Ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі? ТЭСТ
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/2q6BW
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Для чаго ўлады так шмат гавораць пра мінулую вайну?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Вайна — пажыўная глеба для прапаганды з савецкіх часоў. Нічога новага рэжым не прыдумаў, таму ні пра што іншае яму гаварыць не выпадае. У адрозьненьне ад вайны сучаснасьць не актуальная. Няма ў ёй ні герояў, ні ворагаў, у якіх бы шчыра верыла публіка. Пры тым праўда пра вайну забароненая, у нас няма гісторыі вайны як сукупнасьці аб’ектыўных фактаў, прычынна-выніковых ланцужкоў, лягічных высноваў. Мы нават ня ведаем дакладных лічбаў: колькі каго калі і дзе загінула і ў выніку чаго. Усё пакрытае эмацыйным туманам прапагандысцкіх інтэрпрэтацыяў.
Менскі прытулак для бяздомных сабак і катоў перапоўнены. Неабыякавых просяць дапамагчы
Цяпер там утрымліваецца 123 сабакі, у тым ліку трое шчанюкоў, а таксама 118 катоў.
https://smarturl.click/5Oom2
Урад вызваліў ад ПДВ 137 відаў імпартнай тэхнікі – ад прасаў да частак ядзерных рэактараў
Дакумэнт апублікавалі сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 3-4 чэрвеня зь візытам у Беларусі знаходзіўся расейскі прэм'ер Міхаіл Мішусьцін. Афіцыйныя агенцтвы паведамлялі, што асаблівую ўвагу падчас візыту надалі транспартнай інфраструктуры і мытна-тарыфнаму рэгуляваньню.
https://smarturl.click/w9GOv
«Наш Быкаў». Валянціна Трыгубовіч: «Ягоныя кнігі засталіся са мною. Хоць іх цяжка чытаць. Балюча»
«Ён быў народны па сутнасьці, па сьветаадчуваньні, па разуменьні адвечных каштоўнасьцяў...»
Да 100-годзьдзя пісьменьніка сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Валянціна Трыгубовіч, мастацтвазнаўца, дзяячка нацыянальнага Адраджэньня 1970–2010 гадоў:
https://smarturl.click/O0gpa
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці марыць Лукашэнка пра свой маўзалей?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Выглядае, што ідэю ён падгледзеў у амэрыканскіх прэзыдэнтаў, Рэйгана ці Ніксана ці Буша-старэйшага, кожны зь якіх пахаваны ў бібліятэцы свайго імя. Памяць тым больш значная, чым багацейшы кнігазбор. На гэтай хвалі Лукашэнка загадаў пабудаваць новую нацыянальную бібліятэку (2002). Грошы зьбіралі на рэспубліканскіх суботніках, але на будынку напісана, што бібліятэка ўзьнікла на сродкі прэзыдэнта РБ. Заставалася пасьля сьмерці надаць бібліятэцы ягонае імя і пахаваць яго там. Праўда, пасьля таго, што ён нарабіў у 2020-м і пазьней, такі «маўзалей» для яго ўжо немагчымы.
«Лінія Лукашэнкі» на мапе Эўропы. Чым скончацца новыя міграцыйныя атакі Менску і Масквы на мяжу Эўразьвязу
Міграцыйныя хвалі зноў захліснулі беларуска-польскую мяжу. Мігранты збольшага маюць у сваіх пашпартах расейскія і беларускія турыстычныя візы. Спробы нелегальна трапіць у Эўразьвяз празь беларускі «калідор» штомесяц вымяраюцца 5-6 тысячамі — такіх лічбаў не было з 2021 году. Захад спрабуе адгарадзіцца ад непрадказальнай дыктатуры Лукашэнкі.
Дзеля чаго Лукашэнка і Пуцін зноў атакуюць Эўропу з дапамогай мігрантаў і чым гэта можа скончыцца? Як хутка беларусы могуць апынуцца за новай «жалезнай заслонай»? — разважае Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/3k7lg
2000 рублёў за тур па Прыпяці, 150 за начлег у вясковай хаце. Дзе і як можна сёлета адпачыць у Беларусі
Арандаваць на 24 гадзіны сьціплую аграсядзібу пад Валожынам можна за 47 даляраў, а шыкоўнае шале пад Менскам – за $750. Каб паправіць здароўе ў санаторыі, трэба мець тысячу «зялёных» на 12 дзён. Вывучалі варыянты адпачынку ў Беларусі:
https://smarturl.click/yq81p
65 гадоў таму выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»
Самая вядомая ў сьвеце антыўтопія Джорджа Орўэла выйшла 8 чэрвеня 1949 году. У ёй Орўэл апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР, таксама ў рамане аўтар скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.
