Увага, пошук 🏊♀️
Раскажыце, калі ласка, дзе ў Беларусі вы хацелі б сёлета адпачыць, калі гэта было б магчыма? Браславы, Белавеская пушча, Мір ці Нясьвіж? Чакаем вашых адказаў!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Мігрант параніў нажом польскага памежніка на мяжы зь Беларусьсю
Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк паведаміў аб нажавым раненьні польскага памежніка ў часе затрыманьня незаконных мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю. Вайскоўца шпіталізавалі — раненьне было сур’ёзным, аднак пагрозы жыцьцю няма.
https://smarturl.click/Xy8YQ
Фота самаробнай зброі, якой паранілі памежніка, паказала польская Памежная варта
«Наш Быкаў». Зянон Пазьняк: «Нацыянальнае адраджэньне і лёс Айчыны сталі зьместам ягоных думак, трывог і разважаньняў»
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зянон Пазьняк, дэпутат Незалежнасьці, палітычны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».
https://smarturl.click/RAVED
Быкаў на Свабодзе. Пра Курапаты
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
Папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду: наперадзе «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“»
Выбарчая камісія паведаміла папярэднія вынікі галасаваньня ў Каардынацыйную Раду. У галасаваньні ўзяла ўдзел 6723 чалавекі.
https://smarturl.click/VDMjZ
Пачаўся новы набор у Першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне
Гэта чарговы набор у гэтую школу, якая працуе з кастрычніка 2020 году.
Ідэя стварэньня школы ўзьнікла ў экс-акторкі Рускага тэатру, сьпявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 году вымушаная была зь дзецьмі пакінуць Беларусь. Яна вывучала, куды ўладкаваць вучыцца сваіх дзетак.
У Першай беларускай онлайн-школе ва Ўкраіне ўсе асноўныя прадметы выкладаюць настаўнікі прэстыжнай кіеўскай школы «Мідгард». Там абавязкова вывучаюцца беларускія мова, літаратура, гісторыя, паглыблена — ангельская мова і асновы ІТ.
https://smarturl.click/z2Ev8
Галоўнае за 27 траўня:
📌 У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка
📌 Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачаньне ў «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі»
📌 На выбарах у Каардынацыйную раду за два дні прагаласавалі больш за 4,5 тысячы чалавек
📌 Сьвятлана Ціханоўская да прэм’ер-міністра Партугаліі: «Ізалюйце рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў»
📌 «ПіК Свабоды». Івулін і Гаруновіч пра тое, якая перамога аб’яднае беларусаў
📌 Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам гурту «Бі-2»
📌 За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 37 тысяч працаўнікоў
📌 Праваабаронцы расказалі, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на правы чалавека ў Беларусі
📌 Human Rights Watch апублікавала даклад аб «беспрэцэдэнтных рэпрэсіях» супраць беларускіх адвакатаў, пад якія трапіла 140 асоб
📌 Па-беларуску ці па-расейску? Чаму пытаньне выбару мовы з публічнай дыскусіі ператварылася ў палеміку саміх з сабой
📌 «Быць тут — ужо вялікая дапамога беларускаму брэнду». Чаму беларусы застаюцца жыць ва Ўкраіне
Якая перамога аб’яднае беларусаў
У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Ці пазбавілі іх магчымасьці адчуваць нацыянальную еднасьць у выпадку перамогаў беларусаў? Разважаюць Аляксандар Івулін, вядоўца youtube-каналу «ЧестнОК» і Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна».
https://www.youtube.com/watch?v=gH_gogsuybc
Сьвятлана Ціханоўская да прэм’ер-міністра Партугаліі: «Ізалюйце рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў»
Новы прэм’ер-міністар Партугаліі Люіш Мантэнэгру прыняў Сьвятлану Ціханоўскую ў Лісабоне. Ціханоўская 27 траўня знаходзіцца ў Партугаліі, дзе праводзіць сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, а таксама выступіць на Эўрапейскім саміце Concordia.
Паводле прэсавай службы Ціханоўскай, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту выказала спадзяваньне на плённае і шчыльнае супрацоўніцтва з Партугаліяй, на захаваньне прынцыповай пазыцыі ў дачыненьні да Беларусі: ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў.
