў з «Макарава». Новыя дэталі забойства расейскага пілёта ў Гішпаніі
📌 Як добра вы ведаеце словы, зьвязаныя зь Вялікаднем? Адкажыце на пытаньні нашага ТЭСТУ
Шэсьць куляў з «Макарава». Зьявіліся новыя дэталі забойства расейскага пілёта ў Гішпаніі
У расейскага пілёта Максіма Кузьмінава, які ўлетку 2023 году пераляцеў на вайсковым верталёце ва Ўкраіну, жыў пасьля гэтага пад чужым імем у Гішпаніі і ў лютым быў забіты невядомымі, былі выпушчаныя шэсьць куляў. Пасьля гэтага яго пераехалі аўтамабілем.
Пра гэта піша The New York Times з спасылкай на свае крыніцы. Суразмоўцы газэты ў гішпанскай паліцыі адзначаюць, што на месцы забойства Кузьмінава знойдзеныя гільзы ад пісталета Макарава. Больш падрабязнасьцяў пра забойства тут: https://smarturl.click/Ad1M9
Мэр Парыжу: беларускім і расейскім спартоўцам ня будуць рады на Алімпіядзе
Мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня. Украінскіх спартоўцаў, па словах Ідальга, парыжане, наадварот, падтрымаюць.
Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў атлетам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2024 у нэўтральным статусе. https://smarturl.click/Ad1MM
Беларусы сталі часьцей страхаваць здароўе
Вырасла колькасьць грамадзян Беларусі, якія набываюць сабе мэдычную страхоўку. За мінулы год колькасьць беларусаў, якія добраахвотна застрахавалі сваё здароўе, павялічылася на 60 тысяч чалавек.
https://smarturl.click/9z1A5
Выява з Linkedin
Вялікдзень. Моўны тэст
Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціян усіх канфэсіяў. У Беларусі яго часта адзначаюць двойчы, бо сьвяточны дзень разьлічваецца паводле грыгарыянскага (заходняга) і юльянскага (усходняга) календароў. Сьвята старажытнае, з дахрысьціянскімі каранямі, у Беларусі зь ім зьвязана мноства калярытных традыцыяў і назваў.
📄 Нескладаны і пазнавальны ТЭСТ на велікодныя словы.
https://smarturl.click/yZwL
Румынія і Баўгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону. Пакуль часткова
З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.
Ужо ад сёньня шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя.
https://smarturl.click/opRbM
У часткі хрысьціянскіх вернікаў — Вялікдзень
31 сакавіка рыма-каталікі, пратэстанцы і ўніяты адзначаюць дзень Уваскрасеньня Хрыстовага. Адзін з галоўных дзён у хрысьціянскім календары, які абазначае выкупленьне грахоў, перамогу жыцьця над сьмерцю. У гэты дзень хрысьціяне вітаюцца словамі «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!»
Таксама ў гэты дзень у розныя гады адбылося адкрыцьцё Эйфэлевай вежы, запуск штучнага спадарожніка Месяца, скасаваньне вайсковых структураў краін Варшаўскай дамовы. Усе адметныя падзеі, якія адбыліся 31 сакавіка глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2zqZ
Электрамабіляў у Беларусі за год стала амаль удвая больш
Усяго ў 2023-м беларусы валодалі 3 023 002 легкавымі аўтамабілямі. За мінулы год іх стала на 48699 адзінак больш (1,64%). Прычым найбольш значна вырасла колькасьць электрамабіляў.
https://smarturl.click/G6QL5
У Расеі новыя цэлі ва Ўкраіне, – Інстытут вывучэньня вайны
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны ў новай справаздачы зьвяртае ўвагу на новыя аб'екты расейскіх нападаў ва Украіне. Гэта будуць плаціны і гідраэлектрастанцыі.
https://smarturl.click/RA02m
У расейскім Екацерынбургу гарыць буйное прадпрыемства «Уралмаш»
У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць 52 ратавальнікі і 17 адзінак тэхнікі. Але справіцца з вагнём пакуль не ўдаецца. Плошча пажару дасягнула ўжо 4500 кв. м.
