radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўны трэнд апошняга году — юрыдычная «легалізацыя» рэпрэсіяў у Беларусі, — юрыстка

«Новыя рэпрэсіўныя захады патэнцыйна могуць зачапіць любога чалавека — нават таго, хто ляяльна ставіцца да ўлады», — кажа юрыстка Кацярына Дзяйкала, экспэртка БХК.

У інтэрвію Свабодзе яна аналізуе, што адбылося ў Беларусі з правамі чалавека за мінулы год, адзначае, што цяпер шпаркімі тэмпамі адбываецца легалізацыя рэпрэсіяў у многіх сфэрах, і заяўляе, што ўлады адыходзяць ад прынцыпу індывідуальнай адказнасьці і ўводзяць адказнасьць калектыўную:

https://smarturl.click/2nRz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саліст «Бі-2» Лёва (Ягор Бортнік) вылецеў у Ізраіль

Астатнія ўдзельнікі гурту застаюцца ў міграцыйнай турме
«у цеснай камэры на 80 чалавек», паведамляе канал гурта.

Як пісалі СМІ, дэпартацыі музыкаў у Расею дамагаецца асабіста консул Сасноў па ўзгадненьні з Крамлём. У Расеі ім пагражае перасьлед празь іх антываенную пазыцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: Беларусі патрэбная «дарожная мапа» хуткага ўступленьня ў Раду Эўропы

Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Эўропы — кіроўным органам гэтай міжнароднай арганізацыі. Свой зварот яна прысьвяціла няспынным рэпрэсіям у Беларусі, прававому хаосу і ўсебаковай ізаляцыі, да якой рэжым прывёў Беларусь. Падчас выступу Ціханоўская заклікала абмеркаваць і распрацаваць «дарожную мапу» хуткага ўступленьня будучай дэмакратычнай Беларусі ў Раду Эўропы.

Падрабязна, пра што Ціханоўская казала ў сваім выступе:

https://smarturl.click/mxgz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ААН разгледзяць заяву аб зьнікненьні Марыі Калесьнікавай, сувязі зь якой няма 350 дзён

З 29 студзеня па 2 лютага ў Жэнэве праходзіць 132-я сэсія Працоўнай групы ААН па гвалтоўных ці недобраахвотных зьнікненьнях, на якой разгледзяць паведамленьне аб зьнікненьні Марыі Калесьнікавай. Яго ў лістападзе 2023-га з дапамогай праваабаронцаў накіравала сястра Марыі. Вынікі разгляду справы накіруюць беларускім уладам.

Марыя Калесьнікава ўжо амаль год — у поўнай ізаляцыі і рэжыме інкамунікада. 2 лютага 2023 году да яе апошні раз змог трапіць адвакат. Апошні ліст ад яе датаваны 12 лютаг 2023. Ні сваякі, ні адвакаты ня могуць зьвязацца з Марыяй ужо 350 дзён. Яна адбывае 11 гадовы тэрмін у жаночай калёніі № 4 у Гомлі:

https://smarturl.click/epbX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму вярнулася забытая хвароба, пры чым тут вайна, COVID-19 і Мінздароўя. Запыталіся трох экспэртаў пра адзёр

У канцы студзеня ў Лідзкім раёне 15 чалавек шпіталізавалі ў інфэкцыйнае аддзяленьне з падазрэньнем на адзёр. На сёньня ў Беларусі зарэгістравалі 204 выпадкі, больш за ўсё на Берасьцейшчыне — 62% ад колькасьці зарэгістраваных.

Чаму вярнулася нібы забытая хвароба адзёр, чым яна небясьпечная, ці трэба рабіць аналізы на антыцелы і ці ў бясьпецы цяпер тыя, хто зрабілі прышчэпкі ў дзяцінстве? — Спыталі ў трох экспэртаў — алерголяга-імуноляга, мікрабіёляга і дзіцячы рэаніматоляга:

https://smarturl.click/786X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 200 чалавек трапілі пад перасьлед падчас масавага рэйду сілавікоў да сваякоў палітвязьняў

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», некалькі дзясяткаў зь іх асудзілі ў адміністрацыйных справах, некалькі чалавек затрымалі ў рамках крымінальных спраў.

