«Будзем размаўляць з польскім урадам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі», – Вячорка аб спыненьні візавай праграмы для беларускіх ІТ
«Новы польскі ўрад пераглядае зараз многія праграмы і рашэньні мінулага кабінэта. Будзем размаўляць з польскім бокам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі беларусаў». Так пракамэнтаваў «Позірку» прыпыненьне праграмы Poland Business Harbour галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле ацэнкі МЗС Польшчы, праграма «не апраўдала ўскладзеных на яе надзей». У сваім тэлеграм-канале Вячорка заклікаў «не пасыпаць галаву попелам»: праграма не спынена, а прыпынена, кваліфікаваныя спэцыялісты па-ранейшаму могуць атрымліваць візы, распрацоўваецца мэханізм іх паскоранай выдачы.https://smarturl.click/y4Rm
7 простых парадаў, як жыць даўжэй і здаравей
Чалавецтва шукае сакрэт неўміручасьці на працягу тысячагодзьдзяў. Цяпер у сьвеце існуе шмат розных, часам вельмі незвычайных, спосабаў працягнуць жыцьцё. Экспэрты лічаць, што практыкуючы некалькі простых правіл паводзінаў, многія людзі могуць жыць здаравей і даўжэй, дасягаючы 80, 90 і нават 100 гадоў у добрай фізычнай і псыхічнай форме.
Газэта The New York Times сабрала сем парад ад герыятраў:
https://smarturl.click/3y9k
2023 год стаў рэкордным па колькасьці угодаў куплі-продажу кватэр у Беларусі
Толькі ў Менску заключылі 16,6 тысячы угодаў, у абласьцях — 11,9 тысячы, прычым чвэрць зь іх — у Горадні, сьведчыць статыстыка Дзяржкаммаёмасьці.
За год цэны на кватэры ў Менску на другасным рынку вырасьлі на 4-7% у залежнасьці ад колькасьці пакояў. Сярод абласных цэнтраў больш за ўсё мэтар вырас у кошце ў Берасьці — на 12%, у Віцебску -- на 8%, у Гомлі — на 7%, у Магілёве — на 5%, а вось у Горадні кватэры патаньнелі на -6% да 2022 году:
https://smarturl.click/WE8Z
Сабіна Брыло: «Не хапае слоў, каб гаварыць пра невыноснае, і мы шчабечам абы-што, каб заглушыць бясконцы гул паветранай трывогі»
Дзеля каго ці дзеля чаго пісаць кнігі ў трагічны час бясконцых стратаў? Якою моваю выказваць боль? Чым ёсьць сёньня часовы дазвол на жыхарства ў разуменьні выгнаньнікаў з радзімы? — На гэтыя ды іншыя пытаньні мы папрасілі адказаць паэтку, перакладчыцу і журналістку Сабіну Брыло, якая ўжо трэці год змушаная жыць за межамі Беларусі:
https://smarturl.click/DAVm
Вайна і санкцыі. Як два аптычныя заводы зь Ліды занялі розныя бакі ў канфлікце Ўкраіны і Расеі і чым гэта для іх абярнулася
Многія беларускія прадпрыемствы атрымалі эканамічны ўдар пасьля пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і ўвядзеньня заходніх санкцый. Але ці выгадна ў час вайны падтрымліваць той ці іншы бок?
Расказваем, як два аптычныя заводы зь Ліды занялі розныя бакі ў канфлікце Ўкраіны і Расеі і чым гэта для іх абярнулася:
https://smarturl.click/8Go0
Журналісты знайшлі ягоную электронную пошту і нумар тэлефона Мікалая Лукашэнкі і даведаліся, што ён робіць у інтэрнэце
Тэлепраект «Настоящее время. Беларусь» і расьсьледніцкі праект «Сыстэма» даведаліся адрас электроннай пошты Мікалая Лукашэнкі і нік, якім ён карыстаецца ў інтэрнэце, а таксама ягоны нумар тэлефону, і паглядзелі ягоную актыўнасьць онлайн:
https://smarturl.click/2nzW
Карбалевіч пра новую хвалю рэпрэсій: Гэта пачатак вялікага наступу
«русского мира» супраць Беларускай ідэнтычнасьці
Ці спыніцца хваля рэпрэсій пасьля выбараў 25 лютага і да чаго рыхтуюцца ўлады Беларусі? Вынікі тыдня падводзіць аналітык Валер Карбалевіч
https://youtu.be/PBtcYdBvO3E?si=pJIRrZHDLW9nroKU
ГУБАЗіК рассылае былым палітвязьням і іх сваякам у Telegram папярэджаньні з патрабаваньнем адпісацца ад «экстрэмісцкіх рэсурсаў»
Пра гэта паведамляюць некаторыя былыя палітвязьні ды іх сваякі.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», агулам за апошнія дні пад перасьлед трапілі сама меней 165 чалавек. Пасьля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб невыдаваньні. Але на волю выйшлі ня ўсе – супраць часткі затрыманых завялі крымінальныя і адміністрацыйныя справы.
