Помнік Янку Купалу ў Ашгабадзе. ФАТАФАКТ
У сталіцы Туркмэністану паставілі амаль 5-мэтровы помнік Янку Купалу. Помнік прайшоў «усе ўзгадненьні зь беларускім бокам».
Фота: МЗС Беларусі
https://smarturl.click/ba6Y1
Reuters: Жыцьці прэзыдэнта Ірану і кіраўніка МЗС знаходзяцца пад пагрозай
«Мы спадзяемся на лепшае, але інфармацыя, якая паступае зь месца крушэньня, вельмі трывожыць», – сказаў неназваны іранскі чыноўнік Reuters. Пошукі дэлегацыі, што разьбілася на верталётах, і ў якую ўваходзілі прэзыдэнт Ібрагім Раісі і міністар замежных справаў Хусэйн Амір-Абдулах’ян, працягваюцца.
Лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі правёў экстранае пасяджэньне Савету бясьпекі краіны пасьля паведамленьняў аб аварыі верталёта Раісі, паведамляе Tehran Times.
Верталёт, у якім ляцеў прэзыдэнт Ірану Ібрахім Раісі, зьдзейсьніў жорсткую пасадку
Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што на месца аварыі былі накіраваныя выратавальныя каманды, але складаныя ўмовы надвор'я і моцны туман перашкаджаюць працы ратавальнікаў. У той жа час экіпаж паветранага судна выйшаў на сувязь, і ёсьць верагоднасьць, што абышлося без ахвяр, паведамляе агенцтва Tasnim. У верталёце знаходзіліся яшчэ некалькі чыноўнікаў, у тым ліку міністар замежных спраў.
https://smarturl.click/3kdZk
Чаму троху бруду на руках — гэта карысна
Дасьледаваньні паказваюць, што людзі, якія вырасьлі ў сельскай мясцовасьці, на фэрмах, радзей хварэюць на астму, алергію і хваробу Крона (аўтаімуннае захворваньне кішэчніка). Лекары мяркуюць, што гэта — вынік узьдзеяньня на імунітэт разнастайнага спэктру мікробаў.
https://smarturl.click/VDaE4
Беларусы бяруць удзел у фэстывалі ўкраінскай культуры ў Бэльгіі
18-19 траўня ў Антвэрпэне праходзіць фэстываль украінскай культуры. Усе сродкі ад мерапрыемства ідуць на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны.
Беларусы прынялі актыўны ўдзел у фэстывалі і падтрымалі ўкраінцаў, адзначаюць чытачы Свабоды.
Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне — расьсьледаваньне BelPol
Аўтары расьсьледаваньня лічаць, што сваім матэрыялам, над якім ішла праца больш за паўгода, яны прыводзяць доказы віны саўдзелу Лукашэнкі і ягоных памагатых у расейскай агрэсіі супраць Украіны і забойстве цывільных асоб.
https://smarturl.click/3kd4k
У Signal зьявілася беларуская мова
Стваральнікаў праграмы даўно прасілі распрацаваць беларускую вэрсію, і вось яна зьявілася. Паводле дасьледаваньня Comparitech, Signal уваходзіць у сьпіс найбольш бясьпечных мэсэнджараў.
https://smarturl.click/EewDJ
«Раю „зьбеглым“ забыць пра сваю ўласнасьць». Пра палітычныя канфіскацыі маёмасьці як інструмэнт помсты і застрашваньня
Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.
Якія маштабы можа набыць гэтая кампанія, да якіх наступстваў здольная прывесьці і калі можа надысьці той час, калі для безь віны абрабаваных будзе адноўлена справядлівасьць? Піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/O0Q2a
Польшча выдаткуе каля $2,5 млрд на ахову мяжы зь Беларусьсю
«Мы вырашылі інвэставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бясьпеку, і найперш у бясьпеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — Мы пачынаем буйны праект па ўзмацненьні бясьпекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сыстэмы ўмацаваньняў, а таксама ажыццяўленьне ляндшафтных і экалягічных рашэньняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».
https://smarturl.click/z20vJ
У Менску выступіў расейскі гісторык, які «разьвянчаў міт» пра Аршанскую бітву. Але ёсьць нюанс
Аляксей Лобін сапраўды зьяўляецца аўтарам манаграфіі «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 году». Аднак, як расказаў «Свабодзе» яшчэ у 2019 годзе беларускі дасьледчык Аршанскай бітвы Алесь Казакоў, у ёй ёсьць і памылковыя высновы.
https://smarturl.click/ql3wp
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «замежных агентах»
«Сёньня я наклала вэта на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, эўрапейскім стандартам і, такім чынам, зьяўляецца перашкодай на нашым эўрапейскім шляху», – сказала Саломэ Зурабішвілі.