Папярэдне вядома, што людзям інкрымінуюць арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

https://smarturl.click/5k9O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тайскія ўлады скасавалі дэпартацыю чатырох музыкаў «Бі-2» пасьля візыту з расейскага консульства

Як напісаў тэлеграм-канал гурту, пасьля візыту «высокапастаўленых дыпляматаў з расейскага кансуляту» рашэньне аб дэпартацыі ўдзельнікаў гурта ў Ізраіль улады скасавалі. Тым часам пасьля атрыманьня рашэньня музыкам купілі білеты на самалёт у Ізраіль, якія цяпер ня будуць выкарыстаныя.

Музыкі «Бі-2» адмовіліся размаўляць з расейскім консулам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі аргкамітэт марксісцкай партыі аб'явіў аб стварэньні першых ячэек

Пасьля закрыцьця ўсіх апазыцыйных партый у Беларусі лідэры партыі левых «Справядлівы сьвет» вырашылі аднавіць дзейнасьць.

Сустаршыня рэспубліканскага аргкамітэту арганізацыі Сяргей Вазьняк заявіў, што неўзабаве пачнецца «правядзеньне палітычнай вучобы ў кантэксьце падрыхтоўкі да Ўстаноўчага зьезду партыі», а ў абласьцях створаць яе арганізацыйныя камітэты.

https://smarturl.click/qRWd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр экс-трэнэр біятляністкі Домрачавай

29 студзеня на 78-м годзе жыцьця памёр былы трэнэр зборных Беларусі і Баўгарыі ў біятлёне Мікалай Захараў, паведамляе «Матч ТВ».

У зборнай Беларусі спэцыяліст працаваў у 1990-я і 2000-я гады. Менавіта Захараў у 2004 годзе прапанаваў Дар’і Домрачавай зьмяніць спартовае грамадзянства і перайсьці ў беларускую каманду. У складзе зборнай Беларусі яна стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у 2014 і 2018 гг.

Захараў нарадзіўся ў вёсцы Уват Цюменскай вобласьці Расеі, апошнія некалькі гадоў жыў у Баўгарыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЭГУ патлумачыў, чаму адлічылі студэнтку, якая паскардзілася на свайго выкладчыка

З ЭГУ адлічылі студэнтку за парушэньне акадэмічнай этыкі. Што адбылося і пры чым тут выкладчык, якога звольнілі за харасмэнт? Пагаварылі з абодвума бакамі канфлікту.

https://smarturl.click/lvG5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым Лукашэнкі сам лезе ў пашчу імпэрскага цмока»,— Класкоўскі

Што абяцае Беларусі плян паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй, зацьверджаны сёньня на пасяджэньні дзяржсавету саюзнай дзяржавы? Чым былі адрозныя і чым падобныя выступы Лукашэнкі і Пуціна на ўрачыстасьцях да 80-й гадавіны вызваленьня Ленінграда ад нацысцкай блякады? Якія зараз адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

https://smarturl.click/62xE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 29 студзеня

🔸 Музыкаў Nizkiz перавялі ў менскае СІЗА, верагодна, супраць іх завялі крымінальную справу

🔸 Хроніка перасьледу 29 студзеня: арышт за «экстрэмісцкую» песьню ў сацсетках; рэйды сілавікоў па кватэрах у Менску

🔸 У Менску зьявіцца новы палігон для сьмецьця. Адзіны дзейны могуць закрыць ужо сёлета

🔸 «Яны вырашылі ўдарыць па ахвярах». Як сілавікі спрабуюць зьнішчыць салідарнасьць беларусаў

🔸 Лукашэнка назваў праблемы, якія існуюць у дачыненьнях з Расеяй

🔸 Лукашэнка просіць у Пуціна танных нафты і газу. Ці варта чакаць новага этапу інтэграцыі?

