Хлопчыка знайшлі, паведамілі дабарахвотнікі зь лідзкага пошукава-ратавальнага атраду «Анёл».
Читать полностью…На Гарадзеншчыне згубіўся трохгадовы хлопчык па імені Руслан. Ён зьнік сёньня каля 14:30 у лесе непададёк ад вёскі Даўлюдаўшчына Шчучынскага раёну. Яго шукае міліцыя, вайскоўцы, работнікі МНС і добраахвотнікі.
МУС паведамляе, што хлопчык ростам каля 100 сантыметраў, вочы карыя, валасы цёмныя. Быў апрануты ў сьветлую кепку, сьветлую куртку, цёмна-сінія штаны, зялёныя красоўкі. Міліцыя просяць усіх, каму нешта вядома, паведаміць па тэлефоне 102.
Жыхароў Гомельшчыны вучаць, як паводзіць сябе пры атаках дронаў
На наступны дзень пасьля заяваў Лукашэнкі пра нібыта парушэньне паветранай прасторы Беларусі ўкраінскімі дронамі «Гомельэнерга» праінфармавала пра меры бясьпекі пры атацы дронаў, якія парэкамендавала вывучыць жыхарам прымежных з Украінай тэрыторыяў.
Сярод іншага, людзям раяць хавацца ў будынках далей ад вокнаў і шкляных вітрын або за дрэвамі з густой кронай, не спрабаваць зьехаць у аўтамабілі і ні ў якім разе не чапаць дрон, які ўпаў. https://smarturl.click/O0XMb
Ці разумеем Скарыну і Сапегу? Моўны ТЭСТ
У 1517 годзе Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу. З таго часу адзначаем 6 жніўня як Дзень беларускага друку. А ці добра разумеем старабеларускую мову? Праверце сябе:
✍🏻 ТЭСТ: https://smarturl.click/1d80o
Спартоўцам зь Беларусі і Расеі дазволілі ўдзельнічаць у цырымоніі закрыцьця Алімпіяды
Выканкам МАК вырашыў, што індывідуальныя нэўтральныя спартоўцы зь Беларусі і Расеі могуць удзельнічаць у цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Рашэньне прынялі на падставе таго, што ў цырымоніі закрыцьця ўдзельнічаюць не каманды, а ўсе спартоўцы разам. Сьцяга індывідуальных нэўтральных спартоўцаў падчас цырымоніі ня будзе.
Беларускіх і расейскіх спартоўцаў не дапусьцілі да цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў 26 ліпеня, калі каманды прайшлі на лодках па рацэ Сене:
https://smarturl.click/W349W
Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма»
У Нарвэгіі выходзіць празаічная кніга паэткі Юлі Цімафеевай «Менскі дзёньнік». У ёй апісаныя падзеі ў Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020-м і працягваюцца да сёньня. Гэта ўжо шосты пераклад кнігі на замежныя мовы.
Пагаварылі з аўтаркай пра памяць і літаратуру, горыч расстаньня з Радзімай і нараджэньне кнігі, яе шлях да замежнага чытача і разуменьне ў сьвеце беларускага болю. А яшчэ пра тое, як грамадзкія забурэньні дома і вайна ў суседзяў мяняюць асобу і творчасьць літаратара:
https://smarturl.click/5O9do
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Як вы ставіцеся да прапановы пазбавіць Ціханоўскую статусу нацыянальнай лідэркі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Думаю, што наша апазыцыя ня ўмее бачыць уласныя актывы і распараджацца імі. Ціханоўская, безь перабольшаньня, падарунак лёсу, і безь яе прадстаўнічае ролі не было б і ня будзе дэмакратычнага руху ў эміграцыі. Яна тут — галоўны актыў, які ўвасабляе суб’ектнасьць беларускай нацыі ў супрацьстаяньні з прарасейскім рэжымам. Нават абсурднае параўнаньне яе з Лукашэнкам сьведчыць пра яе палітычную вагу, а не пра дыктатарскія замашкі. Зьмяняльнасьць улады — безумоўны прынцып, але да ўлады яшчэ трэба прыйсьці.
4 гады таму падчас пратэстаў у Беларусі стрэлілі ў берасьцейца Генадзя Шутава
11 жніўня 2020 году падчас разгону масавых пратэстаў у Берасьці супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў спэцназавец у цывільным стрэліў у галаву 44-гадоваму Генадзю Шутаву. 19 жніўня мужчына памёр у рэанімацыі. Сілавіка ніяк не пакаралі. Самога Шутава абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта.
