radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ракетамі атакавала Запарожжа, ёсьць пацярпелыя

Сярод параненых — сем жанчын, пяць мужчын і 15-гадовы падлетак.

https://smarturl.click/kjX7X

Фота Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

І на завяршэньне зноў пра гэты дзень у гісторыі. 85 гадоў таму ў Берасьці прайшоў супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі. Паглядзіце ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цікавае ў Беларусі і на сайце Свабоды 22 верасьня

▪️У мерапрыемствах ААН у Нью-Ёрку бяруць удзел Сьвятлана Ціханоўская і дэлегацыя ад афіцыйнага Менску

▪️TikTok заблякаваў дзясяткі акаўнтаў расейскай агенцыі Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь

▪️Беларусы 4 гады зьбраюць подпісы пад пэтыцыяй, каб Google дадаў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове

▪️У Гомлі збоі ў GPS. Памылкі могуць сьведчыць аб працы прылад радыёэлектроннай барацьбы

▪️«„Дзьве душы“ як папярэджаньне аб будучыні». Вольга Яноўская пра новае беларускае выдавецтва ў Канадзе

▪️Ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу? ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў дэмакратычнай Літве забараняюць лукашэнкаўскую прапаганду?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Бо гэта прапаганда вайны і варожасьці. У постсавецкіх краінах, дзе ўсталяваная дэмакратыя, вяршэнства закону і правоў чалавека, жыве нямала грамадзян, асабліва старэйшага пакаленьня, якія маюць рэваншысцкія настроі, а пры тым, у адрозьненьне ад Беларусі, зьяўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі рэальных выбараў. Калі самі Беларусы ўспрымаюць прапаганду як нешта несапраўднае і далёкае ад жыцьця, дык для ваяўніча настроеных пэнсіянэраў Літвы гэта сапраўдны рупар. Такім чынам дэмакратыя бароніць сябе ад вяртаньня дыктатуры і таталітарызму.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі збоі ў працы GPS. Памылкі могуць сьведчыць аб працы прылад радыёэлектроннай барацьбы

Навігацыйныя сэрвісы ў жніўні і верасьні сёлета паказвалі няправільнае месца знаходжаньня прылады і яе хуткасць. Такія хібы GPS могуць казаць аб працы РЭБ, накіраванай на падмену геаграфічных каардынат ці GPS спуфінгу. Тлумачым, што гэта.
https://smarturl.click/AdLpM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу? ТЭСТ

Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся многія самыя важныя падзеі і жылі самыя вядомыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/jknqZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

TikTok заблякаваў дзясяткі акаўнтаў расейскай агенцыі Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь

Блякаванне адбылося на тле пашырэньня санкцый ЗША супраць Расеі.
https://smarturl.click/G6ox5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Канадзе зьявілася новае беларускае выдавецтва «Grunwald»

Яго першай кнігай стала культавая аповесьць Максіма Гарэцкага «Дзьве душы» ў перакладзе на ангельскую.

Пра шлях зь Менску да ўласнага выдавецтва ў Канадзе, актуальнасьць у сьвеце «Дзьвюх душаў», намеры, мэты і пляны «Грунвальду» пагаварылі зь яго заснавальніцай, перакладчыцай Вольгай Яноўскай.
https://smarturl.click/71L0R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў пераклад на беларускую мову бэстсэлеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»

Знакаміты раман амэрыканскага пісьменьніка Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдалі адразу ў трох фарматах — папяровым, электронным і аўдыёфармаце, усе яны ўжо даступныя чытачу (у платным доступе):

https://smarturl.click/xBGOQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, якога абавязалі пакінуць Францыю, зладзіў у Парыжы новы пэрфоманс

Гэтым разам ад пэрформансу мастака пацярпела Вандомская калёна на аднайменнай плошчы ў цэнтры Парыжу, якую Кузьміч вобразна «пераўтварыў» у вялікі полавы орган мужчыны. Акцыю, паводле Кузьміча, ён зладзіў 20 верасьня і назваў яе «Асемяненьне». Таксама ён патлумачыў сэнс акцыі:

https://smarturl.click/W39q9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters: Іран паставіў Расеі балістычныя ракеты без мабільных пускавых установак

Іран ня стаў перадаваць Расеі мабільныя пусковыя ўстаноўкі для пастаўленых балістычных ракет малой далёкасьці Fath-360, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай і эўрапейскай выведках і эўрапейскага дыплямата. Паводле крыніц, гэта ставіць пад пытаньне магчымасьць рэальнага баявога прымяненьня такіх ракет Расеяй.

Праўда, паводле экспэрта, прычынай можа быць і тое, што Расея плянуе мадыфікаваць свае грузавікі для перавозкі ракет:

https://smarturl.click/9zL07

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зрабіць беларусак шчасьлівымі. Адказ для Качанавай

«Я сяджу ў сваёй найманай кватэры ў Рызе і чытаю , як Натальля Качанава расказвае, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы, каб кожная жанчына была шчасьлівая. І мне пашанцавала, што я магу гэта чытаць, бо больш за 150 палітзьняволеных беларускіх жанчын ня могуць сабе дазволіць такую раскошу».