МЗС Польшчы: Праграма Poland Business Harbour не апраўдала ўскладзеных надзей
Паводле ацэнкі міністэрства, праграма «не апраўдала ўскладзеных на яе надзей». «Сярод іншага, у грамадзкай прасторы выказваліся сумневы наконт выкарыстаньня візаў, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, якія не адпавядаюць яе прынцыпам», цытуе ведамства Позірк.
Ці паўторыць Надзеждзін «шлях Ціханоўскай»
Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй. Ці ёсьць у яго шанцы сапсаваць пляны Пуціна прыйсьці да ўлады на пяты тэрмін?
Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з шэф-рэдактарам ньюсруму The Insider Цімурам Алеўскім.
https://youtu.be/Dw4EI2Q96ck
Міжнародны суд ААН заклікаў Ізраіль зрабіць захады для перадухіленьня генацыду ў Газе
Большасьць калегіі прагаласавалі за тэрміновыя захады, якія ахопліваюць большую частку таго, што прасіла Паўднёвая Афрыка, за выключэньнем загаду аб спыненьні ізраільскіх ваенных дзеяньняў у Газе, паведамляе Reuters.
Паўднёвая Афрыка зьвярнулася ў суд з просьбай прыняць часовую меру абароны палестынцаў, заявіўшы, што гэта «пытаньне крайняй тэрміновасьці». Ізраіль адхіліў абвінавачаньні, у нейкі момант падчас слуханьняў заявіўшы, што праводзіць аналёгіі з вайной Расеі ва Ўкраіне «абсурдна».
Фота: Reuters
Беларусы замежжа адпраўляюць дадому больш за мільярд даляраў на год. Чаму гэтым зацікавіўся ўрад?
Гэта як заробкі рэзыдэнтаў, так і пераводы. Разьбіраемся, ці шмат гэта і чаму гэтымі грашыма зацікавіліся ўлады:
https://smarturl.click/1DwW
У Менску ліквідуюць асацыяцыю выратаваньня дзяцей, за тыдзень пад закрыцьцё падпалі 6 гуманітарных арганізацый
З 22 па 26 студзеня ў Беларусі праходзяць суды па закрыцьцю шасьці грамадзкіх арганізацый, мэтай якіх была падтрымка дзяцей, шматдзетных маці і экалёгіі.
Паводле інфармацыі, якую выданьне «Позірк» сабрала зь беларускіх судоў, 26 студзеня пачаліся працэсы па ліквідацыі Менскай гарадзкой асацыяцыі выратаваньня дзяцей, грамадзкага аб’яднаньня «Зялёная эканоміка», дабрачыннага фонду «Сямейны інклюзіў-тэатар».
https://smarturl.click/qRjB
Дакладчык ПАРЭ назваў супрацу зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі ўнікальнай гісторыяй для Рады Эўропы
Пачынаючы ў 2022 годзе працу над дакладам аб Беларусі, фінскі дэпутат і спавяшчальнік Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Кіма Кільюнэн спадзяваўся, што яму ўдасца наведаць краіну.
«Магчыма, можна было б наведаць Беларусь — з фокусам візыту на палітычных зьняволеных, але ўсё зьмянілася пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое зрабіла немагчымым любое супрацоўніцтва з уладамі Беларусі».
Кіма Кільюнэн лічыць вельмі важным тое, што ў Радзе Эўропы зараз працуе пастаяннае прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў.
https://smarturl.click/5kZJ
🇵🇱 Польшча перастала выдаваць беларусам візы Polish Business Harbour
Партал @devby паведамленьне ад аднаго з карыстальнікаў: ён расказаў, што падаў дакумэнты на візу PBH у візавы цэнтар у Гомлі, аднак яго папрасілі забраць іх.
Журналісты парталу зьвярнуліся ў амбасаду Польшчы ў Менску, дзе пацьвердзілі, што праграма Polish Business Harbour болей ня дзейнічае. Цяпер можна падаваць на звычайную візу на працу або па запрашэньні.
Скандал у ААН: супрацоўнікаў агенцтва па наданьні дапамогі палестынцам падазраюць ва ўдзеле ў нападзе ХАМАС на Ізраіль
Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам (англ. UNRWA), якое працуе ў палестынскай аўтаноміі і ў сэктары Газа, аб’явіла аб звальненьні некалькіх сваіх супрацоўнікаў. Іх падазраюць ва ўдзеле ў нападзе групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году.