🔸 «Такія ж людзі стваралі ДНР і ЛНР». Кандыдаты і апірышчы «русского мира» ў Беларусі

🔸 Бондарава, Раманаў, Гігін. Хто з прарасейскіх кандыдатаў удзельнічае ў выбарах

🔸 Перарэзаныя ракой. Як рамонт моста ў Мазыры стварыў праблемы для гараджан

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску колькасьць вострых рэсьпіратарных інфэкцый вырасла на траціну за тыдзень

У Менску цяпер назіраецца сэзонны ўздым вострых рэсьпіратарных інфэкцый. Пра гэта паведаміла галоўная лекарка Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Іна Кандрэскул у інтэрвію ўрадаваму агенцтву Белта.

«У Беларусі ВРІ і грып характарызуюцца сярэдняй інтэнсіўнасцю. За мінулы каляндарны тыдзень захваральнасць вырасла на 33 % у параўнанні з папярэднім тыднем», – сказала Іна Кандрэскул і параіла памятаць пра захаваньне правілаў асабістай гігіены, рэсьпіратарнага этыкету і вакцынацыю супраць адру, грыпу і іншых хваробаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Музыкаў Nizkiz перавялі на «Валадарку», супраць іх завялі крымінальную справу

Пра гэта паведамляе правааабарончы рэсурс @MAYDAYMog. Які менавіта артыкул ставіцца ў віну музыкам, невядома.

Напачатку студзеня стала вядома пра затрыманьне вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзьмітрыя Халяўкіна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога палітвязьня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 дзён

Пра чарговае затрыманьне журналіста Сяргея Гардзіевіча з Драгічына стала вядома 24 студзеня.

Паводле інфармацыі БАЖ, былога карэспандэнта «Першага рэгіёну» абвінавацілі у распаўсюджваньні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

26 студзеня яго арыштавалі на 15 сутак.

https://smarturl.click/Bxgg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 студзеня

🙍🏻‍♀️«Беларусі патрэбная „дарожная мапа“ хуткага ўступленьня ў Раду Эўропы», — Ціханоўская выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Эўропы

👮🏻‍♂️ Барысаўскага журналіста Зянкова пакаралі 3 гадамі зьняволеньня. Хроніка перасьледу

📈Беларусь пагоршыла свае пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі

🗣 У Беларусі аргкамітэт марксісцкай партыі аб'явіў аб стварэньні першых ячэек

👨🏼‍⚕️Чаму вярнулася забытая хвароба, пры чым тут вайна, COVID-19 і Міністэрства здароўя. Запыталіся трох экспэртаў пра адзёр

👥 «Для вызваленьня Беларусі аднаго вайсковага кірунку мала», — кіраўнікі палка Каліноўскага пра мэты эўрапейскага турнэ

🧑🏻‍🎓«Парушэньне акадэмічнай этыкі». ЭГУ патлумачыў, чаму адлічылі студэнтку, якая паскардзілася на свайго выкладчыка

👨‍👩‍👧«У нас не было права пакінуць дзіця ў Беларусі». Гісторыя дзяўчынкі з СМА, якая навучылася хадзіць у ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У нас не было права пакінуць дзіця ў Беларусі». Гісторыя дзяўчынкі з СМА, якая навучылася хадзіць у ЗША

Нядаўна беларусы дазьбіралі амаль 2 мільёны даляраў для лячэньня маленькай Рыты зь Ліды са сьпінальнай мускульнай атрафіяй (СМА). Разьбіраемся, чаму ў Беларусі людзі вымушаныя скідвацца на такое лячэньне, калі ў многіх краінах яго аплачвае дзяржава, і расказваем гісторыю дзяўчынкі з СМА, якой адмовілі ў дапамозе ў Беларусі і якая навучылася хадзіць у ЗША.