У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х. Па-беларуску раман «1984» упершыню выйшаў у 1992 годзе ў перакладзе Сяргея Шупы. 10 фактаў пра раман Орўэла «1984».
Пра іншыя памятныя даты 7 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/nyq0O
Палітзьняволеная Дар’я Лосік зьявілася ў прапагандысцкім фільме на БТ. Чаму Свабода не цытуе яе словы
Увечары 7 чэрвеня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі фільм, у якім гледачы ўбачылі размову прапагандыстаў з палітзьняволенай Дар’яй Лосік, жонкай асуджанага на 15 гадоў журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
Раней сёньня прапагандысты анансавалі выхад інтэрвію з Дар’яй Лосік.
Паводле інфармацыі Свабоды, інтэрвію было запісанае некалькі месяцаў назад. Зь відэа таксама вынікае, што запіс адбываўся ў сакавіку. У відэа фігуруюць здымкі схаванай камэрай ад моманту паступленьня Дар’і ў калёнію. Інтэрвію таксама было запісанае ў Гомельскай калёніі. На жоўтай бірцы Дар’і, якая трапіла ў кадар, пазначана, што яна мае выйсьці на волю 1 жніўня 2024 году.
https://smarturl.click/w9Gjy
Навіны палітвязьняў. «Паліна ў вельмі цяжкім псыхалягічным стане», — муж палізьняволенай
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якую два тыдні таму зьмясьцілі ў СІЗА замест вызваленьня з калёніі, цяпер «у вельмі цяжкім псыхалягічным стане». Гэтак ахарактарызаваў стан жонкі былы палітвязень Андрэй Шарэнда і спаслаўся на крыніцу, якая ў Гомельскім СІЗА бачылася з Палінай Шарэндай-Панасюк сёньня, 7 чэрвеня.
«З прычын бясьпекі называць чалавека не магу, але зьвесткі дакладныя. З добрых навінаў, што Паліна жывая, з дрэнных — што яе стан у псыхалягічным сэнсе вельмі і вельмі складаны, цяжкі. Яе працягваюць мучыць, фактычна катаваць. Як яшчэ гэта назваць, калі зноў ня вызвалілі, хоць тэрмін скончыўся, а закінулі ў сьледчы ізалятар і будуць зноў судзіць? Толькі катаваньнем. І на сваякоў таксама маральна ціснуць», — сказаў муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
https://smarturl.click/0eOk8
Байдэн выбачыўся перад Зяленскім за затрымку дапамогі і абвясьціў пра новы пакет падтрымкі
Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны Джо Байдэн і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся ў Парыжы на сьвяткаваньні 80-годзьдзя пачатку высадкі войскаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Нармандыі падчас Другой сусьветнай вайны.
Байдэн падчас сустрэчы абвясьціў пра новы пакет падтрымкі Ўкраіны, адначасова прэзыдэнт ЗША выбачыўся за затрымку дапамогі.
«Вы не скарыліся, не саступілі, вы працягваеце выдатна змагацца — і мы не зьбіраемся сыходзіць ад вас, — сказаў Байдэн украінскаму прэзыдэнту. — Я прашу прабачэньня за некалькі тыдняў, калі мы ня ведалі, што будзе зь фінансаваньнем, таму што ў нас былі праблемы з прыняцьцём законапраекту, які мы павінны былі прыняць. Некаторыя нашыя вельмі кансэрватыўныя чальцы Кангрэсу затрымлівалі яго, але мы зрабілі гэта».
https://smarturl.click/EeYq4
🦆 Сярод віру падзей мы знайшлі добрыя навіны
На пачатку тыдня ў Берасьці ўратавалі савяня, якое знайшлі на зямлі каля дзіцячага саду.
Пра знаходку мінакі паведамілі ратаўнікам і ў інспэкцыю прыродных рэсурсаў, паведамляе Берасьцейскі гарвыканкам, які вядзе тэлеграм-канал «Любимый Брест».
Савяня спрабавалі пасадзіць на дрэва. Але яно валілася з галінкі. Тады яго перадалі грамадзкаму эколягу ў вёску Чарнаўчыцы.
Вэтэрынарная дапамога малому не патрэбная. Прыкладна праз тыдзень птушаня пераедзе ў Менск у Цэнтар дапамогі птушкам і жывёлам.
