radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Караць ШЫЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй. Як новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязьняў

12 ліпеня пачнуць дзейнічаць зьмены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі, якія пагоршаць і без таго складаныя ўмовы для тых, хто адбывае пакараньне ў калёніях і на так званай «хіміі». Разам з праваабаронцамі прааналізавалі новы закон.

https://smarturl.click/ny3A4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

27 чэрвеня — 35-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы

27 чэрвеня 1989 году ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч. ТБМ за гады свайго існаваньня правёў сотні імпрэзаў. Таварыства выдавала газэту «Наша слова», якая спыніла выхад у сьнежні 2021 разам зь ліквідацыяй ТБМ судовым рашэньнем. Цяпер выдаецца электронная газэта «Наша слова.pdf», якая зьяўляецца новым выданьнем.

Больш гістарычных падзей дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vwLX2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 26 чэрвеня 

У Эўразьвязе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Беларусі, каб абмежаваць перадачу тавараў і тэхналёгій у Расею 

Кавалеўскі заявіў аб адстаўцы з АПК праз рознагалосьсі ў палітыцы. Яго замяніў Астапенка 

«У аўтазаку зразумеў: магу ня выбрацца жывым». Выйшаў даклад, як катавалі затрыманых у Маскоўскім РУУС Менску ў 2020-м 

За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 38 тысяч работнікаў 

«Размаўляй са мной па-чалавечы». Гісторыі беларусаў, якіх выхоўвалі па-расейску, але яны ўсё адно перайшлі на беларускую мову 

У ЭГУ адкрылі «першы беларускі гістфак за мяжой». Ці дапаможа гэта беларусізаваць унівэрсытэт

Дуда: гібрыдная атака на мяжы зь Беларусьсю перашкаджае партнэрству Польшчы з Кітаем

«Кітай спадзяецца...» Вокрык з Пэкіну, на які Лукашэнка ня можа не адрэагаваць

Якая галіна дзейнасьці БНР аказалася самай пасьпяховай?

Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навумчык: Як 30 гадоў таму неадаацанілі Лукашэнку

30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лукашэнкі? Госьць “ПіКу Свабоды” – журналіст і аўтар кніг пра 1990-я гады Сяргей Навумчык.
https://youtu.be/E007GzD7FPM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як працавалі дыпляматы Беларускай Народнай Рэспублікі

Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай сфэрай дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
https://youtu.be/gRG88ZL3rD0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 38 тысяч работнікаў

На 12 чэрвеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасьці апублікавана 158 473 вакансіі. У беларускай эканоміцы ў траўні 2024 году было занята 4 млн 112,2 тысячы чалавек – на 0,4% менш (-16,9 тыс.), чым у студзені, і на 0,9% менш, чым у траўні 2023 году (-38,5 тыс.) Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. https://smarturl.click/JDy2x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе прапануюць новыя санкцыі супраць Беларусі, каб абмежаваць перадачу прадукцыі і тэхналёгій у Расею

У Эўразьвязе падрыхтавалі праект рашэньня, якім плянуецца дапоўніць раней ухваленыя санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ёю расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Пасьля зацьвярджэньня на ўзроўні амбасадараў санкцыі супраць Беларусі могуць зацьвердзіць 27-28 чэрвеня на саміце ЭЗ у Брусэлі.

Як вынікае з праектаў дакумэнтаў, якія ў сваім распараджэньні мае Свабода, у Эўразьвязе прапануюць абмежаваць пастаўкі шэрагу відаў прадукцыі і тэхналёгій падвойнага прызначэньня, якія маглі або могуць перадавацца ў Расею празь Беларусь у абыход абмежаваньняў, уведзеных супраць расейскіх уладаў і эканомікі.

Дэталі тут: https://smarturl.click/M1d63

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кітай спадзяецца...» Вокрык з Пэкіну, на які Лукашэнка ня можа не адрэагаваць

Упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі (з 2021 году) Кітай афіцыйна пракамэнтаваў сытуацыю.

З улікам таго, што Пэкін імкнецца ня ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў сьвеце, а таксама беручы пад увагу вытанчанасьць усходняй дыпляматыі (не казаць «не»), гэтую заяву можна разглядаць як сур’ёзны сыгнал незадаволенасьці пазыцыяй беларускіх уладаў, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/0ebzn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У аўтазаку зразумеў: магу ня выбрацца жывым». Выйшаў даклад, як катавалі затрыманых у Маскоўскім РУУС Менску ў 2020-м

На гэты раз фокус увагі расьсьледнікаў быў накіраваны на Маскоўскае РУУС Менску і злачынствы, якія адбывалiся там у пэрыяд з 9 па 13 жніўня 2020 году.