«Уралмаш» — адно з найбольшых абаронных прадпрыемстваў Расеі. Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі прызнала факт пажару.
Кадар відэа зь месца падзеяў
Скончылася адтэрміноўка плацяжоў расейскага крэдыту за БелАЭС
Дзяржаўная дума Расеі раней ухваліла перанос тэрмінаў пачатку пагашэньня асноўнага доўгу Беларусі ў крэдыце на будаўніцтва БелАЭС з 1 красавіка 2023-га на 1 красавіка 2024 года.
Ад сёньня Менск павінен будзе пачаць вяртаць сродкі — 30 роўнымі долямі кожныя паўгода. Пры гэтым пагашаць доўг, паводле зьменаў, належыць у расейскіх рублях, а не далярах, як было прапісана ў арыгінальным крэдытным пагадненьні.
https://smarturl.click/l5Obd
Ва Ўкраіне пасьля пашкоджаньня Расеяй ГЭС уводзяць абмежаваньні на поўдні. Харкаў застаецца пад сталымі абстрэламі
Ва Ўкраіне цалкам спыніла працу найбольшая гідраэлектрастанцыя ДнепраГЭС.
У нацыянальнай кампаніі «Укренерго» заявілі аб магчымых абмежаваньнях забесьпячэньня электраэнэргіяй побытавых спажыўцоў у паўднёвых гарадах.
https://smarturl.click/RA0kJ
У Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзяць адразу 17 чалавек
Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы.
https://smarturl.click/B63mj
Што будзе далей з каранавірусам
Больш чым праз чатыры гады пасьля пачатку пандэміі SARS-CoV-2 вірус аслабіў свой ціск на здароўе людзей. Але навукоўцы сьцьвярджаюць, што магчымасьць зьяўленьня новага, больш грознага варыянту, які зможа лепш абыходзіць імунную сыстэму, можа зноў спыніць вяртаньне чалавецтва да нармальнага жыцьця.
https://smarturl.click/Q1aQY
На выбарах у найбуйнейшых гарадах Турэччны наперадзе кандыдаты ад апазыцыі Эрдагану
На выбарах мэра Стамбулу — найбуйнейшага гораду Турэччыны — пасьля частковых падлікаў наперадзе дзейны мэр Экрэм Імамаглу (на фота), які прадстаўляе апазыцыю прэзыдэнту Рэджэпу Эрдагану. Менавіта Імамаглу разглядаецца як патэнцыйны кандыдат ад апазыцыйных сіл на прэзыдэнцкіх выбарах 2028 году. Эрдаган, сам у мінулым мэр Стамбулу, актыўна ўдзельнічаў у кампаніі ў горадзе на карысьць праўрадавага кандыдата.
Прадстаўнік апазыцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Мансур Яваш — дзейны мэр Анкары — ужо абвясьціў пра сваю перамогу ў барацьбе за пераабраньне кіраўніком сталіцы Турэччыны. Паведамляецца і пра перамогу апазыцыі ў іншых буйных гарадах. https://smarturl.click/XyeAl
Расея запатрабавала ва Ўкраіны выдаць кіраўніка СБУ, абвінаваціўшы таго ў тэрарызьме
Расейскае Міністэрства замежных спраў увечары 31 сакавіка выпусьціла заяву, у якой сьцьвярджае, што перадало ўладам Украіны патрабаваньні пра арышт і выдачу Расеі асобаў, якіх Масква лічыць датычнымі да тэрарыстычных актаў. Сярод іншага, Масква запатрабавала арышту кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Васіля Малюка. У заяве гаворыцца, што той прызнаў «арганізацыю Ўкраінай падрыву Крымскага моста ў кастрычніку 2022 году і раскрыў дэталі арганізацыі іншых тэрактаў у Расейскай Фэдэрацыі». https://smarturl.click/VDbaj
Рост ахвяраваньняў, больш эвакуацыяў, — сузаснавальнік BySol расказаў пра зьмены ў працы
За першы квартал 2024 году фонд салідарнасьці BySol сабраў каля 200 тысяч эўра. «У параўнаньні з папярэднім годам мы фіксуем рост ахвяраваньняў», — заявіў «Позірку» сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак. Паводле яго, сярэдняя сума ахвяраваньняў зьменшылася, але ахвяравальнікаў стала больш, і у 2024 годзе павялічылася колькасьць збораў для людзей, эвакуаваных з Беларусі.