Сьведку забойства і сябру Шутава Аляксандру Кардзюкову прысудзілі 10 гадоў калёніі за «спробу забойства сілавікоў». Сілавікоў прызналі пацярпелымі.
Пра іншыя падзеі 11 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/Xy4Qz
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабода 10 жніўня
МЗС Беларусі пагражае Ўкраіне закрыцьцём амбасады
Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызэрам у катэгорыі 102 кг на Алімпійскіх гульнях
Лукашэнка заявіў пра зьнішчэньне некалькіх «паветраных цэляў з Украіны» над Беларусьсю
Інстытут вывучэньня вайны: Расея не перакідвае войскі з усходу Ўкраіны ў Курскую вобласьць, «каб не сарваць наступ»
Ізраіль нанёс авіяўдар па будынку школы ў Газе, ёсьць загінулыя
Вольскі, карагод і шэсьце. Як у Вільні адзначылі чацьвёртую гадавіну пасьлявыбарчых пратэстаў. Фотарэпартаж
Цана няспраўджаных ілюзій. Хто нясе адказнасьць за паразу 2020 году
Сэлфі карэйцаў, пабіты конь, баскетбол пасьля турмы. Нечаканасьці і скандалы Алімпіяды ў Парыжы
Лукашэнка заклікаў прывыкаць, што «прэзыдэнт будзе іншы», «Пул первого» зрабіў акцэнт на Крутым
На тэму далейшага знаходжаньня ва ўладзе Лукашэнка паразважаў 10 жніўня ў Шклоўскім раёне падчас размовы з групай людзей, прадстаўленай як жыхары аграгарадку Гарадзішча.
Відэафрагмент, апублікаваны ў тэлеграм-канале «Пул первого», сьведчыць, што адна з прысутных на сустрэчы папрасіла Лукашэнку ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у 2025 годзе. «Вы паглядзіце, маладыя людзі растуць, рыхтуем», — указаў Лукашэнка ў бок чыноўнікаў, якія стаялі побач. На гэтых словах буйным планам быў паказаны кіраўнік яго адміністрацыі Дзьмітрый Круты (да таго быў паслом Беларусі ў Расеі), астатнія службовыя асобы фактычна засталіся без увагі, адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк». https://smarturl.click/B6E90
ISW: Расея не перакідвае войскі з усходу Ўкраіны ў Курскую вобласьць, «каб не сарваць наступ»
Расейскае ваеннае камандаваньне «не сьпяшаецца перакідваць пад Курск войскі ьз іншых апэратыўных кірункаў, каб не дапусьціць зрыву наступу на ўсходзе Ўкраіны», гаворыцца ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Аналітыкі кажуць, што «расейскае ваеннае камандаваньне, падобна, абапіраецца на падразьдзяленьні, ужо разгорнутыя ў раёне міжнароднай мяжы, і на лёгкадаступныя сілы ў тыле, большасьць зь якіх складаюць часткі, укамплектаваныя салдатамі тэрміновай службы і нерэгулярнымі фарміраваньнямі, пішуць аналітыкі».
Што адбываецца цяпер у Курскай вобласьці, чытайце тут https://smarturl.click/jkEek
Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у катэгорыі 102 кг
Па выніках двух практыкаваньняў Ціханцоў паказаў вынік 402 кг (183 кг і 219 кг). Агулам беларускія атлеты заваявалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы чатыры мэдалі: адзін залаты, два срэбраныя і адзін бронзавы.
Уладзіслаў Кравец у фінале спаборніцтваў на дыстанцыі 1000 мэтраў сярод байдарак-адзіночак заняў чацьвёртае месца, паказаўшы вынік 3 хвіліны 28,10 сэкунды. Канаістка Юлія Трушкіна ў фінале стала пятай на дыстанцыі 200 мэтраў з вынікам 44,83 сэк.:
https://smarturl.click/RAwZJ
Зьвесткі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта выдалілі з сыстэмы Інтэрполу
Інтэрпол сваім рашэньнем ад 5 жніўня 2024 году задаволіў на запыт адваката Вадзіма Драздова і выдаліў са сваёй Інфармацыйнай сыстэмы зьвесткі беларуса Андрэя Гнёта, паведаміў Свабодзе адвакат Андрэя Гнёта Вадзім Драздоў. Копіі дакумэнтаў Інтэрпол маюцца ў рэдакцыі.