Экспэрты Камітэту старанна вывучылі 48 індывідуальных інтэрвію (569 старонак тэксту) затрыманых, прааналізавалі фатаздымкі траўмаў і мэдычныя дакумэнты (58 старонак). На падставе гэтага склалі храналёгію падзей, падрабязна выкладзеную ў матэрыялах.

https://smarturl.click/w9LpW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новым генэральным сакратаром NATO прызначылі прэм’ера Нідэрляндаў. Ён заступіць на пасаду ў кастрычніку

Рада краін Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO) прызначыла новым генэральным сакратаром арганізацыі прэм’ер-міністра Нідэрляндаў Марка Рутэ.

https://smarturl.click/gpmJO

На здымку Марк Рутэ і цяперашні кіраўнік Альянсу Енс Столтэнбэрг

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ранкам у Менску жорстка затрымалі хлопца

26 чэрвеня раніцай на вуліцы Ўсходняй у Менску жорстка затрымалі хлопца, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як паведамляюць відавочцы, затрыманьне адбылося каля 9-й раніцы — трое чалавек у цывільным накінуліся на менчука і павалілі на зямлю. На крыкі хлопца аб дапамозе выйшла ягоная маці, якой сказалі, што яе сына вязуць у Першамайскі РУУС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЭГУ адкрылі «першы беларускі гістфак за мяжой». Ці дапаможа гэта беларусізаваць унівэрсытэт

«Сама пастаноўка пытаньня «Ці ён застаўся беларускім?» азначае, што можа і «не». Няўжо я магу сказаць: ён не застаўся беларускім, ён больш не беларускі?! Гэта ж немагчыма!». У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце адкрываецца новая гістарычная праграма. Свабода даведалася, у чым яе асаблівасьці, а таксама пра тое, што ў ВНУ засталося беларускага.

https://smarturl.click/w9LZ7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна ў рамках абмену перадала Расеі яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр»

Украіна ў межах абмену з Расеяй ваеннапалоннымі перадала на расейскую тэрыторыю Андрэя Герыловіча — беларуса, які ваяваў на баку Расеі ў складзе ПВК «Вагнэр» і быў асуджаны ва Ўкраіне на 9 гадоў зьняволеньня.

Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Ўкраіне пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.

Сёлета 8 лютага Ўкраіна перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў у падразьдзеле «Вэтэраны» расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» і знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з 19 верасьня 2022 году.

31 студзеня ў Расею з украінскага палону вярнуўся яшчэ адзін беларус Максім Запека.

https://smarturl.click/1do66

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 чэрвеня

📌 Чатыры гады за кратамі. У якіх умовах трымаюць журналіста Свабоды Ігара Лосіка

📌 «Грыша, заплаціш за мяне штраф?» Сьпявачка Ляўчук і блогер Павук пракамэнтавалі свае завочныя прысуды

📌 У Берасьці чарговы завочны суд, сярод фігурантаў Вераніка Цапкала і Анатоль Котаў

📌 ЗША дадалі Беларусь у сьпіс дзяржаў, якія займаюцца гандлем людзьмі

📌 У Брусэлі праходзіць сустрэча Кансультацыйнай групы Эўразьвяз — Беларусь

📌 Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт Шайгу і Герасімава

📌 У Генпракуратуры Беларусі расказалі, якія эўрапейскія краіны выконваюць запыты аб выдачы беларусаў

📌 Былы польскі судзьдзя Шмыт, які ўцёк у Беларусь, уладкаваўся журналістам у БелТА

📌 Хроніка перасьледу 25 чэрвеня: затрымалі берасьцейца, які абурыўся Z-сымболікай

📌 Пэрсанальная унія двух дыктатараў. Наколькі камфортны для Лукашэнкі такі саюз з Масквой

📌 «Сядзіш, чакаеш, пакуль загарыцца зялёная кветачка». Расказваем пра гісторыю ICQ у сьвеце і Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міжнародным алімпійскім камітэце пракамэнтавалі выдачу акрэдытацый прапагандысцкім СМІ зь Беларусі

У прэсавай службе МАК заявілі, што акрэдытацыя СМІ на Гульні – прэрагатыва Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, а "дзейнасьць НАК Беларусі не прыпыненая", паведамляе «Зеркало».