«Улічваючы, што ў пачатку году прайшла вялікая аблава на сваякоў [палітвязьняў], гэта прывяло да росту выпадкаў, калі выяжджаюць цэлыя сем’і, якія раней падтрымлівалі сваякоў у зьняволеньні, бо ўсе яны былі так ці інакш залучаныя ў праграму дапамогі і іх у выніку могуць усіх перасаджаць». https://smarturl.click/vwWzR
Папа рымскі заклікаў Расею і Ўкраіну да абмену палоннымі «ўсіх на ўсіх»
Папа рымскі Францішак у звароце да католікаў наконт сьвята Вялікадня з балькона Сьвятога Пятра ў Ватыкане заклікаў да абмену ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай па формуле «ўсіх на ўсіх».
Акрамя таго, пантыфік заклікаў неадкладна спыніць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа і выказаў надзею на працяг дыялёгу паміж Армэніяй і Азэрбайджанам на шляху да заключэньня мірнай дамовы. https://smarturl.click/e5Jv9
Сілавікі затрымалі ўжо як мінімум 12 беларусаў за камэнтары пра тэракт пад Масквой
На гэты раз жорстка затрымалі беларуса стала веку. Жыхар Капыля пакінуў камэнтар, у якім выказаў сваё меркаваньне, што за тэрактам у Расеі могуць стаяць расейскія ўлады.
https://smarturl.click/kjJAX
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму расейскі патрыярх Кірыл кажа, што Беларусь «належыць Усходу»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На ўсходзе ў нас Расея і, каб адкрыта не выказваць тэрытарыяльных прэтэнзіяў, патрыярх закамуфляваў іх пад Усход. Між тым нідзе ў беларускай культуры вы ня знойдзеце пацьверджаньня такога тэзысу. Беларусь, як ідэя, як краіна, як культура заўсёды належала Эўропе і рэалізавалася як эўрапейская зьява. Усе цывілізацыйныя даброты прыходзілі і прыходзяць да нас з Захаду. З Усходу калі што карыснае і прыходзіць, дык толькі сыравіна.
Павышэньне пэнсій у Беларусі пад пагрозай — не хапае працоўнай сілы
Чалавечы рэсурс — неад’емная частка эканамічнага працэсу, а Беларусь губляе працоўную сілу ня першы год, адзначыла экспэртка дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна, камэнтуючы апошнія зьвесткі Белстату.
https://smarturl.click/kjJLX
У Рагачове на вучэньнях абсталююць КПП
Ваеннаслужачыя запасу будуць адпрацоўваць «практычныя дзеяньні па арганізацыі прапускнога рэжыму падчас дзеяньня ваеннага становішча.
https://smarturl.click/5OAq0
Літовец спрабаваў ўвезьці ў Беларусь 84 кг псыхатропаў
Мытнікі дэмантавалі з аўтамабіля схованкі і дасталі зь іх 160 брыкетаў з псыхатропам. Мужчыну пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
https://smarturl.click/2qzVD
Сэрбія пагражае выхадам з Рады Эўропы, калі туды прымуць Косава
Рэакцыя Сэрбіі на магчымы прыём Косава ў арганізацыю «будзе рашучай і адказнай», заявіў прэзыдэнт краіны Аляксандар Вучыч. Пры гэтым зварочваць з эўрапейскага шляху ў афіцыйнага Бялграду намеру няма.
https://smarturl.click/67MBE