radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як у Расеі запавольваюць YouTube і ці можа гэта адбыцца ў Беларусі

«У Беларусі нават не спрабавалі стварыць альтэрнатыву YouTube, да таго ж яго выкарыстоўвае прапаганда», — адзначае экспэрт.

Расказваем, як у Расеі тармозяць відэа з YouTube і ці ёсьць такая тэхналёгія ў Беларусі:

https://smarturl.click/7169G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армэнія адмовілася ад удзелу яшчэ ў двух вайсковых вучэньнях АДКБ

Армэнія ўдзельнічае ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), але зь сярэдзіны 2023 году пачала згортваць сваю прысутнасьць у ёй.

https://smarturl.click/e54Jk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працу дзеля вызваленьня Пачобута параўналі ў Польшчы з «граньнем на некалькіх фартэпіяна»

Што маецца на ўвазе?
https://smarturl.click/2q8pW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве не знайшлі псыхічных адхіленьняў і будуць судзіць

Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётар Антоні Скіба.

«Атрыманая экспэртная выснова ад псыхіятраў, псыхоляга і сэксоляга».

https://smarturl.click/aJ4pq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абмянялі, апраўдалі, далі да чатырох гадоў. Што стала зь беларусамі, якіх судзілі за шпіянаж у іншых краінах

Беларусам, якіх вінавацілі ў шпіянажы за мяжой, давалі да чатырох гадоў зьняволеньня і менш. Кагосьці абмянялі на падобнага асуджанага ў Беларусі. Былі выпадкі, калі абвінавачаных апраўдвалі. Расказваем пра апошнія выпадкі, калі беларусаў абвінавачвалі ў шпіянажы.

https://smarturl.click/O0Xxa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярэдняя школа ў Батумі абвясьціла набор у беларускія клясы

Беларуская школка на базе шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» адкрылася яшчэ ў 2022 годзе. Цяпер праходзіць набор ува ўсе клясы — з 1-й па 12-ю.

https://smarturl.click/9z8jGу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура праверыла арганізацыю вайскова-патрыятычнага выхаваньня на Віцебшчыне. Па выніках пакаралі 5 службовых асобаў

Паводле пракуратуры, установы сярэдняй адукацыі «не ў дастатковай ступені» праводзілі працу па грамадзянскім і вайскова-патрыятычным выхаваньні школьнікаў. Парушэньні выявілі ў 63 з 117 правераных установаў (53,8%).

Актывізацыя «патрыятычнага выхаваньня» ў духу ляяльнасці да дзейнай улады ўзрасла ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і наступных масавых пратэстаў. У школах увялі пасаду вайскова-патрыятычнага выхавальніка, для дзяцей ствараюць вайскова-патрыятычныя клюбы і клясы:

https://smarturl.click/z2w6J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 6 жніўня

⛈ Менск зноў затапіла ў выніку залевы. У шэрагу раёнаў часова спыніўся грамадзкі транспарт

👨🏼‍⚕️ Віцебскі рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, якога ў траўні затрымлівалі ў Расеі, выехаў у Літву

💸 46% работнікаў Беларусі заробак нават да выліку падаткаў не перавышае 1,5 тысячы рублёў

👨🏻‍⚖️ Журналісту Кіркевічу завочна прысудзілі 7 гадоў калёніі; пачалі «спэцвядзеньне» на актывіста з Маладэчна: хроніка перасьледу 6 жніўня

🚗 «З дарогай усё заняло 20 гадзін»: як цяпер беларусы праходзяць мяжу з Эўразьвязам

🗣 Ня трэба прыпадабняцца да Лукашэнкі, — крытыкі Ціханоўскай пра вынікі канфэрэнцыі ў Вільні

🎥 «ПіК Свабоды». Ці дапушчальна абменьваць прызнаньне легітымнасьці Лукашэнкі на палітвязьняў? Двубой Брухана і Ягорава

🚜 Ва Ўкраіну праз Польшчу ўвозілі трактары МТЗ, але мытня адмовілася іх аформіць з прычыны санкцый. Расказваем, што было далей

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці варта дэмакратычным сілам прызнаць Лукашэнку прэзыдэнтам, каб выйшлі палітвязьні

Якой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзець падыходы 2020-2021 гадоў? — У праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/M8L8arcmMKs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Банглядэш распусьцілі парлямэнт. Менск рэкамэндаваў беларусам паводзіцца «гранічна асьцярожна»

Каля 300 чалавек загінулі і тысячы атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьняў, якія ахапілі краіну. Гэта найбольш гвалтоўныя падзеі ў Банглядэш пасьля вайны за незалежнасьць ад Пакістану ў 1971 годзе. На патрабаваньне пратэстоўцаў распусьцілі парлямэнт. Сёньня зь лідэрамі пратэстаў мусіць сустрэцца галоўны вайскавод арміі Банглядэш, каб абмеркаваць фармаваньне часовага ўраду.

