Пэнсіянэру зь Ляхавічаў прысудзілі 7 гадоў і 3 месяцы калёніі і буйны штраф за камэнтары ў Telegram
У Берасьці вынесьлі новы вырак ужо асуджанаму раней паводле «палітычнага» артыкулу 68-гадоваму Барысу Вітко, пішуць праваабаронцы. Яго прызналі вінаватам паводле 7 артыкулаў за камэнтары ў Тэлеграме і прысудзілі 7 гадоў і 3 месяцы калёніі, а таксама штраф у памеры 12 тысяч рублёў:
https://smarturl.click/4kzkD
«Радыё Свабода нясе сьвятло туды, дзе хочуць захаваць цемру». Беларускую службу віншуюць зь юбілеем у Сейме Літвы
У Канстытуцыйнай залі Сейму Літвы 22 траўня адзначылі 70-ю гадавіну пачатку вяшчаньня беларускай службы Радыё Свабода:
https://smarturl.click/W3kDA
Вучыцца быць свабоднымі. Пра выбарчую кампанію ў Каардынацыйную раду як урок дэмакратыі
«Выбары ў Каардынацыйную раду крытыкуюць з усіх бакоў, але, калі б я быў грамадзянінам Беларусі і пры гэтым не зьбіраўся ў агляднай будучыні наведваць тэрыторыю Беларусі, я б, хутчэй за ўсё, галасаваў (а можа, і балятаваўся б) на гэтых выбарах», — піша Алесь Чайчыц і тлумачыць, чаму:
https://smarturl.click/9zZgj
ByPol рассылае выбарчую агітацыю ўдзельнікам пляну «Перамога». Што кажа сам Азараў
Зарэгістраваныя ў пляне «Перамога» людзі зь вечара 21 траўня пачалі атрымліваць паведамленьні ад аб’яднаньня беларускіх сілавікоў ByPol з заклікам удзельнічаць у выбарах новага складу Кардынацыйнай рады і галасаваць за сьпіс, які ўзначальвае кіраўнік ByPol Аляксандар Азараў.
Сам Азараў пацьвердзіў «Белсату», што рассылка ня фэйкавая і што яе ініцыяваў ByPol, а таксама паабяцаў даць разгорнуты камэнтар пазьней:
https://smarturl.click/M1AJa
Быкаў на Свабодзе. Пра свабоду як найвялікшую каштоўнасьць
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1923–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
Сёньня — дзень памяці грасмайстра Віктара Купрэйчыка — адзінага, хто адмовіўся галасаваць за Лукашэнку на чале НАК
Віктар Купрэйчык выступаў больш як у ста краінах, згуляў на спаборніцтвах рознага ўзроўню (ад чэмпіянатаў Беларусі да першынства Эўропы і сьвету сярод сэньёраў) 4000 партыяў. Пра яго шахматную творчасьць надрукаваныя сотні артыкулаў і рэпартажаў, зьняты фільм. У Канадзе выйшаў зборнік ягоных выбраных партыяў.
Калі ў 1997-м адбываліся выбары прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, гросмайстар Купрэйчык быў адзіны, хто падняўся і цьвёрда сказаў, што галасаваць ён ня будзе, бо паводле Алімпійскай хартыі дзейны прэзыдэнт краіны ня можа быць абраны на гэтую пасаду.
Пра іншыя памятныя даты і падзеі 22 траўня — па спасылцы: https://smarturl.click/ZyQ2q
Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by. У сеціва маглі трапіць зьвесткі 900 тысяч карыстальнікаў
Пра парушэньне сыстэмы абароны пэрсанальных зьвестак папулярнага парталу жылой і камэрцыйнай нерухомасьці паведаміў Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных. У цэнтры рэкамэндуюць карыстальнікам зьмяніць лягіны і паролі сваіх акаўнтаў на сайце realt.by, а таксама на афіляваных парталах kvartirant.by і mls.realt.by.