У агенцтве распачалі расьсьледаваньне. https://smarturl.click/VWVQ
У Нацбанку пабачылі дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі для эканомікі Беларусі
Паводле прадстаўніка Нацбанку Сяргея Калячыца, у беларускай эканоміцы ўтварыўся дысбалянс з прычыны «лішніх» грошай, якія зьявіліся праз павышаны попыт насельніцтва і бізнэсу на крэдыты. Паводле яго, у будучыні гэта пагражае «раскручваньнем інфляцыйна-дэвальвацыйнай сьпіралі».
За за 11 месяцаў 2023 году беларусы ўзялі крэдытаў на 11,9 млрд рублёў — на 50,2% больш, чым у 2022-ым. Попыт на крэдыты шмат у чым быў абумоўлены досыць нізкай працэнтнай стаўкай:
https://smarturl.click/a2yq
«Пасьля 16 гадоў цяжкай працы толькі што атрымалі падаўжэньне свайго „жыцьця“ на месяц». Дырэктарка «Белсату» распавяла, што адбываецца з каналам
«І мы радыя, што хаця б на месяц», — напісала Агнешка Рамашэўская. Яна адзначыла, што 80% супрацоўнікаў «Белсату» — «эмігранты без фінансавай падушкі», а 17 супрацоўнікаў сядзяць у беларускіх турмах.12 студзеня новае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) пазбавіла дырэктарат «Белсату» фінансавых паўнамоцтваў.
Экспэрты ў мэдыясфэры і галоўныя рэдактары незалежных беларускіх мэдыя выказваюць асьцярогі, што праз адсутнасьць сродкаў да траціны беларускіх мэдыяпраектаў могуць закрыцца ці трансфармавацца ў іншыя, менш затратныя формы. І прагназуюць, што 2024 год будзе самым складаным у фінансавым пляне для беларускіх незалежных СМІ:
https://smarturl.click/gLEo
«Для выхаваньня грамадзяніна і патрыёта». У беларускіх школах зьявіцца факультатыў «Мая Айчына»
Факультатыў увядуць для школьнікаў 5-7 клясаў, навучальная праграма разьлічаная на 105 гадзінаў. Мэтай факультатыву называюць «фармаваньне грамадзянска-патрыятычных якасьцяў асобы падлетка». Сярод задач — фармаваньне ў вучняў каштоўнаснага стаўленьня да сваёй Радзімы, актыўнай грамадзянскай пазыцыі і інш.:
https://smarturl.click/Rb0b
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць прынцыповае адрозьненьне беларушчыны савецкай ад несавецкай?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Савецкая адмаўляе беларускую гісторыю, бо пачынае яе з бальшавіцкага перавароту 1917 году ў Расеі. У 1923 годзе савецкі паэт Міхась Чарот пісаў: «Трынаццатай песьняй прарочу Беларусі лапцюжнай славу... Беларусь болей слухаць ня хоча пра Рагнеду і Ізяслава». Несавецкая беларушчына, наадварот, пачынае гісторыю ад Рагнеды і Ізяслава, праз эпоху Адраджэньня (гуманізму) і незалежніцкія паўстаньні 19 стагодзьдзя. Шмат было спробаў аб’яднаць гэтыя дзьве плыні, але савецкі ген адмаўленьня і комплекс неданацыі перашкаджае ў гэтай справе да сёньня.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Што вы ведаеце пра габрэяў Беларусі і Менскае гета?
Сёньняшні дзень, 27 студзеня — дзень вызваленьня канцлягера Асьвенцім — адзначаецца як Дзень памяці ахвяраў Галакосту. Ці шмат вы ведаеце пра гісторыю габрэяў у Беларусі, Галакост і Менскае гета? Адкажыце на пытаньні тэсту:
✍🏻ТЭСТ: https://smarturl.click/jmlY
Партызан, які крытыкаваў камуністычную ўладу. Савецкі акадэмік, які заклікаў судзіць вінаватых за Чарнобыль. Працаваў у Маскве, але выкладаў там беларускую літаратуру.
Усё гэта пра Алеся Адамовіча. 30 гадоў таму вядомага пісьменьніка ня стала.
Расказваем цікавае пра яго з успамінаў 👉
Галоўнае за 26 студзеня
🔒 У Менску ліквідуюць асацыяцыю выратаваньня дзяцей, за тыдзень пад закрыцьцё патрапілі 6 гуманітарных арганізацый.
🇮🇱 Ізраільцяніна не пусьцілі ў Беларусь за падпіску ў тэлеграме. Ён расказаў пра здарэньне.
