Больш як 140 мігрантаў спрабавалі штурмам прабіцца ў Польшчу
Польскія памежнікі і вайскоўцы заявілі, што 10 траўня адбілі спробу нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю групай з больш як 140 мігрантаў. Памежная служба Польшчы апублікавала відэа набегу: «Замежнікі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна — кідалі гальлё і камяні ў патрулі памежнай варты і польскага войска, каб пракласьці сабе шлях у Заходнюю Эўропу». https://smarturl.click/dp866
Прэзыдэнцкія выбары ў Літве: беларускі ракурс
Галоўнымі тэмамі літоўскіх перадвыбарных дыскусій былі ўнутрыпалітычныя праблемы. Тым ня менш беларуская тэма прыкметна прысутнічала як у палітычным жыцьці Літвы ўвогуле, так і ў выбарчай кампаніі. Аналіз Валера Карбалевіча.
https://smarturl.click/l50vB
Каардынацыйная рада апублікавала інструкцыю ў галасаваньні і праграмы кандыдатаў
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазьней за 29 траўня.
https://smarturl.click/w9QW8
Споўнілася тры гады пасьля пажару ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе
На гадавіну нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай наведаў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Пробашч Будслаўскай парафіі ксёндз Дзьмітры Дубовік пазнаёміў арцыбіскупа Станеўскага з тым, як ідзе аднаўленьне сьвятыні, якія працы былі выкананы і што заплянавана зрабіць бліжэйшым часам.
Як нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай выглядае цяпер. ФОТА: https://smarturl.click/YznZM
Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманіце сустрэнуцца ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Літве
У першым туры ўдзельнічалі восем кандыдатаў. Дзейны прэзыдэнт Гітанас Наўседа, паводле апошніх зьвестак, набраў 44,19%, прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце — 19,78%. Праз два тыдні гэтыя кандыдаты сустрэнуцца ў другім туры.
https://smarturl.click/vw0oQ
Ужо сёньня: Ужо сёньня: дзень нараджэньня акторкі Стэфаніі Станюты
13 траўня 1905 году нарадзілася акторка Стэфанія Станюта, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі і СССР. З 1918 году працавала статысткай, харысткай і танцоркай у Першым таварыстве беларускай драмы й камэдыі Фларыяна Ждановіча, на аснове творчага калектыву якога ў 1920 годзе быў утвораны 1-ы Беларускі дзяржаўны тэатар, дзе працягвала граць. Першую ролю Станюта сыграла ў 16 гадоў у п’есе «Ганка» Ўладзіслава Галубка.
Больш гістарычных датаў 13 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2DL8
Пуцін зьняў з пасады міністра абароны Расеі. І прызначыў сакратаром Савета бясьпекі
Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць новага міністра абароны Расеі замест дзейнага кіраўніка ведамства Сяргея Шайгу. На гэтую пасаду Пуцін прапанаваў прызначыць былога першага віцэ-прэм'ера Андрэя Белавусава.
Абноўлена: Як паведамляе ТАСС, Шайгу будзе прызначаны сакратаром расейскага Савета бяспекі замест Мікалая Патрушава. https://smarturl.click/Ee4kV
Галоўнае за 12 траўня
📌 Амаль кожная шостая беларуская сям’я мае цяжкасьці з нараджэньнем дзяцей
📌 11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёна ў Лідзе, яна ў цяжкім стане
📌 На Харкаўшчыне эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, — прадстаўнік украінскай адміністрацыі
📌 У расейскім Белгарадзе абрынуўся пад’езд жылога дому, мясцовыя ўлады кажуць пра ахвяры і абвінавацілі Ўкраіну ў абстрэле
📌 У Літве пачалі лічыць галасы на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб папраўках у закон аб грамадзянстве
📌 Ці пазнаеце рыфму? Прайдзіце наш ТЭСТ
У расейскім Белгарадзе з-пад завалаў будынка дасталі целы шасьці загінулых, паведаміла ўвечары 12 траўня міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі. Колькасьць пацярпелых дасягнула 20 чалавек, сярод якіх двое дзяцей, напісаў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў. Ён абвінаваціў у абвальваньні пад’езду дому Збройныя сілы Ўкраіны. Украінскі бок пакуль не камэнтуе сытуацыю. (Фота МНС Расеі) https://smarturl.click/VDnqZ
Читать полностью…На Харкаўшчыне эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, — прадстаўнік украінскай адміністрацыі
З населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці, дзе актывізаваліся баявыя дзеяньні, ужо эвакуавалі больш за 4 тысячы чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
Міністэрства абароны Расеі ў сваёй зводцы за 11 траўня заявіла пра «вызваленьне» пяці населеных пунктаў на Харкаўшчыне. Гэта Барысаўка, Агурцова, Плеценеўка, Пыльная і Стрэлеч’я. Украінцы не прызнаюць, што расейцы акупавалі гэтыя пункты. https://smarturl.click/w9Qo4
Ад 15 да 17% беларускіх сем’яў маюць цяжкасьці з нараджэньнем дзяцей
Доля прычынаў, якая абцяжарвае нараджэньне дзіцяці, прыкладна аднолькавая з боку жанчыны і з боку мужчыны. Кожнае чацьвертае дзіця ў Беларусі выхоўваецца ў шматдзетных сем'ях.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гавораць пра станоўчую дынаміку, пры гэтым Міінстэрства юстыцыі нядаўна назвала адзін з найбольш нізкіх паказьнікаў нараджальнасьці.