«Гэта значыць, што ніводная краіна больш ня зможа яго затрымаць на запыт Беларусі», — патлумачыў Вадзім Драздоў:
https://smarturl.click/kjxby
«Іх было каля дзясятка». Лукашэнка заявіў пра зьнішчэньне некалькіх «паветраных цэляў з Украіны» над тэрыторыяй Беларусі
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што 9 жніўня ў 18.10 Вайскова-паветраныя сілы і войскі СПА Беларусі прывялі ў павышаную баявую гатоўнасьць у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Беларусі. На думку Лукашэнкі, яе парушылі Ўзброеныя Сілы Ўкраіны.
Як сьцьвярджае Лукашэнка, сілы СПА нібыта зьнішчылі некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. «Уначы і сёньня з раніцы адбываецца пошук таго, што было зьнішчана. Мы падазраем, што гэта ўдарныя бесьпілётнікі», — заявіў Лукашэнка і прыгразіў Украіне «адказам».
Украіна пакуль не камэнтавала заявы Лукашэнкі:
https://smarturl.click/w9XdA
Ізраіль нанёс авіяўдар па будынку школы ў Газе, ёсьць загінулыя
У выніку авіяўдару загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя, піша Reuters са спасылкай на ўлады сэктару Газа, падкантрольныя тэрарыстычнай групоўцы ХАМАС. Незалежнага пацьверджаньня колькасьці загінулых няма.
Армія абароны Ізраіля прызнала ўдар па будынку школы, заявіўшы, што ў ім знаходзіўся камандны цэнтар ХАМАС. Адказнасьць за гібель мірных жыхароў Ізраіль усклаў на групоўку, абвінаваціўшы яе ў выкарыстаньні школ у якасьці сваіх базаў:
https://smarturl.click/Ad6k9
Ці ўсе карысныя якасьці памідораў мы ведаем
Памідоры прайшлі доўгі шлях з XVI стагодзьдзя, калі некаторыя эўрапейцы называлі іх «атрутнымі яблыкамі», бо памылкова лічылі таксычнымі. Такія погляды даўно сталі анахранізмам. Цяпер у многіх краінах сьвету, напрыклад у ЗША, памідоры — другая па спажываньні гародніна пасьля бульбы, і дыетолягі гэта ўхваляюць. Навукоўцы знайшлі ў памідорах шэраг карысных для здароўя якасьцяў.
Вось што кажуць пра гэтую гародніну апытаныя The New York Times экспэрты па харчаваньні:
https://smarturl.click/vwnJQ
«Беларускі гаюн» адпрэчвае заявы Лукашэнкі пра зьнішчэньне ўкраінскіх дронаў над Беларусьсю
Маніторынгавая група «Беларускі гаюн»заявіла, што паводле яе інфармацыі, 9 жніўня 2024 году, падчас вылетаў беларускай авіяцыі, ніякіх дронаў (БПЛА) знойдзена не было.
«Ніякіх запускаў ракет са зьнішчальніка СУ-30 або верталёта МІ-24 не рабілася. З чаго вынікае, што чарговыя гучныя заявы самаабвешчанага Лукашэнкі зьяўляюцца звычайнай лухтой», — піша «Беларускі гаюн» у сваім Тэлеграм-канале.
10 жніўня спачатку Аляксандар Лукашэнка, а за ім кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заявілі пра парушэньне паветранай прасторы Беларусі і пра ліквідацыю некалькіх дронаў, якія нібыта прыляцелі з боку Украіны. https://smarturl.click/dp4dE
Украінская памежная служба заяўляе, што дадатковых беларускіх войскаў каля мяжы пакуль няма
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю застаецца «кантраляванай», сьцягваньня да мяжы дадатковых беларускіх войскаў на гэты момант не фіксуецца, паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Заяву Мінабароны Беларусі наконт «умацаваньня» мяжы з Украінай прэс-сакратар назваў «нагнятаньнем, каб працягваць падыгрываць Расеі». Мінабароны Беларусі з раніцы 11 жніўня заявіла, што «накіроўвае дадатковую вайсковую тэхніку ў прымежныя з Украінай рэгіёны». https://smarturl.click/5O9DD
«Для беларусаў унутры краіны і за мяжой». Зьявілася беларускамоўная мабільная праграма знаёмстваў
Інтэрфэйс мабільнай праграмы «Віт!» — цалкам на беларускай мове, доступ да ўсіх функцыяў — бясплатны. У Беларусі з дапамогай яе можна знайсьці суразмоўцаў для практыкі беларускай мовы, таксама ёсьць мапа установаў, дзе вас абслужаць па-беларуску.