Яе маці патлумачыла нам, што дапамога за мяжой больш даступная ў тым ліку і таму, што іншыя краіны вядуць перамовы з фармацэўтычнымі кампаніямі, каб закупляць прэпараты па больш нізкай цане. Прыкладам, Spinraza, якая ў Беларусі каштуе каля $125 000 за ін'екцыю, у Польшчы цяпер абыходзіцца ў $3 000, а ў краінах «трэцяга сьвету» — каля $1500:

https://smarturl.click/DAGZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Для вызваленьня Беларусі аднаго вайсковага кірунку мала», — кіраўнікі палка Каліноўскага пра мэты эўрапейскага турнэ

Дзяніс Прохараў і Вадзім Кабанчук завіталі ў праскую студыю Свабоды напярэдадні сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Чэхіі ў рамках свайго эўрапейскага турнэ.

Пагаварылі з кіраўнікамі палка Каліноўскага пра публічныя і непублічныя мэты гэтых сустрэчаў, пра тое, пры якіх умовах магчымае вызваленьне Беларусі, пра прычыны сыходу часткі байцоў з палка, стасункі зь Ціханоўскай і палітычныя амбіцыі ваяроў:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/gLcvPcp5_-8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Двум беларусам прысудзілі па 5 гадоў калёніі за данаты палку Каліноўскага ў 21 даляр і 49 эўра

Праваабаронцам стала вядома, што 55-гадовага палітвязьня Георгія Чараваку асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за данат у 21,29 даляра палку Каліноўскага, які ён адправіў са свайго акаўнту PayPal. Да акаўнта была прывязаная беларуская картка, зь якой сьпісаліся сродкі.

Такі ж прысуд вынесьлі яшчэ аднаму беларусу — Аляксею Швяцову, за 2 данаты палку Каліноўскага праз акаўнт у PayPal: у 38,3 рублі (13,63 еўра) і 95 рублёў (35 еўра). Абодва выракі агучылі ў Менскім абласным судзе (судзьдзі — Сьвятлана Чарапанава і Яўген Пісарэвіч):

https://smarturl.click/Z04q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пагоршыла свае пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі

Беларусь апусьцілася на 98-е месца сярод 180 краін сьвету.

Сярод суседзяў найлепшы паказьнік мае Літва — яна заняла 34-е месца.

https://smarturl.click/G3Md

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Дагестане завялі крымінальную справу на кіраўніцтва цагельнага заводу, на якім незаконна выкарыстоўвалі працу беларуса

Раней валянтэры вызвалілі з рабства на гэтым заводзе беларуса. У Маскве на Яраслаўскім вакзале мужчыну прапанавалі працу на складзе, але ў выніку прывезьлі на цагельны завод на Каўказе. Там у яго забралі пашпарт і сказалі, што яго «купілі» і ён мусіць адпрацаваць мінімум тры месяцы.

https://smarturl.click/VW8j

На фота Махачкала, сталіца Дагестану

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вашынгтоне ў сакавіку адбудзецца І Беларускі бізнэс-форум

Адна з мэтаў форуму — пашырэньне геаграфіі беларускіх бізнэсаў замежжа, абмен досьведам і стварэньне спрыяльных умоў для далейшага разьвіцьця эканамічнага сэктару Беларусі будучыні.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюць прадпрымальнікаў зь беларускімі каранямі за мяжой, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама буйных прадпрымальнікаў і фундатараў. Ужо адкрылася рэгістрацыя на ўдзел.

https://smarturl.click/EQ8g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калёніі

Вырак вынесла судзьдзя Менскага гарадзкога суду Жанна Брысіна. Яна прызнала Зянкова вінаватым ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні», піша БАЖ.

Судовы разбор пачаўся 12 студзеня, прайшлі тры судовыя пасяджэньні. Прысуд агучылі 30 студзеня: 3 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сваім тэлеграм-канале гурт «Бі-2» напісаў, што сытуацыя ў Тайляндзе застаецца нявырашанай. Там заклікалі не давяраць староньнім рэсурсам, а сачыць выключна за інфармацыяй, якую будзе публікаваць сам гурт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Музыкаў гурта «Бі-2» ня будуць дэпартаваць у Расею

Працягваецца гісторыя з папулярным рок-гуртом «Бі-2», заснаваным у 1988 годзе ў Бабруйску. Музыкі знаходзяцца пад вартай з 24 студзеня, калі яны нібыта без адпаведнага дазволу правялі канцэрт на Пхукеце. З інфармацыі, якая паступіла пазьней, стала вядома, што праверыць ліцэнзіі на канцэртную дзейнасьць улады Тайлянду папрасілі расейскія дыпляматы.