Супраць гэтага закона пратэставала больш сотні тысяч людзей на вуліцах Тбіліісі. Апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі асьцерагаліся, што яго прыняцьце можа прывесьці да страты Грузіяй статусу кандыдата ў сябры Эўразьвязу, які краіна атрымала ў канцы 2023 году.
https://smarturl.click/kjndk
Памятаеце, як у ЗША мужчына хацеў выкрасьці экс-сьпікерку Палаты прадстаўнікоў і напаў з малатком на яе мужа? Яму вынеслі прысуд
Абвінавачаньне патрабавала для мужчыны 40 гадоў пазбаўленьня волі. А вось якое рашэньне прыняў суд.
https://smarturl.click/mp3dn
Міністэрства здароўя скарэктавала нормы па часе і матэрыялах у стаматалёгіі
З 1 ліпеня зьменяцца нормы па часе і матэрыялах. Гэтыя захады павінны зрабіць паслугі зубных лекараў таньнейшымі за сёньняшнія расцэнкі.
https://smarturl.click/mp3d5
Латушка лічыць важным, каб Ціханоўская палітычна падтрымала працэс выбараў у Каардынацыйную раду
Пры гэтым кіраўнік НАУ падкрэсьліў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Познані 16 траўня «такія словы ўжо прагучалі з боку Сьвятланы Ціханоўскай».
https://smarturl.click/opO1B
Выбары ў Каардынацыйную раду і беларускі пашпарт. Што ня так з новай сыстэмай для галасаваньня
Нарэшце стала вядома, як тэхнічна будуць адбывацца выбары ў Каардынацыйную раду — прагаласаваць змогуць толькі тыя, у каго на руках ёсьць беларускі пашпарт.
Здавалася б, звычайная сытуацыя для звычайных выбараў, але нашая палітычная сытуацыя далёкая ад звычайнасьці настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/W3m9X
У Славаччыне кажуць, што нападнік на прэм'ера мог мець хаўрусьнікаў
Бо нехта выдаліў ягоны акаўнт у ФБ ужо пасьля арышту.
Інфармацыя вынікае зь сёньняшняй заявы міністра ўнутраных спраў Славаччыны Матуша Шутая Эштака. Прычым раней менавіта міністар казаў, што падазраваны ня меў саўдзельнікаў.
https://smarturl.click/9zZ4D
Легенда беларускага баскетболу Кацярына Сныціна выйграла з камандай апошні матч у сваёй прафэсійнай кар’еры і стала чэмпіёнкай Вялікай Брытаніі
Кацярына Сныціна ў 2020 годзе падпісала ліст вольных спартоўцаў. У сакавіку 2021 году Сныціна абвясьціла, што завяршае кар’еру ў нацыянальнай зборнай Беларусі, дзе яна тады была капітанам, каб ня быць часткай прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Апошнія два сэзоны яна адгуляла ў брытанскай камандзе «London Lions».
https://smarturl.click/B6wpw
Ці добра вы ведаеце гісторыю былой сталіцы ВКЛ Вільні ў ХІХ стагодзьдзі? ТЭСТ
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў – з 1323-га да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага трэцяга тэсту пра Вільню.
https://smarturl.click/Yz0aA
Расея атакавала базу адпачынку пад Харкавам. Лік ахвяр расьце
У выніку расейскай атакі на цывільны аб’ект пад Харкавам, паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, 16 атрымалі раненьні.
Расейцы зноў выкарысталі тактыку двайнога ўдару.
https://smarturl.click/ql3aw
Эўразьвяз зрабіў больш строгімі ўмовы ўвозу свойскай жывёлы зь Беларусі і Расеі
З 16 верасьня 2024 году жывёла, якая ўвозіцца, павінна будзе прайсьці сералягічнае дасьледаваньне на антыцелы да вірусу шаленства і атрымаць дакумэнт, які пацьвярджае гэта.