Больш добрых навін чытайце ў нашай рубрыцы: https://smarturl.click/VD1o7
Здымак Берасьцейскага гарвыканкаму
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Плюнулі ў Вечны агонь, стукнулі сякерай па брацкай магіле. radio_svaboda/video/7376328414963256582">Як беларускіх падлеткаў караюць за непавагу да дзяржаўнай ідэалёгіі
👉🏻 Украінец вырашыў уцячы ад мабілізацыі і на матрацы пераплыў праз Дняпро. radio_svaboda/video/7376678082419166469">Расказваем, што было далей
👉🏻 Як па-беларуску jogger? radio_svaboda/video/7377074352900115717">Займаемся спортам і вучым мову разам
👉🏻 Агуркі па 6 рублёў за кг, буякі — па 65! radio_svaboda/video/7377467602865638662">Разьбіраемся, чаму ў Беларусі так падаражэлі садавіна і гародніна
Больш цікавых відэа ў radio_svaboda">акаўнце Радыё Свабода ў TikTok
Меркавана, што ў Беларусі фармуецца новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі»
На тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповічах Магілёўскай вобласьці будуюцца два новыя ангары. Памерамі і зьнешнім выглядам яны падобныя да сховішчаў для «Іскандэраў», якія пабудавалі тут год таму. Там жа ідзе рэканструкцыя закінутай казармы і адміністратыўнага будынку. Мы атрымалі спадарожнікавыя здымкі гэтых ангараў і паразмаўлялі з экспэртамі.
https://smarturl.click/3k7Lm
Улады Беларусі зьбіраюцца зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў
Менскі гарадзкі суд 18 чэрвеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем зьліквідаваць Беларускае грамадзкае аб’яднаньне татараў «Зікр уль-Кітаб». Арганізацыя існуе з 1993 году. Ля яе вытокаў стаяў вядомы гісторык Ібрагім Канапацкі.
https://smarturl.click/9z7pD
105 год таму стварылі Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Горадзеншчыны
У 1919 годзе на зьезьдзе беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Горадзеншчыны была пацьверджаная вернасьць ідэалам незалежнай Беларусі, выказаны поўны давер ураду БНР, створаная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны.
Больш падзей 8 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XywkL
У Нямеччыне судзяць 95-гадовую жанчыну, якая адмаўляе Галакост
Урсула Хавэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лягерам», а не лягерам для масавага зьнішчэньня людзей.
12 лістапада 2015 года Хавэрбэк прысудзілі дзесяць месяцаў турэмнага зьняволеньня без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Жанчына падала апэляцыю на гэты прысуд. І вось амаль праз дзевяць гадоў гэтая справа зноў разглядаецца ў судзе.
https://smarturl.click/4kyag
Польскія жаўнеры зрабілі сёлета 1 190 папераджальных стрэлаў на мяжы зь Беларусьсю
Толькі аднойчы мігрант быў паранены на мяжы ў выніку прымяненьня зброі.
https://smarturl.click/yq8Lk
З пачатку году ў Беларусі адбыліся 32 аварыі з удзелам маршрутак. ДАІ анансавала праверкі
У 2024 годзе ў Беларусі адбыліся ўжо 32 аварыі з удзелам маршрутак, у якіх 60 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, загінулых няма. У сувязі з гэтым ДАІ з 7 па 19 чэрвеня будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананьне кіроўцамі маршрутак Правілаў дарожнага руху і перавозкі пасажыраў на гарадзкіх, прыгарадных і міжгародніх маршрутах:
https://smarturl.click/W3GqZ
Быкаў на Свабодзе. Пра спазьненьне беларусаў
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
Беларускую мову ва Ўкраіне ўключылі ў «пералік моваў нацыянальных меншасьцяў, якім пагражае зьнікненьне»
Кабінэт Міністраў Украіны зацьвердзіў пералік моваў нацыянальных меншасьцяў (супольнасьцяў) і карэнных народаў Украіны, якім пагражае зьнікненьне, — у пералік трапіла і беларуская мова. Для захаваньня і разьвіцьця гэтых моваў будзе надавацца дзяржаўная падтрымка:
https://smarturl.click/gpqXw
Навіны палітвязьняў: апэляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калёніі, скардзіцца на цыгарэтны дым
Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу журналіста Ігара Карнея, асуджанага на 3 гады зьняволеньня і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні. Апошнім часам Ігара трымаюць у Магілёўскім СІЗА.