Падрабязьней пра сытуацыю ў Банглядэш — у артыкуле👇🏻 і на відэа 👆🏻:

https://smarturl.click/1d835

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіну праз Польшчу ўвозілі трактары МТЗ, але мытня адмовілася іх аформіць праз санкцыі. Што было далей

Украінская кампанія «Техноторг-Дон», зарэгістраваная ў Мікалаеве, цягам 2022 і 2023 году ўвозіла праз Польшчу набытыя на Менскім трактарным заводзе (МТЗ) трактары, але ўкраінская мытня адмаўлялася іх афармляць праз санкцыі, уведзеныя супраць беларускага прадпрыемства.

https://smarturl.click/67qeB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісту Алесю Кіркевічу завочна прысудзілі 7 гадоў калёніі

Прысуд у 7 гадоў калёніі, штраф у 24 тысячы рублёў і арышт маёмасьці — максымальнае пакараньне з магчымых.

Падрабязьней пра гэты і іншыя факты перасьледу ў Беларусі, якія сталі вядомыя 6 жніўня, — у нашай падборцы: https://smarturl.click/B6E45

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка звольніў амбасадара ў ААЭ, які працаваў там з 2019 году

Андрэй Лучанок працаваў на пасадзе амбасадара ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах з красавіка 2019 году. На гэтай пасадзе ён замяніў цяперашняга прэм’ера Рамана Галоўчанку, які завершыў дыпляматычную працу ў гэтай краіне ў 2018 годзе, а ў 2020-м ачоліў урад Беларусі.

https://smarturl.click/dp4pE

Фота амбасады Беларусі ў ААЭ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімер Мартаў пакінуў Беларусь

Вядомы віцебскі рэаніматоляг раней выступаў суаўтарам падкасту Радыё Свабода «На вайне з COVID-19», заснаванага на ўнікальных дзёньніках доктара. Пазьней стала вядома пра яго затрыманьне ў Расеі. Цяпер кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што Мартаву ўдалося выехаць за мяжу, ён знаходзіцца ў Літве. Навіну пацьвярджаюць крыніцы Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З дарогай усё заняло 20 гадзін»: Як цяпер беларусы праходзяць мяжу з Эўразьвязам

На мяжы з Польшчай — 60 аўтобусаў, на мяжы зь Літвой — 14. Колькі трэба часу, каб прайсьці мяжу, расказваем.

https://smarturl.click/Q1jMR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менскай і Горадзенскай абласьцях пачаліся двухдзённыя камандна-штабныя вучэньні

У часе вучэньняў плянуюць трэнінг навыкаў барацьбы з дывэрсійнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі, выкарыстаньня бесьпілётнікаў, устойлівай сыстэмы кіраваньня войскамі. Вучэньні праходзяць пад кіраўніцтвам прызначанага ў ліпені камандуючым Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Аляксандра Баса:

https://smarturl.click/gp4Oo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, колькі з 2025 году зьняволеныя будуць плаціць за памяшканьні для доўгатэрміновых спатканьняў

Дзецям да 8 гадоў дазволілі знаходзіцца там задарма.

https://smarturl.click/qlQOp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тымаці Снайдэр: «Перамога над расейцамі ў вайне — найлепшае, што мы можам зрабіць для Расеі»

Вядомы амэрыканскі гісторык, які спэцыялізуецца на гісторыі Ўсходняй Эўропы, лічыць, што перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй не абавязкова разваліць Расею як дзяржаву, але можа спрычыніцца да сур’ёзных зьменаў у ёй.

Чытайце вялікае інтэрвію Снайдэра https://smarturl.click/VD5b4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крытыкаваць, але не зьнішчаць. Чаму варта абараняць Ціханоўскую

Наколькі абгрунтаваная крытыка, якая цяпер усё часьцей гучыць на яе адрас? Разважае Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/l5zO6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жнівень разладу. Гісторыі трох беларускіх сем’яў, расколатых падзеямі 2020 году

«Пратэстун, змагар хрэнаў, і ты туды ж! Чаго вам не хапае? Зажэрліся „яйкагаловыя“, грошы ў сваёй „айцішцы“ грабяце лапатай, правільна Лукашэнка вас саджаць пачаў!» Гісторыі трох беларускіх сем’яў, расколатых падзеямі 2020 году.

https://smarturl.click/mpa7n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

145 гадоў з дня нараджэньня Пётры Крачэўскага

7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, у 1919—1928 гадах старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Больш важных датаў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6AWg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не па памеры, часта не пасуе пад клімат, з бракам». Якое адзеньне мусяць насіць жанчыны ў беларускіх калёніях

«Мне далі зімовыя туфлі на некалькі памераў большыя, — узгадвае адна з палітзьняволеных. — Я надзела іх аднойчы на мерапрыемства з удзелам адміністрацыі, бо трэба было паводле правілаў. На астатні час у мяне былі свае туфлі. Хадзіла ў іх паўдня — і мне сьцерла нагу. У мяне дасюль невялікі шнар на назе ад гэтага».