🐶🐱 Ёсьць таксама іншыя патрабаваньні і ўмовы.
https://smarturl.click/mp3Jm
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму не відаць мабілізацыйнай кампаніі на выбары ў Каардынацыйную раду?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сапраўды, выглядае, што ўдзельнікі выбараў праводзяць іх для сябе, бо не разумеюць сваёй палітычнай місіі або ня вераць у яе. Адсюль сама абраная схема выбараў. Мой голас — гэта мой давер, пры чым ня партыі (іх фактычна няма), а канкрэтнаму палітыку, якога я ведаю. Такія ёсьць у прапанаваных сьпісах, але іх меншасьць. Схема патрабуе, каб, галасуючы за таго, каму давяраю, я аўтаматычна «давяраў» і тым, каго ня ведаю ці каму не давяраю. У выніку мае асобы даверу раскіданыя па розных сьпісах, а галасаваць можна толькі за адзін.
Украінец Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе. Першым за 25 гадоў
Аляксандар Вусік перамог брытанца Тайсана Ф’юры і стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў боксе ў звышцяжкай вазе.
https://smarturl.click/xBmQe
80 год таму пачаў працу Музэй Янкі Купалы
Музэй адкрыты на месцы былой хаты паэта. У ім захоўваюцца рукапісы і дакумэнты Янкі Купалы, асабістыя рэчы і фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, сфармаваны вялікі кніжны фонд. Ёсьць аўтографы Янкі Купалы, ліставаньне родных і сучаснікаў паэта. Музэй мае філіялы ў вёсках Харужанцы, Вязынка, Ляўкі і Яхімоўшчына.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppyvX
80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касіна, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусы
Дзякуючы перамозе ў гэтай бітве жаўнерам антыгітлераўскай кааліцыі была адкрытая дарога на Рым. Яны ўвайшлі ў горад праз два тыдні, а цягам году дайшлі да італьянска-аўстрыйскай мяжы.
Пад Монтэ-Касіна загінуў і брат Ларысы Геніюш.
https://smarturl.click/67DRY
Міністар юстыцыі: У паўсядзённым жыцьці беларусы павінны кіравацца пасыламі Лукашэнкі
А ўдзельнічаць у «фармаваньні законапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапагандзе грамадзянскасьці і патрыятызму» павінны цяпер натарыюсы й адвакаты.
https://smarturl.click/ppyjX
Лукашэнкаўская рада па маралі зоймецца праблемай акультызму і лаянкі сярод моладзі
Шырокую вядомасьць Грамадзкая рада па маралі атрымалася ў сувязі з канцэртам гурту Rammstein у Менску ў 2010 годзе.
«На канцэртах групы часта жыўцом дэманструюцца полавыя акты паміж мужчынамі, семявывяржэньне і перайманьне нацыстаў». — сьцьвярджалі сябры рады. Аднак канцэрт Rammstein у Менску ўсё ж адбыўся.
https://smarturl.click/XyAdM
Амбасада Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу консульскай службы
Да аднаўленьня працы, пра якое дыпляматычнае прадстаўніцтва паведаміць дадаткова, ня будуць выдаваць беларускія візы, дакумэнты, ажыцьцяўляць іншыя консульскія дзеяньні.
https://smarturl.click/EewO0
У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай. ВІДЭА
Як адзначае мастак-мураліст зь Менску Канстанцін Пархомчык, у наступныя два месяцы ў Слуцку зьявяцца 8 новых муралаў. Прычым усе зь іх намалюе ён сам.
https://smarturl.click/M1AO4
Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць
Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?
Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.
ВІДЭА: https://youtu.be/hEfEdeHOCWQ
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Грузіны абураюцца новым законам пра замежнае фінансаваньне. Хіба яны ня хочуць жыць сваім розумам і за свае грошы?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сваім розумам — так. Але з грашыма праблема — у грузінскага грамадзтва на сваё разьвіцьцё іх няма. Яны ёсьць у Расеі — на адваротныя мэты: каб грузінскага грамадзтва не было. Гаворка не пра сфэры ўплыву, а пра выбар краіны паміж цывілізацыяй і тыраніяй. Грошы на салідарнасьць, эмпатыю і самавыяўленьне ў Расеі разумеюць як «заходнія інтарэсы», а не інтарэсы ўсяго чалавецтва, чым яны ёсьць насамрэч. За салідарнасьць, найвышэйшую праяву чалавечнасьці, у Расеі садзяць у турму.