Гэта ўжо ня першы маштабны выцек пэрсанальных зьвестак беларусаў сёлета:
https://smarturl.click/XyAkl
Галоўнае за 21 траўня
👫 У трэцюю гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка ў сьвеце праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
👮🏻♂️Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на 257 удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду
❌ Беларусь забараніла ўвоз шэрагу тавараў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі
🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага алюмінію
🙍🏻♀️Паліна Шарэнда-Панасюк ня выйшла на волю пасьля 3,5 года турмы
❗️«Літвінізм». Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. Расьсьледаваньне Свабоды
🗣 «Гэтую кватэру майму дзеду далі як удзельніку вайны». Пагаварылі з героямі фільма ОНТ аб арышце маёмасьці ўцекачоў
👶«Дзяржава абавязаная сачыць». Якія ў Беларусі здараліся няшчасныя выпадкі на атракцыёнах і каго за гэта каралі
✍🏻 Карупцыя ў пагонах. Чаму Лукашэнка не задаволены КДБ, разважае аналітык
Што хвалюе Лукашэнку пасьля гібелі Раісі і замаху на Фіцу
Якое значэньне будзе мець гібель іранскага прэзыдэнта для адносінаў Тэгерана з афіцыйным Менскам? Ці будзе Тэгеран адстойваць вэрсію тэракту? Ці перасьцерагаецца Лукашэнка, што ён — наступны? Ці спародзіць гібель Ібрагіма Раісі палітычны крызіс у Іране?
На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/3YrW4SZYiDQ
❗️❗️«Літвінізм». Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. Расьсьледаваньне Свабоды
Фальшывыя відэазвароты нібыта беларускіх вайскоўцаў, пагрозы літоўскім дэпутатам, а таксама беларусам, якія жывуць у Вільні, графіці ў горадзе ды правакацыйныя ролікі ў Тыктоку — усё гэта больш за паўгады непакоіла беларусаў у Літве і турбавала некаторых літоўцаў. У літоўскіх мэдыях гэтыя выпадкі называлі тэрмінам «літвінізм».
Хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях і пры чым тут «літвінізм» — глядзіце ў расьсьледаваньні Свабоды:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Sb7drWH_D20
Выйшла новая «турэмная» кніга палітзьняволенага юрыста Максіма Знака
Да Дня салідарнасьці з палітвязьнямі ў выдавецтве «Полацкія лябірынты» выйшла новая кніга палітзьняволенага беларускага юрыста Максіма Знака — «Зэкамэрон. Вершы. Гутаркі». Яго папярэдняя кніга «Зэкамэрон» разышлася вельмі хутка, таму яе вырашылі перавыдаць, а вершы і «Гутаркі» друкуюцца ўпершыню, паведаміла пісьменьніца Тацяна Нядбай.
Старт продажаў кнігі плянуецца ў Варшаве 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу:
https://smarturl.click/vwzo2
Карупцыя ў пагонах. Чаму Лукашэнка не задаволены КДБ?
Пасьля таго, як тры тыдні таму зьявілася інфармацыя, што «Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт КДБ, усе чакалі «разбору палётаў». Здаецца, дачакаліся: Лукашэнка абвесьціў пра кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве спэцслужбы. Аналіз Валера Карбалевіча:
https://smarturl.click/mp3mO
Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на ўдзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду
Сьледчы камітэт Беларусі налічыў, што ўсяго ў выбарах у Каардынацыйную раду прымае ўдзел 257 чалавек імёны якіх дакладна вядомыя сьледчым. Усе 12 сьпісаў кандыдатаў у Каардынацыйную раду ўлады раней прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
https://smarturl.click/71plR
Паліна Шарэнда-Панасюк чакае новых абвінавачаньняў
Пра гэта Свабодзе паведаміў муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда. За кратамі Паліна Шарэнда-Панасюк ўжо адбыла 3 гады і 5 месяцаў.
«Да людзей, якія раніцай яе чакалі яе каля выхаду з калёніі, выйшлі супрацоўнікі і паведамілі, што 19 траўня яе этапавалі ў іншую папраўчую ўстанову. Прычыны тады не назвалі.
Цяпер яна знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА, гэта пацьвердзілі сваякам супрацоўнікі СІЗА. Туды яе накіравалі па пастанове ўпраўленьня Сьледчага камітэту Рэчыцкага раёну. Цягам 10 дзён ёй могуць выставіць новае абвінавачаньне. Цяпер мы шукаем адваката», — сказаў Андрэй Шарэнда.
https://smarturl.click/ny8Ab
Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што за шэрагам падпалаў у краіне стаіць Расея
Раней польскія спэцслужбы арыштавалі ў краіне 9 чалавек, сярод якіх ёсьць грамадзяне самой Польшчы, а таксама Беларусі і Ўкраіны. Як адзначыў Дональд Туск, пераважна ў справе аб сабатажах — падпалы. У разгляданай справе ёсьць эпізоды з Польшчы, Літвы і Латвіі, але таксама падазрэньні на крамлёўскі сьлед маюць і ўлады Швэцыі.
https://smarturl.click/71p4R
Пасьля рассылкі праз чат-бот пляну «Перамога» Аляксандра Азарава пазбавілі доступу да чат-бота, — Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская заявіла ў камэнтары @zerkalo_io, што рассылка праз чат-бот пляну «Перамога» не была ўзгодненая ні зь яе Офісам, ні з Аб'яднаным пераходным кабінэтам і назвала яе «злоўжываньнем, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны». Паводле Ціханоўскай, Азарава пазбавілі доступу да чат-бота да высьвятленьня абставінаў.