💊 «Замест Абельскай». Што стала прычынай замены Піневіча на Хаджаева, меркаваньне «Белых халатаў».
⚽️ «Камісія па вяртаньні» дазволіла вярнуцца да спартовай дзейнасьці ў Беларусі некалькім удзельнікам пратэстаў.
💰 Колькі грошай беларусы замежжа адпраўляюць дадому і чаму гэтым зацікавіўся ўрад.
📷 «Віленскі альбом». Фотарэпартаж з пасьмяротнай выставы беларускага фотамастака Ўладзімера Парфянка.
🗳 Ціі паўторыць Надзеждзін «шлях Ціханоўскай». Інтэрвію зь Цімурам Алеўскім
У Кіеве прайшоў марш памяці Міхася Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі ў барацьбе за Ўкраіну. 10 гадоў таму падчас рэвалюцыі Годнасьці Міхась загінуў на Майдане.
Беларуса прызналі Героем Украіны, але забойцу дагэтуль не знайшлі.
Генпракуратура: У камісію па вяртаньні палітэмігрантаў паступіла 150 заявак
Генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што Лукашэнка падоўжыць працу камісіі яшчэ на адзін год.
Паводле Шведа, праца камісіі працягнецца, паколькі «нават у пляне інфармацыйнага супрацьборства пэўныя вынікі» яна мае. Ён заявіў, што «мэханізм адпрацаваны», «падыходы вядомыя» і заклікаў калегаў «нацэльвацца на працу».
На каляжы сябры камісіі Андрэй Швед, прапагандысты Андрэй Мукавозчык, Рыгор Азаронак, Вадзім Гігін
«Камісія па вяртаньні» дазволіла вярнуцца 7 футбалістам у прафэсію, праз 3,5 года пасьля пратэстаў
Дапусьцяць да прафэсійнай дзейнасьці ў «у сувязі са шчырым раскаяньнем і прызнаньнем сваіх памылак»: Аляксандра Гутара, Аляксандра Джыгера, Паўла Чыкіда, Даніла Нячаева, Ільлю Бранаўца, Уладзіслава Жука, Дзьмітрыя Дудара.
На фота ад Reuters былы брамнік БАТЭ Аляксандар Гутар, ён правёў больш за 20 матчаў за зборную Беларусі
«Быў выціснуты на ўскраек мастацкага жыцьця». Рэпартаж з пасьмяротнай выставы беларускага фотамастака Ўладзімера Парфянка
У Вільні адкрылася выстава «Віленскі альбом» вядомага беларускага фатамайстра Ўладзімера Парфянка, які заўчасна пайшоў з жыцьця ў студзені. Сябры падрыхтавалі для выставы найлепшыя здымкі Ўладзімера, зробленыя больш за 30 гадоў таму ў Вільні, і расказалі пра ягоную творчасьць ды жыцьцё.
https://smarturl.click/0Vj7
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 C1 phrases in Belarusian: radio_svaboda/video/7325863848232209669">вучым англамоўных сяброў сакавітым беларускім выразам
👉🏻 Як беларускі прафэсар чэкістаў абдурыў: radio_svaboda/video/7326618251713154310">гісторыя, якую не раскажуць у школе
👉🏻 Дыягназ СМА ў Беларусі: radio_svaboda/video/7326991314413833477">для маленькай Рыты Юшкевіч зь Ліды сабралі амаль $2 млн на лекаваньне, бо дзяржава яго не забясьпечвае
👉🏻 Зь якой валютай Беларусі лепей? radio_svaboda/video/7327710955893214469">Даляр, эўра, расейскі ці беларускі рубель: разглядаем розныя (не-)магчымыя варыянты
👉🏻 Беларуская мова — адзіная дзяржаўная: radio_svaboda/video/7328068738039794950">ці так гэта складана рэалізаваць? Глядзім разам
👉🏻 «Я беларус\-ка, таму…» А як бы вы працягнулі гэтую фразу? radio_svaboda/video/7327330248746454277">Прапануем магчымыя варыянты 😊
🛂 «Чаго вы сюды прыперліся?». Ізраільцяніна не пусьцілі ў Беларусь праз падпіску ў тэлеграме
Грамадзянін Ізраілю Дзьмітрый (папрасіў не называць ягонага поўнага імя) у студзені прыляцеў у Беларусь, каб наведаць родных. У менскім аэрапорце яго «завярнулі назад». Як сьцьвярджае сам Дзьмітрый, праз падпіску на «забаронены канал».
https://smarturl.click/lvAB
30 гадоў без Алеся Адамовіча. Правілы жыцьця пісьменьніка, палітыка і гуманіста
26 студзеня 1994 году памёр Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
https://smarturl.click/G364