Гурт вядомы сваім асуджэньнем нападу Расеі на Ўкраіну. Над музыкамі павісла небясьпека дэпартацыі ў Расею, хаця гурт асобна адзначаў, што салісты Шура і Лёва не зьяўляюцца яе грамадзянамі.

Як піша ізраільскае выданьне Ynet, пасьля ўмяшаньня ў справу Міністэрства замежных спраў і амбасады Ізраіля ў Тайляндзе чацьвярых зь сямі музыкаў дэпартуюць у Ізраіль. Яшчэ аднаго дэпартуюць у Аўстралію. Партал мае інфармацыю аб тым, што нікога з музыкаў не экстрадуюць у Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка просіць у Пуціна танных нафты і газу. Ці варта чакаць новага этапу інтэграцыі?

Паводле традыцый і практыкі апошніх трох гадоў, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустракаюцца і ладзяць перамовы прыкладна раз на два месяцы. Аднак на мяжы мінулага і гэтага году такі альгарытм быў парушаны. Працяглую паўзу перапыніў візыт Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург.

Вынікі сустрэчы аналізуе наш аглядальнік Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/pQoA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Такія ж людзі стваралі ДНР і ЛНР». Кандыдаты і апірышчы «русского мира» ў Беларусі

Хто з адкрытых «русскомирцев» акажацца ў Палаце прадстаўнікоў? Наколькі моцна ўплыў «русского мира» ў Беларусі вырас пасьля 2020 году? Пра гэта гутараць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка і журналіст Радыё Свабода Зьміцер Панкавец.

https://smarturl.click/5kE0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў праблемы, якія існуюць у дачыненьнях з Расеяй

Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў аб неабходнасьці стварэньня адзіных з Расеяй рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, аб патрэбе зьліквідаваць бар’еры ў сфэры дзяржаўных закупак і абмежаваньні на транзыт тавараў.

Падчас пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» ён заявіў аб неабходнасьці мадэрнізацыі расейскай чыгункі для павелічэньня аб’емаў паставак беларускай прадукцыі праз расейскія марскія парты пасьля закрыцьця лягістычных магчымасьцяў з прычыны падтрыманьня Беларусьсю расейскай агрэсіі супраць Украіны.

«Мільёны тон беларускіх грузаў пераарыентаваныя з партоў балтыйскіх дзяржаў на Санкт-Пецярбург, Мурманск, чарнаморскія парты. Але напружаньне існуе...»

https://smarturl.click/qRL9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі, што ў Наваполацкай калёніі ўспышка грыпу

У Наваполацкай папраўчай калёніі № 1, верагодна, узьнікла ўспышка эпідэміі грыпу, паведамляе правааабарончы тэлеграм-канал «MAYDAY TEAM».

Згодна з паведамленьнем, мэдчастка калёніі перапоўненая, а ў некаторых атрадах ( 2-м і 10-м) прастудныя захворваньні атрымала палова асуджаных. Гаворка вядзецца пра сотні чалавек.

На архіўным фота вязьні Наваполацкай калёніі.


https://smarturl.click/gLm4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як сілавікі спрабуюць зьнішчыць салідарнасьць беларусаў

«Яны вырашылі ўдарыць па ахвярах». Улады працягваюць аказваць ціск на беларусаў. Гэтым разам ахвярамі сталі сваякі палітвязьняў, якім дапамагаюць з-за мяжы. Як у такой сытуацыі працягваць дапамагаць і не рызыкаваць свабодай асобаў у краіне?

https://smarturl.click/AvXv

Читать полностью…
Подписаться на канал