https://smarturl.click/W3j2A
У Літве галасуюць на выбарах прэзыдэнта і рэфэрэндуме аб папраўках у закон аб грамадзянстве
Прамежкавая яўка большая за выбары пяцігадовай даўніны. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 8 кандыдатаў.
https://smarturl.click/opv0n
У Белгарадзе абрынуўся пад’езд жылога дому, мясцовыя ўлады абвінавацілі Ўкраіну ў абстрэле
На гэты момант вядома аб 4 загінулых і 16 пацярпелых. Некалькі жыхароў у цяжкім стане. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ каля 20 чалавек.
https://smarturl.click/VDnqZ
Відэа губэрнатара Белгарадзкай вобласьці Расеі
Як змагацца з дрэнным пахам ног? Парады лекараў
Дрэнны пах ад ног і абутку шмат каму ўскладняе жыцьцё. На думку экспэртаў, у гэтым, хутчэй за ўсё, вінаватая сумесь бактэрый і поту. Шмат хто з нас ня ведае, як з гэтым змагацца. Тым часам нават невялікія зьмены могуць дапамагчы пазбавіцца ад такіх праблем.
https://smarturl.click/0e0kL
70 гадоў таму Беларускую ССР прынялі ў UNESCO
UNESCO — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. Яе заснавалі ў лістападзе 1946 году. Праз восем гадоў, 12 траўня 1954 году да яе далучылася Беларуская ССР.
Больш важных гістарычных падзей, якія адбыліся 12 траўня, у нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5vqX
У Казахстане вынесльлі вырак экс-міністру Бішымбаеву за забойства жонкі
У Астане завяршыўся працэс у справе былога міністра эканомікі Казахстану Куандыка Бішымбаева, якога абвінавацілі ў катаваньні і забойстве сваёй жонкі Салтанат Нукенавай.
Што выкрыў гучны працэс: https://smarturl.click/Q1Z90
Польшча вырашыла ўмацаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю
Намесьнік міністра абароны Польшчы заявіў, што Сілеская Палітэхніка распрацоўвае ўмацаваньне для агароджы, пасьля чаго тая стане «непераадольнай». Мадэрнізацыя каштуе 1,5 млрд злотых.
https://smarturl.click/e5vp5
Урад Беларусі заснаваў электронную лятарэю «Свая гульня», каб атрымаць дадатковыя грошы на спорт
Арганізатарам новай электроннай лятарэі зьяўляецца зьяўляецца ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальныя спартовыя лятарэі».
Лятарэю стварылі на пяць гадоў.
https://smarturl.click/mpQO5
Радыё Свабода — 70. «Я разумеў, які час прыйшоў у Беларусі», — былы дырэктар Беларускай службы пра канец халоднай вайны
20 траўня споўніцца 70 гадоў ад выхаду ў этэр першай беларускамоўнай перадачы Радыё Свабода (тады — Радыё Вызваленьне). З нагоды юбілею мы пагутарылі зь Вячкам Станкевічам — дырэктарам Беларускай службы Радыё ў пэрыяд найвялікшых надзеяў і расчараваньняў беларускіх дэмакратаў.
https://smarturl.click/jkmql
«Я баюся. Пастаянна». Як жывуць сваякі палітэмігрантаў пасьля пагрозаў Лукашэнкі
«Я адчуваю трывогу, напружаньне пастаянна, асабліва калі чытаю новы ўказ, артыкул з пагрозамі». Трое сваякоў палітэмігрантаў расказалі Свабодзе, як ім цяпер жывецца ў Беларусі пасьля пагрозаў Лукашэнкі.
https://smarturl.click/8EmQ8
Пасьля частковага падліку галасоў на выбарах прэзыдэнта ў Літве наперадзе Наўседа
АБНОЎЛЕНА: Паводле зьвестак Галоўнай выбарчай камісіі, якія цытуе Delfi, пасьля падліку на 23-ю гадзіну літоўскага часу цяперашні прэзыдэнт Гітанас Наўседа мае 48,76% галасоў. Другой ідзе прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце з 12,75%, а трэцім — лідэр партыі «Nemuno aušra» («Нёманская зара») Рэмігіюс Жэмайтайціс — 12,44%. Пераможцам будзе лічыцца кандыдат, які атрымае больш за 50% галасоў. У выпадку, калі ніводны з кандыдатаў ня будзе мець такой колькасьці галасоў, праз два тыдні будзе другі тур. https://smarturl.click/AdDy3
Амбасадарка Грэцыі на знак пратэсту пакінула інаўгурацыю прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі
Прэзыдэнтка Паўночнай Македоніі Гардана Сільяноўска-Даўкава падчас цырымоніі прысягі ў парлямэнце назвала краіну проста «Македоніяй», што выклікала пратэст амбасадаркі Грэцыі, паведамляе грэцкае выданьне Ekathimerini.