«Адукоўвае сукамэрнікаў, бо большасьць ня тое што ўнівэрсытэтаў, школы не заканчвалі. Размаўляе зь імі на беларускай мове. Наракае на беднасьць турэмнай бібліятэкі, але адзначае, што ўсё ж ёсьць шмат беларускай клясыкі. Чытае Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанку, Янку Купалу. Настрой бадзёры, нягледзячы на ўмовы», — расказвае навіны ад Ігара Карнея суразмоўца Свабоды:
https://smarturl.click/71jle
Галоўнае за 7 чэрвеня:
📌 Палітзьняволеная Дар’я Лосік зьявілася ў прапагандысцкім фільме на БТ. Чаму Свабода не цытуе яе словы
📌 Новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі», падобна, фармуецца ў Беларусі. Спадарожнікавыя здымкі
📌 У сацыяльна небясьпечнае становішча — за «дармаедзтва» і «экстрэмізм». Былы пэдагог расказвае, як чыноўнікі забіраюць у беларусаў дзяцей
📌 Каму з апанэнтаў Лукашэнкі давяраюць беларусы. Тлумачыць сацыёляг Генадзь Коршунаў
📌 Апублікаваны тэкст Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2024 году
📌 Добрыя навіны тыдня. Архідэя ў Белавескай пушчы, новая песьня Бенькі і пачатак грыбнога сэзону
📌 Быкаў на Свабодзе. «Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды»
📌 МЗС Беларусі на 4-ы дзень адрэагавала на забарону правозіць прадукты ў Літву
📌 Улады ў Менску адрэгавалі на сьмерць польскага памежніка пасьля нападу мігранта з нажом: «Залішняя палітызацыя»
📌 Штрафы да 9 тысяч даляраў. Як новы закон аб замежным уплыве можа закрануць беларусаў у Грузіі
Апублікаваны тэкст Акту аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2024 году
7 чэрвеня на сайце Кангрэсу ЗША апублікаваны тэкст законапраекту «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі».
Цяпер амэрыканскі заканадаўчы орган рыхтуецца прыняць абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, першая вэрсія якога набыла статус закону ў 2004 годзе.
Пра зьмест і прызначэньне дакумэнта расказаў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту Валер Кавалеўскі.
https://smarturl.click/jklzz
Каго з палітыкаў ведаюць і каму давяраюць беларусы
Як выглядае рэйтынг распазнавальнасьці і даверу беларускіх апазыцыйных палітыкаў? На гэтае пытаньне ў эфіры «ПіКа Свабоды» расказаў сацыёляг Генадзь Коршунаў. На падставе дасьледаваньня «Народнага апытаньня» ён расказаў пра палітычныя сымпатыі прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=hRsmznllEtE
Эўракамісія падтрымала пачатак перамоў аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз
Эўрапейская камісія рэкамэндавала чальцам Эўразьвязу пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленьні ў арганізацыю. Дакладную дату плянуюць вызначаць на наступным тыдні.
«Пытаньне аб працэсе ўступленьня Малдовы і Ўкраіны было сёньня ў парадку дня Камітэту пастаянных прадстаўнікоў у Эўрапейскім Зьвязе... Мы лічым, што абедзьве краіны выканалі ўсе крокі, цяпер рашэньне ў руках краін-чальцоў», — працытавала прэсавую сакратарку Эўракамісіі Ану Пісанэра ўкраінскае выданьне «Європейська правда»
https://smarturl.click/bajA8
🇫🇷 У парлямэнце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі ў францускай мове так, як гэтага хочуць беларусы
Дэпутат францускага парлямэнту Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парлямэнцкай групы дасьледаваньняў Беларусі, зьвярнуўся ў Францускую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі ў францускай мове.
Цяпер па-француску назва гучыць як Biélorussie (з рас. Белоруссия), а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, — Bélarus.
Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.
https://smarturl.click/M1524
Ілюстрацыйнае фота Reuters
Прэзыдэнт Украіны пакланіўся і падзякаваў вэтэрану Другой сусьветнай вайны за ўратаваньне Эўропы
Гэта адбылася падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 80-й гадавіне высадкі войскаў заходніх хаўрусьнікаў у Нармандыі.
Мы даведаліся, што продкі вэтэрана эмігравалі ў пачатку ХХ стагодзьдзя зь Віцебску.
https://smarturl.click/B6kn5
У экіпажы зьбітага ў студзені каля Белгарада Іл-76 быў беларус. Што пра яго вядома
Для старшага прапаршчыка Ігара Саблінскага гэта мусіў быць ці не апошні палёт — пасьля 30 гадоў службы ён падаў дакумэнты аб выхадзе на пэнсію па ўзросьце.
Ігар Саблінскі нарадзіўся ў Віцебску 6 верасьня 1969 году. У Беларусі яго і пахавалі, аднак дакладнае месца пахаваньня публічна не ўдакладнялі.
https://smarturl.click/0eOop