У ByPol, камэнтуючы сытуацыю, заявілі, што хацелі праз рассылку прыцягнуць да ўдзелу ў выбарах «дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў», якія засталіся ў чат-боце:
https://smarturl.click/5OaOo
Летась па матэрыялах КДК у Беларусі завялі 80 спраў за «фінансаваньне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці»
Адпраўнікаў і атрымальнікаў грошай вызначылі, сьцьвярджае старшыня КДК Васіль Герасімаў. Паводле яго, каб спыніць «каналы фінансаваньня экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці» ведамства летась засяродзілася на аналізе абарачэньня крыптавалютаў і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сыстэм і сацыяльных сетак:
https://smarturl.click/opXJn
Нарвэгія, Гішпанія і Ірляндыя прызналі Палестыну як незалежную дзяржаву
Праз 75 гадоў пасьля прызнаньня Ізраіля як незалежнай дзяржавы Нарвэгія стала 144-й краінай ААН, якая прызнала Палестыну. Аналягічныя заявы зрабілі 22 траўня ў Гішпаніі і Ірляндыі. Ізраіль у сувязі з гэтым ужо адклікаў сваіх дыпляматаў з Ірляндыі і Нарвэгіі:
https://smarturl.click/AdMv3
Расея рыхтуецца ў аднабаковым парадку зьмяніць марскія межы зь Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры
У расеі вырашылі ў аднабаковым парадку зьмяніць марскія межы зь Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры, вынікае з праекту пастановы ўраду РФ. Яго аўтары сьцьвярджаюць, што дзейныя геаграфічныя каардынаты, усталяваныя ў 1985 годзе, «ня ў поўнай меры адпавядаюць сучаснаму геаграфічнаму становішчу».
На мяжы з Фінляндыяй урад РФ мае намер скарэктаваць каардынаты ў зоне некалькіх астравоў і паўночнага ўваходнага мыса ракі Нарва. На мяжы зь Літвой пад перагляд патрапіла зона Куршскай касы, раёны мысу Таран і Балтыйскай касы:
https://smarturl.click/ba68L
«Збліжэньне з Масквой». Чаму ў дзесяціклясьнікаў забіраюць гісторыю Беларусі
Цяпер замест «Гісторыі Беларусі» 10-клясьнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі». Выданьня з «інтэграваным уяўленьнем аб гістарычным працэсе» пакуль ніхто ня бачыў, але ў праграмы Мінадукацыі для 10 клясы зьмены ўжо ўнесьлі. Гісторык мяркуе, што адбываецца «таталітарызацыя адукацыі паводле блізкіх цяперашняй уладзе савецкіх узораў».
Расказваем, як у Беларусі пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і зьмяняюцца праграмы:
https://smarturl.click/Q1WzY
Як прайшоў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі ў Вільні
На Катэдральнай плошчы беларусы зладзілі пэрформанс, які сымбалізуе супрацьстаяньне жанчын у белым і сілавікоў. Таксама на акцыі зладзілі інсталяцыю «Вітальны стол» з імёнамі палітзьняволеных і пачастункамі для вязьняў, якія выйдуць з турмы і якіх будуць сустракаць накрытым сталом.
21 траўня — Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. У гэты дзень у 2021 годзе ў беларускай турме памёр палітзьняволены Вітольд Ашурак. Яго сьмерць стала першай у шэрагу некалькіх. Сёньня вядома пра сама меней за 7 выпадкаў, калі палітвязьні памерлі ў турме ад жорсткага абыходжаньня і адсутнасьці належнай мэдыцынскай дапамогі.
У цэнтры Магілёва падчас рамонтных працаў знайшлі парэшткі сама меней 124 чалавек
Іх знайшлі рабочыя пры закопваньні катлавану ў цэнтры Магілёва, на скрыжаваньні вуліцы Карпінскага і завулка Мэдыцынскага (паблізу ад гарадзкой лякарні), яшчэ ў канцы сакавіка. Судовыя экспэрты дасьледавалі больш за 3 600 касьцяных парэшткаў і ўстанавілі, што яны належаць сама меней 124 асобам. Характар іх зьмяненьня указвае на тое, што даўнасьць пахаваньня складае звыш 70 гадоў.