Узімку вязьні часам замярзаюць, а ўлетку, нягледзячы на сьпёку, ня могуць распрануцца, бо гэта пагражае ім пакараньнем. У што апранаюць жанчын у калёніях і як нават іх зьнешні выгляд часам становіцца нагодай для рэпрэсіяў:

https://smarturl.click/W3464

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве плянуюць яшчэ больш скараціць колькасьць аўтобусных маршрутаў зь Беларусьсю

Паводле міністаркі ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, існуе плян скарачэньня плыні аўтобусаў у Беларусь. Як заявіў раней дырэктар Управы транспартнай бясьпекі Літвы Генюс Лукашус, з ранейшых 58 рэйсаў у Беларусь цяпер засталося 35. Плянуецца, што да лютага 2025 году іх колькасьць паступова зьнізяць да 29.

Як патлумачыў прадстаўнік Міністэрства транспарту Літвы Станіславас Лінгіс, цяпер рэалізуецца прынятае Кабінэтам міністраў яшчэ ў сакавіку рашэньне аб скарачэньні рэйсаў у Беларусь удвая:

https://smarturl.click/xBydm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Па пяцьсот»? Амаль у паловы работнікаў Беларусі заробак нават да выліку падаткаў не перавышае 1,5 тысячы рублёў, — Белстат

Згодна са зьвесткамі Белстату, у траўні 2024 году 46% работнікаў Беларусі атрымалі намінальныя заробкі меншыя за 1500 беларускіх рублёў. Намінальны заробак — агульная сума грошай, налічаная работніку за працу, да выліку падаткаў і іншых адлічэньняў (яго чалавек на рукі не атрымлівае):

1500 беларускіх рублёў, паводле курсу Нацбанку на 6 жніўня, роўныя 485 далярам. Аляксандар Лукашэнка прынамсі з 2005 году абяцаў беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў:

https://smarturl.click/dp4J6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камала Гарыс вызначылася са сваёй кандыдатурай на віцэ-прэзыдэнта ЗША

Цяперашняя віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс, якая прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратаў, выбрала ў якасьці кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах 60-гадовага губэрнатара Мінэсоты Тыма Ўолза, паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Тым Уолз — былы настаўнік, футбольны трэнэр і вайсковец Нацыянальнай гвардыі. У 2006-ым быў абраны ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад акругі, дзе пераважалі рэспубліканцы. У 2018-ым стаў губэрнатарам Мінэсоты. На пасадзе губэрнатара прасоўваў праграму, якая ўключае бясплатнае школьнае харчаваньне, барацьбу са зьменай клімату, зьніжэньне падаткаў для сярэдняй класы і павелічэньне аплатнага адпачынку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня трэба прыпадабняцца да Лукашэнкі, — крытыкі Ціханоўскай пра вынікі канфэрэнцыі ў Вільні

Свабода задала аднолькавыя пытаньні грамадзкім дзеячам, крытыкам Сьвятланы Ціханоўскай:

❓Што ў выніках Віленскай канфэрэнцыі выклікае ў вас крытыку і нязгоду?

❓Якую альтэрнатыву для дзеяньняў дэмакратычных сілаў вы прапануеце?

На гэтыя пытаньні адказалі Анатоль Котаў, Павал Вусаў, Аляксандар Кныровіч і Сьвятлана Мацкевіч.

https://smarturl.click/G6Ag4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі заявілі аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласьць

Пры гэтым у сакавіку расейцы даволі позна прызналі атаку Расейскага добраахвотніцкага корпусу, які змагаецца на баку Ўкраіны.

Ва Ўкраіне гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць ні вайсковае кіраўніцтва, ні прадстаўнікі расейскіх добраахвотніцкіх батальёнаў, якія ваююць на ўкраінскім баку.

Тым часам расейцы заявілі, што «не дапусьцілі прарыву мяжы», а ўкраінцы падлічылі страты ад чарговага абстрэлу цывільнага сэктару.

https://smarturl.click/W343W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску хлопца адвезьлі ў рэанімацыю пасьля траўмы ў футбольнай сэкцыі

У ноч на 6 жніўня пацярпелага перавезьлі ў менскі цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, на гэты момант ён у стане, «бліжэйшым да сярэдняй цяжкасьці».

https://smarturl.click/B6E6l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь атрымае ад Кітаю «тэхнічна-эканамічную дапамогу», але пакуль невядома, у якіх мэтах

Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу.

https://smarturl.click/ba4gl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

140 гадоў з дня нараджэньня бібліёграфа Яўгена Хлябцэвіча

Яўген Хлябцэвіч нарадзіўся 6 жніўня 1884 году. Друкаваўся пад псэўданімам Халімон з-пад пушчы ў газэтах «Наша доля» і «Наша ніва». Удзельнік 2-га зьезду Беларускай сацыялістычнай грамады. Адзін з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе.

Аўтар прац «Бібліятэкі і каапэрацыя» (1912), «Адраджэньне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 годзе пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Янку Купалу, Цётку.

Больш падзей гэтага дня можна ўбачыць у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpa8B

Читать полностью…
Подписаться на канал