Ціханоўская і Мантэнэгру абмеркавалі пытаньне санкцый, у прыватнасьці — супраць беларускіх калійных угнаеньняў.
https://smarturl.click/Q1QYq
Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачваньне ў «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі»
Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачваньне ў «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі», па 411 артыкуле КК і зьмясьцілі яе ў СІЗА на 2 месяцы. Пра гэта стала вядома мужу зьняволенай актывісткі Андрэю Шарэнду пасьля таго, як з Палінай адбыліся пэўныя дзеяньні ў межах яе крымінальнай справы.
«Цяпер мне дакладна вядома, што яшчэ 19 траўня, перад тым, як вывезьці яе з калёніі, туды паклікалі дзяжурнага адваката і ў ягонай прысутнасьці зачыталі новае абвінавачаньне. І вось ужо тыдзень яна ў гомельскім СІЗА», — сказаў Свабодзе Андрэй Шарэнда. Крыніцу інфармацыі ён не назваў, каб ёй не нашкодзіць.
Папярэдні тэрмін зьняволеньня Паліны Шарэнда-Панасюк мусіў скончыцца 21 траўня.
https://smarturl.click/1dv0w
Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла
Заяўкі на стыпэндыю прымаюцца да 1 чэрвеня 2024 году ад журналістаў з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расеі.
Стыпэндыятамі прэміі імя Вацлава Гавэла ад Беларусі раней былі Франак Вячорка, Ганна Любакова, Ігар Лосік, Вітаўт Сіўчык ды іншыя.
Мэта стыпэндыі — дапамагчы журналістам-пачаткоўцам з рэгіёну займацца сваёй прафэсіяй у рэчышчы плюралізму і незалежнасьці СМІ.
https://smarturl.click/AdG79
Ва Ўкраіне назвалі лік ахвяр расейскай вайны сярод дзяцей. Сьпіс павялічыўся пасьля новай атакі на Харкаў
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што з пачатку поўнамаштабнай расейскай вайны ва Ўкраіны загінулі 548 дзяцей і больш за 1351 дзіця атрымала раненьні рознай ступені цяжкасьці.
«Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай (532), Харкаўскай (378), Херсонскай (152), Днепрапятроўскай (139), Кіеўскай (130), Запароскай (108), Мікалаеўскай (105)», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
Толькі за апошнія два дні ў выніку расейскіх абстрэлаў загінула адна 12-гадовая дзяўчынка і яшчэ тры хлопчыкі атрымалі раненьні ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці.
27 траўня ў Харкаве абвясьцілі дзень жалобы пасьля падзеньня дзьвюх кіраваных авіябомбаў у будаўнічы супэрмаркет «Эпіцэнтар». Улады пакуль ня могуць назваць дакладных лічбаў ахвяр.
Ва Ўкраіне закрылі крымінальныя справы супраць сілавікоў, якія жорстка разагналі акцыі пратэсту ў 2013 годзе
Шаўчэнкаўскі суд Кіева закрыў справу аб разгоне мірных удзельнікаў пратэсту 30 лістапада і 1 сьнежня 2013 году ў Кіеве ў сувязі з заканчэньнем тэрмінаў даўнасьці.
Як паведаміла выданьне ўкраінскае выданьне censor.net, з падазраваных зьнялі ўсе абвінавачаньні і скасавалі арышт на іхную маёмасьць.
Справу аб забойстве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага пакуль расьсьледуюць.
https://smarturl.click/aJvnb
Пагаварылі зь беларусамі, якія, нягледзячы ні на што, застаюцца жыць ва Ўкраіне
«Я зразумела, што калі мы ня будзем паказваць, што ёсьць рэжым Лукашэнкі, а ёсьць нармальныя беларусы, мы назаўсёды страцім сувязь».
https://smarturl.click/LYzJR
Быкаў на Свабодзе. Пра абавязак творцы
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе >>
«Атрымаўся вялікі падарунак для рэжыму». Анатоль Котаў пра вынікі выбараў у КР
Палітоляг Анатоль Котаў крытычна аналізуе вынікі выбараў у КР, разважае пра тое, якімі будуць іхныя наступствы, і выказваецца пра неабходнасьць скліканьня Ўсебеларускага кангрэсу.