Пра «жаночае шчасьце» ў Беларусі разважае блогерка Наста Захарэвіч:

https://smarturl.click/op10O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У беларускіх кампаніях у Эўразьвязе працаўладкаваныя каля 40 тысяч чалавек

У Эўразьвязе цяпер працуе каля 10 тысяч кампаній, акцыянэрамі якіх зьяўляюцца беларускія бізнэсоўцы; у іх агулам працаўладкаваныя каля 40 тысяч чалавек, заявіў віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) Серж Наўродскі на VII Беларускім бізнэс-форуме ў Эўропе, які прайшоў 20 верасьня ў Варшаве.

У форуме прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускага бізнэсу з розных краін сьвету. У рамках яго адбылася цырымонія ўручэньня прэміі «Бізнэс вольнай Беларусі»:

https://smarturl.click/LYoRd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці слушна крытыкуюць Вольгу Гарбунову за тое, што дзякуе ўладам за вызваленьне палітвязьняў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Яна кажа, што ўдзячнасьць — гэта ўсё, чаго чакаюць улады, і што ёсьць умовай наступных вызваленьняў. Ні пра якія іншыя ўмовы мы ня ведаем. Многае перакручана цяпер у Беларусі на нялюдзкі лад. І такая форма кантакту з гэтай нялюдзкасьцю не для таго, вядома, каб падыгрываць ёй, а якраз для таго, каб пачаць выходзіць да нармальнасьці. Увогуле дзякаваць ці не вырашае палітвязень, а ня той, хто ў бясьпецы і ад удзячнасьці якога тое вызваленьне залежыць. Ня можа ў мяне быць цьвёрдасьці прынцыпаў коштам пакутаў іншых людзей.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 «Гісторыі тыдня» — самае цікавае за мінулы тыдзень у адным лісьце!

Як з Грузіі выціскаюць беларусаў і куды цяпер бясьпечна лётаць «палітычным», што адбываецца на межах Беларусі з ЭЗ, чаму Лукашэнка выпускае палітвязьняў, на што дзяржава траціць грошы беларусаў, што стала прычынай гучнай адстаўкі Вольгі Гарбуновай з АПК — адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні вы знойдзеце ў нашай суботняй эмэйл-рассылцы.

Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў таму нарадзіўся пісьменьнік Артур Вольскі

Артур Вольскі — пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., сын пісьменьніка Віталя Вольскага, бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага. Ён уваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне вэтэранаў вайны.

Ягоная п’еса-казка «Сьцяпан — вялікі пан», пакладзеная на музыку Юрыем Семянякам, сталася першай беларускай дзіцячай апэрэтай.

Пра іншыя падзеі з датай 23 верасьня  — у публікацыі «Ужо сёньня».
https://smarturl.click/W39V6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ежа, якая змагаецца з запаленьнем

У апошнія дзесяцігодзьдзі навука аддае ўсё больш увагі хранічнаму запаленьню ў арганізьме чалавека, якое нават называюць «маўклівым забойцам». Газэта The New York Times назвала прадукты, якія пасьпяхова зь ім змагаюцца.
https://smarturl.click/Zyo3O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіеў папярэдзіў Лукашэнку што ягоная сустрэча з Пушыліным будзе мець нэгатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх дачыненьняў

Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пушыліным у красавіку 2023 году Кіеў адклікаў свайго амбасадара зь Менску.
https://smarturl.click/8ELZb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы зьбраюць подпісы пад пэтыцыяй, каб Google даў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове

Пэтыцыя заклікае да вырашэньня асноўных праблем:

- Google Ads не дазваляе рэклямаваць бізнэс на беларускай мове. І нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкляме гіпэрспасылкі на беларускамоўныя сайты;

- Немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube зь беларускамоўным запісам.
https://smarturl.click/XyoRZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыс пагадзілася на другія дэбаты, але Трамп зноў адмовіўся

Дональд Трамп аргумэнтаваў гэта тым, што пачалося ўжо датэрміновае галасаваньне на выбарах у некаторых штатах. Заява прагучала празь некалькі гадзін пасля таго, як Камала Гарыс прыняла запрашэньне CNN удзельнічаць у дэбатах 23 кастрычніка і заклікала Трампа далучыцца.
https://smarturl.click/xBGv4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьве дэлегацыі ад Беларусі — ад афіцыйнага Менску і ад дэмакратычных сілаў —  адначасова прыяжджаюць у ААН ужо трэці раз. Кожная хоча «данесьці да міжнароднай супольнасьці інфармацыю пра рэальную сытуацыю ў Беларусі».
https://smarturl.click/67L4E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, пераблытаў месца нараджэньня Хрыста

Армія абароны Ізраілю паведаміла, што мінулае начы па ізраільскай тэрыторыі была выпушчаная больш як сотня ракет зь Лібану, большасьць зь іх былі перахопленыя. «Хезбала» паведаміла, што цэльлю ўдару быў вайсковы завод у раёне Хайфы.

Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, назваў яго месцам нараджэньня Хрыста. Карыстальнікі інтэрнэту папраўляюць, што Хрыстос усё ж нарадзіўся ў Бэтлееме.
https://smarturl.click/nywvb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў таму ў Берасьці адбыўся сумесны савецка-нямецкі парад

22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.

Іншыя падзеі з датай 22 верасьня - у публікацыі "Ужо сёньня".
https://smarturl.click/vwJoy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля арышту Дурава Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў розных краін

Мэсэнджар Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў пасьля арышту Паўла Дурава ў Францыі. Супрацоўніцтва тэлеграма з францускімі ўладамі прывяло да запытаў зь іншых краін:

https://smarturl.click/vwJpE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра вэнгерскія, баўгарскія і нарвэскія сувязі з пэйджарамі «Хэзбалы»

Пэйджары, якія ўзарваліся ў Лібане на гэтым тыдні, выглядалі як вырабы тайваньскай кампаніі Gold Apollo, аднак кампанія заявіла, што на самой справе пэйджары былі зроблены вэнгерскай кампаніяй BAC Consulting. Цяпер новыя зьвесткі сьведчаць, што ў ланцужку паставак аказалася замяшаная баўгарская кампанія з сувязямі з Нарвэгіяй.

Карэспандэнты Радыё Свабода Рыйн Альяс Балінт Салай і Баўгарская служба Радыё Свабодная Эўропа падрыхтавалі аналіз сытуацыі з пэйджарамі «Хэзбалы», якія выбухнулі:

https://smarturl.click/e5QdR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Школьнікам Беларусі восеньню пачнуць расказваць пра выбары на адмысловых «інфармацыйных гадзінах»

Ужо гэтай восеньню ва ўсіх школах Беларусі пачнуць праводзіць «інфармацыйныя гадзіны ў пытаньнях выбарчага права». ЦВК разам зь Мінадукацыі ўжо падрыхтавала адпаведны мэтадычны дапаможнік, выдалі і сэрыю кніг і брашур, прысьвечаных выбарам.

«Працаваць з моладзьдзю», паводле кіраўніка ЦВК Карпенкі, вырашылі ў рамках «павышэньня даверу выбарнікаў да выбарчай сыстэмы». Рэжым Лукашэнкі плянуе ў 2025 годзе правесьці прэзыдэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць не прызнала вынікі папярэдніх выбараў у Беларусі:

https://smarturl.click/gpRXO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва разглядае магчымасьць перадачы Ўкраіне пажарных машын зь Беларусі, якія прызначаліся для Зымбабвэ

17 пажарных машын,набытых Зымбабвэ ў Беларусі, затрымалі ў Клайпэдзе летась з прычыны санкцыяў, паведамляе BNS.

«Вядзецца дасудовае расьсьледаваньне і пракурор прыняў рашэньне, калі не памыляюся, што 17 машын, якія мусілі адправіцца ў Зымбабвэ, павінны быць канфіскаваныя, і цяпер вырашаецца пытаньне аб магчымай перадачы іх Украіне», — заявіла журналістам генпракурор Літвы Ніда Грунскене:

https://smarturl.click/71Lly

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Краснадарскім краі і Цьвярской вобласьці Расеі пасьля атакі дронаў гараць склады боепрыпасаў

Бесьпілётнікі ў ноч на 21 верасьня атакавалі, як мяркуецца, склады боепрыпасаў у Краснадарскім краі і Цьвярской вобласьці Расеі. Паводле кіраўніка Краснадарскага краю, у Ціхарэцкім раёне ў выніку падзеньня абломкаў дрона пачаўся пажар, які «перайшоў на выбухованебясьпечныя прадметы» Пачалася дэтанацыя. Мясцовых жыхароў эвакуююць.

Паводле зьвестак Astra, уначы пад удар дронаў трапіў і склад боепрыпасаў у пасёлку Акцябрскі Цьвярской вобласьці. Зьвесткі Astra ускосна пацьвярджаюць спадарожнікавыя здымкі NASA, на якіх 31.64,56.36,12.06z">зафіксаваны пажар у Акцябрскім. Улады вобласьці пра гэта не паведамлялі (фота ілюстрацыйнае):

https://smarturl.click/8ELlx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З іншадумствам мы не змагаемся». Што павінна здарыцца, каб журналістаў у Беларусі перасталі лічыць экстрэмістамі

Санкцыянуючы ў 2021 годзе «зачыстку» незалежных СМІ, Лукашэнка абяцаў, што іншадумства і разнастайнасьць меркаваньняў у Беларусі захаваюцца. Што ж адбылося насамрэч? І чаго чакаць журналістам, запісаным уладамі ў «экстрэмісты» і «тэрарысты», у блізкай будучыні? — Разважае Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/Xyo96

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру

Гэтую дату Генасамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе. Праз 20 гадоў Генасамблея аднагалосна прыняла рашэньне штогод адзначаць Дзень міру як дзень адмовы ад гвалту і дзень спыненьня агню і заклікала краіны ўсе сьвету ўстрымлівацца ад правядзеньня ваенных дзеяньняў у гэты дзень.

Пра іншыя падзеі 21 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/nyw1X

Читать полностью…
Подписаться на канал