«Акрэдытацыя прэсы на Алімпійскія гульні робіцца адпаведным Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) для СМІ на тэрыторыі іх краіны. Таму мы дасылаем вас [з гэтым пытаньнем] у НАК Беларусі, дзейнасьць якога не прыпыненая ў адрозьненьне ад Алімпійскага камітэту Расеі (АКР)», — заявілі ў прэсавай службе МАК.

У сталіцу Францыі змогуць паехаць супрацоўнікі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, газэты "Спартыўная панарама", выданьня "Прессбол", сайту SPORT.BY, прэсавай службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі і газэты "СБ. Беларусь сегодня».

https://smarturl.click/M1dwp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзяне Кітая сталі ўласьнікамі аднаго з прыватных беларускіх ВНУ

Міжнародны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва — адна з найстарэйшых прыватных навучальных установаў у краіне, яна адкрылася ў 1993 годзе. Сярод кіраўніцтва самой ВНУ таксама ёсьць кітайцы.

https://smarturl.click/RAWjW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат назваў сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў траўні

Белстат паведаміў, што ў траўні сёлета намінальны сярэдні налічаны заробак ў Беларусі склаў 2219,2 рублёў. Паводле курсу Нацбанку на канец месяца гэта было эківалентна 693 далярам.

З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на даход і 1% — абавязковы ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок сярэдні заробак у траўні сёлета пасьля абавязковых вылікаў склаў каля 1908,5 рублёў. https://smarturl.click/mpDwO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар абароны Польшчы: Зь беларускага боку мяжы дзейнічаюць не мігранты, а орды бандытаў

На мяжы зь Беларусьсю Польшча мае справу не зь мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Эўразьвязе, а з «ордамі бандытаў». Пра гэта сёньня заявіў у Сэйме польскі віцэ-прэм’ер — міністар абароны Ўладыслаў Касіняк-Камыш.

Паводле Касіняка-Камыша, нелегалы ​нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць польскіх салдатаў і афіцэраў, яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».

«Гэта найвышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, накіраванай супраць Польшчы, найвышэйшы ўзровень гэтай вайны, накіраванай сёньня супраць бясьпекі польскай дзяржавы», — сказаў ён. https://smarturl.click/G67y5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне 48-гадовы Дзяніс Сідарэнка

Як стала вядома «Позірку», 24 чэрвеня ва ўзросьце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне (2016-2024) Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.

У МЗС пра сьмерць дыплямата афіцыйна пакуль не паведамлялі. Сідарэнка зьмяніў на пасадзе амбасадара ў ФРГ Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 году таксама ва ўзросьце 48 гадоў ад анкалягічнага захворваньня. https://smarturl.click/yqbpR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армэнія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары ў Віцебску»

Армэнія прыняла рашэньне «ня ехаць у Беларусь і не ўдзельнічаць» у штогадовым міжнародным фэстывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе.

Агенцтва «Позірк» цытуе гэтую заяву кіраўніка афіцыйнай армянскай дэлегацыі конкурсу, дырэктара Дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва імя Шарля Азнавура ў Ерэване Врэжа Кіракасяна.

Адмова ад удзелу адбылася «з прычыны заявы прэм’ер-міністра Армэніі аб спыненьні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Армэнія і Рэспублікай Беларусь». https://smarturl.click/xBLMO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дуда: гібрыдная атака на мяжы зь Беларусьсю перашкаджае партнэрству Польшчы з Кітаем

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Шанхаі па выніках перамоваў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў, што беларуская гібрыдная атака на мяжы нэгатыўна адбіваецца на гандлёвым абмене з Кітаем і перашкаджае рэалізацыі ідэі «Адзін пояс, адзін шлях».

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візыту ў Кітай сярод іншага абмеркаваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінем міграцыйны крызіс на мяжы зь Беларусьсю і расказаў пра гібель польскага жаўнера пасьля атакі мігранта.

Афіцыйная Варшава разглядае магчымасьць поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю.

На сёньня на беларуска-польскай мяжы дзейнічае адзін аўтадарожны пункт пропуску для грузавікоў і адзін для легкавікоў. https://smarturl.click/8Eezx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімера Астапенку прызначылі выконваючым абавязкі прадстаўніка ў замежных справах

Рашэньне аб прызначэньні прыняла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта Сьвятлана Ціханоўская. Да гэтага часу Астапенка быў намесьнікам прадстаўніка ў замежных справах Кабінэту.

Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала зьмены ў кіраўніцтве прадстаўніцтва:

«Удзячная Валеру Кавалеўскаму за тры з паловай гады супольнай працы, спачатку ў Офісе, а потым і ў Кабінэце. Сярод іншага, ён уздымаў пытаньне Беларусі на міжнародных форумах і ў арганізацыях, арганізаваў працу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, дапамагаў вырашаць пытаньні беларусаў за мяжой».


Уладзімер Астапенка — дыплямат, кандыдат юрыдычных навук. У 2020 годзе падаў заяву аб вызваленьні з пасады пасла Рэспублікі Беларусь у Аргентыне. Тады ён заявіў пра шматлікія парушэньні асноўных правоў і свабодаў грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўная тэлевізія Беларусі нават ня згадвае пра ўдзел зборнай Украіны ў Эўра-2024

Беларускі тэлеканал СТВ, які паказвае гульні эўрапейскага футбольнага першынства, зноў праігнаруе выступ украінцаў. Што адбываецца?

https://smarturl.click/gpmMO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валер Кавалеўскі заявіў аб выхадзе з Аб’яднанага пераходнага кабінэту

Кавалеўскі заявіў аб складаньні абавязкаў намесьніка кіраўніцы і прадстаўніка ў замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце (АПК).

На гэтым напрамку зьявіліся разыходжаньні ў стратэгічным бачаньні шляхоў дасягненьня мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзеньня працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі.


https://smarturl.click/opn9O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія добраахвотнікі ня трапілі ў сьпіс для абмену 25 чэрвеня. Яны ў расейскім палоне ўжо два гады

26 чэрвеня споўнілася роўна два гады, як Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон.

https://smarturl.click/DagD3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Упершыню за апошні год міністар абароны ЗША правёў першую тэлефонную размову з кіраўніком Мінабароны Расеі

Міністэрства абароны ЗША не ўдакладніла тэмы, якія абмяркоўвалі Лойд Остын і Андрэй Белавусаў.

https://smarturl.click/71qOa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

115 гадоў з дня нараджэньня Антона Адамовіча

26 чэрвеня 1909 году нарадзіўся Антон Адамовіч, літаратуразнаўца, гісторык, празаік, адзін з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода», намесьнік старшыні Рады БНР.

Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1doX6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Літвы з радасьцю разьмесьцяць у Вільні інфармацыйны пункт Рады Эўропы па Беларусі — кіраўнік МЗС

Улады Літвы «будуць рады» разьмясьціць у Вільні «інфармацыйны пункт Рады Эўропы па Беларусі», заявіў 25 чэрвеня, выступаючы перад Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы (ПАРЭ) у Страсбургу, міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

Паводле яго слоў, такое рашэньне адпавядае палітыцы Літвы, якая аказвае пастаянную падтрымку грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ і праваабаронцам зь Беларусі.

У сваім выступе Ландсбергіс таксама заклікаў да «рэальных дзеяньняў» у дачыненьні да Расеі.

https://smarturl.click/RAWlx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукацца

Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «ПіК Свабоды» Вольга Павук расказвае, чым палохае ўладу «Рудабельская паказуха», чаму патрэбная люстрацыя і што рабіць, каб дэмакратычныя сілы не ператварыліся ў цяперашніх чыноўнікаў.

https://youtu.be/7hd_Jiywzk4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка заклікаў ЭЗ закрыць мяжу зь Беларусьсю для тавараў, але не для людзей

У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і захоўваецца пагроза страты незалежнасьці, таму рэжым Аляксандра Лукашэнкі трэба «пазбавіць рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК), кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павел Латушка на трэцім пасяджэньні кансультацыйнай групы Эўразьвязу і беларускіх дэмакратычных сілаў.

«Беларускі народ павінен мець суб’ектнасьць. І менавіта ў інтарэсах беларусаў, а не рэжыму, трэба адкрыць мяжу для звычайных грамадзян і закрыць для тавараў... Важна пашыраць магчымасьці для атрыманьня візаў беларусамі, каб яны мелі больш магчымасьцяў наведваць Эўропу, а ня „рускі сьвет“. Падтрымка грамадзянскай супольнасьці — галоўны ўклад у найважнейшы суб’ект, які выступае за незалежную, свабодную і дэмакратычную Беларусь», — сказаў Латушка.

https://smarturl.click/JDyXO

Читать полностью…
Подписаться на канал