https://smarturl.click/B6mp5
Выбарчая камісія ўдакладніла вынікі выбараў у Каардынацыйную раду
Адбылася тэхнічная памылка з налічэньнем мандатаў. У выніку ў аднаго са сьпісаў забралі адно месца ў радзе і аддалі другому.
https://smarturl.click/VDMjZ
Беларуская тэлевізія не пакажа футбольны чэмпіянат Эўропы празь небясьпеку санкцый
Першы намесьнік Асацыяцыі Беларуская фэдэрацыя футболу Андрэй Васілевіч заявіў, што ніхто правоў на трансьляцыі не купіў.
Але прычына зусім не ў адсутнасьці попыту.
https://smarturl.click/ZykVW
Крытыкаваў былых калег у інтэрнэце. У Гомлі паводле палітычнага артыкулу затрымалі экс-міліцыянта
Як стала вядома Свабодзе, прычына затрыманьня гамельчука Вілена Тургунава — камэнтары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Расказваем, што пра гэта вядома.
https://smarturl.click/dpzyE
100 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Побаля, 37 гадоў таму Матыяс Руст пасадзіў самалёт каля Крамля
28 траўня 1924 году нарадзіўся Леанід Побаль, археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар. А ў гэты ж дзень у 1987-м 19-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Краснай плошчы ў Маскве (на фота).
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kzd1
Францыя накіруе інструктараў для падрыхтоўкі Ўзброеных сіл Украіны — галоўнакамандуючы УСУ Сырскі
Францыя накіруе ва Ўкраіну сваіх інструктараў, паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны (УСУ) Аляксандар Сырскі па выніках онлайн-перамоваў зь міністрам абароны Францыі Сэбасьцьенам Лекарню.
«Я вітаю ініцыятыву Францыі накіраваць ва Ўкраіну інструктараў для падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў», — падкрэсьліў Сырскі.
Ён паведаміў, што ўжо падпісаў дакумэнты, якія «дазволяць першым францускім інструктарам наведаць украінскія навучальныя цэнтры, азнаёміцца з інфраструктурай і кадрамі».
https://smarturl.click/xBW6Z
Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам гурту «Бі-2»
Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам музычнага гурту «Бі-2». Адпаведны ўказ падпісала прэзыдэнтка краіны Мая Санду, паведамляе партал «Люстэрка».
Грамадзянамі Малдовы сталі бас-гітарыст «Бі-2» Максім (Лакмус) Андрушчанка, прадстаўнікі мэнэджмэнту гурту Аляксей Леўчанка і Аляксандра Аўчарэнка, а таксама яшчэ пяць чалавек.
Сярод іх няма лідэраў калектыву — ураджэнцаў Беларусі Ягора (Лёвы) Бортніка і Аляксандра (Шуры) Умана, якія маюць ізраільскае грамадзянства.
https://smarturl.click/dpza4
У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка
Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома Свабодзе, Алена Ашурак сышла 27 траўня. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады.
У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына.
https://smarturl.click/Xy8dz
Канцлер Нямеччыны: Пуцін лічыць Украіну і Беларусь часткамі Расеі
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц расказаў аб зьмесьце сваёй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным за тыдзень да пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Шольц заявіў, што Ўладзімір Пуцін прадэманстраваў на сустрэчы свае імпэрскія ўяўленьні датычна Ўкраіны і Беларусі. Як паведаміла нямецкае выданьне n-tv.de, канцлер Нямеччыны ў часе выступу перад грамадзянамі ў межах Фэстывалю дэмакратыі 26 траўня сказаў, што «Пуцін разглядае і Ўкраіну, і Беларусь часткамі Расеі, таму і парушыў прынцып непарушнасьці межаў, які дзейнічаў дзесяцігодзьдзі».