«Калі вы жывяце за мяжой, Віт! стане вашым незаменным памочнікам у пошуку землякоў. З дапамогай гэтай праграмы вы знойдзеце беларусаў паблізу. Бацькі знойдуць сяброў для сваіх дзяцей, а дарослыя — тых, з кім цікава бавіць час разам», — паведамляюць стваральнікі праграмы:
https://smarturl.click/aJ4dJ
Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласьці. З памежных раёнаў вобласьці эвакуавалі 76 тысяч чалавек
Групы ўкраінскіх вайскоўцаў увайшлі на тэрыторыю Бялоўскага раёну Курскай вобласьці, паведамілі 11 жніўня кіраўнік раёну Мікалай Валабуеў і выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў. Да гэтага баі ішлі на тэрыторыі двух раёнаў Курскай вобласьці — Коранеўскага і Суджанскага. Бялоўскі раён знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Суджанскага і прымыкае да Белгарадскай вобласьці.
З памежных раёнаў Курскай вобласьці эвакуавалі больш за 76 тысяч чалавек, паведамляе ТАСС з спасылкай на прадстаўніка МНС Расеі:
https://smarturl.click/z2wJ8
Мінабароны Беларусі адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай
Мінабароны паведаміла пра адпраўку дадатковай вайсковай тэхнікі на ўзмацненьне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках. Падразьдзяленьні «аднаго з мэханізаваных злучэньняў прывялі ў гатоўнасьць да выкананьня задач па прызначэньні».
Учора загад узмацніць групоўкі войскаў на гэтых напрамках даў Лукашэнка — пасьля заяваў пра нібыта ўкраінскія дроны, зьбітыя над тэрыторыяй Беларусі:
https://smarturl.click/9z8LO
13 чалавек параненыя падчас ракетнага абстрэлу Курска. Уначы дроны атакавалі 5 абласьцей Расеі
У ноч на нядзелю 11 жніўня Курск трапіў пад ракетны абстрэл. Абломкі зьбітых ракет упалі на дзевяціпавярховы жылы дом. У выніку параненыя 13 чалавек, двое зь іх — у цяжкім стане. Жыхароў дома часова разьмяшчаюць у загарадным лягеры.
Уначы 11 жніўня бесьпілётнікі атакавалі Курскую, Варонежскую, Бранскую, Арлоўскую і Белгарадзкую вобласьці Расеі. Мінабароны Расеі сьцьвярджае, што агулам сіламі СПА зьбілі 35 ударных дронаў і 4 тактычныя ракеты «Кропка-У». У Варонежы дронамі пашкодзіла прыватныя дамы і адміністрацыйны будынак, каля 100 жыхароў засталіся без сьвятла:
https://smarturl.click/kjxX2
Галоўнакамандуючы Ўзброеных сілаў Украіны паведаміў Зяленскаму аб «выцісканьні вайны на тэрыторыю агрэсара»
Аляксандар Сырскі сёньня некалькі разоў далажыў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму аб сытуацыі на «фронце, нашых дзеяньнях і пераводзе вайны на тэрыторыю агрэсара». Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў у вечаровым відэазвароце. «Дзякуй кожнаму з нашых падраздзяленняў сіл абароны, якія робяць гэта магчымым. Украіна даказвае, што сапраўды ўмее аднаўляць справядлівасць і гарантуе менавіта той ціск, які патрэбны — ціск на агрэсара», —дадаў Зяленскі.
Ці гэта тычылася сытуацыі ў Курскай вобласьці Расеі, прэзыдэнт Украіны не ўдакладніў. https://smarturl.click/O0XWD
МЗС Беларусі пагражае Ўкраіне закрыцьцём амбасады. Украінскі бок пакуль не камэнтуе
Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з «рашучым пратэстам» у сувязі з «парушэньнем мяжы» Беларусі «групай бесьпілётных лятучых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Ўкраіны», паведамляе МЗС Беларусі.
«Калі дыпляматычнае прадстаўніцтва Ўкраіны ў Беларусі ня зможа ўплываць на прадухіленьне такіх правакацый, беларускім бокам будзе пастаўлена пытаньне пра мэтазгоднасьць яго далейшай прысутнасці ў Менску», — гаворыцца ў паведамленьні.