Міністэрства замежных спраў Грэцыі апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што дзеяньні прэзыдэнткі Паўночнай Македоніі парушаюць пагадненьне паміж краінамі і ставяць пад пагрозу як двухбаковыя адносіны, так і пэрспэктывы Паўночнай Македоніі далучыцца да Эўразьвязу. https://smarturl.click/M1ngo
11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёна ў Лідзе, яна ў цяжкім стане
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, дзяўчынка цяпер у Лідзкай цэнтральнай раённай лякарні са шматлікімі спалучанымі траўмамі, яе стан «стабільна цяжкі».
Папярэдне прадстаўнікі Сьледчага камітэту вызначылі, што ўдзень 12 траўня дзяўчынка разам з мамай прыйшла ў парк забаваў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад. Літаральна празь некалькі сэкундаў пасьля запуску тэхнікі дзяўчынка ўпала з вышыні. https://smarturl.click/9zA0O
Санкцыі сарвалі тэрміны будаўніцтва 5-зоркавага гатэля ў цэнтры Менску, — BelPol
Аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol паведаміла 12 траўня ў сваім тэлеграм-канале пра зрыў тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Менску 5-зоркавага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.
Адзначаецца, што нясвоечасовую рэалізацыю праекту інвэстар тлумачыць дзьвюма прычынамі: нэгатыўным уплывам санкцый «недружалюбных дзяржаў» у частцы абмежаваньня або забароны на ўвоз у Беларусь патрэбных матэрыялаў і абсталяваньня, а таксама неабходнасьцю «рэструктураваць фінансаваньне і ўсе разьлікі па праекце з даляраў на эўра». https://smarturl.click/JDRJg
Памёр чалавек, якому ўпершыню пасьпяхова перасадзілі сьвіную нырку
Першы чалавек, якому ўпершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі генэтычна мадыфікаваную сьвіную нырку, памёр праз два месяцы пасьля апэрацыі. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на шпіталь у амэрыканскім штаце Масачусэтс, дзе адбылася апэрацыя.
62-гадовы Рычард Слэймэн пакутаваў на цяжкую форму хваробы нырак і перад апэрацыяй быў у крытычным стане. Паводле прадстаўнікоў шпіталю ў Масачусэтсе, няма сьведчаньняў, што ягоная сьмерць была вынікам трансплянтацыі. https://smarturl.click/0e0l5
Беларусы Беластоку падтрымалі землякоў на паўмаратоне
У Беластоку 12 траўня праходзіць паўмаратон, у якім бяруць удзел звыш 6 тысяч бегуноў, у тым ліку беларусы. Яны прадстаўляюць ня толькі Беласток, але і іншыя гарады. Прадстаўнікі мясцовай беларускай грамады прыйшлі на спартовую падзею з нацыянальнай сымболікай, каб падтрымаць бегуноў.
Фота і відэа чытачоў Свабоды
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Паспрачаліся зь сябрам пра тое, ці верыў Васіль Быкаў у Бога?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На маё ўяўленьне, Васіль Быкаў меў паўнавартасную «базавую камплектацыю» чалавека, дзе паміж іншых «дэталяў»: эмпатыяй і ўменьнем бачыць і ацэньваць сябе збоку ёсьць і вера. Публічна ён рэлігійнасьці або нерэлігійнасьці ніколі не дэманстраваў. Але згадаю яго знакамітыя словы, якія сталі афарызмам: «Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным».
Ці пазнаеце рыфму? Тэст
Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца!
https://smarturl.click/67zGg
Швайцарыя перамагла на «Эўравізіі 2024»
24-гадовы швайцарскі рэпэр Nemo перамог у конкурсе з песьняй «The Code» пра шлях самога сьпевака да самаспазнаньня як небінарнай асобы. Конкурс азмрочылі антыізраільскія пратэсты, а аднаго з удзельнікаў выключылі перад фіналам.
Беларусь трэці год запар ня ўдзельнічала.
https://smarturl.click/71a4X
Ад паводкі на поўдні Бразыліі загінулі ўжо прынамсі 126 чалавек. Дажджы аднавіліся
У некаторых месцах апошнім часам вада ўжо пайшла на спад, але многія вуліцы да гэтага часу застаюцца затопленымі. У рэгіянальнай сталіцы, горадзе Порту-Алегрэ з насельніцтвам у 1,4 млн чалавек, бутыляваная вада стала ўжо рэдкасьцю, нягледзячы на бесьперапынныя намаганьні па забесьпячэньні прытулкаў, бальніц, жылых дамоў і гасьцініц.
https://smarturl.click/Ee4n5