Увага, фота можа вас устурбаваць.
https://smarturl.click/ny8v7
Беларусь забараніла ўвоз шэрагу тавараў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі
Цяпер ўвозіць і прадаваць у Беларусі нельга наступныя тавары з вышэйназваных краінаў: піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, для валасоў, для галеньня, для гігіены рота і зубоў, дэзадаранты, сродкі для ваннаў, мыла, чысьцячыя сродкі, дываны, мужчынскае тэкстыльнае адзеньне, абутак зь верхам з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасьцельныя рэчы, посуд сталовы, кухонны з фарфору і шкляны, лякі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з плястмасаў, ярлыкі і этыкеткі з паперы, кардон.
Таксама пастановай забаронены ўвоз і продаж вады (у т.л. мінэральнай і газаванай), зь «недружалюбных краінаў»:
https://smarturl.click/VDawg
Вязьняў наваполацкай калёніі № 1 пазбавілі магчымасьці званіць сваякам
Асуджаныя, у тым ліку палітвязьні, якіх трымаюць у калёніі № 1 у Наваполацку, з пачатку траўня ня могуць пазваніць сваякам. Прапушчаныя званкі ім не кампэнсуюць, піша @MAYDAYMog.
Звычайна паводле раскладу, які зацьвярджае адміністрацыя калёніі, вязьням тройчы на месяц даюць магчымасьць тэлефанаваць сваякам. «Але празь сьвяты ці зь іншую прычыны гэтую норму могуць як перабраць, гэтак і недабраць. Як вырашаць начальнікі», — пракамэнтаваў Свабодзе гэтыя зьвесткі былы палітвязень Аляксей:
https://smarturl.click/67D4e
Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага алюмінію
Вялікая Брытанія з 16 траўня ўвяла абмежаваньні на імпарт беларускага алюмінію і наданьне спадарожных паслуг пры яго пастаўках, вынікае з інфармацыі, апублікаванай 21 траўня на брытанскім рэсурсе Global Sanctions.
Акрамя гэтага, з 16 траўня Вялікая Брытанія ўводзіць новыя забароны ў дачыненьні да гандлю зь Беларусьсю некаторымі таварамі і тэхналёгіямі крытычнай прамысловасьці, якія тычацца электронікі, навігацыі і авіёнікі, аэракасьмічнай тэхнікі і сілавых установак:
https://smarturl.click/JDz4L
У сьвеце праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
Акцыі беларусаў замежжа ўжо адбыліся ў Эдынбургу, Турыне, Лёндане, Варшаве, Брусэлі, Маскве, Рыме і іншых гарадах. З падтрымкай беларускіх палітвязьняў выступілі палітыкі і дыпляматы шэрагу краін.
Больш інфармацыі пра акцыі: https://smarturl.click/mp3AO
🦷 Увага, пошук!
Шукаем стаматолягаў, якія працуюць ў беларускіх прыватных клініках. Альбо тых, хто працаваў там нейкі час таму. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Украінскага перабежчыка», які падтрымаў агрэсію Расеі і даваў інтэрвію ТРК «Гомель», асудзілі на 10 гадоў турмы
Грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Масьлюкова, які летась уцёк з Чарнігаўскай вобласьці ў Гомель, асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Тэрмін пачне адлічвацца адразу пасьля яго фактычнага затрыманьня.
https://smarturl.click/dp8bk
На здымку Дзясьнянскі раённы суд Чарнігава, які разглядаў справу
Паліна Шарэнда-Панасюк ня выйшла на волю і знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА
Паводле інфармацыі ад яе мужа Андрэя Шарэнды, Паліну затрымалі 19 траўня на патрабаваньне Рэчыцкага аддзяленьня Сьледчага камітэту на трое содняў.
Сёньня ёй павінны прад’явіць новае абвінавачваньне — ягоная сутнасьць пакуль невядомая, піша «Вясна».
«Гэтую кватэру майму дзеду далі як удзельніку вайны». Пагаварылі з героямі фільма ОНТ аб арышце маёмасьці ўцекачоў
«Няма словаў. Проста зьдзек, жах. Убачыць па тэлевізіі, як тваю кватэру ўзламалі, ходзяць там, потым заварылі яе? Ім пагоны даюць за гэта ці што? Я ні ў чым не вінаватая, я ня здрадніца, не злачынца, я нічога благога не рабіла, не рабавала, нікога не зарэзала».