У МЗС Украіны пакуль не камэнтуюць сытуацыю
10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Узброеныя сілы Ўкраіны ў нібыта парушэньні паветранай прасторы Беларусі бесьпілётнікамі і заявіў, што беларускія войскі зьбілі некалькі цэляў.
У ноч з 30 на 31 ліпеня адбылося ўваходжаньне ў паветраную прастору Беларусі дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед», якімі Расея атакуе Ўкраіну. Тады ў Беларусі ніяк не рэагавалі на ўваходжанне расейскіх дронаў на тэрыторыю краіны. https://smarturl.click/gp4eA
Пасьля Лукашэнкі пра «правакацыі на мяжы» выказаўся і МЗС Беларусі. Гэта адбываецца на тле падзеяў ў Курскай вобласьці, куды зайшлі ўкраінскія войскі
Парушэньне мяжы 9 жніўня групай «запушчаных з тэрыторыі Украіны ўдарных бесьпілётных лятучых апаратаў», якая «была зьбітая сіламі СПА», — гэта «вельмі сур’ёзны інцыдэнт, які не застанецца без належнай міжнародна-прававой і субстантыўнай ацэнкі», зьявіўся камэнтар МЗС Беларусі, які цытуе «Позірк».
Звяртаючыся да «народаў суседняй Эўропы», МЗС папярэдзіла, што «ў выпадку пашырэньня канфлікту пажар ахопіць увесь рэгіён і перакінецца ў тым ліку на краіны ЭЗ» — «пераможцаў ня будзе» — і заклікаў «астудзіць сваіх ваяўнічых палітыкаў».
«Зразумела, Беларусь будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць сваё права на самаабарону і належным чынам адказваць на любыя правакацыі або варожыя дзеяньні», — гаворыцца ў камэнтары. https://smarturl.click/1d8yw
Сэлфі карэйцаў, пабіты конь, баскетбол пасьля турмы. Нечаканасьці і скандалы Алімпіяды ў Парыжы
Скрадзеная трансьляцыя, страта працы за камэнтар, цяжарная фэхтавальніца, сэлфі карэйцаў. Расказваем, якія скандалы і нечаканыя сытуацыі здарыліся падчас Алімпіяды ў Парыжы:
https://smarturl.click/Zy4dq
Лукашэнка даў загад узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках
Пра гэта журналістам паведаміў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Паводле яго, рашэньне прынятае ў сувязі з парушэньнем паветранай мяжы Беларусі дронамі, пра якое раней заявіў Лукашэнка:
https://smarturl.click/Eea05
Беларускія спартоўцы Юлія Трушкіна і Ўладзіслаў Кравец выйшлі ў фінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы
Канаістка Юлія Трушкіна 10 жніўня на дыстанцыі 200 мэтраў у веславаньні на каноэ была другой сярод васьмі ўдзельніц, паказаўшы час 45,32 сэкунды. Уладзіслаў Кравец у паўфінале спаборніцтваў на дыстанцыі 1000 мэтраў сярод байдарак-адзіночак фінішаваў чацьвёртым і паказаў час 1 хв. 41,67 сэкунды. Фінальныя спаборніцтвы пройдуць сёньня:
https://smarturl.click/5O9nO
Цана няспраўджаных ілюзій. Хто нясе адказнасьць за паразу 2020 году
Чаму адбылося тое, што адбылося? Ці варта было заклікаць людзей на вуліцу, ня маючы дакладнага пляну, стратэгіі і тактыкі дзеяньняў і ўсьведамляючы, якой высокай можа быць цана паразы? — Разважае Віктар Багдзевіч.
«Пытаньне віны і адказнасьці за паразу 2020 году многім падаецца нясвоечасовым і недарэчным. Але, не асэнсаваўшы яго, беларусы асуджаныя на паўтарэньне драмы, якой магло ня быць»:
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў заявіла, што «ў мэнталітэце беларусаў, тыя беларусы, якія жывуць за межамі краіны, — яны не беларусы, і мы іх ня чуем». Ці гэта праўда пра беларускі мэнталітэт?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У карціне сьвету гэтай жанчыны не хапае яшчэ адной групы — тых тысяч беларусаў, якія за свае погляды сядзяць у турмах. Зразумела, чаму «мы іх ня чуем». Як і тых соцень тысяч, якія ня ў турмах толькі таму, што зьехалі з краіны. Іх голас, іх СМІ ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі. «Мы іх ня чуем», бо баімся слухаць. Гаворка не пра беларускі мэнталітэт, а пра абмежаванасьць дэпутаткі яе службовым становішчам.