Паводле публікацыі ўкраінскага выданьня «Укрінформ», Шольц таксама сказаў, што «Лукашэнка гэта ўсьведамляе і ня мае ілюзій».
https://smarturl.click/dpzd4
Ад Алены Гнаўк з пачатку году прыйшла адна паштоўка
«Паштоўка была, але адзіная ад пачатку году. Пра сябе толькі паведаміла, што зь ёй нібыта ўсё добра. Але вядома, што ў яе застаецца праблема са здароўем, ёй патрэбна апэрацыя. Зрабілі ці будуць рабіць, зьвестак няма», — паведаміў праваабаронца «Вясны» Ўладзімер Вялічкін.
У сакавіку 2024 году пэнсіянэрцы, былой юрыстцы з Пружанаў Алене Гнаўк споўнілася 67 гадоў. Зь іх ужо больш за 3 гады яна адбывае пакараньне — спачатку «хатнюю хімію», а потым зьняволеньне ў папраўчай калёніі.
https://smarturl.click/z2EJw
Прадстаўнікі «Талібану» прыедуць на міжнародны форум у Расею, Пуціну прапанавалі выключыць яго са сьпісу забароненых
Міністэрствы замежных спраў і юстыцыі Расеі далажылі Ўладзіміру Пуціну, што забаронены ў Расеі рух «Талібан» можна выключыць са сьпісу забароненых арганізацый.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэктара другога дэпартамэнту Азіі МЗС Расеі Заміра Кабулава.
У камэнтары агенцтву Кабулаў зазначыў, што МЗС Расеі «пазытыўна» ацаніў магчымае выключэньне «Талібану» са сьпісу забароненых арганізацый.
Акрамя таго, Кабулаў паведаміў, што Расея выказала жаданьне бачыць талібаў сярод удзельнікаў Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму.
https://smarturl.click/jkVej
Менчука судзяць за «заклікі да санкцый», яму пагражае да 12 гадоў калёніі
У Менскім гарадзкім судзе 27 траўня пачынаецца суд над палітзьняволеным Дзьмітрыем Цікуновым, паведамляе «Вясна».
Яго абвінавачваюць у «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК).
Сутнасьць абвінавачваньня праваабаронцам невядомая.
Падсуднаму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Справу разглядае судзьдзя Алена Ананіч, на рахунку якой ня менш за 17 асуджаных палітзьняволеных па крымінальных артыкулах.
Агулам у Беларусі за «заклікі да санкцый» асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі.
Па-беларуску ці па-расейску? Чаму пытаньне выбару мовы з публічнай дыскусіі ператварылася ў палеміку саміх з сабой
«Пра выбар мовы — беларуская ці расейская — цяпер не спрачаюцца так, як раней. З аднаго боку, ужо ледзь не 99 адсоткаў мірных украінцаў у тэлевізары гавораць ці стараюцца гаварыць па-свойму. З другога, агрэсіўная прапаганда — што ў Маскве, што ў Менску — «страляе» выключна па-расейску. Беларускі чалавек адчувае, што ўскосна пастаўлены перад уласным пэрсанальным выбарам», — піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/M1ayE
У Літве ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог дзейны прэзыдэнт Гітанас Наўседа
60-гадовы Гітанас Наўседа ўзначальвае краіну зь ліпеня 2019 года. Гэты тэрмін стане для яго другім і апошнім. Згодна з Канстытуцыяй Літвы, прэзыдэнт ня можа абірацца больш за два разы запар.
Наўседа падзякаваў літоўскаму народу за аказаны яму «вялікі мандат даверу».
Наўседа паабяцаў прадоўжыць цяперашні зьнешнепалітычны курс Літвы і выказаў спадзяваньне, што краіна атрымае яшчэ больш карысьці ад супрацоўніцтва з Эўразьвязам і NATO.
Інгрыда Шыманіце павіншавала Гітанаса Наўседу зь перамогай.
Яны ўжо выходзілі ў другі тур галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2019 года. Абодва кандыдаты выступаюць за ўсебаковую падтрымку Украіны ў вайне з Расеяй і ўмацаваньне NATO.
Ужо сёньня: Нарадзіўся заснавальнік ЭГУ Анатоль Міхайлаў
27 траўня 1939 году нарадзіўся Анатоль Міхайлаў, беларускі філёзаф, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснавальнік Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Больш падзеяў 27 траўня з гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYzDR