У якім стане вяртаюцца з Расеі ўкраінскія палонныя. ВІДЭА
Так выглядае ўкраінец Раман Гарылык пасьля двух гадоў у расейскім палоне. Па словах украінскага боку, мужчына ня быў камбатантам, і быў па сутнасьці ўзяты ў закладнікі, калі расейскія вайскоўцы ненадоўга захапілі Чарнобыльскую АЭС.
«Гісторыя на Свабодзе». Як лячыліся продкі беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях
Як лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
ТЭКСТ (фрагмэнт): https://smarturl.click/bajxV
ВІДЭА: https://youtu.be/n789Cfxg5VM
Шэры бізнэс і luxury-жыцьцё сьвіты Шэймана
Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, сьцьвярджаюць расьсьледвальнікі зь «Бюро». Але наўпрост памочнік і даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі нібыта нічым не валодае.
Журналісты расказалі пра сужэнскую пару Аношкаў, якая з 2010-х гадоў актыўна ўдзельнічае ў «сямейных» схемах Лукашэнкі. Госьць «ПіКа Свабоды» — аўтар расьсьледаваньня Аляксей Карпека.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/EPIveeXCfQY
Спэцдакладчыца па Беларусі прадставіла новы даклад па сытуацыі з правамі чалавека
На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спэцыяльнай дакладчыцы па Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў пэрыяд з 1 красавіка 2023 году па 31 сакавіка 2024 году.
https://smarturl.click/0eOaW
У Горадні наклалі арышт на дом актывіста Сяргея Верамеенкі, а мэблю ўжо прадаюць
Сьледчы камітэт Беларусі наклаў арышт на дом Сяргея Верамеенкі, сябра партыі БХД, былога гаспадара крамы з нацыянальнай сымболікай «Адметнасьць» у Горадні. Дом раней належаў дзеду Верамеенкі, вэтэрану ІІ усясьветнай вайны.
https://smarturl.click/O0gMo
Выйшла расьсьледаваньне пра шэры бізнэс і раскошнае жыцьцё паплечнікаў Шэймана
Пра тое, што памочнік і даўні паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман збудаваў цэлую бізнэс-імпэрыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах, але нічым сам не валодае, выйшла новае расьсьледаваньне «Бюро».
У ім расказваюць пра Сяргея і Тацяну Аношкаў, якія працуюць у атачэньні Шэймана з 2010-х і актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. На гэтым пара зарабіла вялікае багацьце і можа дазволіць сабе ў Беларусі і за яе межамі сапраўднае «лакшэры-жыцьцё» (скрыншоты з buromedia.io):
https://smarturl.click/71jLR
У Жэнэве ля будынку ААН правялі акцыю ў падтрымку зьняволеных прафсаюзных лідэраў Беларусі
Месца і час акцыі абралі не выпадкова: у гэты час у Жэнэве праходзіць Міжнародная Канфэрэнцыя Працы, на якой будзе абмяркоўвацца і сытуацыя з правамі працоўных у Беларусі. У Швайцарыю прыехала і ўрадавая дэлегацыя Беларусі.
Пратэст падтрымалі швайцарскія прафсаюзныя актывісты, а таксама прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных прафсаюзных аб'яднаньняў. На акцыі выступіў генэральны сакратар Міжнароднай Канфэдэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намесьнік генсакратара IndustriALL Кэмаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідэры нацыянальных прафцэнтраў Мʼянмы, Украіны, Нідэрляндаў і Турэччыны:
https://smarturl.click/0eOLM
Ціханоўская накіравала ліст уладам Літвы ў сувязі з забаронай увозу харчоў грамадзянамі Беларусі
Офіс Ціханоўскай працягвае кансультацыі з прадстаўнікамі ўраду Літвы ў пытаньнях абмежаваньняў на ўвоз харчовай прадукцыі зь Беларусі фізычнымі асобамі. Ціханоўская накіравала літоўскім уладам ліст з тлумачэньнем сытуацыі.
«Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшыя дні атрымаецца знайсьці рашэньне, каб зьмякчыць абмежаваньні ў дачыненьні да беларускіх грамадзян, якія ўяжджаюць у Літву як фізычныя асобы», — паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка:
https://smarturl.click/opqeO
«Уключаецца сындром адкладзенага жыцьця». Як беларус восем месяцаў падарожнічае па Лацінскай Амэрыцы
Выпадкова натрапіў на квіткі ў Лацінскую Амэрыку і застаўся там на восем месяцаў. Павал Дабравольскі расказаў Свабодзе пра беднасьць, багацьце і сьлёзы ў сваіх падарожжах, пра шпацыры па крымінальных раёнах, абед у рэстарацыі сусьветнага ўзроўню і пра тое, навошта на мапе адзначае наведаныя краіны:
https://smarturl.click/W3Gz9
Офіс Ціханоўскай заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у ААЭ
Наведваньне краіны можа быць небясьпечным у сувязі з падпісаньнем урадамі Беларусі і ААЭ пагадненьня аб «супрацоўніцтве ў галіне бясьпекі і супрацьдзеяньня тэрарызму». Адмовіцца ад паездак у ААЭ найперш раяць у выпадку рызыкі палітычна матываванага перасьледу на радзіме. Рэкамэндавана таксама не разглядаць аэрапорты ААЭ для транзытных перасадак:
https://smarturl.click/aJgbY
На Гомельшчыне кіраўнікоў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрытарыяльнай абаронай
У Рэчыцкім раёне 4 чэрвеня прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі райвыканкамаў. Іх вучылі фармаваць атрады народнага апалчэньня, арганізоўваць тэрытарыяльную абарону і кіраваць ёй, абсталеўваць КПП і арганізоўваць яго працу.
Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні:
https://smarturl.click/aJgbA
Яшчэ адзін польскі памежнік паранены на мяжы зь Беларусьсю. Ён у цяжкім стане, зь пераломам чэрапа
Чарговы супрацоўнік Памежнай аховы Польшчы атрымаў раненьне на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла прэс-служба ведамства. Дактары дыягнаставалі ў яго пералом асновы чэрапа, піша Dziennik Gazeta Prawna. Таксама ў мужчыны пашкоджаная вачніца, ёсьць рызыка, што «вока ня ўдасца ўратаваць». Стан памежніка мэдыкі ацэньваюць як цяжкі:
https://smarturl.click/qlqgO
У Польшчы арыштавалі 26-гадовага беларуса: ён кіраваў групоўкай, якая незаконна перапраўляла людзей у ЭЗ, у тым ліку па праграме Poland Business Harbour
Беларус кіраваў групоўкай, у якую ўваходзілі 30 чалавек — палякі, беларусы і ўкраінцы. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізацыі незаконнага перасячэньня польскай мяжы, у дачыненьні да 4 зь іх суд вынес рашэньне аб часовым арышце. Яны займаліся перапраўкай мігрантаў у ЭЗ — у справе фігуруе больш за 2000 чалавек, якім удалося незаконна перасячы мяжу:
https://smarturl.click/e5k41
Кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС абмеркавалі пашырэньне супрацы з Іранам, які папрасіў статус назіральніка
Расея заклікала краіны ЭАЭС хутчэй ратыфікаваць пагадненьне аб свабодным гандлі з Іранам.
https://smarturl.click/3k7YV
Сталі вядомыя дэталі пропуску аўтамабіляў у Беларусь і Расею ў межах мытнага кантролю выкананьня санкцыяў
Кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі яшчэ 9 траўня ў Вільні папісалі пагадненьне аб адзіных мерах кантролю выкананьня санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі і Расеі.
Мытня Літвы паведаміла, што з 4 чэрвеня ўводзяцца новыя правілы кантролю за вывазам у Беларусь і Расею легкавых аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў.
https://smarturl.click/67yp2
Галоўнае за 5 чэрвеня
📝 Выйшла расьсьледаваньне пра шэры бізнэс і раскошнае жыцьцё паплечнікаў Шэймана
📝 161 чалавека асудзілі ў палітычных крымінальных справах у Беларусі за травень, за 4 гады — сама меней 5133
📝 Спэцдакладчыца па Беларусі прадставіла новы даклад па сытуацыі з правамі чалавека
📝 Гарадзенцы сабралі подпісы за помнік Быкаву. У гарвыканкаме адказалі на пэтыцыю
📝 Сацыёлягі падлічылі рэйтынгі лідэраў дэмсілаў
📝 Колькі шэнгенскіх візаў беларусам давалі раней і колькі цяпер. А таксама дзе і як іх яшчэ можна зрабіць
📝 Больш за 2,7 тысячы фураў: чэргі на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ зноў вырасьлі
📝 Ціханоўская накіравала ліст уладам Літвы ў сувязі з забаронай увозу харчоў грамадзянамі Беларусі
📝 Літва зьмякчыла забарону правозу прадуктаў зь Беларусі
📝 «Уключаецца сындром адкладзенага жыцьця». Як беларус восем месяцаў падарожнічае па Лацінскай Амэрыцы
📝 У выведцы Ўкраіны назвалі дэталі, якія вырабляюць у Беларусі і перадаюць Расеі для вайсковай тэхнікі
Літва можа адмовіцца ад паслугаў фірмы, у якой дэмакратычныя сілы Беларусі зьбіраліся друкаваць «пашпарт новай Беларусі»
Раней 15min.lt і «Беларускі расьсьледніцкі цэнтар» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў» апублікавалі расьсьледаваньне пра сувязі кампаніі «Garsų pasaulis».
Расьсьледнікі прыйшлі да высновы, што паміж кампаніяй і «гаманцом Лукашэнкі» Віктарам Шаўцовым існуе сувязь. Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы ініцыяваў яе паўторную праверку.
https://smarturl.click/qlqwd
Служба «Адно акно» выпусьціла даведнік для былых палітвязьняў
Выданьне арыентаванае на вязьняў, якія страцілі працу ці не змаглі працягнуць вучобу з прычыны рэпрэсій. Можна даведацца, дзе атрымаць адукацыю, стыпэндыі, прайсьці перакваліфікацыю пасьля вызваленьня.
https://smarturl.click/2q6AA
Як лячыліся продкі беларусаў ў XVI — XVII стагодзьдзях
Як лячыліся продкі беларусаў і чаму некаторыя важныя для гісторыі мэдыцыны падзеі адбыліся ў Беларусі значна раней, чым у некаторых краінах Цэнтральнай і нават Заходняй Эўропы. Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/n789Cfxg5VM
У Польшчы пачынае працу камісія па расьсьледаваньні беларускага і расейскага ўплыву
Урадавая камісія па дасьледаваньні беларускага і расейскага ўплыву ў пэрыяд з 2004 да 2024 году пачынае працу ўжо сёньня, яе ўзначаліў кіраўнік службы контравыведкі Польшчы генэрал Яраслаў Стружык. «Вынікі працы камісіі, уключаючы імёны, вы даведаецеся вельмі хутка, праз 2 месяцы будзе першая справаздача», — заявіў прэмʼер-міністар краіны Дональд Туск:
https://smarturl.click/yq8aR
Колькі шэнгенскіх візаў беларусам давалі раней і колькі цяпер. А таксама дзе і як іх яшчэ можна зрабіць
«Прасьцей за ўсё запісацца ў пасольства Нямеччыны — там няма электроннай рэгістрацыі слотаў, яны разьмяркоўваюцца ўручную праз запыт на сайце пасольства, але тэрміны чаканьня дасягаюць 6-8 месяцаў». Расказваем, чаму колькасьць адмоваў у візах для беларусаў вырасла амаль у 10 разоў, а колькасьць выдадзеных візаў зьменшылася ў 4:
https://smarturl.click/8EyLa
Год таму ва Ўкраіне разбурылі Кахоўскую ГЭС. Як цяпер жывуць пацярпелыя раёны
У ноч на 6 чэрвеня 2023 году падчас расейскай акупацыі поўдня Ўкраіны была разбураная Кахоўская ГЭС. Затапіла населеныя пункты ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцях Украіны. Падкантрольныя Расеі акупацыйныя ўлады казалі пра 59 загінулых, але апытаныя агенцтвам Associated Press відавочцы заяўлялі пра сотні загінулых. Толькі ў горадзе Алешкі маглі патануць 200-300 чалавек, паведамлялі мясцовыя мэдыкі.
Як цяпер жывуць пацярпелыя раёны, расказвае і паказвае «Настоящее время»: https://smarturl.click/gpqeO
Быкаў на Свабодзе. Пра камунізм
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
Сёньня — дзень памяці Юркі Лістапада, аднаго зь лідэраў Слуцкага паўстаньня
5 чэрвеня 1938 году ў Сібіры ў савецкім канцлягеры быў расстраляны Юрка Лістапад — беларускі публіцыст, пэдагог, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антыбальшавіцкага супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. 20 цікавых фактаў пра яго
Пра іншыя памятныя даты 5 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/VD1J0
Галоўнае за 4 чэрвеня
👨🏻⚖️ У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году вынесьлі выракі яшчэ 8 мясцовым жыхарам
🇱🇹 Літва ўвяла новыя правілы кантролю вывазу ў Беларусь легкавых аўтамабіляў
🙍🏻♂️ «Хуткая» для Бабарыкі, хвароба Пачобута. Былы зьняволены наваполацкай калёніі расказаў пра стан вядомых палітвязьняў
❌ Якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву зь Беларусі. Разьбіраемся
🗣Чаму Літва канфіскуе ў беларусаў прадукты на мяжы? Тлумачыць прадстаўнік АПК Кавалеўскі
🙍🏻♂️Павал Латушка ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Гэта была зьдзелка з сумленьнем, хлусіць было цяжка»
👫 «Архіпэляг БЕЛАГ»: віртуальная выстава плякатаў
📚«Наш Быкаў». Сяргей Навумчык: «Быкаў апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак»
Чаму Літва канфіскуе ў беларусаў прадукты на мяжы
Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Sfh2TQrhYSw
Павал Латушка ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Гэта была зьдзелка з сумленьнем, хлусіць было цяжка»
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі? Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў новым праекце Свабоды «Сьведкі Лукашэнкі».
Сёньня на пытаньні Свабоды адказвае Павал Латушка, кіраўнік НАУ, намесьнік кіраўніка Абʼяднанага Пераходнага Кабінэту, былы міністар культуры Беларусі, былы амбасадар Беларусі ў Францыі і Польшчы:
https://smarturl.click/w9GX7
Разьбіраемся, якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву зь Беларусі
Нельга нават ваду. Літва забараніла беларусам правозіць амаль усе прадукты празь мяжу.
Расказваем, як гэта выглядае.
https://smarturl.click/1dBY6
У МЗС Польшчы заявілі, што многія мігранты, якія спрабуюць прарваць мяжу, маюць расейскія візы
Афіцыйная Варшава зноў абвінаваціла Маскву ў рэжысаваньні мігранцкага крызісу, да якога тая падштурхоўвае свайго беларускага паплечніка Лукашэнку. Тым часам мігранты на мяжы паранілі яшчэ аднаго польскага памежніка.
https://smarturl.click/Q1w46
«Наш Быкаў». Сяргей Навумчык: «Быкаў апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак»
Публікуем фрагмэнты ўспамінаў пра Васіля Быкаа Сяргея Навумчыка, журналіста і палітыка, былога супрацоўніка Радыё Свабода:
«Уражвае, як Быкаў часта апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак. Ён першым сказаў, што шлях да свабоды ды сапраўднага сувэрэнітэту будзе няпросты і што на ім могуць чакаць паразы».